• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Я пераходжу да таго, што трэба рабіць, каб такая атмасфэра стварылася. Зацемлю, што ў далыпым я буду тарнавацца да патрэбаў беларускае эміграцыі ў Задзіночаных Гаспадарствах. Галоўныя патрэбы нашае эміграцыі ў іншых краёх будуць такія самыя, a што да меншых, дык, каб ім досыць учыніць, застанецца толькі прытарнавацца да мясцовых умоваў.
    Хата — радзіма
    Бацькі і ўсе хатнія павінны глядзець, каб дзеці дома гаманілі вылучна пабеларуску. Бацькі маюць навучыць дзеці маліцца пабеларуску.
    Дзеці трэба прывучыць маліцца за Беларусь і беларускі народ. Бацькі маюць парупіцца, каб дзеці мелі за таварышаў іншыя дзеці беларускія. Тут можна было-б шмат казаць, як бацькі і іншыя старшыя хатнія маюць прычыніцца да таго, каб із самага маленства дзеці ўзгадаваць у беларускім дусе. Людзі іншых нацыянальнасьцяў сваім дазнаньнем у гэтай справе дзеляцца міжсобку ў сваіх газэтах.
    Школа — навука беларусаведы
    Школа, у каторай мае быць навука беларусаведы, як дапаўненьне да школы амэрыканскае, павінна абняць дзеці й моладзеж ад 6-ёх да 18-ёх год. Навука павінна адбывацца найменей па 2 гадзіны ў сыботу й нядзелю, а пажадана яшчэ і ў пятніцу (у пятніцу ўвечары). Дзе ёсьць хоць двое беларускіх дзяцей, там мусіць быць дапаўняючая беларуская школка.
    Праграма спачатку мінімальная.
    3 мовы. Гаварыць пабеларуску, чытаць, пісаць граматычна, патрапіць выказаць свае думкі вусна й на пісьме.
    Зь літаратуры. Прачытаць усе прыступныя на эміграцыі творы зь беларускае нацыянальнае літаратуры, довадам чаго мае быць напісаньне зьместу гэных твораў. Навучэньне напамяць некаторых ясных і бойкіх вершаў. Пазнаямленьне з выдатнымі пісьменьнікамі беларускімі і іхнай нацыянальнай ідэялёгіяй.
    Рэлігія. Пазнаёміць із догмамі свае — праваслаўнае для праваСлаўных, каталіцкае для каталікоў — веры. Пазнаёміць — проста, ясна, пераконуюча — зь гісторыяй свае — Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае і Беларускае Каталіцкае — Царквы і выясьніць патрэбу іх мець у будучыні. Атульным заданьнем навукі рэлігіі ёсьць прышчапіць рэлігійнасьць і пачуцьцё павіннасьці да Бога, свае Беларускае Царквы і свайго Народу.
    Геаграфія. Ведаць граніцы Беларусі, галоўныя рэкі, азёры й месты. Бліжэй пазнаё-
    міцца з выдатнейшымі мясцовасьцямі беларускімі, як, прыкладам, із возерам Нараччам. Асаблівасьці рошчы (расьліннасьці) Беларусі (лясы) і ралейных культураў (лён, каноплі). Пазнаёміцца з харошымі тыпамі беларускіх людзёў.
    Гісторыя Беларусі. Вучыць гісторыі як найшырэй ад пачатку аж дагэтуль. Навуку гісторыі ўзгадняць із навукаю беларускае літаратуры.
    Пяяньне. Важнае значэньне ў навуцы павінна мець пяяньне. Трэба навучыць пяяць беларускія народныя, гістарычныя й патрыятычныя песьні. Таксама пяяньне можа быць да некаторае меры ўзгадняна з навукаю літаратуры, геаграфіі і гісторыі.
    Пры навуцы мусіць быць усё прытарнавана да веку. Трэба ня толькі вучыць, але й навучыць. Навучаных пераставаць вучыць, але просьле году зрабіць ім кароткі паўторны курс.
    Заданьнем беларускае дапаўняючае школы павінна быць узгадаваць беларускіх патрыётаў — дужалёў за свой народ.
    Як гэтага дапяць?
    Каб менаванага дапяць, трэба: а) каб бацькі пасылалі дзеці да беларускае школкі, a бязьдзетныя заахвочывалі бацькоў пасылаць, а дзеці вучыцца ў беларускай школцы; б) каб усе вучыцялі, а пры нястачы вучыцялёў іншыя інтэлігенты, заняліся вучэньнем беларускіх дзяцей і моладзежы, працавалі ідэйна й дарма.
    Трэба стварыць школьны фонд на матар’яльную дапамогу вучыцялём. Справа гэтае навукі ёсьць справаю нацыянальнай, а ня толькі радзімнай. Дзеля таго трэба ў фонд зьбіраць самаахвотныя штомесячныя, пажадана па даляру з чалавека, складкі ад усіх чыста вырослых, незалежна ад таго, ёсьць у іх дзеці ці няма. Уся сума фонду застаецца ў Адзьдзеле Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Залежна ад зычэньня кіраўніцтва Адзьдзелу, школьным фондам загадуе агульны скарбнік Адзьдзелу альбо скарбнік асобны. У першым выпадку школьная каса мусіць быць ведзеная асобна і ні ў якім прыпадку ня ўжываецца на іншыя патрэбы, а толькі на памогу вучыцялём, зн., іх часткавую аплату і на канечныя іншыя школьныя патрэбы.
    Дзеля такое навукі павінны быць апрацаваныя й выданыя падручнікі. Пажадана таксама, каб арганізаваўся Зьвяз беларускіх вучыцялёў.
    Навука дзяцюкоў і дзевак
    Па асьмінаццацёх год жыцьця кажны балей-меней здольны дзяцюк і дзеўка будзе мець у Амэрыцы скончаную сярэднюю школу. Канечне трэба, каб усе зь іх, здольныя да навукі, ішлі на калегіі і далей на ўнівэрсытэт. Цяга да высокае навукі ў беларускай новай эміграцыі ў Задзіночаных Гаспадарствах ужо праявілася, трэба яе ўзмоцніць. A тыя, што няздольныя да навукі, але да рамяства, няхай выбіраюць рамесьніцкія спэцыяльнасьці. Тэхніка борзда йдзець уперад, і неўзабаве прыйдзечас, што невыкваліфікаваныя работнікі блізу сусім ня будуць патрэбныя.
    Гэтая вырослая моладзеж, як і сталыя, маюць даставаць дальшую веду зь беларусаведы на рэфэратах і курсах.
    Іншая культурная ітраца
    У кажным, нат найменшым Адзьдзеле Задзіночаньня мае быць ведзена культурная праца. Дзеля таго ўсюдых маюць быць абраныя культурна-асьветныя рэфэрэнты (-ткі). Праца мае складацца: а) з чытаньня рэфэратаў, б) пяяньня — хору, солё і інш., в) тэатральнае дзейнасьці.
    Рэфэраты. Рэфэраты маюць быць пісаныя:
    а)	На месцу ў Адзьдзеле, калі будзе там каму пісаць. Апрацаваны, прачытаны, прадыскутаваны, а пры патрэбе й папраўлены рэфэрат у Адзьдзеле перасылаецца рэфэрэнту Галоўнае Рады Задзіночаньня, дзе размнажаецца й рассылаецца па ўсіх Адзьдзелах.
    б)	Некаторыя рэфэраты будуць пісаныя ў Галоўнай Радзе Задзіночаньня і рассылацца па Адзьдзелах.
    в)	Некаторыя рэфэраты будуць надрукаваныя ў „Бацькаўшчыне". Калі такія нумары „Бацькаўшчыны“ прыдуць лятунскаю поштаю ў Адзьдзелы, яны могуць быць там чытаныя, пакуль „Бацькаўшчына" прыдзе звычайнай поштаю.
    г)	Галоўны рэфэрэнт культуры Задзіночаньня зьвернецца да тых Беларусаў, што ня пішуць рэфэраты, бо ня прывыклі іх пісаць, каб напісалі прынамся адзін рэфэрат у год, а тыя, каму лягчэй пісаць, каб апрацавалі тры рэфэраты.
    д)	Галоўны рэфэрэнт культуры Задзіночаньня будзе наказваць і радзіць, што з друкаванага можна выкарыстаць да рэфэрату.
    Зацемка. Пажадана рэфэраты злучаць із дэклямацыяй і пяяньнем, але ня хору, a солё, дуэту або цэлай зборкаю.
    Вялікай проблемаю ёсьць, як уцягнуць у культурнае беларускае жыцьцё т.зв. інтэлігенцыю. Дзеля таго што тут я патрэбы тарную да магчымасьцяў іх разьвязаньня, я пакуль што ня бачу магчымасьці поўнага разьвязаньня проблемы ўчасьця інтэлігенцыі ў беларускім культурным жыцьцю. Часткавым-жа разьвязаньнем яе будзе, калі рэфэраты будуць пісаць прыступна, што ані ня мае паніжыць іх навуковае роўні, ды менаванае ўжо пяяньне й дэклямацыя.
    Пяяньне. Вельмі важным кулыурна-ўзгадавальным сяродкам ёсьць пяяньне — хор, солё і інш.
    Узьнікае проблема: дзе ўзяць дастаны лік вучыцялёў пяяньня і дырэгентаў хораў? Калі-б была магчымасьць, трэ было-б зладзіць курсы пяяньня, каб іх прыгатаваць. Трэба выкарыстаць награныя кружэлкі і парупіцца, каб было іх награна болей.
    Аматарскі тэатр. Тут патрэбныя арганізатары тэатральных паказаў і тэатральныя творы. Што да гэтых, дык: а) трэба шукаць, можа хто вывез із Бацькаўшчыны надрукаваныя тэатральныя творы, б) няхай-бы пісьменьнікі папрабавалі адтварыць некаторыя лягчэйшыя драмы, каторых знайсьці ня ўдасца, прыкладам, „Птушку шчасьця“ Аляхновічаву, і пісалі новыя драматычныя творы, а тэатральныя артыстыя інсцэніравалі творы беларускіх паэтаў і празаікаў.
    Радыё. Вельмі важным сяродкам, дагэтуль ані ня выкарыстаным, нацыянальнага ўзгадаваньня, мусіць быць радыё. Радыё можа быць як чыста беларускае, так якісь час і мешанае беларуска-расейскае і беларуска-польскае. Валей радыё мешанае, чымся расейскае альбо польскае. Мешанае радыё можа быць некаторым мостам да нашае старое эміграцыі, што апынулася ў маскоўскім і польскім палоне.
    Зьвяз публіцыстых. Вельмі патрэбны беларускі зьвяз публіцыстых дзеля некаторае арганізаванае працы ў сваёй і асабліва ў чужой прэсе і іншых патрэбаў, зьвязаных із публіцыстычнай працаю. Той зьвяз беларускіх публіцыстых, што быў арганізаваны яшчэ ў табарах у Нямеччыне, пахаваў ягоны дзіўны старшыня, захаваўшы толькі „дзеля ўсяго дзеля“ ягоную пячатку.
    Рэлігійнае жыцьцё — Цэрквы
    Хто прыглядаўся да жыцьця людзёў і народаў, той мусіў пераканацца, што вера мае вялізарнае значэньне ня толькі дзеля жыцьця на тым, але й на гэтым сьвеце. 3 другога боку, калі рэлігійная арганізацыя — царква — апынецца ў руках данаму народу чужых і варожых, дык яна бывае снадзівам нацыянальнае загубы. Гэтак сталася ў Беларусі
    просьле ўтраты нашым народам ягонае гаспадарствавасьці, калі Беларуская Праваслаўная Царква была маскоўскім урадам зьліквідаваная і замененая царквой расейскай, a Беларуская Каталіцкая Царква (Касьцёл) была тым-жа маскоўскім урадам у бальшыні зьліквідаваная як царква, а ў мяншыні зьліквідаваная як беларуская, бо з ласкі тае-ж Масквы апынулася ў руках польскіх.
    Зь менаванага ўжо відаць, якое вялікае значэньне мае Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква ня толькі з гледзішча рэлігійнага й маральнага, але й з гледзішча культурнага і як абарона ад дэнацыяналізацыі. Дзеля таго трэба прыяць умацаваньню й пашырэньню гэтае Царквы. Умацавацца яна можа працаю сваіх вернікаў і асабліва сваіх сьвятароў, а пашырыцца на чужыне можа толькі на тую часьць эміграцыі, што яшчэ да яе не належа, і асабліва на беларускіх старых эмігрантаў праваслаўнае веры.
    У беларускім друку быў войстра выказаны пагляд супраць паступленьня ў расейскую праваслаўную духоўную сэмінарыю ў Задзіночаных Гаспадарствах і за паступленьне ў такую-ж украінскую сэмінарыю. Такі пагляд чыста абстрактны і, як таковы, ня можа мець значэньня ў нашай дзейнасьці. Што можа рабіць той, хто сконча ўкраінскую сэмінарыю? Ен можа працаваць у ваднэй з украінскіх парахвіяў, у каторых альбо саўсім няма, альбо блізу няма Беларусаў. Карысьць із такога сьвятара беларускай справе малюсенькая альбо й ніякая. Затое той, хто сконча расейскую духоўную сэмінарыю, можа працаваць у ваднэй із расейскіх парахвіяў, у каторых ад 75 да 95% Беларусаў старое эміграцыі. Праца беларускага сьвятара сярод іх вельмі пажаданая й патрэбная, як із гледзішча моральнага, так і культурнага. Ведама, у расейскую сэмінарыю можна кіраваць адно тых маладзёнаў, што з гледзішча нацыянальнага моцна вырабленыя.