За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Колькі зацемкаў да Стагановічавае абароны „Успамінаў“ В. Рагулі1
В. Рагулю зь перад 1922 г. сп. А. Стагановіч хоча схаваць у ваіульнай масе Беларусаў, што вучылі ў расейскіх школах у Беларусі. Ёсьць, адылі, вялікая розьніца паміж гэнымі вучыцялямі-Беларусамі і Рагулям. Рагуля быў русыфікатар вольны й сьвядомы; ён ня толькі з памогаю „земского начальннка" Ілавайскага ладзіў расейскія спэктаклі, да чаго яго ніхто не прынукаў, але й дзейна выступаў з аргумэнтамі, што няма беларускага народу, як на Вучыцельскім зьезьдзе ў Менску 1917 г. Такая дзейнасьць ня ёсьць мімавольнай, але належа да дзейнасьці „іістпнно-русскнх" русыфікатараў.
А. Стагановіч кажа, што „да 1922 г. В. Ратуля працаваў настаўнікам не 24 гады, a 13 год“. Я нідзё не сказаў, што В.Р. быў дзейным вучыцелем 24 г.; я казаў, што „ён 24 гады свайго жыцьця аддаў на русыфікацыю Беларусі", наймя ад сканчэньня вучыцельскага сэмінара ў 1898 г. да 1922 г. Кажны жывучы ў Беларусі вырослы „нстннно-русскнй“, што нат не прызнаець быцьця беларускага народу, ужо тым самым ёсьць — і ня можа ня быць — русыфікатарам; і пагатове ім быў Рагуля, бо ён быў дзейны „нстннно-русскнй".
На тое, што я быццам „цьвердзіў", што Рагуля „з матарыялістычных меркаваньняў" выставіў сваю кандыдатуру на пасла ў 1922 г.“, я адказаў у зацемцы „Чыя тэндэнцыя" ў № 34 (420) „Бацькаўшчыны“ [стар. 272—274 нашага выданьня. —Рэд.], адказуючы А. Негнявіцкаму.
Довады (у Стагановіча русыцызм ,,доказы“) мае, што Рагуля й па 1922 г. заставаўся русафілам, подле Стагановіча, „сьмеху варты“, бо бачыце, Рагуля быццам дзеля таго не праяўляў ніякага знаку ходаньня з русыфікацыяй, што „Расейцы сядзелі як мыш пад мятлой, баючыся, што іх, як эмігрантаў, Палякі выкінуць на ўсход“. Апрача сказанага мною пра Расейцаў пры разглядзе „Ўспамінаў" Рагулевых дадам гэтта факты, каторых і нявісныя не маглі ня бачыць. Праваслаўная Царква ў заходняй Веларусі была — пад польскім крылом — у расейскім палоне, а беларускую моладзь русыфікавалі ў праваслаўным духоўным сэмінару ў Вільні. Праўда, такія людзі, як Стагановіч, маглі й гэтага не зацеміць, калі, адылі, гэтага ня бачыў Рагуля і ня толькі ня ходаўся з Расейцамі, але й бараніў іх у сойме, дык гэта можна толькі выясьніць ягоным русафільствам.
Пра сваю выбарную агітацыю Рагуля піша на б. 24—26 „Успамінаў". 3 таго, што пра яе ён кажа, відаць, што яна ня была — дый не магла быць — такой, з каторай не маглаб зраўнацца агітацыя, прынамся, вялікай бальшыні іншых кандыдатаў за паслоў на сойм, калі-б яны былі рупныяў гэтым. А пра перадвыбарную агітацыю іншых кандыдатаў Рагуля напісаў на 27 бач. „Успамінаў" гэтак:
Mae сябры на лісьце або палахліва дзеялі, як у Слонімскай і Баранавіцкай акругах, або паціху агітавалі цераз знаёмых, як у Стаўпецкай акрузе, або агітавалі без адпаведнай энэргіі й запалу, як у Нясьвіскай (запраўды, Слонімскае, Баранавіцкае, Стаўпецкае й Нясьвіскае выбарных акругаў ня было, гэтабылі паветыаднае Наваградзкае акругі. — Я.С.). Праўда, кандыдат Шнаркевіч
1 Гл. арт. А. Стагановіча „Ў абарону «Ўспамінаў» В. Рагулі“ ў№ 29—30 (415—416) „Бацькаўшчыны".
правёў некалькі мітынгаў. У другіх акругах Віленшчыны агітацыя вялася слаба, апрача Дзісеншчыны, дзе значную энэргію выказалі кс. Адам Станкевіч і Мятла. У Піншчыне нашая агітацыя была роўна нулю... Ярэміч у акрузе навет не паказаўся, а Кахановіч заглянуў толькі раз у Наваградзкую акругу. Рэшта кандыдатаў у сэнатары і паслы ня ўладзілі ніводнага перадвыбарчага мітынгу.
Мой артыкул „Набакох «Успамінаў» В. Рагулі" быў рэцэнзіяй гэтых „Успамінаў"; і яў ім ня меў наўвеце ані абароны, ані абвінавачаньня іх, а толькі ўсебаковы разгляд. Калі я ня ведаю фактаў, пярэчачых чыйму цьвярджэньню, дык я яму веру. Таксама й тут я паверыў Рагулі. 3 апісаньня Рагулевага свае й іншых кандыдатаў перадвыбарнае дзейнасьці ў 1922 г. можна было толькі зрабіць такі вывад, які я зрабіў, наймя, што „тут ён (Рагуля) карысна выдзяляецца сярод балыпыні іншых кандыдатаў, але ў гэтым ня гэтулькі ягоная заслуга, колькі віна гэнае балыйыні". Калі-ж Стагановіч пярэча гэтаму, заяўляючы: „Добрае-ж пасьветчаньне выстаўляе Я. Станкевіч беларускаму адраджэнскаму руху“, то я йзноў ня маю даных, каб запярэчыць Стагановічу: у 1922 г. ён быў у Наваградчыне, а я быў вонках Беларусі. Ня я, адылі, першы схарактарызаваў перадвыбарную дзейнасьць Раіулі й іншых кандыдатаў, але першы апісаў яе Рагуля. Калі праўда Стагановічава, дык віна не мая, а Рагулева. Мая віна была-б толькі ў тым, што я Рагулю паверыў.
Цяжка няпраўду давесьці. Гэта тарнуецца й да даводжаньня Стагановічам таго, што Рагуля прыгатаваў грунт пад Грамаду. Стагановіч, як і Рагуля, мянуюць толькі Наваградзкі павет як дзейнасьць Рагулі. Д аволі прыраўнаваць, што пра сваю дзейнасьць піша Рагуля (прыкладам, апісваючы перадвыбарную агітацыю), што піша пра яе Стагановіч і што я, каб пераканацца, дзе праўда.
Стагановіч цьвердзіць, што Рагуля на мітынгах заклікаў: „Бярэце косы й вілы, ганеце ляхаў за Буг і забірайце сваю зямлю", зн., быццам заклікаў да паўстаньня. Гэтак рабіць мог-бы толькі або чысты дурань, або правакатар, бо якое магло быць паўстаньне ў мірным часе? Я пэўны, што Рагуля да нічагусенькі падобнага не заклікаў. Наадварот, ён (Рагуля) згаджаецца зь цьверджаньнем пракурора, што Рагуля „ў легальныя формы ўкладаў нелегальныя думкі“ (бач. 24 „Успамінаў"). Відавочна, Стагановіч пры абароне „Успамінаў", ані ня лічачыся з праўдаю, перадаў, загнаўся надта далёка і зрабіў Рагулю мядзьведжую паслугу.
Што ^а А. Луцкевіча, то Стагановіч ставіць побач два мае зазначэньні — адно з рэцэнзіі „Успамінаў", што „ані ў часе суду, ані пасьля яго ніякіх пазнакаў (пераходу да польскай угоды. — Я. Станкевіч.) у А. Луцкевіча ня было відаць“, і другое, што я напісаў у 1956 годзе: „Астроўскі, Луцкевіч і Коўш дзеля таго былі апраўданыя польскім судом, што ў турме далі згоду на супрацоўніцтва з польскім урадам“. Беспасярэднім працягам гэтага другога зазначэньня ў мяне ёсьць: „А. Луцкевіч спадзяваўся, што, даўшы такую згоду, можна будзе заставацца карысным беларускай справе, і запраўды ён застаўся карысным, хоць былі гады, асабліва 1938—1939, калі ён даслоўна галадаваў'*. Стагановіч пытаецца: „Калі Я .Станкевіч піша праўду?“ Адказваю: у вабодвых прыпадках пішу праўду. Даць згоду на штось, ня знача ўжо й зрабіць тое. Можна, прыкладам, даць згоду на куплю хаты, а потым пабачыць, што ня варта купляць, і ня купіць. Таксама, калі хто даў згоду на супрацу, ня знача, што й супрацаваў.
Я перакананы, што А. Луцкевіч, будучы ў турме, даў згоду на супрацу з польскім урадам, але не супрацаваў. Што не супрацаваў, ясна відаць і з майго другога (храналягічна першага) зазначэньня. Найпраўдападабней згода была няшчырая. Ці можна за яе вінаваціць? Ці ляпей было-б, каб А. Луцкевіч быў засуджаны, памяняны з балыпавікамі і зьліквідаваны на Салоўках, як гэта сталася із С. Рак-Міхайлоўскім і іншымі? Ці можна за гэта вінаваціць, калі сотні й тысячы арыштаваных расейскімі камуністымі, ня толькі давалі згоду на супрацу з расейскім камунізмам, але й найвастрэй ганілі сваю й іншых
нацыянальную працу? Ня іх, але іхных катаў мы за гэта вінавацім. Ганьба нашага часу, што А. Луцкевіч, аддаўшы ўсё сваё жыцьцё вызваленьню свайго народу, дачакаўся, па мучаніцкай сьмерці, і Стагановічавага капыта...
Стагановіч, як заўсёды, уважае за патрэбнае заняцца й маёй сьціплай асобаю. Хоць, паводля прыказкі, „воўк сабакі не баіцца...“, але рэагуе, так і я хачу рэагаваць — дзеля праўды.
Няпраўда, што я „пасьля галасаваньня атрымаў ад польскага ўраду працу ў Варшаўскім унівэрсытэце“. Унівэрсытэты і ў Польшчы карысталіся аўтаноміяй, і ўрад не прызначаў да іх ані прафэсараў, ані нікога іншага. 3 гэтае прычыны, калі ўсе арганізацыі беларускія былі зьліквідаваныя польскай адміністрацыяй, на Віленскім унівэрсытэце існаваў Беларускі Студэнцкі Саюз і закладзенае з мае ініцыятывы Таварыства Прыяцеляў Беларусаведы. Я пачаў вучыць на Віленскім і Варшаўскім унівэрсытэтаху часе паславаньня. Пасьляж паславаньня Міністэрства асьветы спачатку дало згоду на адзержаньне мною дазволу на дармовы штотыднёвы прыезд ізь Вільні да Варшавы і назад начытаньне лекцыяў, але неўзабаве на інтэрвэнцыю палітычнага аддзелу Міністэрства нутраных справаў узяло яе назад. Калі ня болей, дык прычына была ў тым, што я не паслухаў загаду выкладаць папольску, але й далей выкладаў у мове беларускай (беларускую мову й літаратуру). Ня маючы магчымасьці прыяжджаць на свой кошт да Варшавы, я мусіў перастаць вучыць на Варшаўскім унівэрсытэце. А на Віленскім вучыў да канца польскае ўлады і за лятувіскае —ужо на лятувіскім унівэрсытэце — у вапошняй чэцьверці 1939 г. і першае палавіны 1940 г. Вучыў-бы й далей, калі-б ня мусіў уцякаць ад балыпавікоў.
Сьвядомая мана Стагановічава, што я склаў „сваю палянафільскую лісту“, як і тое, што ў сойме я сядзеў „у радох польскай санацыі".
Таксама няпраўда тое, што ня я, а Ярэміч правёў у сойме прызнаньне 250 тыс. зл. на заканчэньне будынку беларускае гімназіі ў Наваградку. Стагановіч цьвердзіць, што „асыгнаваньне правёў Ф. Ярэміч, бо ён меў закулісныя сувязі з эндэкамі й моцную падтрымку ўкраінскіх паслоў, якіх было 44 Хіба толькі Стагановіч верыць (калі верыць), што эндэкі маглі галасаваць за такое пасуленьне, а паслоў украінскіх было мала дзеля правядзеньня імі аднымі якой пастановы.
Калі Ярэміч быў у Асьветнай камісіі, хоць можна пра гэта сумлявацца, і правёў менаванае прызнаньне, дык можна гэта давесьці, і я заклікаю сп. Стагановіча гэта зрабіць. Менаванае прызнаньне я правёў, паразумеўшыся зь лідэрам ППС Недзялкоўскім, з маршалкам сойму Дашынскім (таксама ППС), і, маючы паддзяржаньне ППС, з прадстаўнікамі левых клюбаў, вылучаючы Пяста.
Стагановіч цьвердзіць, што я „хвальварак, нябось, у Ашмяншчыне купіў“. Ня толькі ня купіў хваліварку, але ня купіў і найменшай гаспадаркі. Купіў-жа — супольна ізь Сьвятліцкім, Гузоўскім і Мурашкам — дзірваны Рудню ў Жойдзіскай воласьці Вялейскага павету. Каб купіць, ня трэба было быць паслом, тры менаваныя мае сябры ў куплі ня былі пасламі. Прадажная цана за гэктар гэных дзірваноў была мала большая за дзесяць злотых, дый тыя ня трэба было плаціць гатоўкаю, а толькі пераняць банкаўскі доўг. За такую нізкую цану купля здавалася быць выгоднай, бо хоць каля трох чацьвертых было голага пяску, было каля аднэй чацьвертай зарасьніку і крыху тарпавога балота, каторае, выглядала, можна было выкарыстаць. Аказалася, адылі, што менаваная зямля была прызнана з гледзішча стратэгічнага „абаронным лесам“, і яе забаронена было рабіць. А раты ў банк і падаткі плаціць вымагалі. Ня маючы з чаго, я й не плаціў. А каб сэквэстратар не забраў вопраткаў і мэбляў, дарма, што ў нас яны ніколі не належалі да раскошных, дык у Вільні я быў замэльдаваўшыся ня там, дзе жыў, а на Ліпоўцы, у свайго галетнага знаёмага, у каторага нічагусенькі нельга было сэквэстраваць. 3 гэтае-ж прычыны пасьлей, у 1935 г., купляючы ў сп. Манкевіча за 550 зл. кнігарню ля Астрабрамскае вуліцы, я запісаў яе на жонку.