• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    патрэбныя „ашурансы", дык гэта тое самае, што нічагусенькі не зрабіць. Трэба йсьці асабіста да старых імігрантаў, амэрыканскіх грамадзян, пераконваць кажнага зь іх, прасіць, каб згадзіўся выдаць „ашуранс". А прозьвішчы тых, што згодзяцца, друкаваць у газэце з падзякаю, бо яны варты падзякі, ды гэтым заахвочваць іншых. Гэтак робяць нацыянальныя арганізацыі ў Амэрыцы іншых народаў, яны друкуюць цэлыя сьцягі тых, што ўжо згадзіліся выдаць „ашурансы“. Чаму гэтага ня робе Галоўная Рада БеларускаАмэрыканскага Задзіночаньня, і ці мае яна ўжо якую колькасьць паручнікаў, значыцца, людзёў, што згадзіліся выдаць „ашурансы" новым імігрантам?
    Трэба ведаць і шырыць ііраўду
    Трэба ведаць і шырыць праўду пра тых, што змагаюцца за вызваленьне беларускага народу, і пра тых, што яму іпкодзяць або змагаюцца за яго далейшае паняволеньне, каб першым аддаць належнае і каб зь іх бралі прыклад іншыя, а каб другіх сьцерагліся. Каб гэта мы рабілі, дык шмат абмылак усьцерагліся-б. Асабліва-ж трэба ведаць пра тых, што за сваю ідэйную працу атрымалі мучаніцкую сьмерць. Дыкжэ да такіх належыць Пётра Родзевіч, што ў красавіку 1944 году быў жывым спалены нямецкімі нацыстымі ў сяле Глінным ля Вялейкі. (Расказвалі, што калі Родзевіча вялі на сьмерць, ён крычэў: „Няхай жывець незалежная Беларусь!“)
    Я першы раз стрэўся зь Пётрам Родзевічам у лістападзе 1939 году ў Вільні, калі бальшавікі, акупаваўшы Заходнюю Беларусь, Вільню ўступілі Летуве. Я тады пераканаўся, што П. Родзевіч быў запраўды ідэйным Беларусам. Ведаў я пасьлей і пра дзейнасьць Родзевічаву ў Вялейцы. Ен стварыў там беларускі нацыянальны рух тым, што стварыў беларускае культурнае жыцьцё, галоўна, беларускай песьняю, што так глыбака жывець у душы кажнага Беларуса. I ўся іншая дзейнасьць Родзевічава ў Вялейцы адказвала беларускім патрэбам і беларускім вымаганьням.
    Перад сваім арыштам у 1943 г., прачуваючы яго, Родзевіч прыяжджаў у Менск, шукаючы сабе тут абароны. Але старшыня Беларускае Народнае Самапомачы, др. Я. Ермачэнка, каторы мог памагчы як чалавек, каторага Немцы ўважалі за адданага ім, каторага з усіх Беларусаў паставілі на найвышэйшае тады становішча і загадалі, каб усе справы да іх ішлі церазь яго, паставіўся да Родзевіча ад’емна. Па ад’езьдзе зь Менску Родзевіча Ермачэнка казаў, што „Родзевіч такі, як Булгак“.
    Каб усім было ясна, што гэта значыла, я мушу сказаць колькі словаў пра Булгака. Будучы маладым дзяцюком, ён у Вільні перад Першай сьветнай вайною быў сьведамым і ідэйным Беларусам. Але паміж дзьвюма сьветнымі войнамі, не належачы да людзёў, адданых беларускай справе, і ня могучы для Беларусаў працаваць у сваёй тэатральнай спэцыяльнасьці (быў высокім тэатральным спэцыялістым), ён заставаўся нацыянальна бязьдзейным. Ведама, гэта вялікая загана. Можна толькі зацеміць, што аніякім учынкам, ані словам ён нічагусенькі не зрабіў, што-бы шкодзіла беларускай справе; пра шкоднасьць яго ніхто ніколі ня чуў. Былі людзі із шмат горшай за Булгакову мінуласьцяй, каторыя, адылі, потым працавалі сярод Беларусаў, і гэтыя ня ставіліся да іх ад’емна дзеля іхнае мінуласьці. Але Булгак быў каталік, а людзі ў вялікай меры з маскоўскімі пачуцьцямі й паглядамі, людзі тыпу Ермачэнкі, і асабліва Касякоў, ставіліся да ўсіх Беларусаў-каталікоў вельмі падазрона, каталіку трэба было мець вялікі стаж у беларускім нацыянальным руху, каб яго таковыя людзі за Беларуса прызналі, а з даверам была яшчэ горшая справа. Дзеля таго, калі Булгак заняў становішча дырэктара беларускага тэатру ў Менску, то, не зважаючы на тое, што ён быў лёяльны да беларускае справы і да ўсяго падходзіў з гледзішча беларускага і спаўняў свае павіннасьці сумленна, так як умеў і мог у тагачасных умовах, таковыя людзі павялі супроць яго кампанію як чалавека
    „небясьпечнага", „Паляка“ або „блізу Паляка“ і наапошку дапялі таго, што ён быў заменены русыфікатарам Селехам-Качанскім, адумысьля прывезеным з-пад Ноўгараду.
    Вось-жа і Родзевіч быў Ермачэнку, „як Булгак", значыцца, „Паляк“ або „блізу Паляк“, і Ермачэнка не захацеў стаць у ягоную абарону. Дзеля справядлівасьці я хачу гэтта зацеміць, Ермачэнка не паставіўся-б так тэндэнцыйна несправядліва, калі-б не ўставічныя яму нашэпты ў гэтым кірунку Івана Касяка. А трэба ведаць, што Родзевіч із гледзішча нацыянальнага і маральнага быў лепшы за Булгака, быў зусім добры.
    Пра мучаніцкую сьмерць Родзевіча напісаў артыкул А.М. у № 18 „Бацькаўшчыны“ з 3 траўня 1953 г. А.М., відавочна, жыў у Вялейцы за нямецкае акупацыі і ўсё злучанае там зь дзейнасьцяй і сьмерцяй Родзевіча добра ведае. А.М. назваў у сваім артыкуле Пётру Саўчыца і Кастуся Касяка (брата Івана Касяка) агентамі гэстапо. На артыкул А.М. адказаў Пётра Саўчыц у № 6 за ліпень 1953 г. „Незалежнае Беларусі" Астроўскага. Ці можна верыць Саўчыцу? Вось-жа ёсьць мамэнты ў ягоным собскім артыкуле, каторыя паказваюць, што яму верыць нельга. Бо, першае, ён у сваім артыкуле зь дзікай ненавісьцю піша ня толькі супроць А. Калодкі, каторага ўважае за аўтара менаванага артыкулу ў „Бацькаўшчыне" (думаю, што абмыльна, бо ініцыялы А.М. паказваюць на каго іншага), але й пра П. Родзевіча, умерлага 9 год назад. Можам сабе прадставіць, як ставіўся Саўчыц да Родзевіча ў часе нямецкае акупацыі, калі былі яны разам у Вялейцы!
    Другое, Саўчыц не абышоўся без таго, каб несправядліва ня брыкнуць у мой бок. Ен піша:
    Трэба спадзявацца, што ў хуткім часе і Я. Станкевіч пачне на балонах „Бацькаўшчыны“ цыкль артыкулаўабпадобных „гэроях" (зн., падобныхдаП. Родзевіча. —Я.С.)— розныхПшыбыльскіх, Вішчынскіх і ім падобных, што зьяўляліся ў паасобных беларускіх акругах з Кракаўскага, Варшаўскага ды Віленскагакамітэтаў з рэкамэндацыяйЯ. Станкевіча як „грамадзкія беларускія дзеячы".
    Вось-жа я ня меў ніякага дачыненьня ані да Кракаўскага, ані да Варшаўскага беларускіх камітэтаў, а старшынёю беларускага камітэту ў Варшаве зь фюрэрскімі правамі быў адзін з галоўных цяпер прадстаўнікоў русафільска-русыфікатарскага „Зарубежжа" Астроўскага, значыцца, палітычны сябра Саўчыцаў. Як ані не супрацуючы зь Немцамі, я ня меў магчымасьці нікога рэкамэндаваць, і ніхто, ані добры, ані благі, ня прыехаў да Беларусі з маёй рэкамэндацыі. Гэта добра ведае Саўчыц, а тымчасам піша. 3 гэтага відаць, што ён не зьмяніўся і што яму ня можна верыць.
    Але дапусьцім начасінку, што Саўчыц піша праўду пра Родзевіча і А. Калодку, каторы быў арыпітаваны разам з Родзевічам, але ў канцы ня спалены, а высланы да канцэнтрацыйнага табору ў Нямеччыне, дзе мучыўся да канца вайны. Дык што-ж ён піша? Вось-жа, першае, Саўчыц піша, што „шэф гэстапо — лацьвійскі Немец... арганізаваў пры сваім СД нейкую прыбудоўку пад назовам «сьледчы аддзел», а для некаторьгх мэтаў гэстапо называла яго «беларускім аддзелам». На кіраўніка гэтага аддзелу быў прыдбаны нейкі стары расейскі палкоўнік Перамыкін“. Далей Саўчыц кажа, што Родзевіча й Калодку гэстапо арыштавала за тое, што яны дамагаліся звальненьня Перамыкіна. Шырака было ведама і ў Менску і ў Вільні, што на ўдаваньне Перамыкіна тысячы Веларусаў Вялейскай акругі СД арыштоўвала, высылала й забівала. Маёмасьцяй забітых Перамыкін асабіста карыстаўся. Адзін мой віленскі знаёмы (не магу назваць прозьвішча ягонага, бо ён застаўся там) бачыў у яго цэлы склад такое маёмасьці. Дык ці-ж супроць такога зьвяругі ня трэба было пратэставаць і дамагацца ягонага аддаленьня? Але Саўчыц, Касяк і Ермачэнка не дамагаліся гэтага. Затое яны дамагаліся аддаленьня зь Вялейкі — Родзевіча! Саўчыц піша: „На паседжаньні акруговай Рады Беларускай Народнай Самапомачы, у прысутнасьці др-а Ермачэнкі, актыў (зн., яны. —Я.С.) запрапанаваў Родзевічу для дабра агульнае справы пакінуць Вялейку". Саўчыц заяўляе: „За ма-
    лая была адносная вага Перамыкіна, каб ён мог праводзіць нейкую акцыю ды «гуляць з сваімі малайцамі» па Вялейскай акрузе". Але іншыя кажуць, што дыкжэ мог. Калі, паводля Саўчыца, кіраваў гэтым прасочным („сьледчым") аддзелам „нейкі Немец“, дык гэта ані не перашкаджала Перамыкіну падаваць яму кандыдатаў на сьмерць. А ці супроць гэтага Немца або супроць „прасочнага аддзелу" пратэставалі панове Саўчыцы, Касякі, Ермачэнкі або можа што іншага рабілі, каб абараніць ад нішчэньня ім беларускага жыхарства? Нічагусенькі не рабілі. Пра гэтае „нічагусенькі“ сьветча і Саўчыц, бо каб што рабілі, то ён пра гэта цяпер напісаў-бы. Дык ані Родзевіч, ані Калодка — і паводля Саўчыца — нічога такога не рабілі ў Вялейцы, што магло-б іх кампрамітаваць у вачох Беларусаў; затое, мы ведаем, дабра яны рабілі там шмат.
    Але Саўчыц стараецца давесьці, што ўперад, да вялейскага свайго жыцьця яны надта спракудзіліся. Паслухаем, што там такое было. Калі верыць Саўчыцу, дык першая жонка Родзевічава, Палячка, з каторай ён разышоўся, абяцала Саўчыцу давесьці, што Родзевіч — Паляк; нат болей: „Былі дастаўлены зь мінулага часу дакумэнты з рознымі падзякамі (Родзевічу) «за працу сполэчну»“. Мы ня чулі ад польскіх дзейнікаў падзякі за грамадзкую працу небеларускую, але ўсё-ж такі пакуль польская грамадзкая праца Беларуса не праверана самымі Веларусамі, мусім не ўважаць за няшкодную для беларускае справы. Праўда, і няшкодная польская або якая іншая небеларуская праца беларускага адраджэнца не пажаданая, бо яна адбірае ад яго час на працу беларускую. Ну але гэта яшчэ не праступак. Разумее гэта, відаць, і сам Саўчыц, бо наапошку ён прыводзе аргумэнты, што была дастаўленая „фатаграфія Родзевіча ў сутане клерыка" ды што ён уперад быў арганістым. Супроць такіх „забіўчых“ аргумэнтаў я не знаходжу што сказаць і пакідаю гэта зрабіць самым чытачом. Але я дзіўлюся, чаму гэта праціўнікі Родзевічавы верылі адным довадам, дастаўляным Палякамі, а не парупіліся даведацца пра яго ў тых Беларусаў, што яго ўперад зналі і не знаходзілі ў ягонай мінуласьці нічога кампрамітуючага.
    У чым-жа была віна А. Калодкі? Калі верыць Саўчыцу, дык Калодка за студэнцкіх часоў належыў да карпарацыі „Полёнія“. Але найцяжэйшае абвінавачаньне тое, што „было дакумантальна сьцьверджана пераход А. Калодкі з праваслаўя ў каталіцтва". Запраўды, за такі праступак варта паводля маскоўскага рэцэпту ізь сямнаццатага стагодзьдзя „казннть смертной казнью“, але не аднаго Калодку, а ўсіх каля 4-ох мільёнаў Беларусаў-каталікоў, бо якая розьніца? Віна Калодкава, калі запраўды ён належыў да польскае карпарацыі, зьменшваецца тым, што ён да гэтага быў змушаны, каб, дзеля матар’яльных абставінаў, мець магчымасьць вучыцца; ды апрача самога быцьця ў тэй карпарацыі, ён ніякае шкоды беларускай справе не рабіў. Дык як на гэтую эвэнтуальную віну Калодкаву, так яшчэ на менш праўдападобную віну Родзевічаву, бяручы на ўвагу іхную карысную й цяжкую ідэйную працу беларускую ў такім небясьпечным часе за нямецкае акупацыі, трэба было махнуць рукою і ўважаць іх за сваіх ідэйных сяброў. Гэтак зрабіўбы кажны сьведамы Беларус. Але ня так зрабілі Саўчыц, К. Касяк і Ермачэнка. Паводля Саўчыца, усе тры яны адмовіліся бараніць Родзевіча й Калодку ад арышту і ад сьмерці, а паводля іншых, першыя два зь іх нат разам зь Перамыкінам прычыніліся да арышту абодвых. Што да К. Касяка, то было ведама, што ён свае ўчынкі ўзгадняў із радамі свайго старшага брата Івана.