• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    У Львове Федаровічу не пайшло так лёгка з мэцэнатам, як гэта было ў Беларусі. Але ён сюды прыехаў ізь вялікай сваёй маемасьцяй, што зарабіў у Заблудаўю. Пра гэта піша сам Федаровіч у перадмове да львоўскага „Апостола“ 1574 г. Ен тут кажа, што калі ён жыў у Заблудаўю, то „багацьця да яго многа прыплывала". Ен ня толькі „ўсякімі патрэбамі быў здаволены", але й дастаў ад Ходкевіча „немалое сяло“. Выяжджаючы із Заблудаўя, ён гэнае сяло прадаў. Пра заможнасьць Федаровічаву, калі ён жыў у Заблудаўю, сьветча й тое, што віленскі мешчанін Я. Максімовіч быў яму вінен за купленыя напавер кніжкі 262 капы грошы літоўскіх (за іх можна было купіць болей як 130 кароваў). Апрача таго, пятнанцаць коп грошы літоўскіх пазычыў Федаровіч заблудаўскаму протопопу Нестару і, адно па сьмерці Федаровічавай, ягоны сын даець паручэньне спагнаць гэты доўг ізь Нестара. Калі Федаровіч выяжджаў із Заблудаўя, ён не сьпяшаўся спагнаць гэтыя грошы ў протопопа, — відавочна, бязь іх мог абысьціся. Дык няма дзіва, што Федаровіч гэтак канчае сваю перадмову да львоўскага „Апостола":
    Хто будзе чытаці гэтую кнігу, няхай дасьць падзяку даўцу ўсяго дабра Госпаду Богу, а яго міласьці пану Грыгору Аляксандравічу Ходкевічу вечная памяць... потам-жа сыном яго міласьці пану Андрэю Грыгоравічу Ходкевічу, пану падстолему Вялікага Княства Літоўскага, старасьце Магілеўскаму, і яго міласьці пану Аляксандру Грыгоравічу Ходкевічу, старасьце Г орадзенскаму, дзяржаўцы Менскаму хай просіць душэўнага спасеньня а даўгіх год здароўя, бо ад іх прышла такая карыеьць (21).
    У тэй-жа кнізе Федаровіч надрукаваў гэрб Ходкевічаў. За вялікія грошы можна было ўладзіць вялікую друкарню. Калі пасьлей гэтую друкарню Федаровіч залажыў Жыду Якубовічу, дык львоўскае брацтва зь біскупам Г. Балабанам адно зь вялікай натугаю сваіх сяродкаў, пры закліках вышіпае царкоўнае ўлады (гл. лісты біскупа Гедзеона Балабана і грэцкага патрыярхі Феафана да львоўскіх праваслаўных вернікаў) магло выкупіць гэтую друкарню із закладу (19—20).
    Калі друкарня была гатова, дык на друк кніжак і на арганізаваньне іх продажы пазычылі Федаровічу грошы колькі львоўскіх мяшчан а сьвятароў. Д аўжбіт Федаровіч забясьпечыў грошы пазычэньнікам на сваёй друкарні.
    Першая кніжка на Украіне львоўскі „Апостол" была надрукавана ў 1574 г.
    Федаровічу памагае Грынь Івановіч. Федаровічу ў Львове памагаў ягоны вырослы сын Іван; ён быў апраўнікам. Апрача таго, зь Федаровічам прыехаў із Заблудаўя іншы Беларус, Грынь Івановіч11. Яго Федаровіч аддаў у Львове ў навуку да маляра Лаўрына Філіповіча і два гады плаціў за навуку. Грынь Івановіч наўчыўся малярства, сталярства, разьбярства а выразаньня літараў; сам Федаровіч наўчыў Івановіча друкарства.
    11 Грынь — здрабнелае імя ад „Грыгор“. Ад імені „Грынь“ паўсталі прозьвішчы „Грынько“, „Грыневіч", „Грынкевіч".
    За гэта Грынь Івановіч абавязаўся не рабіць без дазволу Федаровічавага нікому літараў да друку і ня ладзіць друкарні. У іншым рамясьцьве, як малярства, сталярства, альбо выразаньня чаго іншага на кове (мэталю) Івановіч быў вольны (26).
    Беларускія друкары ўв Астрозе. У 1575 г. Федаровіч ізь Львова пераяжджае да Астрога да князя Касьцянціна Астроскага. Разам ізь ім паехаў і Грынь Івановіч.
    Астроскі заказаў ім надрукаваць Біблю. Да друку такое вялікае кнігі патрэбныя былі меншыя літары, чымся тыя, якімі друкаваў Федаровіч дагэтуль. Новыя літары нарэзаў Грынь Івановіч. He малая была гэта работа, бо Астроская Бібля была надрукавана шасьцьма шрыфтамі, у тым ліку адным грэцкім. Шрыфт да назоваў быў узяты зь віленскай друкарні Мамонічаў. Харашынёю шрыфтаў і цэлай друкарскай тэхнікаю Астроская Бібля ня ўступала найлепшым выданьням эўропскіх друкарняў таго часу (41).
    Ізноў у Львове. Па надрукаваньню Біблі князь Астроскі ня даў болей друкарскай работы нашым друкаром. Яны пабылі яшчэ кароткі час ув Астрозе, а тады пераехалі да Львова, манючыся там далей займацца друкарствам. Грынь Івановіч выразаў Федаровічу адзін шрыфт і пачаў рэзаць другі, але тут, ці то з тугі па бацькаўшчыне, ці ўважаючы, што Федаровіч яму мала плаце, Івановіч пакідае Львоў і пераяжджае да Вільні да друкарні Мамонічаў. Тут ён выразаў Мамонічам два шрыфты.
    Выезд Гр. Івановіча разьбіваў пляны Федаровічавы. 3 Астрога ён выехаў не такі багаты, як із Заблудаўя. „Астроскі, мабыць, заплаціў яму за работу болей кнігамі, чымся гатовымі грашмі" (42). Апрача таго, Федаровіч узяў у Астроскага кнігі на продаж HanaBep, зн., маў яшчэ доўг Астроскаму. Федаровіч ня маў грошы адкупіць закладзеную Якубовічу друкарню, рок (срок) выкупу каторай ужо зышоў, і Якубовіч вымагаў сумы ўтрая большай, чымся сам даў. Заставалася толькі закладаць новую друкарню і рэзаць да яе шрыфты. Ён пазваў у суд Івановіча за тое, што гэты, паехаўшы да Мамонічаў, узрушыў ізь ім умову. На судзе яны пагадзіліся і зрабілі новую ўмову. Гр. Івановіч абавязаўся не рабіць нікому, апрача Федаровіча, шрыфтаў і ня ладзіць друкарні. Калі-б Івановіч умову ўзрушыў, ён мае даць суду 500 злотых і такую-ж суму Федаровічу ды, апрача таго, зьвярнуць усі страты. Федаровіч абяцае даць Івановічу дакончыць той шрыфт, што ён пачаў рэзаць, і заказаць яму другі. Калі-б Федаровіч гэтага ня споўніў, то мае заплаціць Івановічу а суду па 500 зл.
    Але ўсё-ж такі Федаровічу ня стала грошы на ўладжаньне новае друкарні. Дзеля таго ён кідаецца на іншае прадпрыемства — адлівае гарматы, што былі тады так патрэбныя ў часе вайны з Масквою.
    Памер Іван Федаровіч 5 (15? — Я.С.) сьнежня 1583 г.
    Друкарская спадчына. I жывучы на Украіне, у Львове й Астрозе, Федаровіч быў у жвавым контакце гандлёвым а прамыслова-друкарскім із рознымі беларускімі местамі — Вільняю, Слуцкам а іншымі. Друкаваныя ім кніжкі царкоўна-славянскай моваю маглі разыходзіцца ўсюды, дзе гэтая мова ўжывалася ў царкве. Дзеля таго ў Беларусі ведалі пра Федаровічаву дзеяльнасьць а пра ягоныя прадпрыемствы. Дзеля таго-ж па сьмерці Федаровічавай, часьць ягонага друкарскага спадку была прывезена да Беларусі. Сталася гэтак: львоўскія пазычэньнікі Федаровічавы забралі за доўг па яго сьмерці недакончаную ім новую друкарню; ад іх друкарню адкупілі Мамонічы і перавезьлі да Вільні да свае друкарні. Яны-ж ад тых пазычэньнікаў купілі часьць недадрукаваных экзэмпляроў Астроскае Біблі.
    Па сьмерці Івана Федаровіча Грынь Івановіч, хіба, таксама зьвярнуўся да Беларусі.
    Як сказана вышэй, першую сваю львоўскую друкарню Федаровіч залажыў Якубовічу за 411 злотых польскіх. Гэты хацеў за яе цяпер 1500 зл. Але дарма! Знайшліся купцы, што хацелі ў яго купіць і вывезьці да Масквы, ведама, каб добра зарабіць. Львоўскі япіскап Гедзеон Балабан пішаў сваім лісьце: „Знайшлнся таковые купчнкове, хотевшн оные усе матрецы н прнправы друкарскне купнтн, а до московское землн з панств его
    королевское мплостн вывезтн, скарб особлнвый загубнтн, з шкодою немалою церквам“. Япіскап Балабан заплаціў собскімі грашмі Якубовічу 1500 злотых, а пасьлей ужо адзержыў ізь вялікімі цяжкасьцьмі гэтую суму ад Львоўскага брацтва. Гэтак была закладзена сталая друкарня ў Львове пры Стаўропігійскім інстытуце, тая друкарня, што згуляла вялікую культурную ролю ў гісторыі Украіны.
    3 усяго менаванага бачым, што Беларусы былі закладнікамі друкарства на Ўкраіне і пачалі яго сваймі вялікімі коштамі.
    Некаторыя вялікія здарэньні ў месяцу лютым у гісторыі Крывіч
    20 лют. 1177 — няшчасная Разанцам (Крывіцкім Вяцічам) бітва із Суздалцамі ля Калакшы.
    11 лют. 1216 — крывіцкі Тарапецкі князь Імсьціслаў Удалы, сын Імсьціслава Харобрага, з роду Смаленскіх Расьціславічаў, прыехаў да Вялікага Ноўгараду, каб абараніць яго ад зьдзеку Суздальскага князя Яраслава.
    Люты 1386 — крыжацкае войска, пазванае Андрэям Альгердавічам супраць Ягайлы, прыйшло пад Вільню.
    17 лют. 1387 — закладзіны ў Крывічох Віленскага каталіцкага біскупства.
    15 лют. 1410 — рассудак чэскага караля Вацлава ў супярэчцы паміж Крывічамі й Крыжакамі. Рассудак гэты прызнаваў Жмуйдзь Крыжаком.
    1 лют, 1411 — мір Крывіч (,,Літвы“) а Полыпчы ў Таруню з Крыжацкім ордэнам просьле вайны 1410 г. Подле гэтага міру Крывічы адзержылі Жмуйдзь, а Польшча нічога не адзержыла.
    Люты 1421 — прыехала ў Крывічы чэскае пасолства прасіць Вял. Князя Вітаўта быць чэскім каралём.
    Люты 1431 — на агульна-польскім зьезьдзе ў Сандоміру Палякі пастанавілі зрабіць прасоку супроць Ягайлы, — за „прызначаньне“ ім Сьвідрыгайлы за Вял. Князя Крывіч („Літвы") і за загад зьвярнуць Крывічом Падольле.
    5 лют. 1494 — „вечны“ (зн., сталы, звычайны) мір із Масквою.
    „Літоўская“ плынь (традыцыя гаспадарствавасьці) ў нацыянальным адраджэньню беларускага народу
    Беларуская гаспадарствавасьць ведамая не пазьней як із IX стг. па Хрысту. Да палавіцы трынанцатага стагодзьдзя было колькі асобных гаспадарстваў крывіцкіх, зь іх найважнейшыя: Полацкае, Смаленскае, Северскае й Пскоўскае, а з палавіцы ХІІ стг. ёсьцека адно задзіночанае гаспадарства нашага народу, ведамае й слаўнае наўвесь сьвет пад назовам Вялікага Княства Літоўскага або Літвы, што было да канца асьмінанцатага стг. Гэткім парадкам, на 11 з паловаю стагодзьдзяў гістарычнага быцьця беларускага народу 10 стагодзьдзяў прыпадае на ягонае жыцьцё гаспадарствавае і толькі апошніх 150 год на быцьцё безгаспадарствавае. 3 усіх народаў, паняволеных маскоўскай дэспотыяй, гаспадарствавасьць народу беларускага найвыдатнейшая. Казацкая гаспадарствавасьць
    Украінцаў XVII—XVIII стг. бляднее перад ёю. Супроць гаспадарствавасьці ўкраінскай гаспадарствавасьць беларуская ё запраўды „каралеўскай“. Польская гаспадарствавасьць можа раўняцца да гаспадарствавасьці беларускай, але ёсьцека мамэнты, калі гэная ўступае гэтай (польская беларускай). Прыкладам, популярнага „ад мора да мора“ ў Палякоў ніколі ня было, але беларускае гаспадарства ад пал. XIV да канца XV стг. прасьцягалася ад Балтыцкага да Чорнага мора.
    Няма дзіва, што такая даўгая традыцыя гаспадарствавая мусіла адбіцца на жыцьцю й імкненьнях беларускага народу просьле ўтраты ім свайго гаспадарства, дарма што гэтая ўтрата прыпала ў пару нашага палітычнага й культурнага ўпадку. Адылі гэны ўпадак ня быў такі вялікі, як шмат каму цяпер здаецца. Быў ён вялікі, калі прыраўнаваць жыцьцё нашага народу часу сходу ў васьмінанцатым стг. да красуючага жыцьця ягонага ў стг. шаснанцатым; аднак ня толькі палітычнае, але й нацыянальна-культурнае жыцьцё Беларусаў асьмінанцатага стагодзьдзя было паўнейшае й багатшае за жыцьцё пасьлей, у тым ліку й цяперака. Замена беларускай мовы, як урадовай, моваю польскай 1697 г. было рэзультатам культурнага, галоўна моўнага, апалячэньня вялікіх беларускіх паноў, магнатаў, але ані ня сьветчыла пра падобнае апалячэньне паноў малых і шляхты засьцянковай, духавенства й мяшчанства, ня кажучы ўжо пра сялянства, — усі гэтыя клясы захавалі й далей беларускую мову. Апрача таго, пастановаю 1697 г. была беларуская мова аддалена з урадаў, але ў літаратуры й засталым жыцьцю Беларусаў яна й далей заставалася безь перашкоды. Асабліва беларуская мова й культура панавала далей у жыцьцю рэлігійна-царкоўным усіх трох цэркваў беларускіх — праваслаўнай, вуніяцкай а рымска-каталіцкай. I толькі з прылучэньням Беларусі да Расіі спачатку была забаронена беларуская мова ў праваслаўнай царкве, а пасьлей із скасаваньням вуніі ў 1839 г. спынілася панаваньне беларускай мовы ў царкве вуніяцкай. Адначасна была беларуская мова забаронена расійскім урадам у царкве рымска-каталіцкай, заміж яе там запанавала польшчына. Дзеля таго час ад 1839 г. дагэтуль ё найгоршым, найчарнейшым у нашай гісторыі, горшым за татарскае ярмо ў нашых суседзеў.