За небасхілам спякотнага Турана: Мікалай Пржавальскі
Валер Ярмоленка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 69с.
Мінск 2012
квой. Наглядалі за імі дваровы чалавек Ігнат і кухарка Ганна Макарава, родная сястра няні. Браты знаходзіліся пад строгім кантролем Ігната, які вадзіў іх у гімназію і суправаджаў на пагулянцы. У госці яны не хадзілі, і сустрэчы з сябрамі па гімназіі праходзілі толькі ля старажытнага абарончага муру. Іншым разам братам удавалася ўгаварыць дзядзьку схадзіць у ваколіцы горада, аднак было гэта вельмі рэдка — Ігнат памятаў наказ гаспадыні: вучоба перадусім!
Дарэчы, старажытны беларускі горад Смаленск, вядомы з 863 года, узнік як цэнтр крывічоў на гандлёвым шляху “з варагаў у грэкі” на маляўнічай абалоне Дняпра. У 1404 годзе Вітаўтам было ўтворана Смаленскае ваяводства, а праз 110 гадоў горад трапіў пад уладу маскоўскіх князёў. У 1611 годзе Смаленск быў адваяваны. Але ў ходзе вайны 1654—1667 гадоў маскоўцы зноў
*Цяпер вуліца Собалева.
16
акупавалі яго, і паводле Андросаўскага замірэння 1667 года Смаленск застаўся за Расеяй. У 15951602 гадах Хведар Конь, славуты дойлід з Магілеўскага краю, пабудаваў тут абарончыя гарадскія муры. Памеры іх уражвалі: даўжыня — 6,5 кіламетра, вышыня — 10—12 метраў, таўшчыня — 5 метраў. Яны былі завершаныя зубцамі вышынёй 3 метры і мелі 38 вежаў.
Гімназісты ў вольны ад заняткаў час гулялі менавіта ля гэтых старажытных муроў. Побач на Саборнай гары ўзвышаўся барочны 5вежавы Успенскі сабор другой паловы XVII стагоддзя. Смаленск быў тады невялікім губернскім горадам: менш за 15 тысяч чалавек з улікам вайскоўцаў. Горад быў яшчэ з слядамі разбурэнняў пасля вайны 1812 года; тут размяшчаўся штаб французскай арміі і часова жыў імператар Напалеон з сваёю світай.
У гімназіі ў тым часе вучыліся 180 вучняў і працавалі 20 настаўнікаў. Яна мела добрую бібліятэку з 5000 тамоў. Падбор настаўнікаў, з рэдкім выняткам, быў нікуды не варты: яны часта прыходзілі ў клас п’яныя і сварыліся з вучнямі. Сярод іх вылучаліся толькі выкладчыкі геаграфіі і гісторыі. Настаўнік геаграфіі ахвотна дзяліўся з Мікалаем сваімі ведамі пра вялікіх падарожнікаў, а настаўнік гісторыі шмат апавядаў паза праграмай. Праз яго хлапец упершыню даведаўся і пра Хведара Коня, і пра славутых майстроўз Магілеўшчыны, якія ўпрыгожвалі храмы Маскоўскага крамля. Яшчэ з гімназічнага часу Мікалай прасякнуўся павагай да свайго народа.
Узгадаваная з дзяцінства працавітасць і выдатная памяць неўзабаве вылучылі яго сярод вучняў. Добры таварыш, ён не меў, аднак, блізкіх сяброў. Аднагодкі міжволі падпарадкоўваліся яму, у сваім класе ён быў завадатарам. І заўсёды бараніў навічкоў рыса, якая сведчыць не толькі пра велікадушнасць, але і пра незалежны характар: у той час цкаванне навічкоў лічылі “святым” абавязкам. Таварышы спрабавалі “адшліфаваць” Мікалая, але той заставаўся “сам па сабе”.
Навука давалася яму лёгка. Нялюбым прадметам была матэматыка, але і тут выручала памяць: яму заўсёды выразна ўяўлялася і старонка падручніка з адказам, і літары на геаметрычным рысунку, і самі формулы з іх знакамі і сімваламі. Багатае ўяўленне і ўнікальная
17
памяць вызначалі ўвесь склад яго розуму. Меркаванні яго складаліся непасрэдна, інтуіцыйна — ясны і здаровы розум дапамагаў яму хутка арыентавацца і схопліваць сутнасць з’явы. Мікалай у гімназіі ішоў першым вучнем, чытаў багата кніг па геаграфіі, а на канікулах кнігі пра падарожнікаў, якія купляла маці.
Канікулы цягнуліся вельмі доўга (ад траўня да кастрычніка). Іх Мікалай праводзіў дома, у маёнтку Атраднае, дзе браты жылі разам з дзядзькам Паўлам у флігелі. Сюды хлопцы прыходзілі толькі нанач, а ўвесь дзень праводзілі на паляванні і рыбнай лоўлі. Такі рэжым развіваў сілу, спрыт і цягавітасць, у будучага падарожніка мацнела любоў да прыроды. Шмат чаму высокаму і цудоўнаму навучыўся Мікалай у маціпрыроды. У значнай ступені ёй абавязаны ён маральнай чысцінёй і тонкай назіральнасцю, нястомнай сілай і энергіяй у змаганні з фізічнымі і духоўнымі перашкодамі, цудоўным здароўем душы і цела, бязмежнай вернасцю навуцы і роднай зямлі.
Але кніжны бок яго выхавання моцна “кульгаў”. Аднаго разу сярод усялякага іншага чытва трапілася яму кніжка “Вонн без страха”, якая адыграла ў ягоным жыцці немалую ролю. Яркімі фарбамі малюючы вайсковую мужнасць, яна зрабіла на Мікалая глыбокае ўражанне. Захаплялі і апавяданні пра подзвігі абаронцаў легендарнага Севастопаля,
Гімназію юнак скончыў у 1855 годзе, калі яму споўнілася 16 гадоў. І яшчэ тады ў яго ўзнікла мара прысвяціць сваё жыццё даследаванню невядомых краін. А пакуль што ён, Мікалай Пржавальскі, з атэстатам аб сярэдняй адукацыі вяртаецца ў Атраднае. Паўстае пытанне: што рабіць далей?
У той час газеты Пецярбурга паведамлялі пра славутыя подзвігі абаронцаў Севастопаля ў часе Крымскай вайны (1854—1855). Гэтыя рэпартажы перадрукоўваліся ў смаленскай губернскай газеце і такім чынам траплялі ў маёнтак Пржавальскіх. Навіны чыталі маці, дзядзька Павел і, зразумела, Мікалай. Апісанні тых подзвігаў поўнасцю захапілі хлапца, і ён у юнацкім запале намерыўся пайсці на вайсковую службу, каб трапіць на вайну...
КАЛІ РЫЗЫКА ГЭТА ЖЫЦЦЁ
Развітанне з бацькоўскім домам * Армейская служба: спадзевы і расчараванні * Акадэмія Генеральнага штаба * Мара пра падарожжа ў Цэнтральную Азію * Першая публікацыя * Пропуск у Геаграфічнае таварыства * Выкладчык юнкерскай навучальні * Гарэлкі не піў і п'янства ненавідзеў
Увосень 1855 года наш герой накіраваўся ў Маскву на вайсковую службу. Развітанне з бацькоўскім домам было цяжкім і тужлівым.
«Нарэшце надышла фатальная хвіліна. Мяне пазвалі да маці, я ўвайшоў у залу. Ля іконы свяцілася лампада, а на каленях перад ёю малілася мая мама. У куце стаялі няня, некалькі дваровых людзей, і ўсе плакалі. Нарэшце маці ўстала і ўзяла ікону. Я падышоў да яе. “Хай бароніць цябе Гаспод Бог ва ўсім тваім жыцці”, ~ сказала яна і пачала бласлаўляць. Гэтае хвілі не вынесла мая перапоўненая душа. Слёзы раптам паліліся з вачэй, і я заплакаў як дзіця. “Бывай, мой галубок”, сказала, пацалаваўшы мяне, старая няня. “Бывайце, паніч, бывайце! Дай Божа вам шчасця!” чулася з усіх бакоў»*.
У Маскве Мікалаю не ўдалося дамагчыся накіравання на Крымскі фронт. Яго як двараніна залічылі унтэрафіцэрам у Разанскі пяхотны полк. А неўзабаве пагляднага і станістага унтэра перавялі на радзіму прапаршчыкам у Полацкі полк.
Ён вельмі хутка расчараваўся ў вайсковым жыцці. Армія старых часоў, з п’янкамігулянкамі і картамі, рэзка супярэчыла схільнасцям хлопца. Асяроддзе гня
*Пржевальск.йй Н.М. Автобйографйя // Русская старйна. 1888. № II.
19
ло яго, выклікала пагарду да “свецкага жыцця”. Мікалай міжволі задаваў пытанне: дзе тыя высокія ідэалы, да якіх ён з глыбокай пашанай ставіўся ў дзяцінстве? І не мог даць на яго адказу. Кожны месяц, кожны дзень далейшага знаходжання ў арміі пераконваў яго ў супрацьлеглым. Армейская служба карэнным чынам перамяніла былыя погляды. Матэрыяльнае становішча маладога вайскоўца было незайздроснае, але яно прыгнятала менш параўнальна з маральнай незадаволенасцю. І праз гэтае незадавальненне ўзмацнілася любоў да прыроды і вольнага жыцця сярод лясоў. Ён, як у дзяцінстве, увесь вольны час праводзіў на паляванні. Але цяпер Мікалай пачаў ужо думаць, як ажыццявіць сваю мару пра падарожжы ў далёкія і невядомыя краіны. Доўга ён цярпеў службу, цешачыся паляваннем і кнігамі, ды ўрэшце наважыўся выйсці з свайго бязрадаснага становішча.
Праслужыўшы пяць гадоў у арміі, ён усвядоміў неабходнасць іншай, больш шырокай дзейнасці, дзе можна было б аддаваць працу і час на разумныя мэты. Ён намысліў паступіць у Акадэмію Генеральнага штаба. Для гэтага трэба вытрымаць экзамен па вайсковых навуках, і юнак старанна ўзяўся за кнігі, праседжваючы над імі па 16 гадзін у суткі і адыходзячы “на пару гадзінак” на паляванне дзеля адпачынку. Цудоўная памяць дапамагала яму справіцца з прадметамі, пра якія ён раней і ўяўлення не меў. Боязь выклікала толькі матэматыка. Тым не менш ён кіруецца ў Пецярбург.
Ён паехаў у сталіцу імперыі, пазычыўшы 170 рублёў пад працэнты (з абавязкам вярнуць 270). На ягоны жах, у Акадэмію падалі заяву ажно каля дзвюх сотняў чалавек. Але, нягледзячы на моцную канкурэнцыю, Пржавальскі паступіў у ліку першых. Адбылося гэта ў 1861 годзе, напярэдадні сацыяльных узрушэнняў на радзіме, якія прывялі да паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
І гэта быў першы крок наперад ад мадзення ў армейскім палку да славутай і плённай кар’еры вечнага вандроўніка. Да яе было яшчэ далёка, і ўсё ж паступленне ў Акадэмію сталася ў ягоным жыцці пераломам. Тут, у Пецярбурзе, ён знаходзіць час займацца ў Публічнай бібліятэцы прыродазнаўчымі навукамі — заалогіяй, батанікай, кліматалогіяй. Грунтоўныя веды
20
па картаграфіі (астраномія, геадэзія, тапаграфія) яму давалі ў самой Акадэміі, нават з практычнымі заняткамі ў Пулкаўскай абсерваторыі*, якая была непаводдаль Пецярбурга.
У “Паўночнай Пальміры” Мікалай Пржавальскі быў у даволі сціплым матэрыяльным становішчы. Трымаўся ўбаку ад калегаўаднакурснікаў, размяркоўваючы час паміж лекцыямі ў Акадэміі і заняткамі ў Публічнай бібліятэцы. Дарэчы, вайсковымі навукамі ён зусім не цікавіўся, а на лекцыях чытаў кнігі пра падарожнікаў. На экзаменах жа ратавала фенаменальная памяць — прачытаўшы напярэдадні падручнік, ён цэлыя старонкі мог цытаваць слова ў слова.
У тыя часы пачалася яго літаратурная дзейнасць. Жывучы ў нястачы, ён шмат грошай траціў, набываючы ў сталічных крамах розныя даведнікі, патрэбныя, на ягоны погляд, у падарожжах па... Цэнтральнай Азіі; рыштунак вандроўніка, які надта падабаўся яму; компас, што можна было насіць на руцэ, як гадзіннік, і г. д. А пытанне ж пра Азію тады яшчэ нават і не лунала ў паветры! Але Пржавальскі верыў у сваю праводную зорку. Неверагодна? Але гэта так. Безумоўная вера ў свае сілы і магчымасці, вера ў сваю шчаслівую будучыню як падарожнікапершаадкрывальніка — адна з характэрных рысаў Мікалая Пржавальскага. Каб здабыць хоць якія грошы, ён напісаў артыкул “Успаміны паляўнічага” для часопіса “Паляўніцтва і конезаводства” і атрымаў за яго свой першы ганарар. Гэта была першая апублікаваная праца будучага вучонагапрыродазнаўца. Потым будуць іншыя артыкулы, потым з’явяцца вялікія і цікавыя кнігі, якія будуць перакладаць на ўсе асноўныя еўрапейскія мовы.
Другім літаратурным дзіцем Пржавальскага стала буйная праца “Вайсковастатыстычны агляд Прыамурскага краю”. Гэтая зямля, мала асвоеная і мала вывучаная, прыця