За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Вось гэтак апісуе Кускова; прымеж таго, калі вы, сустрэўшыся з абруселым або апалячаным беларускім эмігрантам у Задзіночаных Гаспадарствах, пачніце зь ім гутарку пра беларускі рух, то часта пачуеце ў яго адказ: „Гэтага ня было, як я выяжджаў". Такім парадкам, ён уважае, што перад Першай сьветавай вайною, калі ён выехаў да Амэрыкі, у Беларусі было нармальнае жыцьцё, з каторага трэба выходзіць пры разглядзе пасьлейшых новых зьяваў у жыцьці беларускім. Прымеж таго ня толькі ня было тады ў Беларусі ніякага нармальнага жыцьця, але, наадварот, было там жыцьцё вельмі ненармальнае, былі расейскія парадкі, несправядлівыя, крыўдныя й шкодныя Беларусам.
Крышачку пра гэтую шкоду ў галіне асьветы зацеміла Кускова ў сваіх успамінах. У XX ст. ляпей, як у канцы XIX ст., вучылі ў расейскіх школах у Беларусі, але добра ў іх ня вучылі. У гэных школах, апрача лічэньня ды тэхнікі чытаньня й пісаньня, усё іншае было хвальшывае й ськіраванае на шкоду Беларусам. У іх хвалыпавалі праўду пра беларускі народ і ягоную Бацькаўшчыну, у іх атручвалі душы беларускіх дзяцей, вучачы іх грэбаваць сваім народам, сваім краем і часта сваімі бацькамі. Дый тых школаў, якія былі, было вельмі мала. Рэдка было пачатных („народных") школаў болей як адна на воласьць; да іх бальшыні жыхараў воласьці было далёка. Аўтар гэтых словаў мусіў вучыцца ў мястэчку за 13 кілямэтраў ад ягонага дому. Нам трэба было наймаць гасподу і туды давозіць ежу. У 1906 г. былі дазволены толькі прыватныя беларускія школы, але й іх борзда йзноў забаранілі.
За багацьце беларускага краю, за працу ягоных людзёў, за кроў беларускіх сыноў,
праліваную на войнах імпэрыялістычнай Расеі, народ беларускі адзержаваў зьдзек і атруту з мэтаю яго выгубіць. Дзеля гэтае мэты служыў гаспадарствавы апарат Расеі і зрусыфікаваная Праваслаўная Царква.
Што-ж да польшчыны, дык, выкарыстовуючы створанае Расейцамі ў Беларусі ненармальнае палажэньне, Палякі йшлі навыперадкі з Расейцамі ў шкоджаньню Беларусам; яны несьлі атруту Беларусам-каталікам, выкарыстовуючы дзеля гэтага спалячаны Каталіцкі Касьцёл і спалячаныя панскія двары.
Бальшавізм арганічная зьява ў Расеі
Калі здарыцца ў Расеі што добрае, дык Расейцы хваляцца, што гэта зрабіў „русскнй народ“, „русскне людн“, хоць-бы тое добрае ня было зроблена Расейцамі. Што-ж да благогаў Расеі, дык гэта, паводля іх, зрабілі ўсе іншыя, толькі ня „русскнй народ“. Гэтак і што да бальшавізму. Паводля Расейцаў, расейскі бальшавізм — гэта твор жыдоўскі, латыскі або іншы, толькі не расейскі. У кажным народзе могуць здарыцца ўтапістыя й вырадкі, але калі іхныя памкненьні не знаходзяць грунту, дык яны ня прымуцца. У XIX ст. былі ў розных краёх спробы камунаў, але пазналі, што яны не адказуюць людзкім патрэбам, і іх закінулі. Толькі ў Расеі балыпавізм знайшоў грунт, там прыняўся й там і стуль пашырыўся. Калі-б іншым краём балыпавізм ня быў накінены й удзержаваны Расейцамі, дык яго там ня было-б. Усе згаджаюцца з тым, што калі-б Беларусь ня была пад Расеяй, дык бальшавізму ў Беларусі ня было-б.
Але й сярод Расейцаў ёсьць выняткі, каторыя маюць адвагу прызнаваць прынародна, што бальшавізм ёсьць чыста расейскім творам. Да такіх выняткаў належа Кускова й некаторыя іншыя Расейцы. Дыкжэ Кускова ў менаваных сваіх успамінах кажа: „«Рэвізыянізм» здаўна быў расейскім марксістым праступкам. Мяняліся правадыры, шырыўся рух, ідучы часта сусім ня згодна з Марксам, і ў кажным прыпадку ня згодна з тымі лісткамі, што цьвілі ў Расеі і далі такі «наватвор», як балынавізм" (бач. 137). Гэта пра расейскіх сацыял-дэмакратаў. А вось пра мінуласьць Расеі: „Гэта-ж уся гісторыі Расеі напоўнена парадоксамі, і найвялікшы зь іх — бальшавізм, сіляючы карэньне свае вось у гэтай мінуласьці“ (бач. 146).
Таксама рэлігійны філёзаф Бярдзяеў уважаў, што бальшавіцкая рэвалюцыя была чыста расейскай ды нямінучай зьяваю.
Уладзімер ці Валадзімер?
Слова гэтае складанае. У другой часьці яго ёсьць мер. Гэтую другую часьць у нас блізу ўсе правільна, зн., як мер (а ня мір), і ўжываюць. Гэтае-ж мер ёсьцека ў імені „Казімер“. У Расейцаў мер заменена намір пад уплывам слова „мір“.
Што да першае часьці, дык у нашым друку цяпер часта няправільна ўжываюць яе ў форме Уладз-, каторая з расейскага баўгарызму Влад(в перад суіукам у вымове беларускай пераходзе ў ў альбо ў у, а д перад і — у Эз). Ад пачатку аж да апошняга часу ўсе Беларусы вымаўлялі Валадзімер, а пісалі ў старабеларускай мове літаратурнай „Володнмер“ (тады быў этымалягічны правапіс), аў новай літаратурнай мове беларускай Валадзімер; гэта маем у ўсіх (а іх мноства) памятках беларускіх.
У мове праславянскай першая часьць гэтага слова была волд-, каторае з дыфэрэнцыяцыяй прасл. мовы ў вадных мовах, у тым ліку ў нашай, перайшло ў волод-, у другіх — у влад-, у трэйціх — у влод-. У мове беларускай волод-, з прычыны аканьня, прыймае формы волад-, валод-, валад-. Апрача ў „Валадзімеры" маем гэты карэнь у словах „воласьць" (з „володть"), „валодаваць“ (рукою, нагою, языком), „Валодзька", „Валодзя“
(памяншальныя формы ад ,,Валадзімер“), у прозьвішчу „Валадкевіч", у імені „Валадзіслаў“ (правільная форма беларуская замест польскага чэхізму „Владыслав") і інш.
Слова „ўлада“ у нас чэхізм, ужываны ўжо ў XVI ст.; мусім яго ўжываць, бо свайго слова замест яго няма. Але „Валадзімер“ увесь час было й ёсьць, дык яго й трэба ўжываць.
Зацемлю, што ў „Валадзімер" а „Казімер“ націск на перадапошнім складзе.
Адкрыты ліст да Сп. Волаціча
У сваім арт. „Думкі аб літаратурнай мове“ (Бацькаўшчына, № 1—2 [485—486J) Ваша, м.інш., пішаш, што „рэдактары «Сяўбіта»" „захапляюцца сваім «наватарствам»“ (Бацькаўшчына, б. 6, канчатак артыкулу). He належачы да рэдактароў „Сяўбіта", я ня цікаўлюся, чым яны захапляюцца. Менаваныя, адылі, словы Вашэцевы, відавочна, трэба разумець так, што ў „Сяўбіце" быццам было шмат благіх наватвораў; а гэтым я цікаўлюся, бо гэта датыкаецца беларускае мовы, нашага найдарожшага скарбу. Ізь зьявамі чужымі, і наагул із штучнымі благімі зьявамі ў нашай мове, трэба змагацца. Троху раблю гэта я, але, прызнаюся, з памальнымі рэзультатамі. Што іншага Ваша із сваймі ўнівэрсальнымі здольнасьцямі. Ваша лягусенька разьвязуеш цяжкія моваведныя праблемы, дагэтуль наўчонымі не разьвязаныя.
Я не прыпамінаю сабе наватвораў у „Сяўбіце", але магчыма што я іх прагледзеў або забыўся. Дык да Вашэці просьба: падайце, калі ласка, наватворы, дагэтуль ужытыя ў „Сяўбіце“, зазначаючы, на якой бачыне кажны зь іх; зьясьнеце, чаму іх уважаеце за таковыя; пакажэце, чым яны благія і чым належыла-б іх замяніць. Спадзяюся, што „Бацькаўшчына" не адмовіцца зьмясьціць такое патрэбнае дапаўненьне да артыкулу Вашэцевага.
7 студзеня 1960
3 найлепшымі а найшчыршымі зычэньнямі Я. Станкевіч.
Веда
Ад Рэдакцыі
Няма такога народу, што не патрабаваў-бы навукі, а мы, Крывічы, або Беларусы, асабліва яе патрабуем. За апошнія 150 год нашае гісторыі, калі наш народ, страціўшы сваю незалежнасьць, жыў безгаспадарствавым нявольным жыцьцём, нашая навука ляжала дзірваном. За гэты час сьвет пайшоў далёка ўперад. Наўчоныя чужыя, а нашыя нацыянальна нясьведамыя пад нацыянальнай фірмой чужой, шмат чаго вынайшлі, адкрылі, стварылі. Цяперашнія наўчоныя нашыя, ужо нацыянальна сьведамыя, не патрабуюць гэтага рабіць нанава, могуць ісьці далей. Але ё галіны веды вельмі нацыянальныя, такія, як навука нацыянальнае мовы й літаратуры, гісторыі свае бацькаўшчыны, яе этнографіі, археолёгіі, а ў ладнай меры й пазнаньне прыродных багацьцяў роднага краю і яго гаспадарскіх магчымасьцяў. У гэтых галінах веды ніколі чужнік ня зробе таго, што наўчоны свайго народу. I пагатове ня могуць зрабіць гэтага тыя чужнікі, што часта падыходзяць тэндэнцыйна да пытаньняў, зьвязаных із жыцьцём нашага народу. Дзеля таго асабліва ў менаваных галінах веды, галінах так нам патрэбных, мы Крывічы асталіся далёка ззаду ад іншых. Дык мусім даганяць. Навука нам тут патрэбная, як хлеб штадзенны. А тымчасам у нашай бацькаўшчыне-Беларусі маладая навука крывіцкая, іпто так хораша стала разьвівацца ў 20-ых гадох, запынена, нат чыста задушана рукамі комуністычнае Масквы, а ейныя сьвятары адныя забітыя, другія гінуць у няшчысьлёных савецкіх турмах і концтабарах. Цяпер навуковыя ўстановы Беларусі, замест запраўднае навукі, популярызуюць „навуку“ Леніна й Сталіна. Дык адказнасьць за крывіцкую навуку ляжыць на наўчоных крывіцкае эміграцыі. Ім не даець загадаў НКВД, ані ніхто іншы, яны могуць працаваць аб’ектыўна. Дыкжэ заданьне разьвіваць крывіцкую навуку ўзялі на сябе наўчоныя, зарганізаваныя ў Крывіцкім Навуковым Т-ве Пранціша Скарыны. Ужо пяты год, як гэтае Т-ва працуе. Але жаль, што дагэтуль праца крывіцкіх наўчоных на чужыне магла бачыць сьвет толькі ў хорме рэфэратаў, чытаных на навуковых пасяджэньнях Т-ва, зь якіх можа карыстаць толькі малая колькасьць людзёў. Як кажная навуковая арганізацыя, так і нашая складаецца з малое колькасьці сяброў, каторых складак аніяк ня можа стаць на выдавецтва Т-ва. Доля „Веды“, а зь ёй у ладнай меры і беларускай або крывіцкай веды-навукі наагул, залежыць вылучна ад паддзяржаньня яе матар’яльна беларускай эміграцыяй. Калі гэтая эміграцыя зразумее сваю і ўсяго нашага народу надзвычайную патрэбу ў сваім навуковым часапісе, яна нам паможа, і часапіс наш будзе разьвівацца, зможам таксама рабіць дадаткі для моладзежы; калі не зразумее, „Веда“ замрэць.
Таварыства нашае завецца „Крывіцкім" — старым запраўдным назовам нашага народу; але пакуль гэты назоў агульна й канчальна ня прыняты як адзіны сучасны назоў нашага народу, у „Ведзе“ могуць і будуць ужывацца таксама іншыя нашыя назовы, як другі праўдзівы назоў нашага народу „Літва“, „Ліцьвіны“, і як накінены нам Масквою, але нядаўна пашыраны і цяпер яшчэ ўжываны назоў „Беларусы". У кажным артыкуле будзе тый назоў, які ўжывець аўтар.
Трэба нам свая друкарня
Нам, Беларусам, канечне трэба свая друкарня ў Амэрыццы. Друкарня трэба, бо мусім мець свае выданьні, сваечасапісы, газэты, кніжкі. Без свайго друку ня будзеў нас нацы-
янальна-адраджэнскага руху, ня будзе на’т нацыянальнага жыцьця. А без свае друкарні, калі друк і пачнецца, дык не разаўецца, бо мусім шмат пераплачаваць чужым друкарням. Прыкладам, за бачыну друку аднаго формату бяруць друкарні ў Ню-Ёрку ня меней 6-х даляраў, а складаньнік на лінотыпе бярэць за шасьцігадзінны рабочы дзень 19 дал. 20 ц. і складае за гэткі дзень 24 такія бачыны, значыцца, самой друкарні бачына абходзіцца 80 ц.