• Газеты, часопісы і г.д.
  • За небасхілам спякотнага Турана: Мікалай Пржавальскі  Валер Ярмоленка

    За небасхілам спякотнага Турана: Мікалай Пржавальскі

    Валер Ярмоленка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 69с.
    Мінск 2012
    34.85 МБ
    ыйскі край. На працягу месяца ў бібліятэцы Сібірскага аддзела Геаграфічнага таварыства яго пазнаёмілі з рукапіснымі творамі па Азіі, раней яму не вядомымі. Выдалі таксама тапаграфічныя і астранамічныя інструменты і трохі грошай, што было вельмі дарэчы — сваіх сродкаў у Пржавальскага яўна не ставала.
    Настрой у нашага падарожніка быў надта добры. 26 траўня ён выехаў на Амур, а там, далей, — рака Усуры, возера Ханка і берагі Вялікага акіяна. Экспедыцыя павінна стаць цудоўнай! Пржавальскі быў надзвычай рады. Галоўнае, што ён “сам па сабе” і можа вольна планаваць свой час і заняткі. Нарэшце яму выпала зайздросная доля і цяжкі абавязак — даследаваць мясціны, дзе амаль не ступала нага еўрапейца.
    Прэпаратарам стаў Стась Ягуноў, 16гадовы тапограф, які выпадкова зайшоў да Пржавальскага, спадабаўся яму і згадзіўся ехаць ва Усурыйскі край. He бяда, што ён сын ссыльнага беларусапаўстанца. Пржавальскі не баяўся, што гэта кіне цень на яго рэпутацыю.
    Пржавальскі, Ягуноў і казак Нікалаеў запасліся ўсім неабходным, у тым ліку паляўнічым рыштункам. Першая экспедыцыя пачалася. Пераплылі на параходзе Байкал, праз 10 дзён на паштовых тройках прыбылі ў Срэценск на рацэ Шылка, адкуль пачынаўся водны шлях па Амуры. Але неўзабаве параход сеў на мель. Пржавальскі пастанавіў плыць далей на лодцы. Ён нават рады такому павароту: можна высаджвацца ў якім хочаш месцы, спаць ля агню. У станіцы Албазін*
    *Крэпасць Албазін заснавад у 1665 годзе паплечнік Е. Хабарава — беларус Нічыпар Чарняхоўскі (7—1674) зпад Горадні.
    27
    падарожнікі зноў пераселі на параход і паплылі па Амуры. Праз месяц каманда спынілася ў сяле Хабараўка ля вусця Усуры (цяпер горад Хабараўск). На пачатку ліпеня ад моцнай паводкі казацкія станіцы па ўсіх сцяжынах былі затопленыя. Намерыліся плыць уверх па Усуры на лодцы. Гэтае цяжкое плаванне супраць імклівага цячэння (адлегласцю паўтысячы кіламетраў) доўжылася 23 дні. Падарожнікі больш ішлі берагам, але і паплавы былі затопленыя. Пржавальскі, аднак жа, збіраў калекцыі, здабываў птушак, рабіў тапаграфічную здымку мясцін. Веслярыказакі, клянучы “паноў”, з цяжкасцю рухаліся за імі на лодцы.
    3 станіцы Бусэ Пржавальскі накіраваўся на возера Ханка з яго непаўторнай флорай і фаўнай; Ханка — прыпын для мірыядаў птушак у часы пералётаў. Сабраўшы багатую калекцыю раслін, птушак ды вусякоў (інсектаў), ён пайшоў да ўзбярэжжа Японскага мора, а потым, ужо ўзімку, зрабіў цяжкі паход у ПаўднёваУсурыйскі край. Даводзілася блукаць, начаваць на марозе ля агню і цярпець шмат нягодаў. Гэтая экспедыцыя працягласцю 1 100 вёрстаў доўжылася тры месяцы. 7 студзеня 1868 года падарожнікі вярнуліся ў станіцу Бусэ.
    Увесну Пржавальскі — зноў на возеры Ханка з мэтай вывучыць яго арніталагічную фаўну і назіраць пралёт птушак. Гэта быў найлепшы перыяд падарожжа, дарма што матэрыяльная сітуацыя была кепская. Са з’яўленнем першых праталін пацягнуліся незлічоныя чароды птушак. Жоравы, чаплі, кулікі, качкі ўсялякіх разнавіднасцяў ляцелі не дзясяткамі, не сотнямі тысяч, а мільёнамі; не чародамі, а хмарамі, якія Пржавальскі параўноўваў з хмарамі саранчы.
    Прыродныя багацці краю, амаль не кранутыя чалавекам, уражвалі. Некаторыя рыбіны дасягалі велізарных памераў. Вага бялугі. напрыклад, даходзіла да 5 цэнтнераў пры даўжыні больш за 4 метры, а былі экзэмпляры і на 8 цэнтнераў! На Ханцы дужа ўразілі неабсяжныя зараснікі лотасу, блізкага сваяка гвіянскай каралеўскай вікторыі.
    У канцы верасня Пржавальскі пакінуў возера Ханка і накіраваўся да ўзбярэжжа Японскага мора. Даследаваў заліў Пасьет, бухту Святой Вольгі, заліў
    28
    Уладзіміра, наведаў Уладзівасток*, у якім жыло тады (разам з вайскоўцамі) паўтысячы чалавек. Ён старанна вывучаў асаблівасці найбольш важных заліваў, бухтаў і гаваняў, іх магчымасці для стаянкі суднаў і эканамічнага развійця краю.
    Ад Уладзівастока да бухты Святой Вольгі Пржавальскі прайшоў па беразе Японскага мора. Дзікая прырода як магнэсам прыцягвала даследніка. Вакол не відаць было аніводнага следу чалавека  усё дзікае, некранутае. Толькі звяры мільгалі па баках.
    Далейшыя планы  наведаць Манчжурыю. Але тым часам банда кітайскіх разбойнікаўзолаташукальнікаў (хунхузаў) уварвалася на тэрыторыю Расеі з узбярэжжа Японскага мора, знішчаючы сёлы расейскіх каланістаў і падбухторваючы да паўстання мясцовых кітайцаў. Пржавальскага адлучылі ад яго заняткаў і накіравалі ўціхамірваць іх, што і было выканана  хутка і паспяхова. За гэта ён атрымаў чын капітана, быў пераведзены ў Генштаб і прызначаны старшым ад’ютантам штаба войскаў Прыморскай вобласці. Пржавальскі пераехаў у НікалаеўскнаАмуры, дзе і пражыў зіму 1868/69 года.
    У Нікалаеўску захапленне гульнёй у карты прынесла яму немалы прыбытак. Ён гуляў з мясцовымі купцамі і заўсёды паспяхова, за што атрымаў мянушку “залаты фазан”. Выйграваючы тысячу рублёў, як правіла, кідаў гульню. “Я гуляю для таго, каб выйграць сваю незалежнасць”,  казаў ён. Аднаго разу яму ўдалося выйграць 12 000 рублёў, 1 ён мог ужо назвацца багатым чалавекам, незалежным ад службы. Ад’язджаючы з Нікалаеўска, наш герой кінуў свае карты ў Амур і сказаў: “3 Амурам бывайце і амурскія звычкі”.
    Акрамя здабыцця незалежнасці “карцёжным спосабам”, у Нікалаеве ён мусіў займацца канцылярскімі справамі, што рабіў з непрыхаванай гідлівасцю. Затое з вялікім задавальненнем апрацоўваў для друку экс
    *Уладзівасток у 1861 годзе заснаваў лейтэнант кліпера “Разбойнік” Амурскай флатыліі, беларус з старажытнага роду Яўген Бурачок (18361911), які пазней cmag контрадміралам. Яго парэшткі ў 1987 годзе былі перанесеныя з Пецярбурга ва Уладзівасток. Адна з сопак у горадзе названа гарой Бурачка, а вуліца каля яе падножжа  вуліцай Лейтэнанта Бурачка.
    29
    педыцыйныя дзённікі. Ён падрыхтаваў артыкул пра тубыльцаў у паўднёвай частцы Прыморскай вобласці, які быў надрукаваны ў часопісе “Мзвестня нмператорского Русского географнческого обтества ” і прынёс аўтару першую навуковую ўзнагароду — сярэбраны медаль гэтага таварыства.
    Вясна 1869 года — зноў возера Ханка. Ад 20 сакавіка пачаўся масавы пералёт птушак, і да пачатку красавіка берагі возера сталі непазнавальнымі ад іх незлічонага мноства. Чарада за чарадою імкнуліся яны на поўнач... У ліпені падарожжа закончылася. Мікалай Пржавальскі запісаў у дзённік: “Бывай, Ханка! Бывай, увесь Усурыйскі край! Цэлымі тыднямі запар я не ведаў іншага даху над галавою, акрамя Божай страхі, іншага абсталявання, акрамя свежага зяленіва і кветак, іншых гукаў, акрамя спеву птушак”.
    Пройдзена больш за тры тысячы кіламетраў, значная тэрыторыя картаграфаваная. Сабраная багатая калекцыя: 310 чучал птушак, 300 раслін 83 відаў, 10 шкур сысуноў (млекакормячых), 42 віды птушыных яек(550 штук), з занатоўкамі цікавых фактаў пра жыццё і паводзіны звяроў і птушак. Праведзеныя метэаралагічныя назіранні, сабраныя падрабязныя звесткі пра клімат, даследаваныя цячэнне ракі Усуры, басейн Ханкі, схілы хрыбта СіхатэАліня. Назапашаны багаты матэрыял пра народы Далёкага Усходу, вывучаныя шляхі ў Манчжурыю і Карэю... У Іркуцку, праз які Пржавальскі кіраваўся ў Пецярбург, у дваранскай зборні ён прачытаў лекцыю пра Усурыйскі край, якую прысутныя выслухалі з вялікай цікавасцю.
    У студзені 1870 года падарожнік прыбыў у Пецярбург. Там, у асяроддзі Геаграфічнага таварыства, ён быў прыняты як свой чалавек. Прывезеныя матэрыялы змусілі вучоных з павагай слухаць маладога даследніка. У сакавіку ён выступіў у Таварыстве з першым дакладам, потым адбыўся яшчэ шэраг выступленняў. Выбух воплескаў па заканчэнні кожнага быў найлепшым сведчаннем таго, што публіка заставалася вельмі задаволеная.
    Яго першая экспедыцыя стала буйным укладам у вывучэнне азіяцкай прыроды. Нязвыкламу воку дзіўна бачыць ва Усурыйскім краі такую сумесь поўдня і noy30
    начы, трапічных і палярных краёў у раслінным і жывёльным свеце: собаль і мядзведзь суседзяць з тыграм, плямістым аленем і фазанам, ібіс — з палярнай савой, елка  з вінаградам. Усурыйскі тыгр велічынёй і дужасцю перасягае жыхара Бенгаліі. Асабліва здзіўляе выгляд яліны, абвітай вінаградам, або коркавае дрэва, міндаль і грэцкі арэх, якія растуць побач з кедрам і піхтай. Вінаград то сцелецца па зямлі суцэльным дываном, то, як трапічныя ліяны, абвівае дрэвы і звешваецца з іх раскошнымі гірляндамі.
    Пржавальскага цікавіла не толькі прырода. На берагах Усуры было каля 30 казацкіх станіц. І ў кожнай ён уважліва назіраў за жыццём расейскіх каланістаў і тубыльцаў: манчжураў, карэйцаў, гольдаў, арочаў. Яго здзівіла гаротнае становішча казакоў. Бледны твар, невысокі рост і цалкам хваравіты выгляд выразна сведчылі пра гэта. Нават дзеці  жывы тып бацькоў: млявыя, няжвавыя. Пра цяжкое становішча ўсурыйскіх казакоў даследнік напісаў артыкул, які змясцілі на сваіх старонках “Пецярбургскія ведамасці”.
    Экспедыцыя перасягнула ўсе спадзяванні. Накіраваны толькі з мэтай збору статыстычных матэрыялаў, маючы мізэрныя сродкі і разпораз адлучаючыся ад службы, Мікалай Пржавальскі зрабіў надзвычай поўнае прыродазнаўчагістарычнае даследаванне малавядомага краю. Яго цудоўная кніга “Падарожжа ва Усурыйскім краі. 18671868”, выдадзеная ў Пецярбурзе ў 1870 годзе, атрымала прызнанне навуковага свету. Яна адкрыла ў ім не толькі энергічнага і нястомнага падарожніка, але і выдатнага назіральніка з шырокімі інтарэсамі і заўзятага аматара прыроды з бясспрэчным літаратурным талентам. Відаць было, што гэта, вобразна кажучы, вялікі карабель, якога чакае вялікае плаванне. Але нават аднаго гэтага падарожжа было дастаткова, каб імя Мікалая Пржавальскага засталося ў гісторыі навукі!
    Кніга Пржавальскага пра экспедыцыю па Усурыйскім краі, выдадзеная на ўласныя сродкі, звярнула ўвагу і шырокай чытацкай публікі. Твор, напісаны неабыякавай рукой, захапляў шчырасцю і літаратурным майстэрствам, здзіўляў багаццем спазнаваўчага матэрыялу. Красамоўнасць, дакладнасць і шырыня думкі
    31
    ўразілі чытачоў. Аўтар між іншага пераконваў у тым, што стэп на берагах возера Ханка — самая лепшая ва ўсім Усурыйскім краі мясціна для пасялення: глебы ўрадлівыя і не патрабуюць вялікіх намаганняў у акультурванні, шмат цудоўных пашаў.
    Экзамен на падарожніка здадзены