За небасхілам спякотнага Турана: Мікалай Пржавальскі
Валер Ярмоленка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 69с.
Мінск 2012
хрыбтоў і катлавін у горных сістэмах, вызначыў паўднёвыя межы Тыбецкага нагор’я, быў першым даследнікам вытокаў вялікіх кітайскіх рэк Хуанхэ і Янцзы, упершыню даследаваў азёры Лабнор і Кукунор, паклаў пачатак вывучэнню клімату Цэнтральнай Азіі, апісаў шэраг невядомых раней жывёл і сабраў першыя звесткі аб этнаграфіі Цэнтральнай Азіі. Ён паказаў на сувязь Тыбецкіх гор з Трансгімалайскімі. Даследаваў пустыні Гобі, Усходняга Туркестана. Агулам кажучы, Пржавальскі адкрыў для навукі шляхі ў Цэнтральную Азію, і гэта адзначылі акадэміі навук, геаграфічныя ды іншыя вучоныя таварыствы розных краін! Загадкавая нутраная Азія, якая з даўніх часоў цікавіла географаў і спа
52
раджала розныя гіпотэзы і спекуляцыі, перастала быць таямніцай.
Цікавымі ёсць асаблівасці працы Пржавальскага, якія тлумачаць і асобу, і папулярнасць даследніка. Ён не абмяжоўваўся апісаннем свайго матэрыялу, што было характэрна для падарожнікаў XIX стагоддзя, — ён выступаў як адукаваны географ, выдатна абазнаны ў навуковай літаратуры. Адсюль цяга да як мага большай дакладнасці і пошукаў прычыннасці, да абагульненняў і высноваў, да прапаноў, калі гэта датычыла пытанняў гаспадаркі, побыту, гандлю. У галоўнай сваёй задачы — вывучэнні прыроды — ён паказаў сябе тонкім назіральнікам і бліскучым даследнікам.
Вядомасць Пржавальскага тлумачыцца і яго выдатнымі літаратурнымі здольнасцямі. Замалёўкі прыроды, дарожныя прыгоды, радасці і засмучэнні, выпадкі на паляванні эмацыйна афарбаваныя індывідуальнасцю аўтарскага ўспрымання. Асаблівая пісьменніцкая манера, шчырасць, прастата апісання экспедыцый або выкладу навуковых пытанняў зрабілі чытанне яго кніг не толькі займальным, але і дужа цікавым. Іх адметная пабудова, калі ў адных раздзелах апавядаецца аб пройдзеных дарогах, а ў іншых — тэматычных — абагульняюцца нейкія геаграфічныя і этналагічныя матэрыялы, стала звычайнай амаль для ўсіх яго паслядоўнікаў.
Пржавальскі сарваў арэол недаступнасці з вобразу Цэнтральнай Азіі. Мала таго, ён з першага кроку паставіў справу даследавання яе на салідны навуковы грунт. Яго пераемнікі давялі да канца навуковую заваёву гэтага краю, якую ён пачаў і вёў так доўга і так бліскуча! У гісторыі геаграфічных адкрыццяў усіх вядомых падарожнікаў адорваюць эпітэтамі “выдатны”, “славуты”, “знакаміты”, “цудоўны”, але толькі аднаго Мікалая Пржавальскага называюць геніяльным.
3 ЗАДАННЕМ ГЕНЕРАЛЬНАГА ШТАБА
Вайсковы выведнік як “вялікі сябар кітайскіх працодных” * Залаты век еўрапейскага імперыялізму * Удзел у Вялікай Гульні ^ Прыхільнік асаблівай місіі Расіі ў Азіі * Каштоўныя звесткі для Генштаба * “Тут можна паўтарыць подзвігі Картэса" * Заклік да актыўнай палітыкі на Усходзе
У лютым 1952 года, калі быў яшчэ жывы Сталін, кінарэжысёр Сяргей Юткевіч вьшусціў каляровы фільм “Пржавальскі”. Прыгодніцкая стужка апавядала пра змаганне героя не толькі з суворай прыродай, але і з інтрыгамі рэакцыйных географаў, а таксама падступных манчжурскіх чыноўнікаў. Падарожнік быў паказаны вялікім сябрам прыгнечаных кітайскіх і карэйскіх сялянаў. Юткевіч успамінаў, што на пачатку здымкаў ён сустрэў сур’ёзнае пярэчанне кітайскіх уладаў наконт самой тэмы фільма — яны не бачылі ў Пржавальскім гуманіста, для іх ён быў адно ворагам Кітая. Толькі пасля ўмяшання савецкага боку быў атрыманы дазвол на здымкі.
Кітайцы былі не далёкія ад праўды. Экспедыцыі Пржавальскага фінансавала Геаграфічнае таварыства, але сам ён падпарадкоўваўся Генштабу. Апісанні яго падарожжаў служылі матэрыяламі і для магчымай ваеннай кампаніі ў межах Кітая ў перыяд напружанасці ў дачыненнях паміж Расейскай імперыяй і Цынскай дынастыяй.
Калі Пржавальскага ў 1887 годзе запрасілі ў спецыяльны камітэт па вывучэнні расейскакітайскіх дачыненняў, ён выступіў за ваеннае далучэнне Усходняга Туркестана, Манголіі і Тыбета. А яго кнігі падтрымлівалі ідэю асаблівай місіі Расеі ў Азіі — бліскучы пры
54
клад расейскай імперскай думкі канца XIX стагоддзя. Шматлікія біёграфы вывучалі яго ўклад у геаграфічную навуку, але ніхто не разглядаў яго як афіцэра, які актыўна ўдзельнічаў у вайсковай выведцы.
Цэнтральная Азія, незадоўга перад тым улучаная ў склад Кітая, была на еўрапейскіх картах terra incognita. Улада Пекіна ў заходніх правінцыях імперыі была слабой, а буйное паўстанне мусульманскіх народаў у 60х гадах XX стагоддзя яшчэ больш знясіліла яе. Пецярбург не быў простым назіральнікам цяжкасцяў Паднябёснай. Што праўда, доўгі час пасля Нерчынскай дамовы (1689) працяглая мяжа з Кітаем заставалася спакойнай. Калі ж Англія ў 1840х гадах пачала галіцца на землі Цынскай дынастыі, Расея таксама заявіла пра свае прэтэнзіі і да 1860 года далучыла Амурскі і Усурыйскі краі. У тыя гады Расея і Англія былі ўцягнутыя ў халодную вайну на Усходзе, якую Кіплінг* назваў Вялікай Гульнёй.
Гульнёвае поле ляжала паміж расейскай Сібір’ю і брытанскай Індыяй, улучна з Персіяй і Афганістанам. Суперніцтва звышдзяржаў закранала і не нанесеныя на карту “Заходнія правінцыі” кітайскай імперыі: Усходні Туркестан, Манголію і Тыбет. Вялікая Гульня супала з важнымі пераменамі ў характары вайсковай выведкі Расеі. Яны былі вынікам эвалюцыі расейскай вайсковай думкі ў эпоху напалеонаўскіх войнаў, калі выявілася неадпаведнасць тапаграфічных картаў геаграфічным рэальнасцям. Да 30х гадоў XX стагоддзя вайсковая геаграфія з’явілася ў навучальных праграмах Акадэміі Генштаба і нават на занятках у арміі.
Вялікая канцэнтрацыя вайскоўцаў у заснаваным у 1845 годзе Геаграфічным таварыстве не выпадковая іхныя інтарэсы і інтарэсы географаў часта супадалі, і нідзе гэта не было так відавочна, як у Цэнтральнай Азіі. Калі Пржавальскі прапанаваў зрабіць здымку яе межаў, вайсковы міністр Расеі Д. А. Мілюцін неадкладна даў згоду. А каштоўныя звесткі Пржавальскага з першай экспедыцыі пра паўстанне мусульманскага насельніцтва (дунганаў) паблізу азіяцкіх межаў Расеі былі высока ацэненыя вайсковым міністэрствам: Пржа
*Джозэф Рэ&ярд Кіплінг (1865—1936) — ангельскі пісьменнік, лаўрэат Нобеледскай прэміі. Нарадзіўся і да 1898 года жыў у Індыі.
55
вальскі атрымаўчын падпалкоўніка, ордэн Св. Уладзіміра і гадавы аклад 600 рублёў.
Другая экспедыцыя мела яшчэ больш канкрэтную мэту. Вялікая частка Усходняга Туркестана ўсё яшчэ была ахопленая паўстаннем, і патрэбныя былі звесткі пра яго правадыра Якуббека. Пржавальскі сустрэўся з ім і адразу ж паслаў у Генштаб падрабязную запіску, дзе назваў кашгарскага царка прайдзісветам. І адзначыў, што тубыльнае насельніцтва вітае расейцаў: “Пагалоска пра ўціхамірванне нашымі Каканда і Кульджы пайшла далёка: дзікі азіят пачаў разумець, што ўлада Расеі — зарука спакою і дабрабыту”. Пржавальскі раіў далучыць Усходні Туркестан да Расеі. Аднак з ягонай парады не ўдалося скарыстацца Якуббек неўзабаве памёр, і яго дзяржава хутка пала перад кітайскімі войскамі.
A. Н. Курапаткін, кіраўнік Азіяцкага аддзела Генштаба і беспасярэдні начальнік Пржавальскага, у дакладзе імператару пацвердзіў зацікаўленасць арміі ў выведцы пад час першай Тыбецкай экспедыцыі і ва ўмацаванні дачыненняў з ДалайЛамам. Курапаткін адзначыў, што такая палітыка можа адчыніць шляхі расейскаму ўплыву на ўсю нутраную Азію да самых Гімалаяў.
Эмісары ДалайЛамы пры падыходзе Пржавальскага да Лхасы вымусілі яго павярнуць назад. Аднак падарожнік усё ж здабыў інфармацыю пра кітайскую армію. І зноў вынікі экспедыцыі дужа задаволілі яе арганізатараў Пржавальскі атрымаў дазвол на новае, другое, падарожжа ў Тыбет. Нягледзячы на шчодрае армейскае фінансаванне, яго камандзе зноў не ўдалося дасягнуць Лхасы. Тым не менш імператар прысвоіў Пржавальскаму чын генералмаёра, як толькі той прыбыў у Пецярбург.
Калі Пржавальскага прызначылі сябрам спецыяльнага вайсковага камітэта для абмеркавання кітайскіх праблем, ён выказаў свае погляды ў кнізе “От Кяхты до нстоков Желтой рекя” (СПб., 1888, с. 493—536). AyTap жорстка крытыкаваў расейскую палітыку за празмерную пасіўнасць і двухвекавое паддобрыванне да Кітая*. 3 увагі на хісткае становішча кітайцаў у Манголіі і асабліва ва Усходнім Туркестане Пржавальскі
*Цікава, што ў савецкім перавыданні кнігі (1948), у часы добрых дачыненняў з Мао Цзэдунам, гэтыя старонкі былі выкасаваныя.
56
не бачыў альтэрнатывы ваенным дзеянням. Ён быў імперыялістам у класічнай еўрапейскай традыцыі XIX стагоддзя: “Тысячы нашых салдатаў дастаткова, каб пакарыць усю Азію ад Байкала да Гімалаяў. Тут можна паўтарыць подзвігі Картэса”.
Пад час вайны з Турцыяй (1877—1878)у Расеі верылі, што гэты канфлікт цалкам апраўданы жаданнем хрысціян (балгараў, сербаў) перайсці пад уладу Раманавых. Пржавальскі, трымаючыся імперскай пазіцыі, даказваў, што тое самае справядліва і для жыхароў Цэнтральнай Азіі, якія “песцяць надзею зрабіцца падданымі Белага Цара, імя яго нароўні з ДалайЛамам з’яўляецца ў вачах азіяцкіх народаў у арэоле чароўнай магутнасці”.
Як і шмат хто з яго сучаснікаў у Заходняй Еўропе, Пржавальскі меркаваў, што выконвае місію цывілізатара, але выказваўся павайсковаму: “Штуцэрная куля і наразная гармата прыносяць сюды асновы цывілізацыі, якія іншым шляхам, магчыма, яшчэ доўга не трапілі б у скамянелы парадак сярэднеазіяцкіх ханстваў”.
У вайсковым міністэрстве хапіла разважлівасці ігнараваць найбольш рэзкія заявы падарожніка, і яго запіскі клалі “пад сукно”. А на тэлеграму Пржавальскага з Каракола, дзе сцвярджалася, што кітайскі Туркестан гатовы ўзняцца супроць Пекіна, Аляксандр III, паводле ўспамінаў вайсковага міністра Ваноўскага, суха заўважыў: “Я сумняваюся ў карысці гэтага далучэння”.
Тым часам гэтыя ідэі прыкметна ўплывалі на расейскую адукаваную публіку і дапамаглі такім чынам забяспечыць абгрунтаванне пазнейшага ўмяшання ў справы Кітая. Канец XIX стагоддзя быў залатым векам еўрапейскага імперыялізму, калі вялікія дзяржавы (Брытанія, Францыя, Германія, Італія) супернічалі за ўладанні ў Афрыцы. У Расеі не было інтарэсаў на “чорным кантыненце” — усе яе намеры былі скіраваныя на Азію. І было б дзіўна, каб прапановы Пржавальскага не падзялялі яго расейскія сучаснікі. Спадчына славутага падарожніка пакінула глыбокі след у палітыцы Расеі на Далёкім Усходзе.
Міністры яго часу праводзілі ў дачыненні да Паднябёснай асцярожную палітыку. Аднак наступнае пакаленне паказала сябе значна больш успрымальным да ідэяў актыўнай усходняй палітыкі, што і спрычынілася да расейскаяпонскай вайны 1904—1905 гадоў.
АРЛУ I У ЗАЛАТОН КЛЕТЦЫ СУМНА
Фанатычная любоў да вандравання * “У пустынях ёсць праудзівая каштоўнасць — свабода” * Непапраўны мізантроп? * Стаўленне да жанчын * Ці варта разбірацца ў жыцці, якога пазбягаеш? * Хібы характару * Бацькоўскі клопат пра таварышаў і блізкіх людзей * У імкненні да мэт