• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    У праваслаўных духоўных сэмінарыях'Расейцы гадавалі русыфікатараў у царкоўнай галіне, гадавалі янычараў, што праводзілі расейскую палітыку нішчэньня беларускага народу, карыстаючыся вераю й царквою, як снадзівам, аружжам. Тое самае рабілі Палякі ў каталіцкіх духоўных сэмінарыях. Адныя й другія гадавалі ня пастыраў, але ваўкоў для беларускіх „авец“. Уважалі, што калі Беларус праваслаўны, дык яго лягчэй абрусіць, а калі каталік, дык лягчэй апалячыць. Дзеля таго як адныя, так і другія стараліся перацягнуць да сябе, адначасна пашыраючы ненавісьць да Беларусаў іншае веры. Ня была гэта хрысьціянская работа, Хрыстос ня вучыў ненавідзець.
    Сьведам’е свае нацыяналыіае апрычонасьці
    Значыцца, стан быў такі, што рознае беларускае панства ўважала сябе за Расейцаў або за Палякоў, а простыя масы не ўважалі сябе ані за Расейцаў, ані за Палякоў; калі яны звалі сябе „рускімі“ або „польскімі", дык пад гэтым разумелі сваю праваслаўную або каталіцкую веру. Народныя масы адчувалі сваю розьніцу, апрычонасьць ад іншых народаў, зусім добра тыя, што гранічылі, значыцца, стыкаліся, зь іншымі народамі — Расейцамі, Украінцамі, Палякамі, Лятувісамі, Латышамі, Эстонцамі, але мелі недастатнае прадстаўленьне аб сваёй цэласьці, нічога ня ведалі пра сваю мінуласьць і ня мелі ніякіх нацыянальных імкненьняў. Дам прыклад самога сябе. Будучы ў другім адзьдзеле пачатнае школы, я й мае сяброве пачалі задумляцца, што гэта за наш народ, скуль ён узяўся, і ведаючы ўжо, што калісь ішлі цераз наш край і потым варочаліся назад Французы, мы прышлі да вываду, што гэта часьць Французаў засталася тут і зь іх наш народ.
    Гамонячыя сваёй моваю беларускія масы запраўды любілі сваю мову і любілі, калі іхныя вучаныя дзеці і іншыя іутарылі зь імі пабеларуску, але чуючы адусюль, што іх мова простая, мужыцкая, брыдкая, часамі хвалыпыва пераконваліся, што яна запраўды брыдкая і што яе трэба пазбыцца, а навучыцца парасейску або папольску, каб падняцца вышэй, каб быць бліжэй да паноў. Яны стараліся заглушыць любоў да свайго роднага. I чым болей гэта яны рабілі, тым рабіліся большымі нявольнікамі. Калі-б гордыя слаўныя прашчуры беларускага народу ўсталі з магілаў, дык яны не пазналі-б сваіх патомкаў.
    Стан Беларусі каля 1905 году можна сабе прадставіць гэтак: яна ляжала паваленая, акрываўленая, апутаная сеткаю ланцугоў, а над ёю стаялі ейныя непрыяцелі, думаючы як-бы барзьдзей яе забіць. Сярод гэных непрыяцеляў былі й ейныя дзеці.
    Сьвядомыя Беларусы
    Ці-ж ня было тых, каторыя зналі свой народ і рупіліся пра яго долю, пра ягонае адраджэньне й вызваленьне? Былі такія, ніколі ня было такога часу, каб ня было сьвядомых Беларусаў, каторыя любілі свой народ і хацелі працаваць для яго. У васьмінаццатым стагодзьдзю такія любячыя свой народ былі ў вялікай бальшыні і мала было такіх, што адыходзілі ад свайго. А ўперад яшчэ было ляпей. Але ў дзевятнаццатым стагодзьдзю пад Расеяй усё рабілася гарэй. Расея ўсё болей і болей душыла беларускі народ. Але найгарэй было пад канец дзевятнаццатага стагодзьдзя. I ў гэтым часе сьвядомыя Беларусы былі, але іх было меней, чымся ў якім-колечы іншым часе. Дый рукі ў іх былі зьвязаныя, бо ад 1864 г. да 1905 г. быў забаронены беларускі друк. Дык друкавалі кніжкі заграніцаю і адтуль нелегальна прывозілі да Беларусі. Асабліва популярныя сталіся „Дудка беларуская" й „Смык беларускі“ Пр. Багушэвіча. Тыя, да каго лучылі гэтыя кніжкі, часта навучаліся іх на памяць і на вясельлях або на ігрышчах цэлую ноч дэклямавалі, a іншыя, абступіўшы, слухалі. Толькі адна кніжка беларуская была надрукаваная ў Расеі — гэта „Вязанка" Івана Няслухоўскага. Падалі яе цэнзаруў Пецярбурзе, сказаўшы, што яна напісана пабаўгарску. Цэнзар ня знаў ані беларускай, ані баўгарскай мовы і яе прапусьціў.
    У гэтым-жа часе з прычыны забароны беларускага друку, ладне была пашырыўшыся беларуская літаратура рукапісная рознае роўні.
    Абракліся жыць для свайго народу і ўміраць за яго
    У 1905 годзе групка інтэлігентных Беларусаў пастанавіла пасьвяціць усё сваё жыцьцё для адраджэньня свайго народу, зрабіць гэтую справу справаю свайго жыцьця й сьмерці. Былі гэта найперш браты Іван і Антон Луцкевічы. Паходзілі зь Меншчыны.
    Іван скончыў археолёгічны інстытут, ён знаўся на старавечных дарагіх рэчах: абразох, скульптуры, кнігах, розных прыборах, дыванох і іншых памятках старыны. Ен пачаў іх купляць; калі гэта былі рэчы чужыя, ён іх прадаваў із заработкам, беларускія пакідаў, каб зь іх стварыць беларускі музэй. Апрача таго, з такога гандлю заработак ішоў на беларускую справу. Антон быў студэнтам хіміі. Аддаўшыся ўвесь беларускай справе, ён ня мог прадаўжаць навукі. Антон стаўся вельмі добрым і плодным публіцыстым, значыцца, мог часта пісаць добрыя артыкулы да газэтаў. Была Алёіза Пашкевічанка зь Лідчыны. Яна скончыла ўнівэрсытэт і пісала вершы пад мянушкаю „Цётка“. Адлі быў вучыцель Язэп Лёсік з-пад Стоўпцаў, работнік менскі Аляксандра Прушынскі і інтэлігент з-пад Вільні Бурбіс, Станулевіч і некаторыя іншыя. Яны былі рэвалюцыянеры, нелегальна друкавалі і пашыралі заклікі, у каторых даводзілі патрэбу нацыянальнага адраджэньня, дамагаліся, каб Беларусь сталася аўтаномнай, значыцца, каб не Расейцы, але самі Беларусы гаспадарылі й кіравалі. Яны, колькі мелі змогі, стараліся таксама арганізаваць сялян і работнікаў. Бурбіс, прыкладам, арганізаваў сялян у Мэйшагольскай воласьці (км 30 ад Вільні), каторыя перанялі там уладу. Жартам звалі тады гэтую воласьць мэйшагольскай рэспублікаю. Калі так дзеялі, дык да іх прылучаліся іншыя.
    Але расейская паліцыя іх перасьледавала. Прушынскі быў злоўлены за арганізаваньне менскіх работнікаў, засуджаны на катаргу з тым, што па адбыцьці яе мусіў застацца ў Сібіры як палітычны засланец. Язэп Лёсік за арганізаваньне беларускага вучыцельскага зьвязу быў таксама засуджаны на колькі год турмы і засланьне да Сібіру. Ягоны сваяк, вучыцель Кастанцін Міцкевіч (Якуб Колас), за тое самае быў засуджаны на 4 гады турмы, каторыя адседзіў у Менску. На даўгагоднюю турму засуджаны быў Станулевіч. Іншыя мусілі хавацца ад паліцыі, часта мяняць гасподы, а то й абходзіцца без гасподаў, нярэдка даводзілася спаць на сходах. Ад гэтага Іван Луцкевіч захварэў на сухоты і пасьлей без пары памёр. Захварэла на сухоты й Пашкевічанка. Каб зьмяніць і зацерці за сабою сьляды, яна вышла замуж за Лятувіса, інж. Кайрыса. Але й тады ня была зусім бясьпечнай. У 1914 г. мне здарылася зь ёй ехаць да Менску. Ідучы вуліцаю, яна пабачыла агента расейскай тайнай паліцыі, спалохалася й старалася як мага барзьдзей схавацца.
    Спакайнейшую, бо звычайна культурна-прапагандную работу вялі старшы пісьменьнік Антон Лявіцкі і Б. Эпімах-Шыпіла, дырэктар бібліятэкі Пецярбурскага ўнівэрсытэту ды прафэсар грэцкае й лацінскае мовы ў Акадэміі. Лявіцкі паходзіў ні то зь Меншчыны, ні то із сумежнай ізь Менскім паветам мясцовасьці Вялейскага павету. Эпімах-Шыпіла паходзіў із Полаччыны.
    Дзеяльнасьці ўсёй менаванай групы пашчасьціла, што ў 1905 г. царскі ўрад, настрашаны рэвалюцыяй, пайшоў на некаторыя ўступкі таксама нерасейскім народам, і Беларусам дазволена было друкаваць пабеларуску. Тады пачалі выдаваць у Вільні газэту „Наша доля“. Вышла яе на пачатку 1906 г. 7 нумароў, з каторых пяць расейская цэнзура сканфіскавала, а самую газэту расейская адміністрацыя зачыніла.
    Тады пачалі выдаваць „Нашу ніву“. Навучаныя горкім дазнаньнем, пісалі ў ёй спакайней і дзеля таго, хоць яе нярэдка канфіскавалі, яна пратрывала да прыходу Немцаў у Першую сьветную вайну, увосень 1915 г. Ад „Нашае нівы“ і цэлая пара беларускага нацыянальнага адраджэньня ад 1905 г. да Першае сьветнае вайны завецца нашаніўскаю парою. „Наша ніва“ выходзіла кірыліцаю й лацініцаю, бо вялікая часьць Беларусаў-католікаў ня знала кірыліцы.
    Неўзабаве пачаў выходзіць ралейна-гаспадарскі часапіс „Саха“. Рэдактарам яго спачатку быў Антон Лявіцкі. Па якімсь часе сьвядомыя ксяндзы Беларусі на чале з ксяндзом Будзькам пачалі выдаваць беларускі каталіцкі часапіс „Беларус". „Нашая ніва“ й „Саха“ рэдагаваліся вельмі добра. Гэтага нельга сказаць пра „Беларуса", дарма што ня толькі ўжо была група сьвядомых ксяндзоў Беларусаў, але некаторыя зь іх былі адданыя беларускай справе ўсёй душою. Як на прыклад, магу ўказаць на ксяндза Астрамовіча,
    паходзячага ізь сяла Навасады Гальшанскае воласьці Ашмянскага павету. Але ніводзін із ксяндзоў сьвядомых Беларусаў ня мог рэдагаваць „Беларуса“, бо ня жыў у большым беларускім месьце. Выбар іх паў за рэдактара на непрыгатаванага да гэтае работы Баляслава Пачопку, Беларуса з-пад Вільні. Крыху пасьлей пачаў выходзіць у Менску часапіс для моладзежы „Лучынка". Рэдагавала яго Цётка-Пашкевічанка.
    Да першых ходаньнікаў за долю свайго народу прылучалася ўсё болей і болей іншых — чыста адданых беларускай справе і болей-меней адданых. Рухужо быў забясьпечаны. Запыніць яго нельга было ні ў якім прыпадку. Калі-б навет першыя яго пачынальнікі адышлі, дык не адышлі-б новыя, што пасьлей да яго прылучыліся. Але пачынальнікі ня думалі адыходзіць. Дык рух разьвіваўся. Адзначу толькі некаторыя цэнтры і галаўнейшых у іх дзеячоў. Найважнейшы цэнтр быў у Вільні. Тут, апрача вышменаваных Луцкевічаў і іншых, працаваў Вячаслаў Ластоўскі, Аляксандра Уласаў, Адварды Будзька, браты Родзевічы, некаторыя вучаньнікі хімічна-тэхнічнае сярэдняе школы. У Вільні-ж, апрача прэсы, закладаецца выдавецтва кніжак. Ёсьць тут і музычна-драматычны гурток, каторы ладзе прадстаўленьні. Ігнат Буйніцкі, родам ізь Віцебшчыны, арганізуе разьездны тэатр. Паўстаець цэнтр у Пецярбурзе. Душою яго ёсьць вышменаваны праф. Б. Эпімах-Шыпіла і ягоны брат, высокі ўраднік (чыноўнік). Апрача таго, тут трэба адцеміць др. Ярэміча і праф. В. Іваноўскага. Гэты адзначыўся як добры арганізатар. (Пасьлей, пераехаўшы да Вільні, ён быў дырэктарам ралейнага сындыкату; на работу ў ім ён прымаў сьвядомых Беларусаў.) У Пецярбурзе быў гурток беларускіх студэнтаў унівэрсытэту і іншых высокіх школаў (Б. Тарашкевіч, Кл. Дуж-Душэўскі, Андрушкевічанка і інш.). Тады-ж у Пецярбурзе закладзена беларускае выдавецкае т-ва „Загляне сонца і ў наша аконца“. Ёсьць гурткі беларускіх студэнтаў пры іншых высокіх школах — пры Маскоўскім і Кіеўскім унівэрсытэтах, пры ралейна-гаспадарскай акадэміі ў Пулавах (Аркадзь Смоліч і інш.). Паўстаець беларуская арганізацыя ў Варшаве сярод сяброў беларускае калёніі тамака (Р. Зямкевіч, Гапановіч, Лявон Грымак-Бабровіч і іншыя). У самой Беларусі ёсьць актыўнае беларускае таварыстваў Горадні (арганізуе яго кс. Грынкевіч), скуль пасьлей выходзе сьцяг беларускіх дзеячоў. Таксама ёсьць беларускія гурткі пры сярэдніх школах, апрача Вільні, ведамыя важнейшыя ў Менску і асабліва ў гаспадарскай сярэдняй школе ў Г оры-Г орках. Ёсьць таксама беларускія арганізацыі ў духоўных сэмінарыях і акадэміях. Беларускія арганізацыі ў школах, з выняткам высокіх, былі патайныя або палуяўныя. Закладаюцца беларускія кнігарні (у Вільні, Менску, Полацку). У Вільні за 10 год Іван Луцкевіч зыбраў Беларускі музэй — цэлае мільённае багацьце беларускіх памяткаў. „Нашая ніва“ мае чысьленых карэспандэнтаў з розных куткоў Беларусі.