• Газеты, часопісы і г.д.
  • За небасхілам спякотнага Турана: Мікалай Пржавальскі  Валер Ярмоленка

    За небасхілам спякотнага Турана: Мікалай Пржавальскі

    Валер Ярмоленка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 69с.
    Мінск 2012
    34.85 МБ
    я матэрыялы яшчэ больш каштоўнымі. Быў адкрыты шлях да Лхасы, апісана жыццё тыбетцаў, тангутаў, кітайцаў НаньШаня. Папоўніліся калекцыі, у ліку якіх дзікі конь з вялікай галавой і кароткімі нагамі*  яго натурныя замалёўкі зрабіў Усевалад Рабароўскі, а адкрыццё гэтае стала сенсацыяй у навуковым свеце.
    Сучаснікі назвалі трэцюю экспедыцыю Пржавальскага (18791880 гг.), як і Мангольскую (1870—1873 гг.), подзвігам! Зварот яго ў Пецярбург быў трыюмфальны. Пачынаючы з Вернага** адусюль сыпаліся віншавальныя тэлеграмы, ладзіліся ўрачыстыя сустрэчы. Усіх удзельнікаў паходу ўзнагародзілі: Пржавальскаму далі пажыццёвую пенсію 600 рублёў (у дадатак да ранейшых 600 рублёў) і ордэн, астатнім  таксама грашовыя прыбаўкі і знакі ўзнагароды. Пецярбургская Дума абрала Пржавальскага ганаровым грамадзянінам сталіцы і асігнавала 1 500 рублёў на ўсталяванне яго партрэта ў думскай зале. Маскоўскі ўніверсітэт абраў яго ганаровым доктарам, розныя расейскія і замежныя вучоныя таварыствы  ганаровым сябрам. А што да візітаў і абедаў, дык іх было гэтулькі, што яны апрыкралі нашаму герою як горкі яблык.
    *Конь Пржавальскага (Equus przewalskii)  няпарнакапытная жывёла, блізкая да тарпана. Даджыня цела самца — 2,3 метра, вышыня д карку — 1,3 метра. Самкі меншыя. Грыва каротісая, стаячая, без грыдкі, чорнага колеру. Агульная афарбодка рудаватажодтая, хвост кароткі і негусты. Жыве на падночным захадзе Кітая і на поддні Манголіі. Гэта адзін з продкад свойскага каня. У сярэдзіне XX стагоддзя больш за 100 заапаркад свету мелі такіх конікад, але д няволі яны знаходзіліся на стадыі вымірання  59 асобін у 1959 годзе. Былі прыняты экстраныя захады для іх ратавання. Да XXI стагоддзя коней стала джо больш за 750. Самы вялікі табун  у АсканііНова, каля сотні жывёлін. Недзабаве іх можна будзе вярнуць на прарадзіму, каб яны не страцілі прыродных звычак. і інстынктад.
    **Цяпер АлмаАта д Казахстане.
    42
    Скончыўшы справы ў Пецярбурзе, Пржавальскі паехаў на радзіму. Побач з Атрадным пралягло палатно РыжскаАрлоўскай чыгункі, на шмат вёрстаў вакол высеклі лясы, параспуджваўшы звяроў і птушак. Стала шумна і мнагалюдна. Яму хацелася знайсці на роднай Смаленшчыне глухі закутак — хоць нейкае падабенства азіяцкіх нетраў. Папрасіў знаёмых і сяброў паспрыяць у гэтым. Нарэшце пошукі ўвянчаліся поспехам: у 1881 годзе ён купіў у Парэцкім павеце ў абшарніка Лявона Глінкі маёнтак Слабаду, у цудоўнай глухой мясцовасці з хваёвымі барамі, азёрамі Сопша і Чысцік. Усё тут зачароўвала яго: блакітная далеч азёраў, магутныя хвоі на берагах і... цішыня. “Лес як сібірская тайга”, — захапляўся ён. Для рыбалова і паляўнічага раздолле: качкі, глушцы, цецярукі, рабчыкі, мядзведзі, ласі і нават дзікі. Нарэшце ён займеў свой дом. Гэта быў і час яго велічнага трыюмфу пасля надзвычай цяжкога трэцяга падарожжа ў Азію.
    У Слабадзе Пржавальскага вабілі цішыня і хараство прыроды — гарыстая мясцовасць нагадвала Урал. Лепшага, чым Слабада, месца не знайсці! Пржавальскі — землеўласнік, мае 2 200 дзесяцін зямлі. Але гаспадарка яго не цікавіла. Ёю займаўся кіраўнічы Дзянісаў, а ў слабодскім доме галоўнай гаспадыняй стала Вольга Макарава, былая няня.
    На беразе дзівоснай прыгажосці возера Сопша, якое, паводле паэта Рыленкава, “у гарыстых берагах, нібыта Байкал у мініяцюры”, і дасюль стаіць дом Пржавальскага. Тут усім яго сябрамспадарожнікам знаходзілася месца. Хлебасольны гаспадар радаваўся гасцям. Але доўга раздабарваць з імі не мог: клікала работа. І тады ратавала маленькая вартоўня ўглыбіні саду, якую ён называў “хаткай” і куды перанёс свае экспедыцыйныя дзённікі і карты. Нікому не дазвалялася пераступаць яе парог без ягонага дазволу!
    У “хатцы” Пржавальскі скончыў працу з кнігай аб трэцім падарожжы — “Ад Зайсана праз Хамі ў Тыбет і на вышнявіны Жоўтай ракі”. Тут напісана і кніга аб чацвертай экспедыцыі — “Ад Кяхты на вытокі Жоўтай ракі”. Гэтыя творы ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай геаграфічнай літаратуры.
    Пазней, улетку 1887 года, Пржавальскі перасяліўся ў двухпавярховы дом, які пабудаваў побач з старой
    43
    драўлянай хатай у адпаведнасці з сваім густам — дом быў утульны і выглядаў прыгожа. Вакол яго пасадзілі сад і вялікі бярозавы гай, у садзе выкапалі сажалку.
    * * *
    Яшчэ не скончыўшы апісання трэцяй экспедыцыі, Пржавальскі пачаў рупіцца пра наступную. І 20 кастрычніка 1883 года каманда ў складзе 21 чалавека выступіла з Кяхты. Прайшоўшы Гобі і пераваліўшы гіганцкі хрыбет БурханБуда, ступілі на пласкагор’е Тыбета і неўзабаве дасягнулі вытоку Хуанхэ. Тут прабылі даволі доўга. Даследавалі водападзел рэк Хуанхэ і Янцзы, хрыбты і вяршыні навакол. Потым Пржавальскі рушыў у бок Лабнора і далей праз Усходні Туркестан да мяжы Расеі з Кітаем. Уся гэтая частка падарожжа была поўная геаграфічных адкрыццяў: на карце з’явіліся горныя хрыбты, вечнаснегавыя вяршыні, аазісы, азёры і рэкі. 29 кастрычніка чацвертая экспедыцыя, якая доўжылася больш за два гады, завершылася ў Караколе*.
    Вынікі яе дазволілі звязаць разам усе маршруты па Цэнтральнай Азіі і зрабіць яе карту навукова дакладнай. За гэтую экспедыцыю Пржавальскі атрымаў чын генералмаёра, пенсія была павялічаная да 1 800 рублёў. Вучоны свет таксама не забавіўся ў выказванні сваёй пашаны славутаму падарожніку. Адкрыты ім хрыбет Загадкавы быў названы хрыбтом Пржавальскага, географы Швецыі ўшанавалі яго найвышэйшай узнагародай — медалём “Вега”, Таварыства землязнаўства ў Ляйпцыгу і Акадэмія ў Гале выбралі ганаровым сябрам.
    У чацвертым падарожжы ўзяў удзел 17гадовы канторшчык слабодскага бровара Пётра Казлоў**, які стаў
    *У 1889 годзе перайменаваны 9 Пржавальск, у 1921 годзе яму вярнулі стары назоў, у 1939 годзе зноў далі найменне Пржавальск. І, нарэшце, з 1992 года гэты кіргізскі горад займеі) сваё спрадвечнае імя — Каракол.
    **Пётра Казлоў (1863—1935)  кіраўнік трох экспедыцый у йэнтральную Азію, у часе якіх даследаваў вышнявіны рэк Хуанхэ, Янцзы, Меконг, адкрыў у пустыні Гобі рэшткі старажытнага горада ХараХота, сабраў багаты матэрыял па прыродзе і гісторыі даследаваных земляў.
    44
    пазней пераемнікам вялікай справы настаўніка. У канцы паходу Пржавальскі звярнуўся да сваёй каманды: “Мы выканалі сваю задачу да канца  прайшлі і даследавалі тыя мясцовасці Цэнтральнай Азіі, дзе яшчэ не ступала нага еўрапейца. Гонар вам і слава, таварышы! Пра вашыя подзвігі я распавяду ўсяму свету. Цяпер жа абдымаю кожнага з вас і дзякую за верную службу  ад імя навукі, якой мы служылі, і ад імя Радзімы, якую мы праславілі”.
    Па заканчэнні чацвертай экспедыцыі Пржавальскі больш жыў у Слабадзе. Наведванне Пецярбурга звычайна суправаджалася ўрачыстасцямі і авацыямі. У канцы 1886 года Акадэмія навук на ўрачыстым паседжанні ўганаравала яго медалём з ягоным профілем і надпісам: на аверсе  “Мікалаю Міхайлавічу Пржавальскаму Акадэмія Навук”, на рэверсе  “Першаму даследніку прыроды Цэнтральнай Азіі”. Пржавальскі ніколі не ганяўся за шумнымі воплескамі і нават недалюбліваў іх, але гэтае паседжанне, прамова акадэміка Весялоўскага і захопленае стаўленне публікі зрабілі на яго глыбокае ўражанне.
    * * *
    Апрацоўка матэрыялаў падарожжа ішла сваім парадкам, і Пржавальскі пачаў думаць пра пятую экспедыцыю, якую хацеў прысвяціць вывучэнню заходняй часткі Тыбета, што заставалася датуль наўзбоч ягоных маршрутаў. Ён намерваўся пайсці ў Тыбет праз Усходні Туркестан — найкарацейшым, але і самым небяспечным шляхам. Гэтым разам каманду ён сабраў намнога большую, чым папярэднія: у яе ўвайшлі 25 чалавек. Дый забеспячэнне было непараўнальнае, з дзяржаўнага скарбу выдалі ажно 80 000 рублёў! Але сам начальнік экспедыцыі быў ужо не той, што раней, ён не адчуваў бадзёрасці. Апрача таго, перад самым ад’ездам цяжка захварэла Вольга Макарава, апошні самы блізкі чалавек. Усё дужа непакоіла яго. Здавалася, ён ідзе ў паход проці свае волі, падпарадкоўваючыся неадольнай сіле. 5 жніўня ў Слабадзе каманда сабралася ўсім сваім складам. Ішлі апошнія зборы. Мікалай выйшаў у сад, пабыў ва ўлюбёнай “хатцы”, абышоў усе знаёмыя мясціны, нібы развітваючыся з родным кутом. На вачах
    45
    яго былі слёзы. Ён выйшаў на тэрасу і на адной з калон чырвоным алоўкам напісаў: “Бывай, Слабада! Пржавальскі”, паставіў дату, распісаўся сам і папрасіў паставіць подпісы Рабароўскага, Казлова ды іншых калегаў. Потым сеў у вазок і, калі з вачэй стала знікаць люстра возера Сопша, сказаў: “Ну, цяпер бывай, маё возера!” 3 Слабады ён пакіраваў у Пецярбург, дзе прабыў некалькі дзён. Атрымаў аўтарскія паасобнікі кнігі пра чацвертае падарожжа, якая толькі што ўбачыла свет. Паслаў іх у падарунак братам, сябрам. Маркотны настрой не пакідаў яго і тут. Ад доўгіх паходаў пачалі пухнуць ногі. Але Пржавальскі заставаўся непахісны...
    Скончыўшы ўсе зборы, выехалі ў Маскву. Калі ўселіся ў вагоны, Пржавальскі высунуўся з вакна і крыкнуў акадэміку Фёдару Плеске, які прыйшоў праводзіць яго: “Калі мяне не стане, вазьміце апрацоўку птушак на сябе”. Цягнік крануўся, і Рабароўскі заўважыў слёзы на вачах Пржавальскага. І як наш герой ні стараўся падбадзёрыцца, цяжкія думкі пераследавалі неадчэпна. У Маскве атрымаў вестку пра смерць Макаравай, якую любіў, як родную маці.
    24 жніўня выехалі ў Ніжні Ноўгарад, адкуль на параходзе рушылі па Волзе да Каспійскага мора, потым — па Закаспійскай чыгунцы ў Самарканд і далей, у Пішпек*. Тут ён спыніўся на даволі працяглы час, каб канчаткова падрыхтаваць экспедыцыю. Ездзіў у Верны для набыцця розных прыпасаў, для адбору ў каманду салдатаў і казакоў. Вярнуўся ў Пішпек і, заўважыўшы ў наваколлі мноства фазанаў, пайшоў на паляванне. Яно было ўдалым, але сумным сваімі вынікамі — прахадзіўшы цэлы дзень, ён моцна ўвагрэўся і прастудзіўся. Тым не менш працягваў хадзіць на паляванне, выбіраць вярблюдаў, пакаваць рэчы і 8 кастрычніка накіраваўся ў Каракол — пачатковы пункт падарожжа.
    Неўзабаве Казлоў і Рабароўскі прыкмецілі, што Пржавальскаму вельмі нядобрыцца: 16 кастрычніка, лежачы ў юрце, ён адчуў сябе так блага, што згадзіўся
    *Даўнейшы назо^ горада Бішкека, сталіцы Кыргызстана (у 1926— 1991 гадах называўся Фрунзе).
    46
    паслаць па лекара. Балелі ногі, і непакоіў цяжар у галаве. Доктар Іван Крыжаноўскі прыйшоў да высновы, што прычына немачы не ў прастудзе, і паставіў дыягназ “брушны тыфус”. Хвароба прагр