За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Просьле ўтраты беларускім народам свайго гаспадарства імкненьням ідэйных Беларусаў — а гэткія былі заўсёды, ніколі ня было такога часу, каб хоць частка Беларусаў ня была сьведама свае нацыянальнасьці, — іхнай Ідэяй стала нацыянальна-культурнае і нацыянальна-палітычнае адраджэньне свайго народу. Поды (падставы) да гэтага адраджэньня былі два: а) культурная апрычонасьць беларускага народу, а галоўна ягоная мова, як тое, што найболей кідаецца ў вочы, і б) гаспадарствавая традыцыя. Дзе ніводнага з гэтых подаў ня было, там і немагчыма было нацыянальнае адраджэньне. Дзеля таго й варагі беларускага народу з усходу й заходу ськіравалі свае атакі на гэтыя два поды (асновы) беларускага нацыянальнага адраджэньня. Забаронаю беларускае мовы ў гаспадарствавым і царкоўным жыцьцю, а з 1864 г. і ў друку ды асыміляцыяй інтэлігенцыі яны дапялі таго, што мову беларускую сталі ўважаць за простую, мужыцкую, брыдкую. А каб аддаліць дзеяньне гаспадарствавай традыцыі, дык хвальшавалі нашую гісторыю, як кажа паэта, мінуласьць і тую адбіралі, і не давалі Беларусам ніводнага ўнівэрсытэту. Пры гэтым характарыстычна, што Маскалі ня толькі не дазвалялі ўнівэрсытэту на беларускіх землях із захаванай беларускай моваю, але й там, дзе, здавалася, няма чаго баяцца, дзе мова беларуская шчэзла, абрусела, бо ня толькі ня было ўнівэрсытэту ў Вільні, Віцебску, Гомелю, Смаленску, Пскове і іншых, але ня было таксамаў Калузе, Арле, Курску й Разані. Было гэта дзеля нашай моцнай гаспадарствавасьці ў мінуласьці. Народ, што маў у палавіцы шаснанцатага стг. свой — першы на ўсходзе Эўропы ўнівэрсытэт у Вільні, а пасьлей і ў Полацку, што ад 1517 г. маў першы на ўсходзе Эўропы друкарства, за Расіі на ўсей сваёй вялікай прасторы ніводнага ўнівэрсытэту ня маў. Масква толькі зачыніла ў Беларусі ўнівэрсытэты, але ніводнага не адчыніла, дарма што беларускія месты ня раз прасілі дазволу адчыніць унівэрсытэт у іх на іхны кошт.
Ведама, што менаванае хвальшаваньне беларускае гісторыі, праводжанае шырака пры помачы вялізманных сяродкаў, рабіла сваё, і нашая традыцыя аказавалася слабей, чымся было-б тады, калі-б гэных перашкодаў ня было. Але запыніць гаспадарствавае традыцыі беларускае нельга было, і яна адчувалася ткі даволі моцна ў пару паняволеньня беларускага народу.
Ведама, гэта магла быць традыцыя не асобных гаспадарстваў крывіцкіх, што былі вельмі даўно, але задзіночанага гаспадарства — нядаўна існуючага Вялікага Княства Літоўскага. Аднак з прычыны нябыцьця ў Беларусі высокіх школаў ізь гісторычнымі студыямі традыцыя гэтая ўсё балей а балей заціралася, задзержуючыся найдаўжэй, нярэдка дагэтуль, у родаў, што прыймалі дзейнае ўчасьце ў жыцьцю даўнейшага Вялікага Княства Літоўскага.
Першай вялікай палітычна-ваеннай спробаю Беларусаў зьвярнуць гаспадарствавую незалежнасьць свайму народу было паўстаньне 1812 г. і — пры помачы Наполеона — арганізаваньне незалежнага беларускага гаспадарства. Спроба гэтая была па няпоўных 20 год просьле ўтраты незалежнасьці. Дзеля таго традыцыя беларускае гаспадарствавасьці адбілася тут на 100%. Паміж беларускімі гаспадарствавымі дзеячамі 1812 г. a дзеячамі Вялікага Княства Літоўскага няма ніякае розьніцы. Згодна з традыцыяй, тарнаванай уперад да сваіх Вялікіх Князёў, і цяпер на польска-беларускай граніцы, заміж польскіх, прыступаюць да Наполеона высокія дастойнікі беларускія. Новаадбудаванае гаспадарства завецца Літва (палацінску Litvania). Сталіцаю яго ё Вільня.
Жмудзь і часьць Аўкштоты, што цяпер ад 1918 г. складаюць вялікую бальшыню Лятувы, да гэтае Літвы не належаць; яны належаць даўтворанага Наполеонам герцаства Курляндзкага. Але Беларусы дамагаюцца ў Наполеона прылучэньня іх да свайго гаспадарства. У мэморыяле, паданым Наполеону беларускім урадам, кажацца, што хоць у Жмудзі насельніцтва „ня літоўскае і не гамоне палітоўску, то, аднак, маюць яны быць прылучаныя да Літвы, бо заўсёды да Літвы належылі, і звычаі там такія, яку нас“. На гэта адказаў Наполеон: „Хоць яны й былі ў вашым гаспадарсьцьве, але яны накшыя, чымся вы“.
3 Наполеонам, што быў вялікім хаўрусьнікам беларускім, ваявала не адна Расія, але ўся Эўропа (Англія, Нямеччына, Швэдыя й інш.), дзеля таго ён быў разьбіты, а зь ім упала і адноўленае беларускае гаспадарства; яно было зруйнавана Маскоўшчынаю. Маскоўскі цар Аляксандра I, што перад вайною з Наполеонам сьхінаўся да ўзнаўленьня беларускага гаспадарства, просьле разьбіцьця Наполеона на гэта не згадзіўся. Беларускае войска адыйшло разам із Наполеонам на заход, і дагэтуль аб ім сьветчаць могілкі ў Францыі. Разам із Наполеонам адыйшлі таксама віленскія й полацкія студэнты, што тварылі асабістую гвардыю Наполеонаву.
Іншымі вялікімі спробамі ваеннымі зьвярнуць палітычную незалежнасьць Беларусі былі паўстаньні 1831 a 1863 г. I ў гэтым другім адбіваецца традыцыя беларускае гаспадарствавасьці, хоць і ня так моцна, як уперад. Дарма што Кастанцін Каліноўскі завець наш народ „Беларусамі" („Беларусы, браты мае родныя...“), што было ўплывам на яго пецярбурскіх студыяў ягоных, але ён дыктатар „Літвы“ і будучае незалежнае гаспадарства беларускае мала складацца не з аднае Беларусі, але й з Аўкштоты-Жмудзі. Можна сказаць, што і ўсі іншыя дзеячы беларускага паўстаньня 1863 г. былі беларускія традыцыяналістыя.
Адцемлю яшчэ адно адбіцьцё „літоўскае“ плыні ў палітычным адраджэньню беларускім. У Першую сьветную вайну ў Вільні паўстае проект „Вялікае Літвы“ — беларуска-лятувіскае фэдэрацыі і выдаюцца адпаведныя дэклярацыі. Душою гэтага проекту былі беларускія адраджэнцы-піонеры, яны-ж закладнікі „нашаніўства“, браты Іван і Антон Луцкевічы. У іхнай радзіме ня толькі захаваліся, прынамся да некаторай меры, радовыя традыцыі беларускай гаспадарствавасьці, але й першы знаў добра беларускую мінуласьць, як археолёг, а другі быў добрым палітыкам. Прычына гэтага падуму (концэпцыі) была ў тым, што беларускія палітыкі здавалі сабе лічбу зь недастатнай сілы тагачаснага адраджэнскага руху беларускага. Але што гэткі падум мог лёгка, без натугі
паўстаць, дык гэта залежыла ад беларускае традыцыі гаспадарствавае. Бяссумлеву, лягчэй было стварыць і ўдзержыць незалежнае беларускае гаспадарства ў зьвязе зь Лятувою, чымся бязь яе. Ё людзі, ня знаючыя нашае палітычнае мінуласьці і адначасна палітычныя прымітывы, якім здаецца, што палітычная сувязь ізь кім хаця ёсьць утратаю пдлітычнае незалежнасьці і тым самым ледзь ня зрадаю свайму народу ў тых, хто да гэтага імкнецца. А тым часам беларуска-лятувіская фэдэрацыя ці конфэдэрацыя толькі адбудавала-б даўнейшае беларускае гаспадарства, адно з тэй розьніцаю, што даўней Аўкштота-Жмуйдзіны былі народам безгаспадарствавым, а цяпер яны былі-б незалежныя ў сваёй часьці, а Беларусы ў сваёй. Толькі адно можна ўпікнуць менаванаму падуму, наймя тое, што, як кажа прыказка, „даганяючы, не пацалуешся", нельга рабіць беларуска-лятувіскага зьвязу бяз згоды Лятувісаў. Але такія ўпікі зьмякчаюцца тым, што невялічкая часьць лятувіскае інтэлігенцыі прыяла такому падуму ды падзьдзержавалі яго т.зв. краёўцы, людзі, што дагэнуль, а нярэдка й дагэтуль, ня ведалі, як самавызначыцца — Беларусамі ці Жмудзінамі, але ведалі, што іхныя прашчуры былі добрымі грамадзянамі гісторычнае Літвы, і самі хацелі такімі быць. А наагул упікі супроць падуму беларуска-лятувіскага зьвязавага гаспадарства малі-б нейкі под адно тады, калі-б паўсталы, галоўна на ўсходзе ад нямецка-расійскага фронту, падум асобнага беларускага гаспадарства, падум, зь якім прадстаўнікі першага ніколі ня ходаліся і да якога пасьлей, па няўдачы свайго, усі прылучыліся (між іншага, Ант. Луцкевіч быў прэм’ер-міністрам ураду Беларускае Народнае Рэспублікі), каб гэты падум тадыўдаўся.
Зь беларускіх нацыянальных дзеячоў із багатай традыцыяй беларускай гаспадарствавасьці адцемлю братоў Эпімахаў-Шыпілаў з Полаччыны, зь якіх адзін быў профэсарам клясычнае філёлёгіі і бібліотэкаром Пецярбурскага ўнівэрсытэту, а другі высокім расійскім ураднікам. Нельга ня ўспомнець тут таксама ведамага архітэкта Лявона Дубейкаўскага з Дубейкава ў Магілеўшчыне (умер на пачатку апошняй вайны) і проф. Вячаслава Іваноўскага зь Лябёдкі ў Лідчыне, забітага Маскалямі на зычэньне Немцаў у 1943 г. ў Менску.
Зь гісторыкаў найляпей знаў нашую гаспадарствавую мінуласьць і зь яе выходзіў у сваіх радах што да новага беларускага гаспадарства найвыдатнейшы наш гісторык, проф. М. Даўнар-Запольскі1. Шмат меней гэта датыкаецца Вячаслава Ластоўскага а Усевалада Ігнатоўскага. Але Міколу Шкялёнка надабе з гэтага гледзішча паставіць на роўні з ДаўнарЗапольскім. Шкялёнак дасканальна разьбіраецца ў нашай „літоўскай" мінуласьці. 3 абсальвэнтаў гісторыі новага Віленскага ўнівэрсытэту трэба дадатна адцеміць із гэтага гледзішча паходзячага з Латвы Клагіша. Але Хв. Ільляшэвіч a В. Грышкевіч (студыяваў у Празе) не змаглі вызваліцца ад тэндэнцыйнага польскага ўплыву ў гісторыяграфіі. Недаволі ясны мне дагэтуль Ч. Будзька. Зь ня гісторыкаў не магу не адцеміць захопленага былой беларускай гаспадарствавасьцю наўчонага Зьмітру Даўгялу, этноГрафа проф. М. Янчука і бібліофіла Ромуальда Зямкевіча, якога ў 1940 г. загубілі Немцы. (Разам із Р. Зямкевічам зьгінуў ягоны вялікі архіў — багаты збор памяткаў зь гісторыі Беларусі і беларускага адраджэнскага руху. Дзеля ратаваньня архіву, як і ягонага собсыгіка, палцам не крануў тагачасны — з волі Нёмцаў — старшыня Беларускага Камітэту ў Варшаве [Фабіян Акінчыц або Мікола Шчорс. —Рэд.]). „Унівэрсальны“ кс. Ад. Станкевіч блытаеццаў гісторыі Беларусі, гэта як із прычыны свае няглыбокасьці, так із прычыны ўплыву на яго Жмудзіноў.
Што да літаратуры, дык усё беларускае адраджэньне літаратурнае XIX стг. рабілі паэты й пісьменьнікі ў тэй ці іншай меры працятыя традыцыяй былой беларускай гаспадарствавасьці, галоўна гэта былі паэты з Узьдзьвіньня. Што, з выняткам магната Алы"ерда Абуховіча, паходзілі яны з драбных паноў2, паказуе, што на іхнае нацыянальнае адраджэньне мела ўплыў таксама сувязь із народнай стыхіяй беларускай. Апошнім із гэтае пары
1 Гл. ягоную брашуру „Асновы гаспадарствавасьці Беларусі“.
2 Сяляне былі толькі ў 1861 г. звольненыя ад прыгону, а дзеля таго паэты сялянскага паходжаньня маглі адно зьявіцца пасьлей.