• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Няма дзіва, што зь беларускіх студэнтаў ніхто ня хоча студыяваць беларускую мову, бо нікому ня хочацца быць у маім палажэньню. А, з другога боку, нашто, думае кажны, я буду студыяваць беларускую мову, або накш славістыку, з асаблівым зьвярненьням увагі на беларускую мову, калі й бяз студыяў усе ў ёй „усё ведаюць".
    3	працы Крывіцкага Навуковага Т-ва Пранціша Скарыны
    За мінулыя чатыры месяцы ў Крывіцкім Навуковым Т-ве Пранціша Скарыны апрацавалі сьцяг тэмаў зь беларусаведы, з каторых адныя будуць прачытаныя на навуковых зборках Т-ва Скарыны, другія прачытаюць сябры Т-ва ў іншых арганізацыях.
    18 жніўня сёлета старшыня Т-ва Скарыны, др. Я. Станкевіч, меў у Ню Брунсьвіку ў мясцовым адзьдзеле Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня чытань на тэму „Народная гаспадарка Беларусі ад 1861 г. да Першае сьветнае вайны“. Чытаньнік паказаў, што народная гаспадарка Беларусі выразьліва й станаўко разьвівалася ў кірунку зьмяншэньня сяўбы збожжа і павялічэньня сяўбы тэхнічных расьлінаў — лёну, а на паўдзённым усходзе (беларуская Арлоўшчына й Севершчына) яшчэ канапель і садзьбы бульбы, бо гэтыя прамысловыя расьліны ляпей за збожжа аплачваліся.
    Побач із гэтым селавая гаспадарка Беларусі мела кірунак жывёла-гадавальны, асабліва была зьверненая ўвага на гадоўлю і ўкорм сьвіней.
    Чытаньнік прывёў характарыстыку беларускага селяніна-ралейніка, даную яму проф. М. Даўнар-Запольскім, глыбокім дасьледаваньнікам народнае гаспадаркі Беларусі. Вось яна:
    Тарнуючыся да рынку, Беларус імкнуўся ня толькі да таго, каб пражывіцца, але каб адзержыць найбольшую колькасьць за сваю працу. Калі яму не ставала хлеба, ён ахвотна яго купляў, бо Беларусь была на вялікай дарозе, па каторай правозілі масу таннага збожжа, і сэнс беларускае гаспадаркі быў у тым, каб вытварамі інтэнсыўнейшых культураў ня толькі запоўніць нястачу збожжа, але й адзержыць лішніцы. Як толькі ён чуў кірунак рынку, ён без адвалокі тарнаваў да яго і сваю гаспадарку, падходзячы ўсё болей і болей да вышшых інтэнсыўных хормаў яе. Калі ён не адразу пайшоў па гэтай дарозе, дык гэта-ж ён быў зьвязаны з усёй засталай Расеяй ды меў і свае мясцовыя заганы. Патрэбны быў час, каб зжыць астачы сераднявечча, патрэбныя былі ўмовы капіталізацыі гаспадаркаў. Работа йшлаў краю бедным капіталамі, у краю, у каторым места ў вельмі малой меры стымулявала гаспадарку, і яна мусіла шукаць выхаду свае энэргіі за граніцамі раёну. I Беларус выходзіў з гэтых цяжкасьцяў ізь вялікім уменьнем і ўпорыстасьцяй.
    Паводля чытаньніка, па вызваленьні Беларусі ад бальшавізму, народная гаспадарка ейная мае разьвівацца ў тым самым кірунку, пры гэтым мусіць разьвівацца яшчэ гаспадарка малочная й курыная (можна разьлічваць на добры збыт яец). Апрача таго, мусіць быць зьверненая ўвага на садаўніцтва, чаму добры пачатак быў пакладзены яшчэ перад Першай сьветнай вайною, але бальшавікі, заганяючы сялян у калгасы, зьнішчылі сады ў цэнтральнай і ўсходняй Беларусі, а ў заходняй канчаюць нішчыць цяпер.
    „Танцавальныя вечары“
    Ужо год 6 як у Нью Ёрку мясцовая акруга Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ладзіць „танцавальныя вечары“. Ачышчаныя яны ад усякае культуры, на’т арганізатары не змаглі даць ім свайго беларускага назову, бо замест „ігрышча" маем — „танцавальны вечар“ (а ў іншых адзьдзелах Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня карыстаюцца прынесенай да заходняй Беларусі польскімі асаднікамі ,,забавай“).
    Прымеж таго можна было-б на пачатку альбо перад пачаткам ігрышча даць сцэнку, пяяньне, дэклямацыю або й чытаць так, каб гэта культурная часьць заняла паўгадзіны часу. Кажуць, што раз прабавалі так зрабіць, дык прыходзілі скакуны і, пабачыўшы, што скокаў няма, варочаліся назад. Пэўне, што ёсьць часьць даведаньнікаў на ігрышчы,
    каторыя беларускім нічым ня цікавяцца або й не разумеюць пабеларуску, а ідуць, каб толькі паскакаць. Калі чакаць із культурнай імпрэзаю, пакуль яны пачнуць зьбірацца (а гэтак рабілі), дык яны прыдуць і пойдуць назад. А трэба рабіць, прыкладам, гэтак. Згодна з абвесткамі, цяпер ігрышча пачынаюць а 9-ай гадзінеўвечары. Дык трэба роўна a 8 1/2 гадз. пачаць культурную імпрэзу і скончыць яе роўна а гадз. 9-й. Гэтак і абвяшчаць: a 8 1/2 гадз. будзе такая а такая культурная імпрэза, a а 9-й пачнецца ігрышча.
    Кажуць, што на культурную імпрэзу ніхто ня прыдзе. Няпраўда, прыдуць. Першы раз, ведама, прыдзе мала, бо за 8 год людзі адвыклі ад культурных імпрэзаў, але трэба пачынаць акуратна пры кажнай колькасьці глядзеньнікаў (або слухачоў); з кожным дальшым разам будзе прыходзіць болей і болей. Людзі будуць уцягвацца. Як паказалі летась (у школьным годзе 1956—1957) арганізаваныя Культурна-Асьветныя Сходы (сёлета іх няма), да культурна-асьветнага жыцьця нашыя людзі ўцягваюцца досыць лёгка. Я пэўны, што калі-б так перад самымі ігрышчамі трывалка ладзіць культурна-асьветныя імпрэзы, дык па якімсь часе іх трэба было-б прадоўжыць да 3/4 гадзіны або й да цэлае гадзіны, і гэта ані не адбілася-б на колькасьці прыходзячых скакуноў.
    Памятую, як было ў Вільні за „Нашае нівы“. Тады Беларусы рабілі ігрышчы што сыботы. Спачатку была культурная часьць, а пасьля яе моладзь скакала, а сталыя мужавалі за столікамі. Гэтак было і ў Лятувісаў. Ці-ж ня сорам, што цяпер у культурным Нью Ёрку ладзім дзікія „танцавальныя вечары"!?
    Нельга вытрываць
    Нельга вытрываць, каб не зарэагаваць. Паўтара году назад зь ініцыятывы сяброў із Спрыгфільду ў Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньню ў Нью Ёрку пастанавілі закласьці беларускую касу ўзаемнае помачы або, накш, беларускі коопэратыўны банк. Тадыж была абраная адумысловая камісія, каторая за год зрабіла прыгатову да арганізаваньня менаванае касы або банку. Сёлета ў канцы мая — пачатку чырвеня на Кангрэсе Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў Нью Ёрку гэтая справа йзноў была паднятая й Кангрэс аднагалосна пастанавіў без адвалокі прыступіць да менаванай арганізацыі. Адным із найбольшых энтузіястых гэтае справы быў інж. Мікола Гарошка. Ён-жа на Кангрэсе быў абраны за арганізатара касы, на што ахвотна згадзіўся.
    I вось мінула ўжо пяць месяцаў, і справа ані зь месца не кранулася. Нічагусенькі ня чуваць, каб сп. Гарошка што-колечы рабіў дзеля ўжыцьцяўленьня прынятага на сябе заданьня. А тымчасам мы ня маем матар’яльнай базы на сваю нацыянальную работу. Ці маем чакаць, што за паўтара году зьбярэцца новы Кангрэс БАЗА і ўзноў прыйме неўжыцьцяўляльную пастанову?
    Чаму гэтым не зацікавяцца нашыя дзейнікі? Ёсьць-жа ў Нью Ёрку Прэзыдыюм Рады БНР, ёсьць сакратар нутраных справаў Рады БНР і іншыя сакратары й рэфэрэнты Рады БНР. Калі сп. Гарошка не спаўняе прынятай на сябе павіннасьці, дык ён прынамся павінен склікаць зборку, злажыць ізь сябе паўнамоцтвы і запрапанаваць выбраць іншага арганізатара. Калі-ж Гарошка гэтага ня робіць, дык павінны гэта рабіць менаваныя дзейнікі. Сорам! Мы адзінюсенькая нацыянальная група ў Задзіночаных Гаспадарствах Амэрыкі, каторая ня мае свае фінансавае арганізацыі. Ды справа не ў вадным сораме, але шмат болей у вялікай патрэбе.
    Вялікае заданьне
    У беларускім народзе ёсьць колькі мільёнаў Беларусаў-каталікоў. Ня будзем гэтта гаварыць пра значэньне іх як каталікоў для беларускага народу як цэласьці ў ягоным
    культурным і палітычным жыцьці, у тым ліку ў дачыненьнях вонкавых. Зьвернем увагу толькі на сам факт быцьця вялікае колькасьці Беларусаў-каталікоў. Кажны згодзіцца, што з гэтым трэба лічыцца й трэба рабіць усё чыста, каб Беларусы-каталікі жылі й разьвіваліся як часьць беларускага народу. Да такое работы найперш належа досьцьучыненьне элемэнтарным патрэбам жыцьця гэтае часьці нашага народу.
    Трэба, каб ім касьцёл быў маткаю, а ня мачыхаю й снадзівам іхнага нацыянальнага паняволеньня. Да рэлігійных патрэбаў належа і ўся рэлігійная літаратура. А да патрэбаў нацыянальных — уся сьвецкая літаратура. Скажуць нам, што літаратура сьвецкая таяж Беларусам-каталіком, што і ўсім іншым Беларусам. Але! Толькі трэба, каб яна была ім прыступная або, ясьней, каб яе ўмелі чытаць. I вось тут перашкода. Выясьнім яе.
    Перад Першай сьветнай вайною ў Беларусі наагул школаў — былі яны толькі расейскія — было мала, а ў мясцовасьцях каталіцкіх — яшчэ меней (у мясцовасьцях ізь вялікай перавагаю праваслаўных, апрача пачатных школаў міністэрскіх, была яшчэ сетка школаў царкоўна-прыходзкіх). Дзеля таго мала хто тады зь Беларусаў-каталікоў вучыўся ў урадовых школах, дзе вучылі — парасейску кірыліцаю, а хто й вучыўся, найчасьцей потым забываўся, асабліва прыехаўшы да Амэрыкі. Звычайна Беларусы-каталікі стараліся вучыць свае дзеці прыватна троху парасейску, што потым найчасьцей забывалася, і троху папольску, каб маглі маліцца з кніжкі. Уменьне чытаць папольску (ня польская мова, каторай ня ўмелі), а значыцца й пабеларуску лацініцаю дзякуючы чытаньню малітваў заставалася, а па прыезьдзе да Амэрыкі й павялічалася. Паміж дзьвюх сьветных войнаў у Беларусі заходняй школаў беларускіх было надта мала, бо іх Палякі не дазвалялі, а ў школах польскіх кірыліцы ня вучылі. Праваслаўныя навучаліся чытаць кірыліцаю вонках школы, бо кірылічнымі літарамі былі друкаваныя іхныя рэлігійныя кніжкі. Каталікі такой патрэбы ня мелі й заставаліся з аднэй лацініцаю.
    Дзеля менаванага на эміграцыі зь Беларусаў-каталікоў толькі інтэлігенцыя, выраслая ў Бацькаўшчыне, знае кірыліцу. Зь неінтэлігенцыі знаюць кірыліцу ня болей аднаго працэнту. Ня знаюць кірыліцы звычайна таксама беларуека-каталіцкія інтэлігенты, каторыя радзіліся на эміграцыі.
    Прымеж таго ў Беларусі, у тым ліку і ў Беласточчыне, беларускія выданьні выходзяць толькі кірыліцаю. На эміграцыі з надта малымі выняткамі — тое самае.
    Можа хтось падумае: няхай ня ўмеючыя кірыліцы Беларусы-каталікі яе навучацца. Гэта лёгка сказаць, але немагчыма зрабіць. На’т нацыянальна сьвядомаму, працуючаму фізычна інтэлігентнаму чалавеку цяжка навучыцца другое, у даным прыпадку кірылічнае, абэцэды. А што-ж казаць пра мала сьвядомых, або й найчасьцей зусім несьвядомых нацыянальна Беларусаў-каталікоў, каторыя да кірыліцы маюць безахвоцьце, бо бачаць у ёй — дарма што няправільна — літары расейскія. Тут — дый усюдых — ня маса мае падыйсьці да працаўнёў і арганізатараў, а гэтыя да масы.
    Значыцца, вялікім заданьнем ёсьцека стварыць Беларусам-каталіком рэлігійную й сьвецкую літаратуру лацініцаю. Хто пра гэта павінен парупіцца? Усе Беларусы бяз розьніцы веры, а найперш самі сьвядомыя нацыянальна Беларусы-каталікі зь беларускакаталіцкай інтэлігенцыяй начале.