За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
3 прычыны вышменаванага характару бізантыйскай культуры, адной із праяваў якога быў дэспатызм, бізантыйскія цэсары ня толькі былі абсалютнымі валадарамі ў справах сьвецкіх, але хацелі загадваць і ў справах духоўных, у справах веры. Гэта было галоўнай прычынаю, што ў 1054 г. Грэкі й Бізантыйцы наагул адлучыліся ад каталіцкага Касьцёлу і з часам сталі зваць сябе праваслаўнымі.
Просьле прыйма хрысьцянства ў канцы X стг. ў Крывіі ўстаноўлена была грэцкая касьцельная герархія: усё вышэйшае духавенства (біскупы) было грэцкім, а ніжшае — часткава грэцкім, а часткава баўгарскім (у Баўгарыі раней пашырылася хрысьцянства), бо свайго духавенства спачатку ня было; касьцельная герархія ў Крывіі ня толькі была грэцкай нацыянальнасьці, але й залежыла ад константынопальскага патрыярхі (Константынопаль быў сталіцаю Бізантыі).
Зь Бізантыі йшла асьвета, бо тады яна была толькі рэлігійнай, зьвязанай із касьцёлам. Наагул увесь кірунак рэлігійнага жыцьця ў Крывіі быў залежны ад бізантыйскіх Грэкаў. Дзеля гэтага калі ў 1054 г. Бізантыя адлучылася ад Рыму, дык яна пацягнула за сабой і беларускіх, або — подле тагачаснага запраўднага назову нашага народу — крывіцкіх, каталікоў усходняга абраду. Тое самое сталася з Украінаю ды балканскімі Славянамі й Румынамі, бо й там быў моцны грэцкі ўплыў у касьцельным жыцьцю і залежнасьць ад константынопальскага патрыярхі.
Просьле гэтага ў Крывіі засталіся каталікамі адно каталікі-лаціньнікі, ці накш каталікі лацінскага абраду. Было іх мала, але былі яны заўсёды. У XIV стагодзьдзю вялікі князь Гедымін зварочваўся ў Рым із просьбаю прыслаць у Наваградак каталіцкіх місыянараў, знаючых крывіцкую мову, „такіх, якія былі ўперад і цяпер ёсьціка".
Але незадоўга ў Крывіі маў настацьчас, калі колькасьць Крывічаў-каталікоўусё большала й большала. Але пра гэта скажам у наступных нумарах „Адраджэньня".
Хведзькава дудка
На новай „Arbeitskoman.dzie“, у найбагатшага на ўсю Баварыю гараднічага [sic!] краскаў, Сэйшаба ў Нюрнбэргу, куды мяне перавезьлі па дзевяцёх месяцах працы ў бавора ў вадным сяле, недалёка Вюртэнбэргу, я дастаў 19 маладых дзяцюкоў — палонных Беларусаў.
Я ўпяршыню ў сваім жыцьцю стрэў Беларусаў, і гэта зрабіла на мяне даволі вялікае даймо: але, дыкжэ, гэта тыя нашыя найбліжшыя, праўдзівыя, а не хвальшывыя браты Беларусы — думаў я, гледзячы на гэтых высокіх, русых маладзёнаў, што абступілі мяне і шчыра да мяне ўсьміхаліся, якім доля судзіла траха такую самую гісторыю, як нам Украінцам, тых самых спрадвечных варагоў і тое самое, хоць нешчасьлівае й трагічнае, ходаньне зь імі.
Усе яны, гэтыя мае новыя сяброве нядолі, былі вельмі любыя дзяцюкі, і я зь першага дня зжыўся зь імі, як із роднымі братамі. За ўвесь час нашае супольнае працы паўгодняе ў гараднічага я ня маў зь імі ня толькі звадкі або сваркі, але на’т найменшае супярэчкі.
Я вельмі ўпадабаў беларускую мову. Яна якаясь такая мяккая, такая ціхая ды лагодная, як шум чаратоў на супакойных водах, у такі сонечны адвячорак, калі ледзь-ледзь павявае ветрык...
А як дзіўна хораша гэтыя дзяцюкі пяялі свае народныя беларускія песьні! У іх толькі харашыні, тугі й далікатцтва... Я іх ніколі не забудуся!!!
Але найболей з паміж усіх гэтых Беларусаў прыпаў мне да сэрца Хведзька. Гэта быў вельмі сымпатычны і вельмі здольны дзяцюк. Ен-жа найхарашэй з усіх пяяў, маў вельмі моцны, чысты высокі тэнар, якім надта хораша валодаў і знаў найбалей песьняў. Найчасьцей пяяў пра шчасьлівае каханьне і пра чорную разлуку. У гэтых песьнях выпяваў
сваё собскае каханьне і сваю собскую тугу, бо ён — як расказаваў — дома пакінуў маладзенькую, ледзь 17-ці годнюю жонку, зь якой толькі што быў пабраўся, тыдзянь пажыў зь ёю і мусіў пакідаць — ісьці на вайну...
Відаць, Хведзька граў таксама на вельмі пашыраным у Беларусі струмэнце — дудцы, бо няраз, бывала, пяе якую песьню, а потым стане, злажыўшы рукі, бы дзяржаў струмэнт перад вуснамі, дый кажа:
— Эх, сяброве, каб мне ды дудка! Вось-бы я запяяў ды заграў...
* * *
Аднойчы знайшоў Хведзька кавалак сухое беразіны, прынёс у барак і сказаў сваім любым голасам:
— Ну, сяброве, папрабую я сам сабе выстругаць дудку...
I ён пачаў стругаць!
Што Хведзька вельмі любіў дудку й мастацтва наагул, можна было зараз пазнаць з таго, як горача ён узяўся за работу і зь якім пасьвячэньням ды ахвярнасьцяй ён заняўся дудкаю, аддаючы ёй увесь свой вольны час, якога ў нас, нявольнікаў, было надта мала.
Нараніцы мы ўставалі ў 6 гадзінаў, за гадзіну мусілі памыціся, агледзіцца ў бараку, прынесьці сабе ежу, пад’есьці, памыць судзьдзе, так, каб у 7 гадзінаў быць гатовымі выйсьці на работу. Хведзька, адгэнуль, як пачаў стругаць дудку, усё ўставаў на гадзіну раней і зараз браўся за струганьне. У полудніцу ён ніколі цяпер ня клаўся ані на часінку супачыць, як гэта мы ўсе рабілі і ён уперад. Таксама просьле работы, якую мы канчалі разам ізь нямецкімі работнікамі ў 5 гадзінаў, як толькі павячэралі, дык усе мы звычайна ізноў клаліся на колькі часінаў, каб супачыць па колькігадзіннай бязупыннай працы на нагах, а Хведзька адно памыў судзьдзе, зараз сядаў і стругаў дудку.
Няраз пачнуць дзяцюкі пяяць, клічуць Хведзьку:
— Хадзі, Хведзька, завядзеш...
— Хай дудку выстругаю...
Клічуць на якую гульню, а ён:
— Хай дудку выстругаю...
Клічуць павышчырацца, пажартаваць:
— Хай дудку выстругаю...
I да чаго цяпер ня клікалі, дык ён усё адно і тое самое адказаваў:
— Хай дудку выстругаю...
Хтось можа падумаць: „Няўжо-ж так шмат работы выстругаць дудку? Выстругаць дзярву, пракруціць дзіру ў сярэдзіне, пракруціў дзіркі на галасы — і дудка гатова“.
Адно так яно здаецца, бо запраўды Хведзька маў шмат работы каля яе. Калі-б ён маў зразу (пробку) дудкі, дык было-б лёгка: прымераў-бы велічыню, адзначыў, дзе маюць быць галасавыя дзіркі, пракруціў — і дудка гатова!
Але Хведзька зразы ня меў і ўсё рабіў „на вока“ або наўманы.
Яптчэ зь велічын[ёю] дудкі, з выструганьням яе хормы і выкручэньням дзіры ў сярэдзіне ня было цяжка, бо гэта ўсё ня мае ўплыву на голас струмэнту. Найцяжэй было з галасавымі дзіркамі. Праўда, Хведзька добра ведаў, колькі іх мае быць і дзе яны маюць быць, але ня ведаў воддалі, у якой яны маюць быць адна ад аднае. Над гэтымі галасавымі дзіркамі Хведзька найбалей напрацаваўся: выстругае адну дудку, пракруціць дзіру ў сярэдзіне, папракручуе галасавыя дзіркі, і, здавалася-б, дудка гатова. А калі возьме й папрабуе на ёй заграць — галасы ня годзяцца, за высокія. Кідае Хведзька дудку ды стругае другую. Калі другая ўжо гатова, папрабуе граць — галасы за нізкія. Кідае гэту і стругае іншую.
Гэтак стругаў ён штось пяць дудак, і ажно наапошку шостая ці сёмая ўдалася.
Ну і колькі-ж тут радасьці, колькі ўцехі прынясла гэтая ўдачная дудка Хведзьку. Ен
так усьцешыўся зь яе, бы з найлепшага падарка. У гэтую часіну, як яна яму ўдачна заграла, Хведзька забыўся пра ўсё на сьвеце. Я яшчэ ніколі і ў нікога ня бачыў такіх зьзяючых радасьцю вачоў, як у Хведзькі ў той час, калі ён сказаў нам у вадну нядзельную раніцу:
— Сяброве, наапошку маю ўжо дудку! Паслухайце...
Ен прыклаў яе да вуснаў і заграў.
Я ўжо чуў <...> шмат якіх музыкаў, такіх, піто з нотаў вучыліся, такіх, што <...> праз сябе; бачыў і чуў селавых музыкаў і вялікія мескія аркестры! Чуў розных солістых на розных струмэнтах у Краю і па вялікіх мястох у Нямеччыне, дзе музычная культура даволі высокая, дый сам быў калісь сябрам вялікага з 24 струмэнтаў духавой аркестры, што здабыў першую надгароду на першым украінскім музыцкім фэстывалю ў Львове 1933 г., але чагось такога, як Хведзькава ігра на дудцы, я яшчэ ніколі ня чуў.
Хведзькава ігра гэта было вельмі высокае мастацтва. Ён укладаў у яе ўсю артыстычную душу і ўменьне, усю сваю асабістую тугу і ўсю харашыню беларускае народнае песьні. Найляпей хіба выкажу сваё зьдзіўленьне й захапленьне гэтаю ігрою, калі скажу, што, пачуўшы яе, я зарэагаваў найпрыдатнейшым спосабам: упяршыню ў сваім вырослым жыцьці... разявіў рот зь дзіва!
Магчыма, што Хведзькава ігра дзеля таго так вельмі падзеяла на мяне, што я ўпяршыню пачуў ігру на дудцы, якой голас мне дужа падабаўся. Але Хведзькава ігра таксама зачаравала іншых сяброў-Беларусаў, што ўжо ніраз чулі ігру на дудцы. Яны таксама ўсе слухалі, бы штось надзвычайнае. А як Хведзька перастаў граць і лятуценнымі вачыма глядзеў дзесь у далечыню, пачуліся іхнія галасы:
— Ну і заграў-жа ты, Хведзька!
— Такое ігры я яшчэ з роду ня чуў...
— I сьляпы старац харашэй не заграе.
Адгэнуль пачаліся штодзенныя Хведзькавы канцэрты, як толькі, бывала, ён нараніцы ўстане або сконча раббту, дык зараз бярэ дудку і rpae. А мы ўсе слухаем. А калі, бывала, просьле працы або ў нядзелю ці сьвята возьме Хведзька сваю дудку і выйдзе на двор ды заграе, тады нямчура сотнямі зьбягаецца з акалічных хатаў і гадзінамі слухаюць ягоную ігру.
Гэтая дзіўна харошая ігра Хведзькава на дудцы была вялікай уцехаю нам, палонным, у часе цяжкіх, прыціскаючых душу дзён няволі.
* * *
За гэтую сваю дудку, ці, праўдзівей, за ігру на ёй, Хведзька й пацярпеў надта.
Было гэтак. Адноўчы прыйшоў да нас собсьнік гароду і сказаў, каб мы заўтра йшлі самахоць просьле работы, па 5-х гадзінах, палоць якіясь там краскі, бо яны вельмі зарасьлі пустазельлям, што іх можа заглушыць. За гэта ён будзе нам плаціць, як ,,trinkgeld“ па 5 марак за градку.
Як собсьнік выйшаў з бараку, мы зрабілі невялічкую нараду, што рабіць? Ісьці на гэную самаахвотную работу ці ня ісьці? За платай мы ня вельмі гналіся, бо што мы маглі за гэныя нявольніцкія грошы купіць? Іх трэ было найперш дзесь у нейкім банку памяняць на звычайныя грошы і адно тады можна было патайно ад нашых станявых (пастоў), вельмі нягодных двух маладых SS-манаў, купіць пляшку садовай вады або пляшку піва. Адныя радзілі ісьці, каб не дражніць станявых, іншыя йзноў былі за тым, каб ня йсьці, хай будзе, што будзе.
Я да гэнае нарады не мяшаўся, бо я быў толькі адзін Украінец, а іх дзевятнаццацёх, значыцца, у вялікай мяншыні, і быў у ваўсім залежны ад іх, што яны пастановяць, таго й мушу слухаць. Але яны мяне моўчк<...> не абмінулі, а таксама папыталіся, што я пра гэта думаю.
Я сказаў гэтак: мы нявольнікі і нічога самахоць не павінны рабіць. Калі-б ён, собсьнік, сказаў, што мы мусім ісьці на гэну работу, дык тады, іншая рэч, мусілі-б ісьці, а самахоць ня йдзем.