• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Дзяцём, што толькі пачынаюць вучыцца чытаць і пісаць пабеларуску, трэба мець беларускі лемантар. Лемантар ёсьць А. Радкевічышкі. Гэта той самы лемантар, што быў выданы ў табарах у Нямеччыне [у 1946 г. — Рэд.]. Беларускі Нацыянальны Камітэт у Нямеччыне прыслаў яго да Нью Ёрку Беларуска-Амэрыканскаму Задзіночаньню, каторага старшыня гады чатыры назад перадаў яго Беларускаму Інстытуту Навукі й Мастацтва. Дык выпісваць трэба адтуль паводля адрасу: 385 Alabama Ave, Brooklin 7, NY, USA. Цана лемантара адзін даляр, але можна спадзявацца, што цана будзе зьменшаная, асабліва краём із таншымі за амэрыканскія грошамі.
    Апрача гэтага, канечне трэба мець беларускі дзяціны часапіс „Каласкі" (выдаецца ў Мюнхэне пры „Бацькаўшчыне"). Дзецям, што ўжо ўмеюць пабеларуску чытаць і болейменей пісаць, патрэбная „Беларуская граматыка" Я. Станкевіча, цана 45 цэнтаў (выпісваць у аўтара: 6 Vandervoort Place, Brooklyn 37, NY, USA).
    Трэба зрабіць усё чыста, каб усе дзеці вучыліся ў беларускай школцы. Гэта шмат карысьней і лягчэй, чымся вучыць самым дома. Але хто аніяк ня можа пасылаць свайго дзіцяці да беларускае школкі, няхай вучыць дома. У канцы школьнага году мае быць эгзамен усім дзецям — і тым, што вучыліся ў школе, і тым, што дома.
    Беларуская школка вельмі паможа бацьком гадаваць дзеці пабеларуску, але зусім заступіць бацькоў ня зможа, бо ў школцы дзеці будуць найболей тройчы ў тыдзень па колькі гадзінаў, а з бацькамі яны штодзень. Дык, апрача школкі, бацькі дома павінны глядзець, каб дзеці не адбіліся ад свайго народу. Трэба ўжыць усіх спосабаў, каб прывучыць дзяцей гаварыць дома толькі пабеларуску.
    Школкі будуць мець свае патрэбы. Найважнейшай зь іх ёсьць плата вучыцялём і выданьне школьных падручнікаў. Скажуць нам, што за іншую беларускую грамадзкую працу ня плацяць. Гэта праўда, але нацыянальнае ўзгадаваньне нашых дзяцей ёсьць працаю найважнейшай; ад яе залежыць уся нашая будучыня. Прымеж таго, хоць вучыцеляў-Беларусаў на эміграцыі даволі, цяжка знайсьці ахвотных да вучэньня ў школе. Аднэй з галоўных, калі не найгалаўнейшай, прычынай ёсьць тое, што за вучыцельскую працу ў нас ня плацяць.
    Дзеля школьных патрэбаў закладзены ў Нью Ёрку 29 верасьня Беларускі Школьны Фонд. Грошы на гэты фонд, як складкі, так і ахвяры зьбіраюць на падпісныя месячныя лісты. Праўда, у нас ёсьць шмат складак, але ніхто не зьбяднее, калі будзе яшчэ адна — найважнейшая. Трэба спадзявацца, што ня знойдзецца ніводнага сьвядомага Беларуса ў Задзіночаных Гаспадарствах Амэрыкі, што ня стаўся-будзельнікам Беларускага Школьнага Фонду. Заклікаем Аддзелы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня закласьці ў сябе Беларускі Школьны Фонд. Вельмі пажадана, каб і ў нашых краёх пасяленьня беларускае эміграцыі быў закладзены Беларускі Школьны Фонд.
    Культурна-асьветныя сходы Беларусаў Нью Ерку й Джэрсі Сіты
    25 лістапада 1956 адбыўся ў Нью Ёрку трэйці Культурна-Асьветны Сход Беларусаў Нью Ёрку і Джэрсі Сіты. На сходзе др. Я. Станкевіч меў рэфэрат на тэму „Найвыдатнейшыя беларускія гаспадары-вайводцы — Вялікі Князь Алег Северскі“, было пяяньне з кружэлак на грамафоне, жывая газэта, каторую правёў Юрка Станкевіч. Галіна Ворса дэклямавала вершы, а Вячка Станкевіч прадэклямаваў із „Слова аб палку Ігаравым" песьню пра Алега Северскага.
    Спачатку лектар у колькіх словах адзначыў тэрыторыю Вялікага Княства Северскага XI стагодзьдзя, важнейшыя ў ім месты і пляменна-беларускі склад ягонае люднасьці. Па гэтым ён каротка падаў гісторыю гэтага беларускага гаспадарства ад сьмерці Імсьціслава Вялікага 1036 г. да сьмерці Сьвятаслава 1076 г. — абодвых вялікіх князёў северскіх. Ад 1073—1076 г. Сьвятаслаў быў вялікім князем у Кіеве, але ў пачуцьці сваім ён заставаўся князем северскім. I, уміраючы, ён у сваім тэстамэнце загадаў пахаваць сябе ня ў Кіеве, але ў Чарнігаве, сталіцы Вялікага Княства Северскага.
    Па сьмерці Сьвятаслава ўкраінскія князі, Ізяслаў і Ўсевалад, супроць волі Севяран, займаюць Севершчыну. Севяране на чале з Алегам, сынам Сьвятаслававым, гераічна ваююць за сваё вызваленьне. Войны вядуцца ізь зьменным шчасьцем. Здарылася й так,
    у 1079 г., што падкупленыя Ўсеваладам Полаўцы забілі Рамана Краснага, брата Алегава, а яго самага Хазары з намовы Ўсевалада схапілі й прадалі ў няволю на абток Родос на Міжземным моры. Але ў 1094 г. Алег вырваўся зь няволі, вярнуўся ў Севершчыну і ваяваў далей за сваю бацькаўшчыну. Смаленскія Крывічы памагалі сваім суродзічам Севяранам. Войны скончыліся поўнай перамогай Севершчыны. Ад 1097 г. ніхто не пасягаў на цэласьць і незалежнасьць Вялікага Княства Северскага. Памёр Алег у 1115 г. Значэньне яго ў Вялікім Княстве Северскім такое, як Усяслава Вялікагаў Полаччыне.
    Падобная праграма была на папярэдніх Культурна-Асьветных Сходах і будзе на наступных. (На першым зь іх быў рэфэрат на тэму „Беларускія гаспадары (вялікія князі), што не хацелі гаспадарстваваць у чужых — Імсьціслаў Вялікі Северскі і Ўсяслаў Вялікі Полацкі“, на другім тэма рэфэрату была „Вонкавая гісторыя беларускага праваў розных порах гісторыі Беларусі“.)
    Культурна-Асьветныя Сходы ладзіць Культурна-Асьветны Рэфэрат Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Мэтаю іх ёсьць даць нашым людзям прыямнейшы й карысьнейшы супачынак пасьля тыднёвай працы. Гэткім парадкам, такія сходы пашыраюць веду сваіх удзельнікаў і маюць нацыянальна-ўзгадаваўчае значэньне. Бываюць яны раз на месяц. Пажадана, каб былі часьцей; але ў некаторыя прамежкі часу, калі бываюць яшчэ іншыя зборкі й імпрэзы культурнага характару, бывае даволі культурна-асьветнага сходу раз на месяц.
    Каб рэфэраты Культурна-Асьветных Сходаў у Нью Ёрку маглі быць выкарыстаныя яшчэ ў ваддзелах Задзіночаньня, Галоўная Рада Задзіночаньня адбівае іх на рататары і рассылае па адным экзэмпляры ў ваддзелы. Калі дэклямаваныя вершы прытарнаваныя да рэфэрату, дык яны рассылаюцца разам з рэфэратамі. Таксама будзе рассылацца той матарыял із жывое газэты, каторага значэньне мае трывалы характар.
    Культурна-Асьветны рэфэрат Г алоўнае Рады Задзіночаньня зьвярнуўся да беларускіх навукоўцаў з прсьбаю напісаць у працяту году па колькі рэфэратаў із свае адумысловасьці. Яны будуць засланыя па аддзелах. Трэба спадзявацца, што нашыя навукоўцы адгукнуцца на гэтую просьбу.
    Пажадана, каб рэфэраты былі таксама пасыланыя па адным экзэмпляры беларускім арганізацыям у Канадзе, Аргентыне, Ангелыпчыне, Аўстраліі і ў іншых краёх. Дзеля гэтага няхай-бы кіраўніцтвы гэтых арганізацыяў паразумеліся з Галоўнай Радаю Задзіночаньня. Ейны адрас гэткі <...>.
    Да 10-ых угодкаў выхаду „Бацькаўпгчыны^
    Выдаваць газэту ў нашых умовах, калі няма матар ’яльнага забесьпячэньня, надта цяжка. Дзеля таго належыцца прызнаньне тым, што гэтую справу цягнуць, зн., Рэдакцы. Гэта, адылі, не мяняе факту, што газэта ё такою, якою ё. Mae яна ня толькі добрыя бакі, але й заганы. Добра зрабіла Рэдакца, што зьвярнулася да чытароў, каб напісалі й пра заганы. Каб весьці справу і каб паправіць яе, трэба ведаць запраўдны яе стан. Пра добрае ў „Бацькаўшчыне" напішуць іншыя, тыя, каторыя ня прывыклі крытыкаваць прынагодна, што іншае, зышоўшыся пасуседзку... Дый сама Рэдакца, здаецца, ня любе самабічаваньня. Яж тут дзеля паўніні абраза скажу пра заганы, з большага, бяз дробязяў.
    Я бачу, асабліва цяперака, „Бацькаўшчыну" гэткай. Ад 2/3 — 3/4 месца ў ёй пасьвячана справам бальшавіцкай дзейнасьці ў Беларусі, а часткава на’т не зьвязаным ізь Беларусяй, чыста маскоўскім — наагул тым справам, каторымі адумысьля займаецца радыё „Вывальненьня“. Калі-б забыцца, што ў Беларусі можна пісаць толькі тое, чаго вымагае Масква, дык можна было-б падумаць, што „Бацькаўшчына" выходзе ў Беларусі, а не на эміграцыі. Справам эміграцыйным у газэце надта мала даецца месца. Ці
    гэта правільна? Бяссумлеву, нельга ня цікавіцца тым, што дзеяцца ў Беларусі, але пропорца між справамі савецкімі і эміграцыйнымі мусіць быць адваротная, тым больш, што на калене напісаныя публіцыстычныя артыкулы справу выясьняюць няглыбака, зьверхне. Людзі тады працуюць добра, калі ўважаюць, што галоўна ад працы іхнае, або — шырэй — ад працы тае, на каторую яны маюць уплыў, залежа агульная справа народу. Аддаваць-жа перавагу дзейнасьці далёкай, ад нас незалежнай, ня мае канструктыўнага значэньня, а нат прывучае да пустаслоўя.
    Я думаю, што Рэдакца й сама гэта разумее; але не стаець ёй матар’ялу, патрэбнага эміграцыі, бо янаў ладнай меры ад эміграцыі адарваўшыся. Прычына гэтага тая, што ў Нямеччыне хіба мала засталося Беларусаў, дый тыя, з выняткам групкі ў Мюнхэне, неарганізаваныя.
    Як-жа паправіць справу? Е толькі адзін спосаб. Рэдакца мусіць дастаць супрацаўнёў арганізатараў, тых, што не загледзеліся ў собскі пуп, але бачаць шырака, маюць нацыянальныя імкненьні й пляны і ведаюць, як іх ужыцьцяўляць. Гэта мусяць быць спаважныя супрацаўні, аўтары артыкулаў, а не корэспондэнты толькі, што лепяць ведамкі бяз творчае ініцыятывы, бяз будучае крытыкі, без паказаньня лепшага выгляду на будучыню. Ведама, такія супрацаўні ня згодзяцца займацца хваленьням, яны мусяць пісаць не пра адно добрае, але й пра ліха, хоць-бы яно было ў ідэйнай групе, да каторай ён належа. Д зейных арганізатараў у ролі газэтных супрацаўнёў можа ня стаць; замест іх і побач зь імі могуць быць публіцыстыя, маючыя арганізацыйныя здольнасьці, ініцыятыву. Зацемлю, што такія тэмы, як ралейнае пытаньне ў Беларусі па вывальненьню яе ад бальшавікоў, тэмы глыбака канструктыўныя й не савецкія. А ці-ж мала ў нас ё падобных тэмаў?
    Другая загана, што кідаецца ў вочы — гэта не заднаважанасьць Рэдакцы, з чым зьвязана непрадуманае й няўважнае дачыненьне да пусканага ў газэту матар’ялу. Лучаў у газэту такі матар’ял, якому ў ёй не павінна было быць месца. Даводзілася на’т перарываць друк некаторага.
    Наапошку, трэйцяя загана ня меней балючая за першыя дзьве. Гэта — мова „Бацькаўшчыны". 3 „Бацькаўшчыны" нельга навучыцца беларускае мовы, баржджэй можна яе забыцца. Калі ў вадным артыкуле бывае мова не благая, дык у другім, і што друкуецца побач — нягодная. Або: замест добрага ў вадным, ё благое ў другім. А нярэдка бывае й так, што тое самае благое знаходзім у ўсіх.
    Пры такой моўнай трасянцы больш чымся дзіўным выглядаюць дачыненьні Рэдактара да мае беларускае мовы. Дарма што некаторым — і мне асабіста — гэта вельмі не падабаецца, але я адзіны, прынамся на эміграцыі, беларускі мовавед, і з гэтым трэба лічыцца — мне й іншым — дзеля дабра нашае мовы, а тым самым дзеля дабра нашага народу. Я з гэтым лічуся, дасьледую беларускую мову наагул і ўважна, з дасьледаваньням стаўлюся да кажнага ейнага слова і кажнае хормы і за ўсё чыста адказую. Прымеж таго Галоўнаму Рэдактару „Бацькаўшчыны“, просьле таго як ягонае палажэньне на эміграцы павышылася, здаецца, што тым самым ён ужо даволі знае беларускую мову. Дарма што ягонае знацьцё беларускае мовы такое самае недастатнае, як і іншых, пішучых у нас пабеларуску, ён прысабечыў сабе дыктатарскія правы што да мае беларускае мовы. Няхай-бы сабе ён паказаваў, што, подле яго, нядобрае ў мове маіх артыкулаў. Нат няхай-б паказаваў, што зьмяняе ў маёй мове, хоць гэта ўзрушала-б складнасьць мовы. Але ён мяняе, не паказуючы, што зьмяніў. Такім парадкам, выступае ў ролі дыктатара сусім безадказнага над моваю спэцыялістага.