• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Але й з кароткага гатманства Скарападзкага Ўкраіна мае пэўную карысьць, паўстаў рух і партыя гатманцаў-гаспадарствавікоў, што ў бальшыні складаецца з Украінцаў, якія перасталі жыць культурным жыцьцём украінскім, але захавалі некаторыя традыцыі ўкраінскае гаспадарствавасьці, або наатул ізь людзёў, што лягчэй захапляюцца імкненьнямі гаспадарствавымі, чымся нацыянальна-культурнымі, бо гэтыя вымагаюць і адпаведнай псыхічнай прыгатовы. Уцягаючыся ў палітычную работу собскага народу або хоць-бы толькі ёю глыбей цікавячыся, таковыя людзі памалу пачынаюць цікавіцца і культурным жыцьцём свайго народу, яно перастае ім быць чужым, — адным чынам, яны памалу нацыяналізуюцца. Лішне, хіба, дадаваць, што ўкраінская партыя гатманцаў-гаспадарствавікоў прызнаецца карыснай усімі прасьцінкамі ўкраінскай палітычнай думкі. Калі-б у нас паўстаў такі прасьцінак і такая партыя, дык яны былі-б таксама запраўды карысныя беларускаму народу, хоць не патрабавалі-б маць манархічнага адценьня, як у Ўкраінцаў.
    Значаньне назову „Літва“. Звалася ці не адно зь беларускіх плямёнаў Літвою, назоў „Літва“ стаўся агульна-нацыянальным толькі з паўстаньням пад назовам „Літва“ задзіночанага гаспадарства беларускага; дзеля таго захаваньне ў тэй ці іншай меры назову „Літва“, „Ліцьвіны“ сьветча пра гаспадарствавую беларускую традыцыю. Маскоўцы, паняволіўшы Беларусь палітычна, захацелі паняволіць таксама ідэялёгічна й культурна; дзеля таго мусілі адабраць у Беларусаў назоў „Літва“, пад каторым прайш-
    ло 5 1/2 стагодзьдзяў гаспадарствавай гісторыі беларускага народу, гісторыі надзвычайна варожай да Маскоўшчыны. Яны накідалі нашаму народу назоў „Беларусь", „Беларусы“, тарнуючы адначасна назоў „Літва“ да Аўкштота-Жмудзіноў. Пад уплывам расійскай адміністрацыі а расійскіх школаў наш народ з часам у бальшыні перастаў сябе зваць Літвою. Але й ня прыняў накіданага яму назову „Беларусы". Ен пачаў сябе зваць „туташнім", спрадвеку жывучым на сваёй зямлі, ды сваймі назовамі мясцовымі, пашыраючы часта іхнае значаньне на ўвесь народ. Гэтак, прыкладам, побач із назовам „Паляшукі“, што спрадвеку існаваў у тэй ці іншай меры як агульна-нацыянальны, разам ізь іншымі агульна-нацыянальнымі назовамі, жыхары Магілеўшчыны звалі ўсіх Беларусаў Магілеўцамі. Назоў „Беларусы“ пачаў наш народ прымаць адно тады, калі самі беларускія адраджэнцы ад часу „Нашае нівы“ (ад 1906 г.) пачалі неразумна яго пашыраць, а прышчапіўся паміж дзьвюма сьветнымі войнамі за Беларускай Савецкай Соцыялістычнай Рэспублікі. Але на шырокім паграніччу з чужымі народамі Беларусы назоў „Літва“, „Ліцьвіны“ захавалі. Чаму дыкжэ на паграніччу? Гэтулькі, колькі расійская адміністрацыя, вучыцелства й духавенства даводзілі ў нас, што назоў нашага народу ня „Літва“, а „Беларусы", гэная адміністрацыя й інш. не патрабавала, ані мела гэтулькі прыпадкаў, магчымасьці гэтага рабіць сярод Палякоў, Украінцаў a самых расійскіх народных масаў. Дзеля таго назоў „Літва“, „Ліцьвіны“ болей або й сусім добра захаваўся ў беларускіх суседзяў, што прыяла ягонаму ўдзяржаньню ў сусядуючага зь імі беларускага жыхарства, асабліва ў заходнім а ўсходнім (Чарнігаўшчына) Палесьсю а на паграніччу з Маскоўшчынаю. У цэнтральнай Беларусі назоў „Ліцьвіны" захавалі адно роды із моцнай гаспадарствавай традыцыяй, як тый лоўчы ў „Палескай глушы“ Т. Гушчы.
    Значаньне гаспадарствавае традыцыі. Якое вялікае значаньне гаспадарствавай традыцыі, кажны мог пераканацца, хто хоць крыху цікавіўся гэтым пытаньням. Было гэта таксама відаць із вышменаванага. Аўтар гэтых радкоў прыпамінае, як у 1903—1905 г. нас, беларускіх дзяцей, вучылі, у пачатнай школе ў Г альшанах Ашмянскага павету, захапляцца — нат пры помачы „туманных абразкоў — як Маскаль, князь Сярэбраны, „нішчыў Літву“. He падабаўся-б нам Сярэбраны, калі-б мы ведалі, што гэнай „Літвой“ былі нашыя прадзеды. Прыпамінаецца мне таксама, як у 1905—-1909 г. я вучыўся ў мескай паветавай школе (ведама, расійскай) ув Ашмяне. Там праходзілі каротка й гісторыю Літвы (ад Гедыміна да Вітаўта ўлучна), із сымпатыяй напісаную абмаскалелым Беларусам Турцэвічам6, расійскім чарнасоценцам. Мы, вучаньнікі, захапляліся гэтай гісторыяй, але, як і аўтар, не ўтажсамлялі яе зь гісторыяй свайго народу; дзеля таго яна на нас ня дзеяла нацыянальнаўсьведамляюча. Ня стыкаючыся ізь сьвядомымі Беларусамі, ані з нацыянальнай літаратураю — адно раз-два прыпадкам лучыла нам „Нашая ніва“, на каторую, дзеля яе „простай мовы“, глядзелі мы з гледзішча гумарыстычнага — з нас адно колькіх нацыянальна ўсьвядомілася за час быцьця ў школе, дый то памалу, няўпрыцям, за гады тры. Калі-б мы ведалі, што Вялікае Княства Літоўскае было гаспадарствам беларускім, то ўсьвядоміліся-б усі, ды не за тры гады, але за тры месяцы, а мо й за тры тыдні7.
    вУ 1911—1913 г., у сярэдняй школе ў Вільні, Турцэвіч быў маім вучыцелям гісторыі Расіі. Ён заставаўся расійскім чарнасоценцам. Адноўчы ён нам, вучаньнікам, даводзіў, што беларуская мова не апрычоная, а нарэчча расійскай, бо, як і гэтая, мае рухомы націск. Я на гэта адказаў, што калі-б так было, дык і жмудзкая мова нарэчча расійскай, бо таксама мае рухомы націск; а дзеля таго што жмудзкую мову ён прызнаець апрычонай, дык дзеля менаванай рысы і мова беларуская застаецца апрычонай. Я тады ня ведаў, што мой арГумэнт быў выдзержаны навукова. Турцэвіч у гэтым часе быў гаркім п’яніцам, ён рэдка калі прыходзіў у клясу цьвярозы.
    7 Апрача прыпадкавага ды ня цэлага нумару „Нашае нівы“ мне яшчэ крышку прыпамінаў праз наш народ абразок у ГеоГрафіі Раеіі, дзе побач ізь „велнкоруссом і малороссом" стаяў „хілы“ „белорус СевероЗападного Края“.
    Зь менаванага відаць, што нам трэба аднавіць сваю гаспадарствавую традыцыю, a дзеля таго трэба самым пазнаваць гісторыю свайго народу і шырыць яе знацьцё сярод сваіх а чужых.
    Поды апрычонасьці беларускага народу
    Народ, званы крывіцкім, літоўскім і беларускім1, ё народам вельмі апрычоным і вельмі сваеасаблівым сярод сваіх суседзеў наўсходзе Эўропы. Наступныя прычыны гэтага:
    1.	У сьвятле найноўшых моўных даных ня можа быць сумлеву пра тое, што праславянская мова беспасярэдне падзялілася на цяперашнія мовы славянскія. Але, як і ў сучасных нам мовах, так і ў мове праславянскай, у вапошнюю яе пару дыялектычнай дыфэрэнцыяцы, дыялекты бліжэй ляжачыя болей перажывалі із сабой супольных зьяваў, чымся дыялекты, ляжачыя ад сябе далей, і дзеля таго мовы, паўсталыя з гэных дыялектаў, адныя маюць супольных рысаў міжсобку болей, другія меней, адныя стаяць да сябе бліжэй, другія далей. Дык із гэтага гледзішча (а ня з гледзішча праміжных пораў, каторых ня было), а ня толькі з гледзішча Географічнага, можна лучыць славянскія мовы ў групы — заходнюю, паўдзённую а ўсходнюю, упрашчаючы гэтым сабе пра іх гаворку. Калі прыгледзіцца да рысаў, супольных у мовы беларускай ізь іншымі мовамі славянскімі, то з увагі на іх колькасьць а якасьць, можам сказаць, што мова беларуская найболей і ў ваднолькавай прыблізна меры мае супольнага з моваю (вышне-) лужыцкай а ўкраінскай, крыху далей будзе стаяць мова дольна-лужыцкая, за ёю пойдзе кашубская, за каторай польская й расійская, абедзьве стаячыя ў ваднолькавай далячыні ад беларускай. Іншыя — яшчэ далей. Калі захочам вызначыць месца беларускае мовы сярод трох — заходняй, паўдзённай а ўсходняй — групаў славянскіх моваў, дык мусім яе паставіць паміж групаю заходняй а ўсходняй, падобна да таго, як мова чэская займае месца паміж групаю заходняй а паўдзённай2.
    1 Крывічамі наш народ зваўся ў найстаршую пару свае гісторыі. У XIII—XIV стг. побач із назовам „Крывічы" ўжываецца назоў „Літва“, „Ліцьвіны", але першы да палавіцы XIV стг. пераважае. Ад пачатку XV стг. ўжываўся толькі назоў „Літва". Гэтак было наагул да палавіцы XIX стг. Але з прылучэньням нашае Бацькаўшчыны да Расеі памалу пашыраецца накіданы Масквою назоў „Беларусь“, „Беларусы“. Гэты назоў ужывае часьць інтэлігенцыі, што так ці накш была пад расійскім уплывам. Аж да канца XIX стг. большая часьць беларускай інтэлігенцыі завець сябе й свой народ Ліцьвінамі. Народныя беларускія масы, баламучаныя расійскай адміністрацай, што накідала назоў „Беларусы", а назоў „Літва“ тарнавала да Лятувісаў, усё меней а меней у XIX стг. завуць сябе Ліцьвінамі, але ня прымаюць і назову „Беларусы". Яны пачалі зваць сябе „туташнімі" альбо назовамі мясцовымі. Назоў „Беларусы“ пашырыўся ад выхаду беларускага часапісу „Нашая ніва“, каторая яго прыняла й пашырала, і ў бальшыні запанаваў па Першай сьветнай вайне. У XIX стг. сярод часьці інтэлігенцыі адраджаецца назоў „Крывічы"; гэта асабліва відаць у літаратараў. Прычына ягонага адраджэньня была тая-ж, што й званьне народнымі гушчамі сябе туташнімі — у тарнаваньню Расійцамі жывога назову „Літва“ да Аўкштота-Жмудзіноў, што цяпер завуць сябе Лятувісамі.
    Цяпер што да нацыянальнага назову ё гэткае палажэньне: ладная бальшыня завець сябе Беларусамі. Зь мяншыні большая часьць завець сябе назовамі мясцовымі (Псковічы, Бранцы а інш.); меншая дву-, тры-мілённая часьць завець сябе Ліцьвінамі. Ё моцнае імкненьве да адраджэньня назову „Крывічы". Ё некаторае імкненьне да адраджэньня назову „Літва“, „Ліцьвіны". Пра нацыянальныя назовы глянь артыкул „Гісторычныя назовы крывіцка-беларускага народу“ (Веда, 1951, б. 47). Якімі-б назовамі нашыя людзі сябе ня звалі, яны ўсі аднаго й таго-ж паходжаньня — аднае крыві, і аднае псыхікі, і аднае зямлі, усе належаць да таго самага народу.
    2 Прывяду колькі важных старых рысаў беларускае мовы, што яе вельмі розьняць ад мовы ўкраінскае a расійскае:
    1. Супольна із заходне-славянскімі мовамі ў мове беларускай зьмякчаныя сугукі д, т, н, с, з перайшлі ў сярэдне-язычныя dz, с, п, s, z.
    Менаванае сьветча, што тыя плямёны, каторыя гаварылі крывіцкім дыялектам праславянскае мовы і ўвыйшлі ў склад крывіцкага (беларускага) народу, былі ладне зьіндывідуалізаваныя, апрычаныя і шмат болей розьніліся ад плямёнаў, што ўвыйшлі ў склад славенскага (ноўгарадзкага) й украінскага народаў, чымся розьніліся плямёны гэтых двух апошніх народаў паміж сабою.
    2.	Другой, шмат важнейшай прычынаю сваеасаблівасьці беларускага народу ё тое, што ён паўстаў ад зьмяшаньня часьці Славян із часьцяй Балтаў. Такое паходжаньне Беларусаў констатуюць усі дасьледаваньнікі, толькі што адныя гэта падчыркуюць, a другія адно між іншага зазначаюць. Балцка-славянскае паходжаньне Беларусаў мае вялізарнае значаньне. Балцкі элемэнт у Беларусаў — а яго ё ня меней, чымся славянскага, бо спачатным жыхарствам усяе Беларусі былі Балты, Славяне, прышоўшы, зьмяшаліся зь імі — вельмі розьніць іх ад усіх Славян, а славянскі элемэнт розьне ад Балтаў, разам адзін і другі ствараюць вялікую апрычонасьць. (Шырэй пра балцка-славянскасьць Беларусаў гляньу „Ведзе“ 1951 г., бач. 343.)