За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Найперш патрэбны часапіс. Які ён мае быць? Каталіцкі й лацініцаю, адкажуць нам. Ведама. Але гэтага мала. Ці ён мае быць такі, як „Бацькаўшчына", „Беларус", „Зьніч“, „Божым шляхам“? He, зусім не! Першае, кажны новы часапіс мае запаўняць якуюсь нястачу, а не паўтараць ужо існуючага; другое, у ўсіх менаваных часапісах пішуць непапулярна, пішуць як для інтэлігенцыі, хоць хіба выдаўцы зычаць мець сваймі чытачамі і неінтэлігенцыю. Як ужо было зацемлена, каталіцка-беларуская інтэлігенцыя, з выняткам часьці тых, што радзіліся на чужыне, знае кірыліцу. Значыцца, яна ў бальшыні можа карыстацца менаванымі часапісамі кірылічнымі. Але пякучай патрэбаю ёсьць часапіс папулярны лацініцаю. Праўда, таковы часапіс патрэбны й кірыліцаю, але ўсё-ж
такі ня гэтулькі, як лацініцаю, бо чытары кірыліцаю маюць такую-сякую прыступна напісаную літаратуру кірылічнымі літарамі, якой на эміграцыі літарамі лацінічнымі няма.
А калі такі часапіс мае быць папулярны, дык ён мусіць рэдагавацца там, дзе ёсьць каталіцка-беларуская маса, зн., у Амэрыцы. Толькі рэдакцыя, што жывець сярод гэтае масы, беспасярэдна знае ейныя патрэбы, ейныя заганы, дзеючыя на яе ўплывы, мучаючыя яе праблемы, узумее падысьці да яе. I толькі такая рэдакцыя ўзумее знайсьці карэспандэнтаў і супрацаўнёў наагул, пішучых і няпішучых да часапісу, сярод гэтае масы.
Трэба зацеміць, што пісаць папулярна ня знача пісаць пра рэчы малаважныя. Зусім не! Разглядаць папулярна можна найвышшыя й найглыбейшыя пытаньні. Але, ведама, прыступна пісаць цяжэй, чымся непапулярна, няпрыступна, затое й карысьней, а найважней тое, што ёсьць канечная патрэба папулярнага беларускага часапісу.
Вялікае Княства Смаленскае
Таварыскі вечар беларускага жаноцкага таварыства
25 кастрычніка сёлета Беларускае Жаноцкае Таварыства (Сэкцыя Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня) зладзіла ў Нью Ёрку таварыскі вечар. На вечары была чытань, фільм „Усходні бераг Задзіночаных Гаспадарстваў" і гарбатка.
Прачытаць чытань было запрошана Крывіцкае Навуковае Таварыства Пр. Скарыны, з каторага др. Янка Станкевіч меў чытань на тэму „Вялікае Княства Смаленскае X—XIII ст.“.
Адзначыўшы на пачатку, што ў гэтую пару Беларусь складалася з колькіх асобных незалежных гаспадарстваў — княстваў Полацкага, Смаленскага, Северскага, ТураўскаПінскага і рэспублікі Пскоўскай, чытаньнік даў агульны абраз гісторыі Вялікага Княства Смаленскага. Смаленскую зямлю насялялі Крывічы, каторыя прышлі сюды з Полаччыны. Ад канца X ст. да 1125 г. Смаленскае княства то бывае незалежнае, то пераважна залежыць ад Кіева, які прызначае да Смаленску сваіх князёў. Ад 1125 г., калі пасад смаленскага князя заняў Расьціслаў Імсьціславіч, палажэньне мяняецца, Смаленскае княства адразу становіцца незалежным і магутным. Штучна зьдзержваныя ўперад чужой уладай народныя сілы зь вялікай энэргіяй праяўляюцца навонкі. 3 княствам Смаленскім лічацца цяпер ягоныя беларускія й чужыя суседзі. Апірышча супроць Суздальшчыны шукае ў Смаленску княства Разанскае. Суздальскі князь Юры Даўгарукі ў сваіх паходах на Кіеў ніколі ня важыцца прайсьці праз Смаленскую зямлю.
Ад 1159 да 1168 г. смаленскі князь Расьціслаў займае пасад князя кіеўскага, пакінуўшы гаспадарстваваць у Смаленску свайго сына Рамана. I будучы князем у Кіеве, Расьціслаў застаецца Смалянінам. За такога яго ўважаюць і Смальняне. Па ягонай сьмерці ў 1168 г. ягоныя сыны — Рурык, Давід, Імсьціслаў — маюць у Русі (Кіеўскай зямлі) і ейных воласьцях свае ўставічныя дзяржавы (землі, каторыя яны дзержаць). Рурык, доўга княжачы ў дзераўскім Аўручу, вызваляе гэтую беларускую зямлю ад Кіева. Д авід прылучае да Смаленскага княства Вышаград. Ад 1140 г. беларускі Пскоў увесь час прымае ў сябе за князёў смаленскіх Расьціславічаў. Сядзяць Расьціславічы таксама і ў Ноўгарадзе. Адначасна, адылі, яны маюць свае ўдзелы ў Смаленскай зямлі і чуюцца смаленскімі князямі. У 1216 г. Смальняне, асабліва з Тарапецкага ўдзелу, Псковічы й Ноўгарадцы, на чале з тарапецкім князем Імсьціславам Удалым, чыста разьбілі Суздальскае княства (гэтак тады звалася Маскоўшчына), зайшоўшы ў самы цэнтр ягоны.
Характарыстычнай рысаю Вялікага Княства Смаленскага было, што ягоныя ўдзелы ніколі не адлучаліся ад смаленскае цэласьці, а смаленскія князі міжсобку не ваявалі. Такі лад вырабіла смаленскае веча, каторае да 1125 г. мусіла сьцерагчы сваю бацькаўшчыну ня толькі ад суседзяў, але й часта ад сваіх князёў — чужнікоў, прызначаных зь Кіева. Дарма штоў Вялікім Княстве Смаленскім быліўдзелы, аў іх мясцовыя вечы, веча
сталічнага места Смаленску і князь Смаленскі былі вечам і князем усяе Смаленскае зямлі. Палітычны лад у Смаленшчыне быў канстытуцыйна-манархічны.
Смаленшчына была густа населена, з мноствам цьвітучых местаў, паміж іх былі Імсьціслаў, Каспля (на паўночны заход ад Смаленску), Ржэва, Тарапец, Холм (на поўначы, блізка граніцы з Ноўгарадзкай зямлёю), Мажайск (ля ракі Масквы).
Дзякуючы ўрадлівай чырвонай зямлі была ў Смаленскай зямлі разьвіта ралейная гаспадарка, у тым ліку гародніцтва, былі рамествы і вялікі гандаль із заграніцаю. Смальняне гандлявалі з Хазарыяй, камска-волскімі Баўгарамі, з Ноўгарадам і Захадам. Смаленскіх купцоў можна было бачыць у Сырыі, Канстантынопалі, Суздалі і ў Нямеччыне. Да Ноўгараду Смаленшчына вывозіла збожжа. Найменшы гандаль быў зь Бізантыяй, бо гэтаму перашкаджала ляжачае на дарозе Кіеўскае княства, а пасьлей і Полаўцы. Дзеля менаванага ў Смаленшчыне было шмат багатых людзей і да скарбу яго йшлі вялікія грошы, дарма што падаткі былі лёгкія.
3 культурнага боку Смаленск стаяў высака. Із залажэньнем у Смаленску япіскопіі ў 1137 г. у ім былі пастаўленыя каменныя сьвятыні ў варыгінальным беларускім стылі. Былі школы. Асабліва пра асьвету рупіўся князь Раман Расьціславіч (1160—1180). У некаторых школах вучылі лацінскай і грэцкай моваў. Была ў Смаленску й багатая літаратура (Клім Смаляціч, Аўрам Смаленскі, ягоны вучань Ахрэм, повесьць пра Мэркура, падарожжа Ігната Смальняніна да Палестыны й Канстантынопалю і шмат іншых).
Папраўка*
Паважаны Спадару Рэдактару, не адмоўцеся, калі ласка, надрукаваць у найбліжэйшым нумары „Бацькаўшчыны" наступнае.
Я мушу пратэставаць супроць таго, што ў маёй кніжцы „Савецкае хвалыпаваньне гісторыі Беларусі“, а таксама ў маім артыкуле й рэцэнзіях у кн. 7-ай „Беларускага зборніка“, выданых Інстытутам Вывучэньня СССР, пароблена мноства моўных зьменаў, ня згодных із асаблівасьцямі беларускае мовы. 3 паміж усіх зьменаў я адзначу дзьве, належачыя да найзырчэйшых.
У кн. 7-ай „Беларускага зборніка" (на бач. 106, радкі 16—19 зьнізу [стар. 368 нашага выданьня. —Рэд.]) надрукавана гэткае: „Крэмльпрынукае жывыхімяртвых нерасейцаў бязьмежна любіць Расейцаў і імкнуцца задзіночыцца зь імі. Расейцы-ж — таксама жывыя ймяртвыя — заслугуюць гэтага тым, што ад іх выходзяць усе дабрыні нерасейцам".
У маім машынадруку быломертвых, мертвыя, а нямяртвых,мяртвыя, як надрукавалі. Нат найслабшы мовавед, калі ён хоць крышку знае беларускую мову, прызнае, што такія хормы, якмяртвы (зь.ч), у мове беларускай немагчымыя. Кажны, практычна знаючы беларускую мову, скажа тое самае. Між іншага, у „Бацькаўшчыне" такія хормы ніколі ня стрэліся.
Мой моўны карэктар узяў беларускае мяккое м ізь мертвы і а з польскага martivy і стварыўмяртвы (я значаа, перад каторым стаіць мяккі сугук). Але-ж я пішу пабеларуску, а ня польска-беларускім сымбіёзам.
У маёй рэцэнзіі некаторых новых зьменаў беларускае норматыўнае граматыкі й правапісу ў БССР, надрукаванай у тэй-жа 7-ай кнізе „Беларускага зборніка" (бач. 161, радкі 1—2 зьв.) ёсьць наступнае: „Народная мова сьветча, штоэ ў першай часьці складанага слова ў а пераходзе. Прыкл.: грахаводнік, грахаводніца, радабодзь — радкое палатно, радкое збожжа (словы, складзеныя з рэдкі і пункт бяз суфіксу к)“.
Прымеж таго ў маім машынадруку ня пункт быў, але бодка. Вось-жа й тут мой моўны карэктар слова бодка замяніў на пункт.
Беларускія высокія школы ў мінуласьці
(Із зборкі Беларуска-Амэрыканскага Т-ва ў Нью Ерку)
15 сьнежня 1957 г. Беларуска-Амэрыканскае Акадэміцкае Т-ваў Нью Ёрку склікала зборку сваіх ньюёрскіх і акалічных сяброў, на каторай старшыня Крывіцкага Навуковага Таварыства, др. Я. Станкевіч меўчытаць на тэму: „Беларускія высокія школыў мінуласьці". Чытаньнік расказаў пра беларускую акадэмію ў Вільні, пра беларускую акадэмію ў Полацку і пра іншыя высокія беларускія школы ў мінуласьці.
Віленская акадэмія была ператвораная ў 1578 г. зь Віленскае калегіі. На працягу двух стагодзьдзяў яна была цэнтрам высокае асьветы ў Беларусі. У 1781 г. Віленская акадэмія была рэфармаваная ў Галоўную Школу Вялікага Княства Літоўскага, гэтага задзіночанага гаспадарства беларускага. У 1803 г., значыцца, ужо за расейскага часу, акадэмія атрымала назоў Віленскага ўнівэрсытэту.
Але беларускія высокія школы, гэтая спадчына незалежнага беларускага гаспадарства, пад Расеяй доўга не паіснавалі. Расейскі ўрад зачыніў у 1830 г. Полацкую акадэмію, у 1832 г. Віленскі ўнівэрсытэт, у 1842 г. зьліквідаваў Мэдычную акадэмію, а Духоўную акадэмію таго-ж году перавёў у Пецярбург.
Вялізарныя, асабліва Віленскага ўнівэрсытэту, бібліятэкі гэтых школаў былі вывезеныя ў Расею, часткава на Украіну. Таксама ўсе рукапісы Віленскага ўнівэрсытэту, найдарожшыя адзіныя эгзэмпляры (113 штук), былі забраныя ў Архіў Міністэрства асьветы ў Пецярбурзе. Бібліятэка Віленскага ўнівэрсытэту, што на працягу двух з палавінаю стагодзьдзяў была цэнтрам навуковае думкі краю, сталася кадрам папаўненьня кнігаў, якіх не ставала ў расейскіх высокіх школах і навуковых установах. Таксама быў вывезены нумізматычны кабінэт унівэрсытэту.
У 1863 г. Сельска-Гаспадарскі інстытут быў пераведзены з Горы-Горкаў у Пецярбург. Пасьля гэтага ў Беларусі не засталося ніводнае высокае школы, ды ня толькі ў Беларусі цэнтральнай і заходняй, што былі забраныя Расеяй у канцы XVIII ст., але й у ўсходняй і паўночнай, што былі забраныя ўперад, як Смаленшчына, Севершчына, Пскоўшчына, Вярхоўскія землі (землі ля вышняе Акі й вышняе Дзясны); навет зрусыфікаваная Разаншчына ня мела высокае школы.
„Ненармальнасьць такога палажэньня, калі вялізарны край, з асаблівымі прыроднымі ўмовамі і старой культураю, застаўся бяз высокае школы, была зырка ўсьвядомлена кіруючымі грамадзкімі коламі“, — добра кажа праф. Пічэта. Дыкжэ па зачыненьні менаваных высокіх школаў, на працягу XIX і пачатку XX стст. да Першае сьветавае вайны дваранства Беларусі на сваіх зьездах, месцкія рады Віцебску, Менску, Вільні, Віцебскае, Магілеўскае й Менскае земствы абярняся зварачаліся да расейскага ўраду з просьбаю дазволіць адчыніць унівэрсытэт, а калі не ўнівэрсытэт, дык іншую высокую школу, у вадным зь беларускіх местаў.