За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
I дзеля спаўненьня гэтага загаду Апосталы атрымалі помач Духа Сьвятога, Які даў Ім змогу дайсьці да кажнага народу ў ягонай роднай мове.
Паглядзім на гэтую справу што да нашага народу і пабачым, як загад Хрыстусовы быў тут людзьмі выкрыўлены.
У нашым цяжкім жыцьці на чужыне мы спаткаліся з каталікамі Немцамі, Французамі, Бэльгамі, Італьянцамі, Мадзьярамі ды іншымі; ці ў гэтых вылічаных народаў спаткаліся мы з фактам, каб у іх рэлігійным жыцьці карысталіся яны, побач мовы лацінскай, нейкай іншай мовай, чымся іх родная? He! Кажны зь іх карыстаўся й карыстаецца толькі сваёй роднай!
Ня віна тут беларускага народу, што ў сваім рэлігійным жыцьці ня змог ён яіпчэ дасюль адваяваць сабе гэтага элямэнтарнага права — роднае мовы ў сваім прыватнарэлігійным жыцьці і ў сьвятынях. Варожыя нам акупацыі нашае бацькаўшчыны, карыстаючыся сваім гаспадарствавым апаратам, правакацыямі ці ўсялякага роду агентамі, на’т і ў духоўным стане, стараліся не дапусьціць роднае мовы на гэтае дастойнае месца ў жыцьці рэлігійным, стараючыся нас адгарадзіць як народ ад агульнасьці Хрыстосувага Касьцёла, уціскаючы ў нашу душу даўно абітую мураўёўскую выдумку „польскай" і „рускай“ веры.
Ведама, чаго хацела Масква, рашчапіць наш народ; каталікоў кінуць у вабыймы Полыпчы, праваслаўных „рускай верай“ прывязаць да сябе і ў канцы адных нацкаваць на другіх. Нажаль, дарма што гэтак ясна была застаўляная на нас сетка — можна сказаць, Масква асягнула свае! На варце гэтае балючае нам раны — разрэзу народу — паставіла распалены рэлігійны фанатызм, падтрымліваемы гаспадарствавым апаратам і іуста насаджанымі агентамі-духаўнікамі, якім ня йшло, а на’т і дасюль ня йдзе пра асноўны прынцып хрысьцянства—любові, наадварот, яны сталіся апосталамі ненавісьці!
Гэтая зьява шкодная народу і душы чалавека.
Мы тут каталікі Беларусы можам быць гордыя, што маем ўжо прыгожую мінуласьць у рэлігійна-грамадзкім адраджэньні, дарма што мы ў мяншыні ў Беларускім Народзе. Ужо ад 1905 г. каталіцкая частка нашага народу, уносячы ладную цагліну ў вагульнае адраджэньне народу, правяла плодную работу па нацыянальным адраджэньні рэлігійнага жыцьця. Ужо за гады Першае сьветнае вайны беларуская мова знайшла свае месца ў сьвятынях. Малітвы й казані пабеларуску сталіся фактам. Нажаль, пазьнейшымі палітычнымі падзеямі, якіх рэзультатам быў трактат у Рызе, нашая Бацькаўшчына была разрэзаная на дзьве часткі — на ўсходнюю, савецкую Беларусь пад бальшавіцкай Масквой, і на заходнюю, пад Польшчай, апошняй названую „Крэсамі Всходнімі“.
У ўсходняй Беларусі бальшавікі вялі двума шляхамі наступ: на герархію і на народны характар згуртаваньня Беларусаў-каталікоў. У канцы, увязьненьнем кіраўніка Герархіі Я.Э. [J.E. —Яго Эксцэленцыя] Менска-Магілеўскага Біскупа Баляслава Слоскана, палажылі канец усялякім спробам дальшага зарганізаванага ходаньня.
I ў каталіцкай Польшчы не абыйшлося бяз націску на беларускую мову ў рэлігійным жыцьці. Дзеля таго й Палякі стараліся створаную Мураўёвам канцэпцыю „польскай веры“ выкарыстаць дзеля сваіх імпэрыялістычных імкненьняў. Таму за казані ў беларускай мове Беларусы-ксяндзы былі саджаныя ў вязьніцы (як кс. Гадлеўскі, Лісоўскі, Стэповіч ды іншыя), іншых узноў кідалі за межы Полыпчы (як біскуп Абрантовіч, кс. Чарняўскі, Германовіч ды іншыя). Ня кажучы ўжо аб усякага роду шыканах адміністрацыйнага парадку — не давалі дазволу на друкаваньне рэлігійных кніг і г.д-
Успамінаючы пра гэтую нам балючую і крыўдную мінуласьць, мы ня манімся будзіць
i падымаць да помсты за гэты зьдзек над нашай народнай душой — гэта не ляжыць у характары хрысьцянства. Калі, аднак, гутарым аб гэтым, хочам паказаць нашым аднавернікам, якія [дзеля] менаваных мамэнтаў мо яшчэ дасюль не спаткаліся з пытаньн[ямі] вызваленьня народнае душы ў рэлігійным жыцьці, што нашае становііпча — гэта нічога новага, а стары шлях і стары ўклад у нашую скарбніцу адраджэньня, у чым і мы павінны быць пасьлядоўнымі.
Да гэтага хочам яшчэ падняць дух нашых суродзічаў аднавернікаў, каб не пападалі ў камплекс нішшыні з прычыны нашае працэнтовае мяншыні. Мы ня імкнемся па гегемонію ў нацыянальным жыцьці, аднак і ніхто ня можа 4 мільёны Беларусаў-каталікоў выкінуць із жыцьця народу! Калі-б з боку іншых вераў было зроблена толькі натугі, колькі з боку беларускіх каталіцкіх сьвятароў і вернікаў — наша справа ня гэтак^бы цяпер стаяла. I тут ня хочам нікому рабіць ніякага дакору, аднак хочам сказаць, што мы як згуртаваньне здаровае маральна і апраўданае мінуласьцяй маям права голасу і хочам быць далей здаровай часьцінай свайго народу.
Беларусы-каталікі!
Пара ўжо ад сёньняшняга дня парваць із астачамі псыхічнага паняволеньня і ў рэлігійным жыцьці ўжываць сваю родную беларускую мову!
Памятуйма, што ў містычным узьлёце душы да Бога найпростшая дарога ў роднай мове. Гэтага вымагае агульнасьць каталіцкага Касьцёла і інтэрас народу!
Трэба нам каталіцкая арганізацыя!
Беларусы-каталікі сваім паходжаньням, псыхікаю, моваю, сваёй гісторыяй, культураю й звьгчаямі аднолькавыя зь іншымі Беларусамі, значыцца, зь Беларусамі праваслаўнымі й іншымі. Розьняцца Беларусы-каталікі ад іншых Беларусаў толькі сваёю вераю каталіцкай, сваім Касьцёлам каталіцкім і ўсім тым, што з гэтым было або ёсьць зьвязана.
Дзеля гэнае супольнасьці з усім беларускім народам Беларусы-каталікі арганізуюцца разам із усімі іншымі Беларусамі, а дзеля гэтае рэлігійнае розьніцы патрэбна апрычоная арганізацыя каталіцкая.
Агульнымі ўсебеларускімі арганізацыямі будуць арганізацыі палітычныя, гаспадарскія, профэсіянальныя, навуковыя ды бальшыня арганізацый культурна-асьветнага характару; асобнымі беларускімі арганізацыямі будуць арганізацыі рэлігійна-культурныя, культурныя патолькі, паколькі культурнае жыцьцё зьвязана з апрычонай арганізацыяй касьцельнай.
Дзеля менаванага ўжо ў 1906 г. газэта „Нашая ніва“ выходзіць ня толькі кірыліцаю, але й лацініцаю дзеля Беларусаў-каталікоў, што ў масе сваёй прывыкшы да лацінскіх літараў, некаторыя нават кірылічных літараў і ня знаюць. Крыху пасьлей стала выходзіць і асобная беларуская газэта каталіцкая. Яшчэ пасьлей паўсталі й беларускія каталіцкія арганізацыі рэлігійныя.
Зазначыўшы гэта, мы хочам зьвярнуць увагу на той смутны факт, што сярод Беларусаў, сілком вывезяных у Нямеччыну, дагэтуль няма каталіцкае арганізацыі. Ад гэтага цярпяць самі Беларусы-каталікі і беларуская справа. Што за прычына, чаму гэта інтэлігентныя Беларусы-каталікі, што прыймаюць такое дзейнае ўчасьце ў вагульна беларускім арганізаваным жыцьцю, не заняліся арганізаваньнем беларускай масы каталіцкай? Галоўная прычына тая, што просьле вайны ў Нямеччыне сярод вывезеных Беларусаў не аказалася ніводнага каталіцкага ксяндза, бо сьвецкія Беларусы не прызвычаіліся да ініцыятывы ў рэлігійных справах. Ёсьць, праўда, у вангельскай зоне адзін сьвятар вуніят, але ён працуе ў багатых духавенствам Украінцаў. Беларусы-каталікі маюць да яго справядлівы жаль. Але ёсьць яшчэ другая прычына — гэта страх, каб не рабіць пад-
зелу сярод Беларусаў, а нават, каб беларускай арганізацыяй каталіцкай не адпіхаць ад беларускага руху Беларусаў праваслаўных; ёсьць нават табары, дзе з пустога страху, каб не адпіхнуць колькі сотняў Беларусаў праваслаўных, пакінены без апекі вонках беларускага жыцьця тысячы Беларусаў-каталікоў.
Працуючы сярод сваіх аднавернікаў, каталікі, сьведамыя Беларусы (а толькі такія будуць працаваць), ніколі не дапусьцяць нічога такога, піто магло-б быць прычынаю нацыянальнага падзелу сярод Беларусаў або адпіхнуць праваслаўных, бо ўважаюць іх за сваіх братоў. Блізу поўвекавая дзейнасьць беларускай каталіцкай арганізацыі ў Бацькаўшчыне хіба даволі аб гэтым сьветчыць. А калі, не зважаючы на гэта, хтось із праваслаўных зьбезахвоціцца, дык ён Беларус адно целам, а імкненьнямі, ідэолёгіяй чужы нашаму народу, мо нават непрыяцель, і дзеля такіх нельга ўдзержавацца ад арганізаваньня Беларусаў-каталікоў.
Пара, даўно пара пачаць беларускую каталіцкую арганізацыю ў Нямеччыне. У найбліжшым часе такая арганізацыя мае быць закладзена. А няхай ужо цяпер усюды, дзе жывуць Беларусы-каталікі, яны паразумеюцца паміж сабой, каб потым маглі адразу прыступіць да арганізацыі й працаваць!
3 гісторьгі каталіцтва ў Беларусі (Крывіі)
У X стагодзьдзю, яшчэ да агульнага прыйма хрысьцянства ў Крывіі (гэтак называлася тады Беларусь) з паміж Крывічаў былі адзінкі хрысьцяне. Мусілі гэта быць хрысьцяне як заходняга, так і ўсходняга абраду, бо ў Крывіі ішлі тады ўплывы із заходу і таксама з Паўдня, з арабскага сьвету ды зь Бізантыі (у X стг. ўжо пераважаў уплыў бізантыйскі над арабскім).
Бізантыя была ўсходняй палавінаю Рымскага цэсарства. У гэтым часе яна была незалежным ад Рыму гаспадарствам-цэсарствам. У гэтым гаспадарсьцьве панаваў нацыянальны элемэнт грэцкі і мова грэцкая была моваю гаспадарствавай. Але культура ў Бізантыі ня была ўжо антьгчнай грэцкай культураю. Тут была культура й звычаі Блізкага ўсходу, культура старой Сірыі, Бабілёну і іншых краёў Малой і Пярэдняй Азіі. Самі грэкі паддаліся й працяліся гэтай культураю, страціўшы свой ранейшы нацыянальны характар грэцкі.
Ад Рымскага цэсарства, што ўперад валодала прасторамі Бізантыі, самі Грэкі звалі сябе ў гэтым часе Рымлянамі (Romaioi), але з Рымлянамі і з даўнейшымі Грэкамі яны надта мала мелі цяпер што супольнае. Але, як і ўперад, у X стг. Бізантыйцы, у тым ліку Грэкі (бо ў Бізантыі апрача Грэкаў жылі й іншыя народы, толькі там Грэкі стаялі на чале), былі хрысьцянамі; яны былі ў вадзіносьцьве із сусьветным каталіцкім касьцёлам і прызнавалі сьвятога Айца, рымскага папежа, намесьнікам Хрыстовым на зяМлі і галавою ўсяго хрысьцянства. Значыцца, вераю Грэкі ня розьніліся ад хрысьцян Заходняй Эўропы, розьніліся толькі абрадам, бо ў іх быў свой абрад усходні, або грэцкі. Дзеля менаванага тады й крывіцкія хрысьцяне, як заходняга, так і ўсходняга абраду, былі каталікамі.
У канцы X стагодзьдзя ўсе Крывічы, што дагэнуль былі паганамі, прынялі хрысьцянскую веру. Хрысьцянства прынята было зь Бізантыі пераз Кіеў, Крывія тады была заваявана Украінаю, а з Кіева часьцей стыкаліся зь Бізантыяй (па Дняпру й Чорным мору), чымся із Заходняй Эўропаю. Дзеля таго й хрысьцянства пры агульным яго прыйме ў нас прыйшло да нас у ўсходнім, або грэцкім, абрадзе. Але дзеля таго йзноў, што Бізантыя тады была ў вадзіносьцьве із каталіцкім Касьцёлам, дык у канцы X стг. Крывічы прынялі хрысьцянства агульнае, што было на ўсім сьвеце, хрысьцянства каталіцкае, прынялі каталіцтва.