• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    У 1926 і 1927 г. я ня думаў пра кандыдаваньне за пасла йа сойм. У 1927 г. мая рупнасьць што да сойму зводзілася знайсьці людзей, што былі-б карыснымі пасламі. 3 гэтым справа ня была лёгкая, бо Ярэміч вымагаў, каб гэта былі людзі пэўныя яму, пра справу ён ня думаў. Кс. Ад. Станкевіч уважаў, што дыкжэ ягоныя арганістыя будуць пэўныя справе й яму. Калі ў канцы выясьнілася, што ад незалежніцкага кірунку будуць кандыдаваць Ярэміч, Рагуля, Багдановіч і арганістыя, а з боку пракамуністычнага — горшае дый нягоднае 2-ое выданьне Грамады (назвалася яго „Змаганьне"), і я сустрэўся з чалавекам, ціха адданым беларускай справе, каторы пасуліў ад сябе асабіста невялічкую памогу на выбары (не магу яго назваць, бо ён застаўся ў Беларусі), я згадзіўся выставіць асобны сьпісак. Было гэта ўжо досыць позна. Нумар гэтага сьпіску ў Лідзкай
    12 Рагуля піша, што ў 1922 г. Ярэміч неразумна, бяз толку гнаўся за пасольскім мандатам сабе асабіста, заняўшы тры пэўныя месцы, што было прычынаю, што Беларусы страцілі два мандаты (б. 29). Яшчэ большы пагон за мандатам у Ярэміча быў у 1926—1927 г.
    акрузе быў 41. На іншыя акругі ня было коштаў.
    Нягодная мана Рагулі, што я прайшоў „у сойм дзякуючы падтрымцы Кіртыкліса, начальніка дэфэнзывы“ (б. 89). Кіртыкліс памагаў мне толькі, колькі й Рагулю. Хвальшывасьць Рагулева відаць із таго, што ён нічагусенькі ня мае супроць Фл. Валынца, каторы прайшоў у сойм з таго самага сьпіску, што й я. Рагуля прызнаецца, што ў часе выбараў у сойму 1928 г. ягоны „ўплыў зышоў на мінімум“ (б. 89), але ён быў выбраны за сэнатара галасамі камуністычнага „Змаганьня", каторае ня мела свайго сэнатарскага сьпіску (б. 91). Тым-жа часам па сьпіску, выстаўленым мною, пры безграшоўю прайшло ў сойм двух кандыдатаў. Матарыяльнае карысьці я із свайго пасольства ніякае ня меў. Наадварот, маючы мала грошы на выбары, я абяцаў часьці працаўнёў заплаціць па выбарах. Дзеля таго па выбарах я быў бяднейшы, чымся ў якую іншую пару свайго жыцьця.
    Рагуля вінаваціць мяне, што, будучы ў сойме, я „не ўвайшоў у ніводную беларускую групоўку“ (б. 89). Прычына гэтага была ў наступным. Арганістыя, паслушныя кс. Ад. Станкевічу да выбараў, перасталі яго слухаць, калі сталіся самастойнымі па выбарах. Зь іх найлепшы Альбін Стэповіч мала мог рабіць і яшчэ меней рабіў. Юхневіч нічагусенькі не рабіў. Добра было адно тое, што яны, апрача свайго бязьдзеяньня, нічым іншым не кампрамітавалі Беларусаў. Але Каруза ўставічна кампрамітаваў сваім паступкам. Наколькі гэта былі мізэрныя людзі, відаць із таго, што навет Рагуля чыста іх забыўся, іх ані не ўспамінае, дарма што быў зь імі ў вадным пасольскім клюбе (магчыма, адылі, што, ня маючы нічога пра іх сказаць добрага, не хацеў казаць благога). Дык не да іх-жа было прылучацца. Нельга было прылучацца і да камуністычнага „Змаганьня“, гатунку шмат горшага за сваю папярэдніцу „Грамаду".
    Рагуля заяўляе, што я „ні разу ня выступіў з соймавай трыбуны ў вабароне Беларусаў“ (б. 89).
    Гэта — чыстая й сьвядомая няпраўда. Рагуля добра ведаў, што ў сойме з прамовамі ў абарону беларускае люднасьці Заходняе Беларусі я выступаў. Памятаю з паміж датаў сваіх прамоваў, што адну прамову я меў на пачатку свайго саймаваньня ўвясну 1928 г., іншую — на пачатку 1930 г. Гэтая другая дата помніцца дзеля таго, піто тады я правёў у сойме прызнаньне 250 тысячаў зл. на сканчэньне будоўлі будынку Беларускае гімназіі ў Наваградку13. Рагуля, цьвердзячы, што ня я правёў гэтае прызнаньне, але што „яму (Ярэмічу) толькі ўдалося працягнуць цераз сойм асыгнаваньне 250000 зл. на заканчэньне будовы гімназіяльнага будынку ў Наваградку" (б. 95) — сьведама разьмінаецца з праўдаю.
    Пры няпрыхільным становішчы да Беларусаў усіх польскіх партыяў, у сойме блізу нічагусенькі патрэбнага беларускай люднасьці нельга было правесьці. Дзеля таго я зьвярнуў увагу на працу на мясцох. Быў закладзены Беларускі Гаспадарскі Зьвяз, каторы адчыніў чатыры Беларускія кнігарні (у Лідзе, Валожыне, Ашмяне й Маладэчне); у іх прадавалі беларускія кніжкі й пісьменныя матарыялы. Прадбачвалася, што кнігарні стануцца самааплачвальнымі ўсьведамляючымі й арганізацыйнымі пунктамі, калі із заробку на тавары магчыма стане аплачваць прадаўніка ў кнігарні. 3 часам кнігарні ў Лідзе, Валожыне й Ашмяне мусілі зачыніць, бо, дзеля іх зьнішчэньня, польскія скарбовыя ўлады накладалі на іх непамерна вялікія падаткі. Узмоцненая астачамі тавараў у зачыненых кнігарнях кнігарня ў Маладэчне вытрывала. 3 часам яе пераняў М. Станкевіч з Гародзькаў Валожынскага пав., і яна існавала да вайны. 3 прыходам бальшавікоў у 1939 г. НКВД М. Станкевіча арыштавала й выслала, а кнігарня была зьліквідаваная. У часе майго паславаньня разьяжджаў ад Бел. Гасп. Зьвязу з гаспадарскімі парадамі інж. М. Гузоўскі.
    13 Да Рэдакцыі. Калі-б Рэдакцыя „Бацькаўшчыны" зычыла надрукаваць гэтыя й іншыя мае прамовы ў сойме, дык я іх прыслаў-бы, перапісаўіпы із стэнаграфічнага справазданьня.
    У зацемцы, што зьявілася ў друку пра „Ўспаміны“ Рагулі, сказана, што мова іх „добрая, бойкая“. Яна бойкая, як гэта й можна спадзявацца ад „дэмагога"14, але ня добрая, бо мае шмат русыцызмаў і палянізмаў, або пад уплывам чужым няправільна ўжытых сваіх словаў.
    Няпрыемна мне было займацца „Ўспамінамі“ Рагулі, у вялікай меры тэндэнцыйнымі й хвальшывымі. Няхай гэта будзе навукаю іншым, што, пішучы ўспаміны, трэба пісаць праўду, і толькі праўду.
    Япічэ да віцьця вянка
    На маю малюсенькую зацемку „Вянкі ўюць“, надрукаваную ў № 5 (391) „Бацькаўшчыны“, сп. Антон Адамовіч пырснуў цэлым артыкўлам „Абы ўмеючы ды разумеючы" ў № 19 (405) „Бацькаўшчыны“. Артыкул характарыстычны. Я не магу прайсьці міма яго, бо ён не выясьняе, але зацямняе праўду.
    Найперш пра вонкавы бок артыкулу. Адамовіч зыгнараваў зазначэньне ў маёй зацемцы, што „таксама віцьцё розьніцца сваёй тэхнікаю ад пляценьня“ і што „карэнь дзеясловаўю (зь вью) — «віць» той самы, што й карэнь слова вянок, розьніца толькі ў ступені самагуку“. У канцы свайго артыкулу Адамовіч паклікаецца на ліст да „Бацькаўшчыны“ Рэдакцыі Беларускіх выданьняў Інстытуту Вывучэньня СССР. Ён толькі не дадаець, што гэты ліст, як я перакананы, напісаў ён сам1.
    Што да нутранога боку артыкулу, дык тут Ад. падаець колькі аргумэнтаў. Ен паклікаецца на тое, што ў творах Багдановічавых, Коласавых і Купалавых знаходзім пляценьне вянкоў. Я ня ведаю, чаму яны былі-б аўтарытэтнейшыя за Адамовіча. Знацьцё мовы, чысьціня яе-не залежа ад паэтыцкага таленту, але ад іншых прычынаў, залежных і незалежных ад аўтара. Высокі талент Багдановічаў не ўсьцярог яго ад мноства (хіба каля аднаечэцьверці) русыцызмаў.
    Я не вылучаю магчымасьці, што і ў творах народных знойдуцца адзіночныя прыклады пляценьня вянка, бо й народныя мовы не загарантаваныя чыста ад розных на іх уплываў, прынамся, народныя мовы народаў паняволеных і культурна падупалых, як народ наш.
    Пры выясьненьню значэньня сваіх словаў паклікацца на іншую мову, як гэта робе Адамовіч, паклікаючыся на мову расейскую, заўсёды небясьпечна, бо ніколі ня можа быць пэўнасьці, што развой значэньня данага слова йшоў аднолькава; наадварот, вельмі часта значэньне словаў у розных мовах разьвівалася розна. Возьмем, прыкладам, словы „пазор“, „пазорны". Парасейску „позор“ — ганьба; пабеларуску „пазор" — хараство, на каторае зь любасьцяй заглядаюцца, ад каторага, гледзячы, ня можна адарваць вачэй; папольску pozor — тое, чаго запраўды няма, але што толькі здаецца; пачэску pozor — увага.
    I дзеясловы віць, плесьці не заўсёды маюць такое значэньне ў мове беларускай, якое яны маюць у мове расейскай. Прыкладам, парасейску кажуць: вйть, навйть воз сена; собака так й вьется около меня; вывей его вон; прйвйть оспу. Тое самае пабеларуску скажуць гэтак: класьці; накласьці воз сена; сабака так і круціцца каля мяне; вывядзі, выжані яго вон, вонкі; прышчапіць воспу. Пабеларуску кажацца: віць, зьвіць ніткі на вігпушку (слоўнік Шатэрнікаў); спавіваць дзяцё, зьвіваць палатноў сувой. Парасейску; мотать, намотать нйтй намотовйло; пеленать ребенка, младенца; свернуть холст в трубку. Расейцы кажуць: хмель плетется no плетню; старйк плетётся2. Беларусы:
    14 Рагуля ў сваіх „Успамінах" із прыемнасьцю часта называе сябе дэмагогам, прыкл., на б. 32, 92 і інш.
    1 Кажны можа ў гэтым пераканацца, калі прыраўнуе стыль гаворкі й прамоваў Адамовічавых да стылю менаванага лісту. Гэта стыль лятучы, з каторым не ўсьпявае зьбегчыся ўвага аўтарава.
    2 Рас. прыклады на вйть і плестй ўзяты з Даля.
    хмель уецца па плоце; стары цягнецца, валачэцца.
    Пэўне, што тарнаваньне да назову таго або іншага дзеяслова залежа ад тэхнікі, спосабу рабеньня рэчы. Спосаб рабеньня кажнае рэчы найляпей знае той, хто яе робе, вырабляе. Абмылкі менаваных нашых паэтаў сталіся дзеля таго, што яны, відавочна, тэхнікі віцьця ня зналі і ня ведалі, як дзеяслова „віць“ ужываюць у беларускай народнай мове.
    Што да Даля, то ён у сваім выясьняльным слоўніку часта замест апісаць значэньне слова, выясьняе яго другім словам, блізкім да яго, але не адназначным зь ім. Дзеля таго, калі ў даным прыпадку ён віць выясьняе словам плесьці і, наадварот, плесьці словам віць, дык гэтым толькі зацямняе розьніцу паміж значэньнямі гэтых дзеясловаў. Апісуючы-ж значэньне віць, кажучы, што віць, зн., „скручнвать, спускать прядн в одну ннть нлн вервь“, Даль, памойму, блізка падышоў да праўды, але гэтым азначэньнем не абняў усіх прыпадкаў віцьця. Апрача таго, і тут трэба было-б дадаць, што пры віцьцю кажная асобная частка, столка рэчы, каторую ўём, ня скручуецца, ня круціцца каля сябе самой; уючы, толькі скручуюць або спушчаюць столкі адну з аднэй, або абкручуюць адну рэч (элястычную) каля другое (неэлястьгчнае). Магчыма, адылі, што ў васобных прыпадках, як хіба ўючы такія рэчы як пужка, апрача спупічаць столкі адну з аднэй, кажную зь іх яшчэ зьлёгку пакручуюць.
    Да выясьненьня Далевага Ад. дадаў выясьненьне сваё. Найперш ён заяўляе: „Бывае, што адны й такія самыя рэчы можна віць і плесьці, залежна ад таго, зь якога матар’ялу". Гэта із запраўднасьцяй не згаджаецца. Ведама, калі зьмяшаем розныя рэчы, калі й такую рэч, каторую плятуць, штучна назавем назовам рэчы вітай, выйдзе, што такія самыя рэчы можна віць і плесьці, залежна ад матар’ялу. Але азначэньні рэчаў, іх назовы дыкжа й служаць на тое, каб рэчаў не мяшаць, каб каждую зваць належным ёй іменем.