За небасхілам спякотнага Турана: Мікалай Пржавальскі
Валер Ярмоленка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 69с.
Мінск 2012
— сапраўдны ваяр!
Мікалай Пржавальскі быў закаранелым бадзягам, аселае жыццё для якога — катарга. Аніякая небяспека, аніякія нягоды не маглі знішчыць у ім заўзятага вандроўніка; наадварот, гэтая неспатольная жарсць расла і мацнела. Ён з жахам думаў аб старасці, якая прымусіць яго сядзець дома, і не раз выказваў жаданне... памерці ў пустыні. У водгуках падарожніка пра Азію гучыць пачуццё, як у песні малойчыка, што ідзе ад людзей “у чыстае поле і цёмны лес”. На схіле свайго жыцця ён успамінаў: “Сум і нудота абымаюць мяне кожнага разу, як пройдуць першыя парывы радасці пасля вяртання на радзіму. І чым далей бяжыць час сярод будзённага жыцця, тым больш і больш расце гэты смутак, як быццам у далёкіх пустынях Азіі засталося штосьці незабыўнае, дарагое, чаго не знайсці ў Еўропе. Дальбог, у такіх пустынях ёсць праўдзівая каштоўнасць свабода. Што праўда, дзікая, але затое амаль поўная. Падарожнік становіцца там цывілізаваным дзікуном і карыстаецца шырокай вольнасцю жыцця дзікага, навукай і ведамі жыцця цывілізаванага. Прытым самое падарожжа для чалавека дужа прывабнае штодзённай зменай уражанняў, багаццем навіны, усведамленнем карысці для навукі. Цяжкасці ж фізічныя, калі яны мінулі, проста забываюцца, а радасныя хвіліны поспехаў і шчасця яшчэ мацней ва ўспамінах адцяняюцца”*.
*Пржевальскйй Н.М. Автобйографйя // Русская старйна. 1888. №. II.
58
Мала знойдзецца людзей, гэтак захопленых сваёй справай, як Пржавальскі. Падарожжа ў поўным сэнсе слова было яго стыхіяй. Здароўе, што слабела пры аселым жыцці, папраўлялася і ўмацоўвалася ў пустыні. Любоў да незалежнасці і свабоды знаходзіла поўнае задавальненне ў паходных умовах; заўзяты паляўнічы, ён і жадаць не мог большага раздолля. А прага карыснай дзейнасці наталялася ўсведамленнем вялікіх і плённых вынікаў экспедыцый.
Здавалася б, гэтак шмат зрабіўшы для цывілізацыі, чалавек павінен цаніць яе даброты. Аднак Пржавальскі ставіўся да іх вельмі скептычна. У Азіі з карабінам у руцэ ён быў абаронены ад усялякай абразы і ашукі. І чым больш расла яго прывязанасць да пустыні, тым мацней разгаралася нянавісць да цывілізацыі. У канцы свайго жыцця ён ужо не мог без агіды гаварыць аб распусным жыцці цывілізаванага грамадства. He аднойчы ў салоне якоганебудзь пецярбургскага вяльможы з жалем успамінаў нялёгкае, але вольнае жыццё з сваімі афіцэрамі і казакамі. Там была свабода, тут пазалочаная няволя; ён штораз пераконваўся, што чалавеку з душой і сэрцам цяжка жыць у цывілізаваным грамадстве.
Між тым яму грэх было скардзіцца на несправядлівасць грамадства. Ягоная дзейнасць была ацэненая хутка і па заслугах. 3 першай жа экспедыцыі ён стаў прызнаным аўтарытэтам расейскіх падарожнікаў. Урад, вучоныя, публіка аднадушна імкнуліся выказаць яму сваю пашану. Стаўленне заходніх вучоных было гэтакае самае: ягоныя кнігі перакладаліся на замежныя мовы і выклікалі захапленне, ангельцы ставілі яго вышэй за свайго Лівінгстана, немцы — вышэй за свайго Гумбальта *. На ўласным прыкладзе ён мог бы пераканацца, што чалавеку “з душой і сэрцам” можна жыць і працаваць у грамадстве. Але, як той казаў, арлу і ў залатой клетцы сумна — у рамках цывілізаванага грамадства ён адчуваў сябе як рыба, выкінутая на бераг.
Гідзячыся аселага жыцця ўвогуле, Пржавальскі асабліва ненавідзеў яго найвышэйшую праяву — горад.
*Обручев В. А. Нйколай Мйхайловйч Пржевальскйй // Наша страна. 1938. № 5. С. 23—24.
59
Яшчэ ў Смаленскай гімназіі ён усяляк імкнуўся ўцячы за горад і паблукаць па лясах і лугах. Потым, паміж экспедыцыямі, калі яму даводзілася падоўгу жыць у Пецярбурзе, ён адчуваў сабе няшчасным. Яго жалезны арганізм, што лёгка пераносіў самыя катаржныя ўмовы вандроўнага жыцця, слабеў у гарадской задусе і цеснаце: тут чапляліся да яго галаўныя болі. Мітусня раздражняла і прыгнятала яго. У 1875 годзе ён пісаў Пяўцову*: “Ты ўявіць сабе не можаш, як агідна мне жыць у гэтай праклятай турме”, маючы на ўвазе Пецярбург.
Змушаны па некалькі гадоў хоцькіняхоцькі жыць у такіх умовах, ён стараўся наладзіць сабе жытло, якое хоць неяк нагадвала б азіяцкія нетры. Маёнтак Слабада асабліва падабаўся яму тым, што знаходзіўся за 80 вёрстаў ад чыгункі. Абкружаны балотамі і барамі, у бездараж ён месяцамі быў адрэзаны ад людзей. Пржавальскі наагул намерваўся пасяліцца дзенебудзь у прыгор’і ЦяньШаня.
Аднак, бэсцячы цывілізацыю, ён зусім не меў прыхільнасці да тубыльцаў або простага люду. Ён быў упэўнены, што для поспеху далёкага і рызыкоўнага падарожжа ў Азію неабходныя тры “праваднікі”: грошы, карабін і нагайка. Грошы — таму што абарыгены занадта карыслівыя, карабін — як найлепшая гарантыя асабістай бяспекі, нагайка — бо мясцовае насельніцтва, вякамі выхаванае ў дзікім рабстве, прызнае толькі грубую сілу. Найлепшай ацэнкі нашага героя заслужылі манголы. Аднак, з ягонага гледзішча, яны таксама мелі хібы: абмежаваныя разумовыя здольнасці, лянівы і апатычны склад характару, баязлівасць і крывадушнасць.
Ягоныя водгукі аб расейскіх сялянах не менш катэгарычныя: “просты народ разбэшчаны дазвання”, “п’янства і ашуканства — нармальны стан маральнасці”, “сумленнасць і цвярозасць рэдкія выняткі”.
Наагул, калі прыняць за чыстую манету яго меркаванне пра людзей, можна падумаць, што маем справу з непапраўным мізантропам. Таварыства афіцэраў і
*Міхаіл Пяўцоў (1843—1902) пасля смерці Пржавальскага працягвад даследаваць Цэнтральную Азію. Ягоным імем названы ледавік Мангольскага Алтая. Вынайшад спосаб вызначэння геаграфічнай шыраты па зорках, таксама названы ягоным імем.
60
юнкераў у Варшаве для яго — карцёжнікі і п’яніцы, кітайцы ў Пекіне — махляры, а еўрапейцы “страшэнныя нягоднікі”, уся Азія — “гніль”, наш час — “скрозь распусны”, цывілізаванае грамадства — “мярзоцце”, дый мужык “разбэшчаны дазвання”. Амаль паводле Гогаля: “Увесь горад махляр, адзін пракурор прыстойны чалавек, ды і той, праўду кажучы, свіння!”
Больш за ўсё не любіў ён жанчын, называў іх фантазёркамі, якія займаюцца толькі пляткарствам. І пазбягаў іх. Аднаго разу ў МікалаеўскунаАмуры калега папрасіў яго даваць урокі геаграфіі сваёй дачцэ. Пржавальскі адмовіўся, падараваўшы, аднак, дзеўчыне свой падручнік з брутальным надпісам “Зубры, пакуль не вызубрыш”. Жаніцьбу называў ён пятлёй і старанна высцерагаўся яе, мяркуючы, што прафесія падарожніка не дае на гэта права: “Я пайду ў экспедыцыю, a жонка будзе плакаць; браць жа баб’ё з сабой не магу... Калі прыйду з апошняй экспедыцыі, буду жыць у вёсцы, хадзіць на паляванне, лавіць рыбу і распрацоўваць свае калекцыі. Са мною ж будуць жыць мае верныя старыя салдаты”.
Зразумела, нельга надаваць сур’ёзнага значэння гэтым выказванням знакамітага падарожніка. Яны вынікалі, відавочна, з гарачлівага характару — заўважаючы штосьці благое ў тым ці іншым асяроддзі, ён, нядоўга думаючы, агулам пляжыў яго ўшчэнт. Ставіцца ж памяркоўна, разважліва да складаных з’яваў грамадскага жыцця ён не лічыў патрэбным з прычыны самаўпэўненасці, уласцівай моцным натурам. Дый ці варта яму было разбірацца ў тым жыцці, якога ён усяляк пазбягаў? Пустыня, бязмежны прасцяг і жыццё, поўнае небяспекі і прыгодаў, — вось стыхія, у якой Пржавальскаму дыхалася лёгка і вольна. “Прастора ў пустыні — вось пра што я дзень і ноч летуценю. Дайце мне горы золата, і я не прадам за іх сваёй дзікай свабоды”.
Катэгарычныя водгукі незаміналі яму, аднак, быць добрым, гуманным, прыветным і роўным у дачыненнях з людзьмі. Яго стаўленне да таварышаў па экспедыцыях было проста выдатнае. Ён, што праўда, ніколі не даваў ім паблажкі, і дысцыпліна панавала бязлітасная, але ён умеў узбуджаць у іх самаадданасць і руплівасць. Яскравы прыклад справядлівага гуманізму!
61
3 заканчэннем чарговай экспедыцыі яго стасункі з спадарожнікамі не перапыняліся. Ліставаўся з імі, пабацькоўску клапаціўся, памагаў грашыма і парадамі, стараўся вывесці ў людзі. Спадарожніка па Усурыйскім краі Ягунова ён вучыў геаграфіі і гісторыі, уладкаваў у Варшаўскую юнкерскую навучальню. Рабароўскага сваім коштам рыхтаваў да паступлення ў Акадэмію Генштаба.
Збіраючыся дзенебудзь у Кяхце ў чарговы паход, завалены клопатам па самую завязку, ён знаходзіў час пасылаць блізкім людзям падарункі і розныя “ўцехі”. He маючы сваіх дзяцей, ён прывязаўся да аднаго хлопчыкасіраты, сына суседа па маёнтку, клапаціўся пра яго, як бацька, браў да сябе на лета, песціў яго, вадзіў з сабой на паляванне, рупіўся пра маральнае выхаванне. Але разам з тым быў строгім і патрабавальным. Перад ад’ездам у экспедыцыю прасіў свайго знаёмага: калі будзе ленавацца ў навуцы “лупцаваць і лупцаваць”.
Пазбягаючы шумнага грамадскага жыцця, Пржавальскі не любіў, аднак, і поўнай адзіноты. Кола блізкіх, верных людзей, што прызнавалі ягоны аўтарытэт, было для яго амаль неабходнасцю, асабліва ў хвіліны адпачынку, якому ён аддаваўся, як і працы, напоўніцу. Пад адпачынкам ён разумеў абсалютнае адлучэнне ад усялякай кніжнай мудрасці, нават ад газет. І ў гэты час багатая яда да чатырох разоў на дзень, якая складалася з фруктовых квасаў, налівак, усялякай садавіны і цукерак у неверагодна вялікай колькасці, чаргавалася з паляваннем і рыбалкай. Завадатарам усіх заняткаў і забаваў — выездаў у лес з самаварам, паходаў на сенажаць, феерверкаў, наведвання пчальніка і частавання мёдам, купання і аблівання вадою, жартаў у вершах — быў Пржавальскі. Да камфорту ставіўся абыякава. Раскошы не любіў, рысакі і бабровыя шынелі выклікалі ў яго агіду.
На пачатку сваёй кар’еры ён здабываў грошы нават картачнай гульнёй. Але патрэбныя былі яны не дзеля нажывы, а для падарожжаў. Калі ж з матэрыяльным забеспячэннем чарговай экспедыцыі пытанне развязвалася, Пржавальскі пераставаў дбаць пра грошы.
Хібы яго характару — гарачлівасць, у нейкай меры нецярпімасць і дэспатызм — уласцівыя людзям моц
62
ным, быццам самой прыродай прызначаным дамінаваць над іншымі. Суворая школа, якую ён прайшоў, змаганне, якое яму давялося вытрымаць, грубае і п’янае асяроддзе, у якім ён правёў сваю маладосць, маглі толькі ўзмацніць гэтыя недахопы.
Спосабы фізічнага прымусу кулаком, нагайкай і карабінам, якія сядытады практыкаваліся ў падарожжах, выклікалі часам дакор на яго адрас. Ды ўжываў ён іх толькі ў крайніх выпадках і не з прычыны лютасці, а таму што ад такіх захадаў, паводле яго глыбокага