• Газеты, часопісы і г.д.
  • За небасхілам спякотнага Турана: Мікалай Пржавальскі  Валер Ярмоленка

    За небасхілам спякотнага Турана: Мікалай Пржавальскі

    Валер Ярмоленка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 69с.
    Мінск 2012
    34.85 МБ
    бліскуча! Наперадзе новыя дарогі! Генеральны штаб і Геаграфічнае таварыства прыхільна ўспрынялі яго план даследавання Цэнтральнай Азіі. І ўсё лета прайшло ў падрыхтоўцы да новай экспедыцыі. У Беларусь, на Смаленшчыну, удалося вырвацца толькі ў жніўні. Мара пра Цэнтральную Азію станавілася рэальнасцю.
    У КРАІ, ПОУНЫМ ТАЯМНІЦАЎ
    Выпрабаванне спёкай і лютым холадам * Вярблюдад — на рэвальверы * Да загадкавага Лабнора * У першабытным раі * Разбойніцкі напад * Лхаса  не для чужаземцад * Адкрыццё дзікага каня * Даследаванне Хуанхэ і Кукунора * Багатыя навуковыя вынікі * “Пра вашыя подзвігі я раскажу ^сяму свету’’
    Жыццёвы шлях даследніка быў вызначаны рашуча і беспаваротна  ён знайшоў сваю стыхію. Гэта  цяжкапраходная і суворая Цэнтральная Азія, вялізныя прасторы якой да яго былі абазначаныя на карце “белай плямай”. Тут, як і ў Цэнтральнай Афрыцы для Лівінгстана, адкрывалася бяскрайняе поледзейнасці, але самое падарожжа было нашмат цяжэйшым.
    Цэнтральнаазіяцкае пласкагор’е (6,5 мільёна квадратных вёрстаў), яшчэ не вядомае еўрапейцам,  гэта Усходні Туркестан, Манголія, Джунгарыя і... Тыбет. Тут усё: вечнаснегавыя хрыбты і гіганцкія вяршыні, дзікія пустыні, безжыццёвы стэп і мутнае возера, тут жа вытокі вялікіх кітайскіх рэк Хуанхэ і Янцзы. Край для даследніка ва ўсіх аспектах дужа цікавы. Пра яго да Пржавальскага існавалі адно кітайскія веды — памылковыя і супярэчлівыя, а клімат, флора і фаўна былі зусім невядомыя. Гэты велізарны абшар Азіі наш герой і выбраў полем сваіх даследаванняў.
    У першым падарожжы па Цэнтральнай Азіі ён збіраўся дайсці да вытокаў вялікай ракі Хуанхэ, да таямнічага возера Кукунор, вядомага толькі па назове, і, калі ўдасца, прабрацца ў Паўночны Тыбет. Геаграфічнае таварыства і Вайсковае міністэрства паставіліся да ягонага праекта зацікаўлена, але сумневы наконт вынікаў адбіліся на памерах адпушчаных сродкаў яны былі мізэрныя: па 2 000 рублёў на год. У прыдзвер’і Тыбета Пржавальскі меў намер зрабіць выведку для
    33
    другой экспедыцыі. Ён ужо не сумняваўся, што ў яго наперадзе абавязкова будзе і другая, і трэцяя... Карыстаючыся слэнгам прафесійнага карцёжніка, ён ужо быў у картачным стосе. А што грошай цяпер далі замала — не бяда, гэты чалавек і ў такіх умовах зробіць усё, каб здзівіць надзьмутаважны Пецярбург.
    20 ліпеня 1870 года імператар падпісаў пастанову аб выправе Пржавальскага і яго варшаўскага вучня Пыльцова на тры гады ў Манголію і Паўночны Тыбет. 10 кастрычніка яны ўжо былі ў Іркуцку, а неўзабаве — у Кяхце, адкуль 17 лістапада рушылі ў дарогу...
    Шлях ляжаў праз пустыню Гобі ў Пекін, дзе Пржавальскі абавязаны быў атрымаць ад кітайскага ўрада пашпарт. У сталіцу Кітая ён прыбыў 2 студзеня 1871 года. Горад зрабіў на яго ўражанне агіднага відовішча. Потым у сваёй кнізе “Манголія і краіна тангутаў” (СПб., 1876) ён напіша: “Першага ўражання даволі, каб беспамылкова сказаць, што гэта страшэнная брыдота. Смурод і гразь неймаверныя. Толькі стрэльбы і гарматы еўрапейцаў могуць навесці тут хоць які парадак. Місіянерская пропаведзь, на якую спадзяюцца ў Еўропе, — марны голас у пустыні”,
    У Пекіне ён заставаўся да вясны, рыхтуючыся да небяспечнай і рызыкоўнай экспедыцыі. Каманда была невялікая: Пржавальскі, Пыльцоў і два казакі. Першыя кіламетры праходзілі па пясчаным стэпе. I за ўсю вясну — ніводнага ціхага дня! Буры ўздымалі цэлыя хмары пяску; у поўдзень было не святлей, чым на змярканні. Буйны пясок хвастаў гэтак моцна, што нават вярблюды, звыклыя да ўсякіх цяжкасцяў пустыні, часам паварочваліся спінамі да ветру, чакаючы, пакуль пранясецца шквал.
    Спаць даводзілася пад голым небам, а ў стэпе — ані кусціка; агонь раскладалі аргалам (сухім памётам). Пакутавалі таксама ад нястачы вады. Даводзілася карміцца з палявання, бо мясцовыя жыхары ставіліся да чужынцаў варожа, харчовых прыпасаў не прадавалі і начаваць не пускалі. Аднойчы нават надумаліся нацкаваць на іх сабаку, але Пржавальскі, застрэліўшы яго з рэвальвера, паабяцаў другую кулю гаспадару, і той адразу ж суняўся. Толькі такія захады і надзея на шчасце — вось тое, на чым грунтавалася рашучасць падарожнікаў пусціцца наперад на злом галавы.
    34
    Рухаліся не спяшаючыся, па 20—30 вёрстаў за суткі. На некалькі дзён затрымоўваліся ў мясцінах, якія абяцалі багаты фларыстычны і фаўністычны збор. Такімі мясцінамі былі горныя хрыбты. Большая ж частка дарогі пралягала па паўднёвай ускраіне пустыні Гобі, дзе ім даводзілася пакутаваць ад лютай спякоты. Пад вечар спыняліся ля калодзежа, ставілі палатку і разводзілі цяпельца, на якім варылі кашу, гарбату. Пакавалі калекцыі, рабілі чучалы. Коней прывязвалі каля палаткі, а вярблюдаў укладвалі побач з рэчамі ці крыху збоку. На зямлю спускалася ноч, дзённы сквар спадаў, і стомленыя падарожнікі засыналі як пшаніцу прадаўшы...
    Даследаваўшы хрыбет {ньШань, Пржавальскі высветліў, што ён абрываецца ў даліне Хуанхэ, і тым самым зняпраўдзіў гіпотэзу Гумбальта пра сувязь гэтага хрыбта з ЦяньШанем. Пераправіўшыся цераз Хуанхэ, ён прасачыў яе цячэнне на працягу амаль 450 вёрстаў сярод аднастайных пяскоў Ардоса. Нанёс яе на карту і зноў перабраўся цераз раку. Пасля двух тыдняў у гарах каманда вымушаная была павярнуць назад, бо скончыліся сродкі. За 10 месяцаў было пройдзена 3 500 вёрстаў, даследаваны зусім невядомыя мясціны, сабраныя багатыя калекцыі раслін і жывёл, падрабязныя метэаралагічныя дадзеныя.
    З’ездзіўшы ў Пекін, Пржавальскі пазычыў у расейскага пасла 1 300 рублёў, зноў забяспечыў экспедыцыю і ў сакавіку 1872 года выступіў у дарогу. Ішлі па гарачых пясках, дзе часам на сотні вёрстаў не траплялася ані кроплі вады, а рэдкія калодзежы былі атручаныя дунганамі. Аднаго разу, калі ўжо напіліся гарбаты і напаілі вярблюдаў, вычарпаўшы з калодзежа ваду, агледзелі на дне труп чалавека.
    3 прыходам восені накіраваліся да возера Кукунор. Даследавалі яго 1 пайшлі далей  да Тыбета. Слава падарожнікаў дасягнула апагею — тубыльцы сцвярджалі, што яны паўбагі, загавораныя ад куляў, могуць насылаць буры. Натоўпамі людзі ішлі да іх на паклон, хворыя спадзяваліся на ацаленне, бацькі прыводзілі сваіх дзяцей для бласлаўлення. Аднойчы экспедыцыя спаткала грамаду з дзвюх сотняў чалавек. Тыя стаялі паабапал дарогі на каленях і шчыра маліліся “вялікаму святому” — Пржавальскаму.
    35
    Нарэшце каманда дасягнула Паўночнага Тыбета. Больш за два месяцы, праведзеныя ў гэтым суворым краі, былі найцяжэйшым перыядам падарожжа. Немагчыма было паляваць: ад марозу дубелі рукі, у стрэльбу цяжка было засунуць патрон. Буры, што ўздымалі хмары пяску, заімглялі паветра. Насупраць ветру нельга было расплюшчыць вочы, займала дыханне. Нават уначы людзі не маглі як след адпачыць. Дый пасцеллю быў толькі лямец, пасланы проста на мёрзлую зямлю. Падарожнікі не мыліся і не мянялі сподняга — праць яго не было дзе і не было калі. Адзежа ператварылася ў лахманы.
    Узнагародай былі дужа багатыя навуковыя вынікі: тут усё новае і невядомае для навукі — горы, рэкі, клімат, фаўна, флора. Больш за ўсёзахапляла і здзіўляла мноства буйных жывёл: велізарныя статкі якаў, дзікіх аслоў, антылоп і горных бараноў.
    Дабраўшыся да вышнявін Янцзы, экспедыцыя зноў была вымушана спыніцца — шмат якія вярблюды палі, а астатнія ледзь ногі цягнулі, У кішэні Пржавальскага заставалася ўсяго дзесяць рублёў. У сакавіку 1873 года падарожнікі дасягнулі Кукунора, дзе вымянялі вярблюдаў на некалькі рэвальвераў. Што дало магчымасць правесці тры веснавыя месяцы каля возера. Больш за два месяцы потым правялі ў гарах і рушылі праз Гобі на Ургу. Праз самую дзікую і цяжкапраходную частку пустыні — цягам 1 100 вёрстаў ніводнага азярца і амаль ніводнага калодзежа. I гэта ў разгар ліпеньскай спякоты!
    Нарэшце, стомленыя і абадраныя, прыйшлі ў Ургу. І, калі трапілі ў цывілізаванае асяроддзе, усё ім здалося дзіўным — ад талерак і відэльцаў да мэблі і люстэркаў. Прамінулая экспедыцыя і ўсе яе нягоды здаліся нейкім страшным сном. Падарожнікі гэтак знясілелі, што, памыўшыся ў лазні, якой не ведалі два гады, ледзь трымаліся на нагах. Толькі праз дватры дні пачалі ачуньваць, спакойна спаць і папоўніцы есці.
    Так скончылася адна з выдатных экспедыцый другой паловы XIX стагоддзя — унікальная і мужнасцю ўдзельнікаў, і беспрэцэдэнтнай значнасцю вынікаў пры мізэрных сродках. За тры гады (1870—1873) было пройдзена 12 000 кіламетраў, палова якіх зафіксаваныя бусольнай здымкай; даследавана гідраграфія, апісана
    36
    «Лук»  родавы герб Пржавальскіх
    Мікалай Пржавальскі. Парадны партрэт
    Старая карта Усурыйскага краю з пазначэннем маршруту экспедыцыі Мікалая Пржавальскага
    Аролягнятнік.
    Буйны драпежнік з размахам крылаў каля двух з паловай метраў. У Азіі водзіцца па ўсіх высокіх гарах  ад Алтая да Гімалаяў
    Амурскі тыгр  насельнік пушчаў Усурыйскага краю
    Аркуш з падарожнага дзённіка Мікалая Пржавальскага
    Вялікая кітайская сцяна паблізу Пекіна
    Манголы.
    Тагачасны малюнак
    Сутычка экспедыцыі з дунганамі
    Персанал першай экспедыцыі Мікалая Пржавальскага ў Тыбет
    Пераход экспедыцыі цераз перавал Таргай у Тыбеце
    80
    88
    96
    Карта Цэнтральнай Азіі з маршрутамі чаті
    pox экспедыцый Мікалая Пржавальскага
    Жывёльны свет Тыбета
    Лхаса  сталіца Тыбета, сусветны цэнтр ламаізму.
    Самая вялікая мара Мікалая Пржавальскага, да якой ён імкнуўся ўсё сваё вандроўніцкае жыццё і якая так і засталася недасяжнай
    Вярблюд, нагружаны скрынкамі для экспедыцыйных калекцый
    Дзікі конь новы від, адкрыты пад час трэцяй экспедыцыі ў Цэнтральную Азію, вядомы цяпер пад назовам “конь Пржавальскага”
    Жаночыя строі мангольскага племя далды. Этнаграфічная замалёўка
    ШШШ ШПШІІІ II ШТШЫІІ »11
    ОТТэ НЯХТЫ
    HA НСТОКМ ЖЕЛТОЙ PW.
    ІЗСЛМОВАВЕ
    МТОІ №Ш ШШ
    ПУТЬ ЧЕРВІ ЛОКЬНОРТ, ПО БАССЕЙНУ ТАРЙМА
    *■
    Тытульны аркуш прыжыццёвага выдання кнігі пра чацвертае падарожжа ў Цэнтральную Азію
    Фрагмент рукапісу Мікалая Пржавальскага
    Асабістая зброя падарожніка
    Скураны футарал для геадэзічнай прылады
    Залаты медаль імя Пржавальскага, заснаваны Геаграфічным таварыствам СССР у 1946 годзе
    J Іутешествія ^. X Држевальскаго
    С»ст»ао *е «вдааанмв» сочЧгкіім»
    Д ^. Зеленкнь
    5 ь д в у х ь томахь (С> рксункамк к картамм).
    СТГетврбургь ® Цзданіе П. Д. Сойкмна Ц