За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
На бакох1 „Успамінаў“ В. Раіулі2
Лацінская прыказка кажа: „De mortuis aut bene, aut nihil“. Тое-ж маем y прыказках беларускіх: „Пра нябожчыкаў валей маўчаць", „Што зямлёю пакрыта, няхай будзе забы-
1 Слова „бок“ у гэтым значэньню (рас. поле, поль. margines) у цяперашнім нашым друку, здаецца, ужыта тут упяршыню, але даўней яго ў гэтым значэньню Беларусы звычайна ўжывалі. Гэтак Скарына ў перадмове да Псалтыра кажа: „Палажыў ясьмі на бацэх некаторыя слова... рускім языком, што каторае (царкоўна-славянскае. —Я.С.) слова знамянуець". Даўнейшай хорме мясцовага склону мн.л. на бацэх адказуе хорма цяперашняга на бакох.
2 Васіль Рагуля. Успаміны. Ныо-Ёрк, 1957, бач. 127.
та“. Гэта, адылі, бяссумлеву, тарнуецца толькі да дачыненьняў прыватных, асабістых. У дачыненьнях грамадзкіх, нацыянальных і палітычных яно ня можа быць тарнавана, бо калі-б і тут тарнаваць, дык немагчыма было-б ведаць праўдзівую гісторыю, а яна-ж — вучыцелька жыцьця.
„Успаміны" Рагулевы можна падзяліць на дзьве часьці — на ўспаміны пра самога сябе і на ўспаміны пра здарэньні іншых людзей.
Сваім жыцьцяпісам Рагуля назваў тое, што сказаў пра сябе на дзьвюх з гакам бачынах (бач. 9—11). Зь іхчытачы даведаліся, што ён скончыўу 1898 г. вучыцельскі сэмінар у Маладзечне, у 1906 г. — вучыцельскі інстытут у Вільні і ў 1922 г. быў абраны паслом на сойм. Дадам, што ў 1944 г. эміграваў на Захад. Гэткім парадкам, ягонае самастойнае жыцьцёў Бацькаўшчыне трывала 46 год (ад сканчэньня вучыцельскага сэмінараў 1898 г. да эміграваньня ў 1944 г.). Гэтыя 46 год рэзка дзеляцца на дзьвечасьці, паміж каторымі граніцаю была восень 1922, калі была выстаўлена ягоная кандыдатура ў паслы на сойм.
Першай пары прысьвечана ў „Успамінах“ 9 бач. (2 бачыны „Біяграфіі" і каля сямёх бачынаў дальшага зьместу, таксама ў ладнай меры аўтабіяграфічнага). Другой пары прысьвечана ў балыпыні засталася часьць успамінаў (117 бач.). Рагуля, як бачым, скупы на апісаньне свайго жыцьця ў першай пары. Тут я яго магу дапоўніць.
У маю-чырвеню 1917 г., карыстаючыся з таго, што „стары рэжым“ разваліўся, я самадумам пакінуў запасны полк у Казані, у каторым служыў, і на месяц з гакам прыехаў да Беларусі. Быў у Магілеве, Воршы, Жлобіне, Гомелі і галоўна ў Менску. Між іншага, у Менску я меў чытаць пра Беларусь у Магілеўскай брыгадзе запасных. Было гэта наконадні Вучыцельскага зьезду ў Менску. Я пасуліў брыгадзе паслаць прадстаўнікоў дзеля прывітаньня зьезду. Яны згадзіліся й выбралі дзеля гэтага трох чалавек, у тым ліку й мяне. Адначасна на маё пасуленьне брыгада прыняла пастанову, у каторай дамагалася перавядзеньня на беларускую мову ўсіх школаў у Беларусі. Ад імені дэлегацыі, а значыцца, і брыгады, зьезд вітаў я. Прачытаўшы пастанову брыгады, я далей разьвіваў палажэньні, каторыя былі дамаганьнямі беларускага адраджэнскага руху. Супроць гэтага на зьезьдзе ўзьнялася бура, мяне перарывалі, крычэлі, я мусіў задзержавацца з прамоваю, і тады тэндэнцыйны старшыня зьезду даваў слова іншым супроць мяне, каб зрабіць пажаданы сабе настрой. Адным із гэтых іншых ды найкрыкліўшым быў Васіль Рагуля, што быў тады ваенным ураднікам. Ён ізь перадрукам Статуту Літоўскага 1588 г. у руках даводзіў, што ніякіх Беларусаў ня было й няма, бо вось у Статуце кажацца, што „пісар земскі маець па руску літарамі й словы рускімі ўсе лісты, выпісы й позвы пісаці, а ня іншым языком і словы“. Я такога прыйма на зьезьдзе не спалохаўся, і калі мой праціўнік-русыфікатар перастаў гаварыць, я прамаўляў далей. Тады было пастаўлена пасуленьне ня даць мне далей гаварыць, што й было прынята бальшынёй зьезду. Пасьля гэтага я вёў у працяіу ўсяго зьезду супярэчкі з асобнымі ўдзельнікамі й групкамі зьезду.
Удзельнікі зьезду з малымі выняткамі былі Беларусы. Іхнае варожае дачыненьне да справы свайго народу выясьняецца іхным маскоўскім ўзгадаваньнем. Найменей тры гады хлапца або дзяўчо русыфікавалі, ды бязь ніякага супроцьдзеяньня, у пачатнай школе, пасьлей чатыры гады ўзмоцнена русыфікавалі ў Вучыцельскім сэмінару, дзе вучні жылі ў бурсе, а хто лучыў, як Рагуля, у Вучыцельскі інстытут, дык і там. Ды ізь невялічкімі выняткамі беларускае (з паходжаньня) вычыцельства як звычайных пачатных школаў, так і вышшых пачатных школаў было абмаскалена; гэта былі запраўдныя янычары. Але, з другога боку, вучыцялі ўсіх пачатных школаў у Беларусі былі беспасярэднімі расткамі беларускага этнаграфічнага карэньня, каторым было галоўна сялянства; дзеля таго пры дальшым развою руху ім адчыняліся вочы, і яны, узноў з малымі выняткамі, усьвядоміліся.
Калі я зьвярнуўся зь Беларусі назад да свайго запаснога палку, дык там ужо было ўданьне мяне, падпісанае групкай удзельнікаў Вучыцельскага зьезду — вучыцялямі,
ахвіцэрамі і ваенным ураднікам Рагуляю. У ўданьню казалася, што я не паступаў на зьезьдзе, „как подобает русском офнцеру“, што „оскорбнтельно выражался о русском народе“, „проявнл себя отьявленным врагом Росснн". Уданьне было адрысавана спаўняючаму камітэту палку, у каторым вялікую бальшыню складалі жаўнеры. Абвінавачаньне канчалася пасуленьнем „обезвреднть" Станкевіча „путем нзоляцнн“, зн., арыштаваць. Як я ўжо казаў, у кулюарах Вучыцельскага зьезду я спрачаўся зь непрыяцелямі Беларусаў. Супярэчкі з абодвых бакоў далёка не заўсёды былі ў ветлай хорме. Вычуць у мяне сымпатыі да Расеі нельга было, быў я й ворагам Расеі, але гэтага на зьезьдзе не казаў, а з найбольшых дамаганьняў беларускіх, як усе тады, выстаўляў толькі дамаганьне тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі. Значыцца, вінавачаньнікі чыталі ў думках. У прыведзеных імі прыкладах часьць была праўдзівая, а другая часьць непраўдзівая, выдуманая.
Абвінавачаньне адказвала настроям этнаграфічна-расейскай часьці жаўнераў, што праявіліся зараз па выбуху рэвалюцыі. У войску расейскім да рэвалюцыі із жаўнерамі абыходзіліся, як із статкам, і яны ня важыліся праяўляць свае няпрыязьні да ахвіцэра, якога-б паходжаньня ён ня быў, хоць-бы й нямецкага ў часе вайны зь Немцамі. 3 рэвалюцыяй дачыненьні зьмяніліся. Жаўнеры Расейцы пачалі яўна няпрыязна ставіцца да ахвіцэраў не Расейцаў. Пазнавалі іх паводля прозьвішчаў. У нацыянальнасьці не Расейцаў яны не разьбіраліся; пры меншай няпрыязьні звалі ўсіх бяз розьніцы Палякамі, пры большай — Немцамі. Камандуючым войскамі Казанскай ваеннай акругі быў Паляк гэн. Сандэцкі, дзівак і садысты ў дачыненьню да прапаршчыкаў. Па выбуху рэвалюцыі жаўнеры Расейцы на сваіх вечах вельмі ганілі яго, галоўна з тае прычыны, што ён — Паляк. Сандэцкі мусіў апраўдавацца ў друку, ён пісаў, што ягоны бацька быў Паляк, адтуЛь у яго польскае прозьвішча, а што маці ягоная Расейка і сам ён Расеец. Гэта, адылі, не памагло, і агітацыя супроць Сандэцкага скончылася тым, што жаўнеры Расейцы яго цягалі па вуліцы й білі.
Расейская народная няпрыязьнь праяўлялася ня толькі да ахвіцэраў не Расейцаў, але й да ўсяго нерасейскага. Улетку 1917 г. у нашым палку зладзілі народны тэатральны паказ. Кажная нацыянальная група дала сцэнку із свайго фальклёру або штось блізкае да фальклёру. Была й расейская сцэна, і яна была найніжшай і запраўды нізкой інтэлектуальнай і маральнай роўні. Была гэта сцэна, дзе дзевяць „парней“ уганяюцца за „Машей“, каторая ў канцы аддае сваю любоў таму зь іх, каторы падараваў ёй „красненькіій платочек". Пасьля гэтага паказу жаўнеры Расейцы досыць войстра выказвалі сваё незадавальненьне, але ня дзеля таго, што была згуляна такая расейская сцэнка, а дзеля таго, што былі гульні й нерасейскія.
Пры падобных настроях менаванае абвінавачаньне магло блага скончыцца. Яно, адылі, не дапяла свае мэты. У спаўняючым камітэце палку былі ня толькі Расейцы, але й іншыя нацыянальнасьці, у тым ліку й Беларусы. Старшынёю камітэту быў прапаршчык Расеец (прозьвііііча ня помню, здаецца, Самойлаў). Ен уганяўся за дачкою аднаго ўцекача Беларуса, і, апрача палку, я зь ім сустракаўся ў беларускіх уцекачоў; дык мы добра зналіся. Ен на пленуме камітэту выясьніў справу так, што гэта адумысловае нацыянальнае пытаньне, і яно не належа да камітэту. Так абвінавачаньне й адкінулі.
Рагуля, як бачым, уважаў сябе за „іістннно-русского". Вучачы, да 1920 г., у школаху Беларусі, ён быў русыфікатарам. Няма дзіва, што яму прыяў і памагаў у русыфікацыйнай дзейнасьці „земскі начальнік" Ілавайскі, пра што Рагуля ня вытрымаў і ўспомніў у сваіх „Успамінах" (б. 9). Такім застаўся Рагуля аж да выстаўленьня ягонае кандыдатуры ў сойм увосень 1922 г. Нельга паверыць таму, што ён у 1922 г. „быў толькі русафіл" (6.19) і хацеў фэдэрацыі з Расеяй (б. 20). Сам ён у „Успамінах“ нічагусенькі ня кажа пра зьмену ў сваіх нацыянальных паглядах аж да выбараў у сойм у 1922 г. Як мы бачылі, Рагуля ў „Успамінах" абмінае няпрыемныя моманты із свае русыфікатарскае пары.
Праўда была Антона Луцкевіча, каторы ўважаў Рагулю за „заядлага маскаля" (б. 22).
Пералом у нацыянальных паглядах Рагулі стаўся з вызначэньнем ягонае кандыдатуры за пасла на сойм увосень 1922 г. Ён сам гэты пералом прызнае на бач. 32, хоць паказвае яго ў хорме не такой рэзкай, як было запраўды. Ен не падае прычынаў гэтага пералому, але й так яны ясныя. Ен 24 гады свайго жыцьця аддаў на русыфікацыю Беларусі і мог наапошку на свае вочы і на сваёй скуры пераканацца, што гэта прынесла толькі шкоду народу і яму самому. I вось у часіну найбольшай галіты, калі ён, ня прывыкшы, мусіў гаспадарыць на недастатняй лапінцы запушчанай зямлі, ня маючы нат за што купіць ботаў, беларускі рух яму, бяз усякае заслугі зь ягонага боку, пасуліў мандат на сойм, а тым самым і вызваленьне з гора. Гэта мусіла зрабіць даймо, і з гэтае часіны Рагуля ляяльны да беларускае справы, сьвядомы Беларус і нат незалежнік3.
Але русафілам Рагуля заставаўся й пасьлей. Ані ў жыцьцю па 1922 г., ані ў сваіх „Успамінах" ён ня выступае супроць Расейцаў, тымчасам ня толькі ў БССР і ў землях беларускіх РСФСР Расейцы панавалі над Беларусамі і перасьледавалі Беларусаў, але нат у Беларусі Заходняй, зн., пад польскай уладаю, расейскія эмігранты й абруселыя Беларусы вельмі шкодзілі беларускаму народу. Імі польскія ўлады карысталіся дзеля запыняньня беларускага руху і перашкаджаньня Беларусам у іхнай нацыянальнай дзеяльнасьці. Сьведама на шкоду Беларусам Польшча кансэрвавала русыфікацыйную спадчыну ў Заходняй Беларусі. Рагуля сам прызнаецца3 што будучы паслом, ён „быў прыхільнікам Усходу“ (б. 54). У сваёй надрукаванай у „Успамінах" прамове ў сойме 25 чырвеня 1925 г. Рагуля аж сем разоў мянуе Расейцаў, баронячы іх.