За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Ня нашае заданьне шукаць аўтараў гэтых композыцаў. Але ўсё-ж такі, хто-ж споўніў у Маскве да „Апостола“ 1564 г., надрукаванага Федаравам, маляванкі да клішаў, а хто самыя клішы зрабіў? Магчыма, што адно й другое зрабіў тый самы майстра... Майстра тый мусіў маць вялікае мастацкае й тэхнічнае дазнаньне а здольнасьць. Звычайна —■ у Маскве ў той час заняпаду культуры (калі й друкары мусілі адтуль уцякаць і ратавацца ад самасуду нездаволеных друкарствам Маскоўцаў) такіх выдатных майстроў шукаць сярод Маскоўцаў — лішняя рэч. Друкарства перад гэтым у Маскве ня было, яно зьявілася адно за Грознага, калі прыехаў да Масквы Данец Місынгейм; дагэнуль вучыцца Маскоўцам ня было ў каго. Думаю, што майстры гэтых застаўкаў былі прыяжджомыя. Ці гэта быў Місынгейм альбо ягоныя сяброве — гэта пакуль што няма ведама. Ці, бо й гэта магчыма, гэтыя клішы або маляванкі да іх прывезьлі з Галіцка-Польскай стараны7.
Што да „Галіцка-Польскай стараны", дык такое дапушчэньне ні на чым ня было-б абапертае. А, як мы бачылі, учасьце Місынгеймава таксама адпадае. Застаецца адно, на
7 М. Макаренко. Орнаментація украінськоі кннжкп XVI—XVII ст. Кіеў, 1926, б. 46—47.
што ёсьць шмат падставаў, што мастаком маляванкаў а майстрам клішаў былі Беларусы. У Беларусі ўжо ў першай чэцьверці XVI стг. Гравюры выданьняў Скарыніных ня ўступаюць найлепшым нямецкім8. Маглі быць клішы, прывезеныя зь Беларусі, а мог іх і ў Маскве зрабіць Пётра Мсьціславец. Гэты мусіў быць выдатным майстрам друкарскім, калі пасьлей, просьле свае працы ў Заблудаўю, ён тэхнічна арганізуе ў Вільні вялізную друкарню дому Мамонічаў, што размахам свае дзейнасьці перайшла друкарню Скарыніну.
Дык друкарскім вучыцелям Івана Федаровіча быў Беларус Пётра Мсьціславец. Наагул, як з усяго відаць, закладнікамі маскоўскага друкарства, ня толькі ў 1564 г., калі спроба скончылася ўцекамі друкароў да Беларусі, але й пасьлей, у XVII стг. былі Беларусы. Рабілі гэта Беларусы ня дзеля прыязьні да Масквы, з каторай Беларусь блізу бязупыну ваявала, але дзеля заработку. Дэспоты барбарскай Масквы, пачуўшы патрэбу асьветы, шчодра плацілі прыяжджомым культуртрэГерам. Федаровіч піша: „Царь повеле от своея царскня казны неіцадно даватн от свонх царскнх сокровніц делателем: Ннколы Чюдотворца Гостунского днякону йвану Федорову да Петру Мстнславцу, на составленне кннг печатному делу н кнх успокоенню". Але, як Максіму Грэку і чысьленым іншым прыяжджомым культуртрэГерам, Мсьціслаўцу заработак у Маскве ня ўдаўся. Супроць друкароў узьнялася злосьць маскоўскіх „начальннк н свяіценноначальннк н учнтель“, вось-жа спачатку ня чэрні, каторая пра друк магла ня ведаць, але маскоўскай інтэлігенцыі, каторая падвучыла цёмную масу, вінавацячы друкароў у гэрэзі й чараўніцтве (10). Прыпомнем, што ў Маскоўшчыне, як і на Ўкраіне, вытварыўся пагляд, што сярод Беларусаў мноства чараўнікоў. Такі пагляд быў ад найдаўнейшых часоў, яшчэ Ўсяслаў Полацкі XI стг. слыў чарадзеям. У Ўкраінцаў ё нат прыказка: „ІЦо лнтвнн, то чарівннк“. Друкары мусілі ўцякаць „в Лнтву“, зн., да Беларусі.
Скуль паходзіў Іван Федаровіч? За першым Калайдовічам і Р. ўважае, што Федаровіч „быў родам із Масквы альбо зь мясцовасьцяў да яе блізкіх", бо даўнейшыя друкары зазначалі свае паходжаньне ў перадмовах а прасьлямовах, а Федаровіч у іх завець сябе „Масквіцінам“. У Беларусі адылі ўсіх жыхараў Маскоўскага гаспадарства звалі Масквіцінамі, яковымі яны й былі з гледзішча палітычнага. Дзеля таго тут „Масквіцін" нічога не даводзе. Р. кажа: „Дагадкі іншых біотрафаў Федаравых, што ён паходзіў ізь сяла Гостуні, Ліхвінскага павету, абапертыя няма ведама начым“ (3). Праўда, мы мала ведаем, на чым яны абапертыя, але штось, здаецца, можнаўказаць. Іван Федаровіч быў дыяканам у крэмлеўскай царкве Міколы Гостунскага ў Маскве. Звалася царква Мікольска-Гостунскай дзеля таго, што ў 1505 г. да яе перанесьлі абраз сьв. Міколы ізь сяла Гостуні, Ліхвінскага пав. Як бачым, ё некаторая сувязь. Магчыма, што біоГрафы, выводзячыя паходжаньне Федаровіча з Гостуні, малі яшчэ іншыя на гэта даныя. Зьвернем увагу, што не адно Мсьціславец, але й Федаровіч, уцёк із Масквы да Беларусі ў часе вайны Беларусі з Масквою, так званай у расійскіх гісторыкаў вайны за Лівоню. Уцяклі яны, відавочна, із згоды беларускай улады, бо былі добра прынятыя гэтай уладаю. Гэтак ня ставяцца да непрыяцеляў у часе вайны. Калі згадзіцца, што Федаровіч паходзіў з Гостуні, Ліхвінскага пав., тады справа робіцца зразумелай. Заходняя часьць Ліхвінскага пав., разам ізь м. Ліхвінам, яшчэ дагэтуль належа да этнографічнай прасторы беларускай9, належыла, ведама, і ў XVI стг., дарма што палітычна ўжо належыла да маскоўскага гаспадарства. Прыпомнем, што яшчэ ня шмат прайшло часу ад прылучэньня да Масквы ўсходніх тэрыторыяў беларускіх. Разанскае княства, што ўвесь час ходалася з Масквою, было ёю зьліквідавана толькі ў 1520 г. Крыху раней былі ёю заваяваныя ў Беларусі княствы Вярхоўскія (лежачыя ля вышняй Акі а вышняй Дзясны). Сьвядомасьць жыхарства свае нацыянальнае апрычонасьці ад Масквы мусіла быць жывая, калі яшчэ ў XVII стг., за Самазванцаў, яны, як Вярхоўскія землі, так і зямля Разанская, адлучыліся ад Мас-
8 Д. Геннн. Графнка // Очеркн по нсторнн нзобраз. нскусства Белорусснн, 86.
9 Гл. „Опыт дналектологнческой карты русского языка в Европе" Маскоўскае Дыялект. Комісі.
коўскага гаспадарства. Вось-жа беларускай нацыянальнасьцяй Федаровіча выясьняецца прыхільнае да яго становішча беларускай улады. Што Іван Федаровіч ня прыяў Маскве, відаць із таго, што пасьлей, прыехаўшы з Астрога ў Львоў, ён бярэцца адліваць гарматы, з каторых на вайне малі страляць у Маскоўцаў (тады была вайна з Масквою).
Пасол М. Гарабурда. Здаецца, можна дапусьціць, што калі ня зь першым друкам у Маскве, дык прынамся з уцекамі друкароў „да Літвы“ маў дачыненьне беларускі (Вялікага Княства Літоўскага) пасол да Масквы, Міхал Гарабурда. Гэты дазнаны пасол, неадноўчы бываючы ў Маскве, мусіў знаць Маскву а ейных людзёў. I пагатове мусіў знаць інтэлігентнага Беларуса Івана Федаровіча, дыякана Мікольска-Гостунскай царквы ў Крамлю. Ведаем, што Гарабурда, будучы праваслаўным, хадзіў да царквы ў Маскве. Калі яны ня былі ўперад знаёмыя, то Федаровіч пэўне бачыў беларускага пасла ў царкве і зьвярнуўся да яго, патрабуючы ўцякаць із Масквы да Беларусі. Пасярэднікам мог быць П. Мсьціславец, каторага пасол Гарабурда напэўна знаў. Ведама таксама, што Гарабурда спаўняў у Маскве некаторыя прыяцельскія паручэньні сваіх суграмадзян, што рупіліся пра друкарскія справы. Гэтак князь Касьцянцін Касьцянцінавіч Астроскі, зьбіраючы адусюль (і заграніцаю — у Сэрбіі, Баўгарыі, Константынополю) розныя выданьні Біблі, каб, прыраўнаваўшы, надрукаваць новае папраўленае выданыіе, зьвярнуўся таксама да Гарабурды з просьбаю дастаць яму ў Маскве Генадзіеву Біблю. I Гарабурда яе дастаў у Івана Грознага (36).
Можа пра знаёмства Федаровіча з Гарабурдаю сьветча і тое, што прыяцелям Федаровічавым быў Цімох Міхайлавіч, служэбнік М. Гарабурды. Гэтаму Цімоху Міхайлавічу Федаровіч, жывучы ўв Астрозе, даець паручэньне спагнаць свой доўг ізь віленскага мешчаніна Якава Максімовіча.
Тое, што, уцякаючы з Масквы, друкары маглі забраць із сабою матрыцы літараў, колькі кніжак надрукаванага „Апостола", а Федаровіч і сваю радзіму, таксама сьветча, што не абышлося бяз помачы ўплывовых людзёў. А гэтая помач найлягчэй магла прысьці ад пасла Г арабурды.
Мсьціславец і Федаровіч у Беларусі. Уцёкшы з Масквы, нашыя друкары, хіба пры помачы таго-ж пасла Гарабурды, перайшлі маскоўска-беларускую граніцу і прыехалі да сталіцы Беларусі Вільні.
Тут у тым часе быў Вялікі Сойм. У Вільні друкары, праўдападобна, таксама з помачай Гарабурды, зьвярнуліся да Кашталяна Віленскага і Вялікага Гатмана Вялікага Княства Літоўскага Грыгора Ходкевіча. Гатман Ходкевіч яшчэ ўперад маніўся закласьці друкарню; дзеля таго яму гэтыя друкары вельмі згадзіліся, і ён прыняў іх. Было гэта на пачатку 1566 г. Ходкевіч не пажалеў вялікіх грошы на ўладжаньне друкарні ў сваім двару Заблудаўю (ля Беластоку). Друкаром ён плаціў таксама шчодра, пра што неадноўчы з падзякаю ўспамінае Федаровіч. Па якімсьчасе Ходкевіч падараваў Федаровічу сяло.
Быцьцё ў Заблудаўю было найшчасьліўшым часам у жыцьцю Федаровічавым. Недарма ён так шчыра ўспамінае Ходкевіча і па яго сьмерці.
Тут, у Заблудаўю праявіўся і ад’емны ўплыў Федаровічаў. Ходкевіч згодна з паглядамі, пануючымі ў Беларусі ад часу Скарыны, маніўся выдаваць рэлігійныя кнігі ў мове беларускай. Іншага пагляду быў Федаровіч. У Маскоўскім гаспадарсьцьве, дзе ён пражыў да 1564 г., ня толькі ня было кнігаў у мове беларускай, але й наагул ня было ў мове народнай, знач., і ў маскоўскай. А малапісьменныя маскоўскія перапісаваньнікі нарабілі гэтулькі абмылаў, перапісуючы, што нельга было разабрацца, дзе тэкст добры, а дзе запсаваны10. Бачачы такую пікоду ад аднаго перапісаваньня, Федаровіч баяўся, што ад перакладу шкода будзе яшчэ большая, і пераканаў Ходкевіча друкаваць царкоўна-славянскай моваю.
10 Як ведама, Маскоўцы ў гэтым самі і не разабраліся. Ім давялося чакаць сто год, калі за патрыярхі Нікона і цара Аляксея Міхайлавіча паправілі ім тэксты багаслужбовых кнігаў запрошаныя ў Маскву беларускія аўкраінскія наўчоныя. Гэтая паправа, адылі, выклікала стараверскую гэрэзь.
Гатман Ходкевіч маніўся шмат надрукаваць кнігаў, але надрукаваныя ў Заблудаўю былі толькі Вучыцельная Ванэля і Псалтыр із Часаслоўцам. Сталася гэта, відавочна, ня дзеля таго, што ў 1569 г. П. Мсьціславец пакінуў Заблудаўе (па кароткім часе бачым яго ў друкарні Мамонічаў у Вільні). Былі гэтага іншыя прычыны. Вунія з Польшчаю, каторай гатман Ходкевіч быў заўзятым праціўнікам, сталася ў 1569 г., а асноўная зьмена ейных умоваў на карысьць Беларусі зроблена была адно пасьлей — у 1588 г. I матар’яльныя справы Ходкевічавы папсаваліся. Дзеля таго, зьнемарашчаны, ён пастанавіў зьліквідаваць друкарню, а Федаровічу пазычыў заняцца ралейніцтвам у падараваным яму двару.
Федаровіч у Львове. Але Федаровіч не захацеў расстацца зь любым яму заняткам. Ён „забраў усю сваю маемасьць, друкарскую снасьць а снадзівы, часьць надрукаваных кніжак і, разам із сынамі, падаўся да Львова" (18).