• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Маскоўскія бальшавікі замянілі стары расейскі правапіс новым. Стары правапіс ня быў у ўсіх сваіх замененых часьцёх благі, а новы ня ў усіх часьцёх добры. Але дарма! У ўсім СССР у цытатах ізь пісаньняў старым расейскім правапісам замяняюць стары правапіс новым. Часта з розных тэхнічных прычынаў робяць гэта і вонках СССР. Чаму мы ня маем гэтага рабіць, калі маем дачыненьне з чыста нягоднымі зьменамі?!
    Захоўвайма хорму сваіх назоваў
    Няма што й казаць, што калі мы пішам пабеларуску, то мусім захоўваць хорму беларускіх геаграфічных і асабовых назоваў. Прадстаўнікі іншых народаў, калі пішуць і чужой моваю, таксама захоўваюць собскую хорму сваіх асабовых назоваў і назоваў мясцовасьцяў свайго краю. Гэтак-жа, хоць недакладна й несыстэматычна, робяць і Беларусы, калі пішуць неславянскай моваю. Тут адно хачу зацеміць агульна, што, пішучы чужой неславянскай моваю, трэба беларускія назовы пісаць так, як мы іх пішам пабеларуску лацініцаю’“. Але ведама, трэба ўмець пабеларуску пісаць лацініцаю: хто гэтага ня ўмее, той напіша сваё прозьвішча Ragacz, Ganczaronak замест Rahac, Hancaronak.
    Але тыя-ж Беларусы, калі пішаць якой славянскай моваю (звычайна расейскай або польскай), дык свае назовы звычайна абазначаюць пачужому. Аўтар гэтых радкоў ня лепшы за іншых. Але нядаўна мне давялося шмат пісаць расейскай мбваю пра Беларусь і ейную гісторыю, і я пераканаўся, што й пішучы расейскай, а значыцца й іншай моваю славянскай, трэба беларускія собскія назовы пісаць пабеларуску. Гэтак робячы, мы не заціраем моўнае індывідуальнасьці свайго народу і свайго краю; шануем нашую нацыянальную апрычонасьць і прывучаем шанаваць яе іншых.
    Пры пісаньню якой славянскай моваю прынцып застаецца той самы дзеля абазначэньня беларускіх собскіх назоваў, што й пры пісаньню моваю неславянскай. Калі ў
    1 Як гэтыя зьмены не нягодныя, а рэдчас прышчапляюцца. Прыкладам, сёлета беларуская моладзеж у Кліўлэндзе (ЗША) выдала абразкі з каляднымі й новагоднімі зычэньнямі. Ініцыятыва вельмі добрая, абразкі таксама выбраныя харошыя, але вось там знаходзім: „Шчасьлівага Новага Года!“ (заместГоду). Калі ўжо давялося (з гаворкі вышла!) сказаць прагэныя абразкі, трэба дадаць, што й вершыў іх найчасьцей надта слабыя. Хай налета хтось, хто троху знаецца на вершах, правярае іх. Надрукаваныя на здаровальных абразковых картачках народныя творы (прыпеўкі, часткі песьняў) сусім добрыя.
    1а Адхіны ад гэтага пісаньня могуць быць вельмі рэдкія і не заўсёды канечне патрэбныя. Гэтак, прыкладам, пішучы ангельскай моваю, у каторай гук ч абазначаецца літарамі ch, валей канцавы гук нашых прозьвішчаў на -іч (Смоліч) абазначаць літарамі ch (Smolich), бо ў краю з ангельскаю моваю замест нашага с друкавалі б с (Smolic), значыцца, нашае прозьвішча страціла-б сваю беларускую хорму, a прыняло-б хорму польскую.
    якой славянскай мове ўжываецца лацініца, беларускія собскія назовы маем перадаваць у ёй пабеларуску лацініцаю, калі ў іншай славянскай мове ўжываецца абэцэда кірылічная — беларускія собскія назовы абазначаем у ёй пабеларуску кірыліцаю. Прыкладам, будзе гэтак: Менск, Полацак, Слуцак, Чарнобыль, Бярэзйна, Горадзень, Дзядзькавйчы, Дзьвйна, Вйцебск, Княжыцы, Барысэвйч (прозьвішча), Бранск, Шэрахава, Парзчча, Палесьсе, Вугра; Miensk, Polacak, Biarezina, Horadzien, Vuhra i г.д.
    Хоць y польскай мове няма гуку г (=лац. h), але для гуку г чужых словаў там ёсьць літара h; дзеля таго, пішучы папольску, нашае г трэба абазначаць літараю h (NoUharad Sievierski). Расейцы, дый іншыя ў расейскім тэксьце, нашае г, каторае вымаўляецца як лац. h, вымавяць як лац. g, але тут нічога ня зробіш, бо ў расейскай мове няма літары для гуку h і ў нас нямаш такой літары, якую Расейцы вымаўлялі-б як h. У польскай абэцэдзе няма літараў с, s, z, дзеля чаго, пішучы папольску, давядзецца ў нашых назовах ужываць польскіх cz, sz, z (Smolicz, Pareczcza, Szyta, Kniazycy).
    У расейскай абэцэдзе няма цяперака літары і, дык давядзецца пісаць й (Вйльня). Ад такіх прытарнаваньняў хормы й вымова нашых геаграфічных і асабовых назоваў ня зьменяцца. У расейскай і польскай мовах няма гуку й літары ў, дык узьнімаецца пытаньне, як перадавацьу гэтых словах нашаеў, ці кірылічныму (Ваукавыск, Нмсьцйслау\ лацінскім u (Vaukavysk, Imscislau), ці кірылічным в (Вавкавыск, Нмсьцйслав), лац. v (Vavkavysk, Imscislav)? Абазначэньне кір. у, лац. й бліжэй да вымовы, а некаторыя й сусім яго вымаўлялі-б добра, зн., якў. Лятувісы сваёў (у іх яно абазначаецца лац. д) і ў чужых мовах абазначаюць цераз u (Kaunas'). Пішучы ўкраінскай моваю, ў беларускіх собскіх назоваў трэба абазначаць літарай в, бо ў такіх прыпадках в у ўкраінскай мове вымаўляюць як беларускаеў. Украінскае й вымаўляецца найчасьцей як беларускае ы, a літары ы ў Украінцаў нямашака; дзеля таго ў украінскай мове ы беларускіх собскіх назоваў трэба абазначаць знакам й (Асіпавічн). Вымова беларускага шч розная ад расейскага up. у нас шч — два гукі; дзеля таго, пішучы расейскаю моваю, трэба беларускія собскія назовы абазначаць літарамі шч (Шчара). Беларускія прозьвішчы на-скі, -цкі трэба пісаць у расейскай мове бяз й на канцы (Вярбйцкй, Зубоўскй), бо ў такіх прозьвішчах гэтага й нямашака. Таксама бяз й напішам прозьвішча тыпу Сівы (напішам Сйвы).
    Яшчэ што да назову Беларусь у расейскай мове. Дарма што мы гэтым назовам ня можам пахваліцца, але пакуль і паколькі яго ўжываем, маем і ў расейскай мове захоўваць ягоную беларускую хорму, зн., пісаць Беларусь, а не Белоруссйя. Гэтае другое хормы Расейцы ня здолелі нам накінуць, і яе ня толькі калісь, але й цяпер у нас няма. Украінцы, каб не дапусьціць да мяшаньня іх із Расейцамі, выракліся ў цяперашнім ужываньню свайго гістарычнага назову Русь-, але ў дачыненьню да мінуласьці мусяць рэдчас яго ўжываць і тады ўжываюць у расейскай і іншых мовах, славянскіх і неславянскіх, у хорме Русь, а ня Руссйя. У нас, наадварот, даўней назову Беларусь ня было, а цяпер ёсьць. Дык пакуль ёсьць і паколькі яго ўжываем, маем ужываць у славянскіх і неславянскіх мовах у хорме Беларусь. Прыкладам, хто, пішучы ангельскай моваю, ня ўжывае назову Whiteruthenia або Kryvia, каму так міла Русь, што ня можа зь ёю расстацца, хай хоць ужывае Byelorus, а не Byelorussia.
    Няма нічога дурнейшага, як пісаньне ў расейскай мове белорусс (з двума сс), а тымчасам усе Расейцы гэтак пішуць. Пісаў гэтак і Карскі і апраўдваўся ў канцы трэцяе кніжкі II тому „Белорусов“, кажучы, што два сс тут непатрэбныя, але гэта подля аналёгіі з двума сс у белорусскйй. Але справа тут не ў аналёгіі, а ў тым, што ў нас і на Украіне заўсёды пісалі рускй (з адным с), а ў Масковіі русскйй (з двума сс); дзеля чаго, хочучы падчыркнуць рускасьць, пачалі пісаць другое с і ў такіх словах ад карайя рус, у якіх гэнага с ніадкуль узяць нельга. Прус (балцкі) з двума сс ня пішуць, дарма што прусскйй парасейску пішуць з двума сс.
    Пажадана, каб пішучыя пабеларуску выказаліся што да гэтага майго праекту.
    Адзін з іірыкладаў хвалыпаваньня праўды
    А. Абрамов, К. Венскнй. Западная Укранна н Западная Белоруссня (Нсторнческнй очерк). Ленінград, 1940, бач. 51
    Кніжка гэта напісаная пасьля таго, як СССР захапіў, увосені 1939 году, Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну — дзеля апраўданьня гэтага захопу. Гэты „гістарычны начырк" можа быць прыкладам таго, як пішуцца падобныя начыркі ў СССР, асабліва пачынаючы з трыццатых год. Схэматычна й нераўнамерна аўтары хочуць падаць гістарычны абраз Беларусі й Украіны, пачынаючы ад пляменнае пары да 1940 году — падаць у васьвятленьні, патрэбным камунізму. Я разгледжу галоўна тое, што датыкаецца да беларускае часьці „начырку". Аўтары прадстаўляюць гісторыю не такой, якой яна была, але якая ім у даную часіну патрэбная. Зь гістарычнымі фактамі й датамі яны ані ня лічацца. Прывяду колькі прыкладаў. У іх „расейскі, украінскі й беларускі народы на сваіх плячох вынесьлі мангола-татарскае ярмо“ (б. 6). Татарскі наход, што быў 1237— 1241 г., паводля іх адбыўся „пад канец XII ст.“ (б. 7). Тымчасам у Беларусі татарскага ярма ніколі ня было. У гэтым-жа часе, паводля аўтараў, „княства літоўскае" валодала беларускімі й украінскімі землямі: княствам Полацкім і Галіцкім (!) (б. 7). У аўтараў магнаты XVI ст. праганялі із сваіх земляў сялян (б. 8), калі было наадварот — стараліся засяляць землі, каторыя бязь людзёў ня мелі тады значаньня.
    „Польскія" паны быццам забаранялі Беларусам у XVI ст. гаварыць пабеларуску. Каліб гэта было сказана пра час паміж дзьвюма сьветнымі войнамі ў дачыненьні да Заходняй Беларусі, дык была-б часткава праўда, бо тады да інтэлігента, гукаючага на правінцыі (зн., ня ў Вільні) пабеларуску, чаплялася польская паліцыя, арыштоўвала й выпытывала1. Падобна ў тым часе было (дый цяпер здараецца) у Беларускай ССР, дзе інтэлігентаў уважаюць за „нацдэмаў" (нацыянальных дэмакратаў) і ім пагражае арышт і засланьне. Гэта таксама характарыстычна: беларускі інтэлігент, каторы шануе сябе й свой народ і дзеля таго гукае чыстай сваёй мовай, ня можа ня быць непрыяцелям камуністым.
    Магнатаў і паноў польскіх у XVI ст. у Беларусі ня было, паўсталі яны пасьлей, ды ня польскія, а спалячаныя. Таксама князі Астроскія ў аўтараў „польскія магнаты", калі тымчасам у першай чэцьверці XVI ст. яны былі патрыёты Вялікага Княства Літоўскага2, а з палавіны XVI ст. — гэта ўкраінскія патрыёты. Паходжаньня князі Астроскія ўкраінскага.
    У аўтараў Беларусь складаецца толькі ізь земляў, што забрала Расея ў часе першага падзелу 1772 году польска-беларускай Рэчы Паспалітай і Беластоцкае акругі (б. 27). У сваім няведаньню гісторыі яны не зацемілі, што, так пішучы, зь Беларусі вылучаюць беларускія землі, забраныя Расеяй у часе другога й трэйцяга падзелу Рэчы Паспалітай, наймя ладную часьць цэнтральнае Беларусі і каля 4/5 Заходняй Беларусі, пра каторую пішуць.
    Начырк ня толькі вельмі тэндэнцыйны, але й няўважны. Аўтары ані не парупіліся хоць-бы троху пастудыяваць сваю тэму. У іх, аж пакуль не настаў СССР, Беларусы на працягу ўсяе свае гісторыі былі ў няволі. Пра тое, што Вялікае Княства Літоўскае было гаспадарствам беларускім, у аўтараў няма мовы.
    Кіруючыся, адылі, бальшавіцкай мэтодай, дзеля лепшага перакананьня, прымеша-
    1 Зы мною асабіста гэта неаднойчы здаралася. Прыкладам, у 1928 г. у Валожыне паліцыянт папытаўся ў мяне дакуманты. Я паказаў і із свайго боку папыгаў, нашто яму былі мае дакуманты, я-ж нічога благога не рабіў. „А bo pan pose) (а быў тады паслом на сойм) czlowiek inteligentny і tak smialo mowi po biatorusku “. Гэтымі словамі паліцыянт схарактарызаваў усю польскую палітыку да Беларусаў. Полыпча ў Заходняй Беларусі дзяржалася толькі страхам, тэрорам. Калі інтэлігент (ня інтэлігенты папольску ня ўмелі) прынародна (публічна) гукаў пабеларуску, значыцца, ён не баяўся, а калі не баяўся, дык ён быў здольны рабіць штось супраць Польшчы.