За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Літаратары
Пакуль быў забаронены беларускі друк, было вельмі мала беларускае літаратуры, бо цяжка было выдаваць заграніцаю і потым адтуль нелегальна прывозіць да Бацькаўшчыны. Тады Беларусь была пустым месцам у чужой літаратуры. Пра яе жыцьцё, патрэбы, хараство ніхто ня пісаў і не апяваў. Але калі з 1906 г. зьявіўся беларускі друк, то зьявіліся беларускія паэты й пісьменьнікі. I назіраньнікі, бліжшыя й дальшыя зьдзівіліся: ня толькі зьявіўся ў літаратуры новы край, паўстала новая літаратура із сваімі нацыянальнымі імкненьнямі, але і з сваім апрычоным абліччам: былі ў ёй новыя зьявы, сваеасаблівыя, харошыя, нідзе не паўтараныя. Уносілася новае багацьце ў сьветную літаратуру.
Гэты артыкул не на літаратурную тэму. Ня стала-б у ім месца на разгляд літаратуры. Дзеля таго я абмежуся адно тым, што пералічу важнейшых беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў гэтае пары. Да старшага пакаленьня належыў вышменаваны Антон Лявіцкі; пісаў — блізу вылучна прозаю пад мянушкай Ядвігін Ш. вельмі ўдалыя апавяданьні й байкі,
асабліва із жыцьця новае прыроды. Між іншага, ён зрабіў падарожжа пехатой ізь Вільні да Менску, ды не нацянькі, і апісаў яго ў сваіх „Лістох з дарогі“, друкаваных у „Нашай ніве“. Да старшага пакаленьня належыў і Карусь Каганец (праўдзівае прозьвішча Казімер Кастравіцкі), паэта й пісьменьнік з Палесься; ён-жа й добры маляр, дарма што мала вядомы.
Да ноўшага пакаленьня належыў перш-наперш Янка Купала (Іван Луцэвіч); радзіўся ён у Вялейскім павеце, а паходзіў ні то зь Вялейскага, ні то з Барысаўскага павету. (Цяжка ягоны род дакладна ўмясцовіць, бо бацька ягоны быў дробны ралейны ляндар і пераяжджаў зь месца на месцаў гэтых двух паветах.) Купала самавук, ніякае школьнае асьветы ён не адзержыў, потым асьвячаўся сам. Але ён быў надзвычайна моцнай натураю і меў ад прыроды вялікі талент. I вось дзіва, калі ён спачатку, як малады дзяцюк, прабаваў пісаць парасейску, дык нічога ня выходзіла. Але калі, пазнаёміўшыся зь беларускімі адраджэнцамі, пачаў пісаць пабеларуску, дык проста паліўся дар Божы. Купала надта нацыянальны паэта сваёй ідэялёгіяй, ён перажывае ўсю мінуласьць і сучаснасьць беларускага народу, ён нацыянальны правадыр і прарок адраджэньня.
Працілежным да Купалы, але роўнага значэньня зь ім, ёсьць Кастанцін Міцкевіч, паходзе ізь сяла Мікалаўшчына ля Стоўпцаў. Ён быў народным вучыцялем. Як паэта ён піша пад мянушкаю Якуб Колас, як у прозаіка ў яго мянушка Тарас Гушча. Міцкевіч нацыянальны сваёй беларускай псыхікаю і апісаванай-апяванай ім беларускаю прыродаю. Максім Багдановіч паходзіў із Горадзеншчыны, але, маючы 4 гады, быў перавезены да Расеі, куды бацька ягоны, вучыцель сярэдняе школы, эміграваў. Багдановіч навучыўся беларускае мовы і нацыянальна ўсьвядоміўся із зборнікаў беларускіх народных песьняў і казкаў. Багдановіч паэта высокай мастацкай культуры. Выдатны й падобны да Купалы быў паэта Алесь Гарун (Аляксандра Прушынскі), паходзіў ізь менскае работніцкае радзімы; пісаў на засланьню ў Сібіры. Вельмі нацыянальны сваймі імкненьнямі і сваім стылям, але накшы за менаваных, сваеасаблівы сярод нашаніўцаў ёсьць пісьменьнік Максім Гарэцкі ізь сялян Імсьціслаўшчыны, мернік (каморнік); нацыянальна ўсьвядоміўся ў беларускім гуртку Горы-Горыцкае школы. Ен пісьменьнік беларускага адраджэньня і новае беларускае інтэлігенцыі.
Выдатным і плодным быў паэта й пісьменьнік С. Плаўнік. Як пісьменьнік ён пісаў пад мянушкаю Зьмітрок Бядуля, а як паэта — пад мянушкаю Ясакар. Вышменаваная Цётка-Пашкевічанка, ейныя вершы й апавяданьні або нацыянальна-рэвалюцыйныя, або яна ў іх апісуе-апявае жыцьцё беларускае жанчыны. Адлі йдуць рана памерлы Capreft Палуян з Палесься (з Рэчыцкага павету), К. Буйлянка з Валожынскага пав., В. Ластоўскі зь Дзісеншчыны, аўтар апавяданьняў і асабліва харошых легендаў. Назаву яшчэ Яз. Лёсіка (пісаў, будучы на засланьню ў Сібіры), работніка Цішку Гартнага (Жылуновіча) із Случчыны, Чарнышэвіча — таксама із Случчыны, Андрэя Зязюлю (кс. Астрамовіч), Ляўковіча із Слонімскага павету, Гурлу, Журбу. Былі й іншыя. Менаваныя палажылі добры фундамант пад новую беларускую літаратуру.
Дадам яшчэ пра В. Ластоўскага. Ен быў самавук, бо скончыў толькі пачатную школу, але потым самаасьветаю так разьвіўся, што быў высака інтэлігентным чалавекам. Ен ня толькі быў пісьменьнікам, але й добрым публіцыстым. Апрача таго, ён напісаў „Кароткую гісторыю Беларусі“. Як неспэцыялістага ягоная гісторыя была шмат слабшая за гісторыю Беларусі папярэдніх аўтараў, асабліва за гісторыю М. Даўнара-Запольскага, але дзеля таго што яна была напісаная пабеларуску і зьявілася сярод беларускага руху, яна адразу мела сваю грамаду чытачоў і пашыраньнікаў і зрабіла болей, чымся лепшыя за яе гісторыі.
Творы менаваных аўтараў часткава друкаваліся ў „Напіай ніве“, а часткава выходзілі асобнымі кніжкамі. Асобнаю кніжкаю вышла таксама гісторыя Беларусі В. Ластоўскага. Апрача таго, выдавалі беларускія календары і песеньнікі з нотамі (Грыневіча, Рагоўскага).
Скуль бралі сяродкі на менаваныя выданьні? Давалі іх тыя самыя, што пасьвяціліся справе адраджэньня свайго беларускага народу. Найперш Іван Луцкевіч, зарабляючы, як было сказана вышэй, на куплі-продажы старавечных, цэнных з гледзішча гістарычнага рэчаў. Адлі ягоны брат Антон. Гэтаму, як добраму публіцыстаму, даводзілася працаваць і ў прэсе, выдаванай чужой моваю, каб, зарабляючы там, памагаць грашыма выданьням беларускім. Гэтак, ладны час ён рэдагаваў дзьве віленскія газэты — „Вечернюю газету", што выходзіла парасейску, і „Наш край“, выдаваны польскай моваю. Ен у гэтых газэтах таксама праводзіў беларускую справу ды зарабляў у іх на друк беларускі. A да часапісаў пісаў дарма. Аддаваў увесь свой заработак Эпімах-Шыпіла і іншыя, адныя ўвесь, другія вялікую часьць.
А калі выходзіла кніжка, дык узноў тыя самыя людзі перш-наперш і нат у балыпыні куплялі і пашыралі яе.
Калі гэтак беларускі рух, спачатку слабы, усё болей і болей разрастаўся й крапчэў, расейскіўрад пабачыў, што, каб яго запыніць, недаволі яму адміністрацыі, паліцыі, войска, школаў і расейскае царквы, што трэба паставіць супроць яго грамадзтва ды беларускае (расейскае заўсёды было супроць), трэба паказаць беларускаму народу, што самі Беларусы супроць свайго нацыянальнага руху. Дзеля гэтага паліцыя вышуквала пэўных янычараў з паміж абруселых Беларусаў, давала ім грошы і загадвала выдаваць супроць беларускую газэту, часапіс. Такія выданьні ня зваліся назовамі, падобнымі да „Нашае долі“, „Нашае нівы“, але насілі дэманстрацыйны назоў „белорусскнх". Гэтак, Саланевіч выдаваў „Белорусскую жнзнь“. Беларускае адраджэньне апіралася на сялянстввва, дзеля таго расейская паліцыя арганізавала ў Вільні часапіс „Крестьяннн", каторага рэдактарам быў расейскі чарнасоценец Кавалюк.
Мала таго, зь Беларусаў і небеларусаў, расейскіх ураднікаў, расейская ўлада арганізавала „Белорусскне обгцества", давала ім грошы і канцэсіі на лато, гульню ў карты і пад. Але аказалася, што такія таварыствы даволі ткі небясьпечныя. Бо што іншае газэтачасапіс, тут заўсёды можна знайсьці пэўнага янычара, даць яму грошы і загадаць прадстаўляць Беларусаў і пісаць супроць справы беларускага народу, а калі ён спракудзіўся, дык адразу можна пазнаць і замяніць яго іншым. Але што іншае „обіцество" (таварыства), тут за кажным ня ўсочыш, у душу кажнага ня ўлезеш. Бо вось несьвядомы Беларус, расейскі ўраднік: ён удзень у ўрадзе (канцылярыі) піша паперкі, увечары варочаецца да свае радзімы-сям’і, або йдзець, або да яго прыходзяць гуляць у карты, выпіць чарку-другую гарэлкі. Ен пра ніякую Беларусь ня думае. Але калі яму загадалі належыць да „Белорусского обгцества", дык ён ня толькі там гуляе ў карты і п’ець гарэлку, але мусіць слухаць супроцьбеларускія рэфэраты. Тады не адзін пачынае задумляцца, цікавіцца і памалу даходзе да праўды, робіцца сьвядомым Беларусам.
У Вільні гэтак сьвядомым (зн., ідэйным) Беларусам стаўся сам старшыня „Белорусского обгцества“, Карабач. Усьвядоміўшыся, ён у гэтым прызнаўся адным Луцкевічам. Гэтыя яму парадзілі заставацца й далей старшынёю „Белорусского обіцества“ і кіраваць яго так, каб яно ня было шкодным, але карысным беларускаму адраджэньню. Ен так і зрабіў. Вылаіўшы беларускіх адраджэнцаў, у тым ліку Луцкевічаў, сэпаратыстымі, даваў такія тэмы на рэфэраты, каторыя прынукалі слухачоў задумляцца й шукаць праўды. Ведалі пра гэта адны Луцкевічы. I калі сярод беларускіх адраджэнцаў войстра ганілі „Белорусское обіцество", Іван Луцкевіч толькі казаў: „Не чапайце вы Карабача“. Ён не хацеў, каб Карабачу, даведаўшыся пра гэта, было прыкра. Пасьлей, зараз па Першай сьветнай вайне, Карабач стаяў на чале Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Вільні.
Пад канец гэтага пэрыяду, зн., у 1913—1914 гадох, беларускі нацыянальны рух стаўся войстраю справаю. Шмат дзе ў школах, чытальнях, клюбах ды на ігрышчах, вясельлях або на іншых сходах і ў цягнікох гэтая справа дыскутавалася. Пры гэтым сьвядомыя Беларусы былі стараною наступаючаю, дарма што былі ў мяншыні нат у собскім краю.
Бо бальшынёю пакуль што былі прраціўнікі беларускага адраджэньня і тыя, каторым усё роўна („мая хата з краю“). Рух беларускі быў ужо сілаю. Але хоць былі ўжо дзесяткі тысячаў адданых справе свайго народу людзёў, яны былі малой мяншынёй на асьмінаццаць мільёнаў беларусака народу. Шмат дзе пра беларускі рух зусім ня ведалі, а шмат дзе, дзе й ведалі, ставіліся да яго абыякава, пры такой прапорцыі сьвядомыя Беларусы самі сабою ня былі яшчэ сілаю вялікай. Гэта былі дрожджы, на каторых незадоўга магла вырасьці вялікая сіла, зь якой мусілі-б усе лічыцца.
Сваеасаблівая моваведа п. Сідарука
Уважаю, што беларускае грамадзтва мае ведаць, якою моваведаю карыстаецца Украінец др. Іван Сідарук пры вызначэньню беларуска-ўкраінскае моўнае граніцы.
Летась (1954 г.) у канцы сьнежня я адзержыў запросіны ад Моваведнае сэкцыі Украінскага Навуковага Т-ва Шэўчэнкі ў Нью Ерку на рэфэрат др. I. Сідарука на тэму беларуска-ўкраінскае моўнае граніцы на заходнім Палесьсі. Будучы пэўным, што ўМоваведнай сэкцыі Навуковага Т-ва будзе пытаньне разгледжана навукова моваведамі, я ахвотна паехаў на менаваны рэфэрат. Дарма што я прыехаў на колькі часінаў да часу, калі рэфэрат, згодна з тым, што пісалася ў маіх запросінах, меў пачацца, др. С. ужо рэфэрат чытаў і ўсе слухачы былі з выняткам двух, што сьведама спазьніліся, пра што пазьней і заявілі. Значыцца, час на рэфэрат быў паданы адзін Украінцам, а другі мне. Зьдзівіла мяне, што на рэфэраце я не пабачыў некаторых украінскіх лінгвістых (як я пасьлей даведаўся, яны ня былі запрошаныя), два іншыя ўкраінскія лінгвістыя неўзабаве пакінулі залю. Затое былі 3—4 сталыя чалавекі, ня маючыя нічагусенькі супольнага з моваведаю і дзеёяток моладзежы, выглядала, што нат не ўнівэрсытэцкай. Гэтая захоўвалася, як на мітынгу. Рабілася даймо, што не стаець толькі баёўкі.