• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Такі адказ мой (Астроўскага. —Я.С.) вельмі не спадабаўся Сівіцы, і ён сказаў: „Я(Сівіца. —Я.С.) маю дакладныя даныя, што Я. Станкевіч гэта гаварыў супроць Ген. Камісарыяту, а вы яго бароніце і ня хочаце мне гэта пацьвердзіць".
    На наступны дзень, 18.12.1942 г., у 6 гадз. увечары, — піша Астроўскі, было другое паседжаньне тых самых асобаў, накаторым „я (Астроўскі. — Я.С.) падрабязна расказаў аб тым, што здарылася, а з чаго вынікала, што адзін з нас не ў парадку, бо-ж Сівіца даслоўна мне паўтарыў словы др. Я.Станкевіча, выказаныя ім пад адрасам Ген. Камісарыяту... Пасьля мае (Астроўскага. — Я.С.) прамовы... кс. В. Гадлеўскі сканфужана ўстаў і сказаў: „Меа culpa, теа maxima culpa! Але я зьяўляюся ўрадоўцам Ген. Камісарыяту і лічыў сваім абавязкам аб гэтым сказаць
    Я, пераканаўшыся, што ніхто не павера цьверджаньням Астроўскага, каб кс. В. Гадлеўскі калі-колечы мог сказаць, што я яго ўдаваў Немцам. Усе ведаюць, што я на таковыя рэчы ня здольны. Ведае гэта і сам Астроўскі. Пішу гэты ліст, каб паказаць, якімі немаральнымі сродкамі карыстаецца пан Астроўскі ў ходаньню із сваімі праціўнікамі. Я ані ня дзіўлюся, што Астроўскі такі ліст напісаў, але я не спадзяваўся, што ён напіша яго так непрадумана, так дурна.
    Ня мае значэньня тое, што Астроўскі, як сам піша, будучы ў Менску праездам із Смаленску ў Баранавічы, меў у Менску сваю гасподу (кватэру), бо мог ён мець шмат гасподаў, у кажным месьце.
    Астроўскі піша, што на паседжаньню 17 сьнежня 1942 г. я крытыкаваў нямецкі Генэральны Камісарыят, завучы яго палітыку нягоднай. (Хто-бы гэта паважыўся зрабіць у быцьцю Астроўскага?) Адылі, як ясна вынікае зь ягонага лісту, я сам сябе ўдаў Ген. Камісарыяту, паведаміўшы яму пра сваю крытыку. Я ніколі не зьбіраўся быць самаўбіўцам, дый яшчэ такім дзівосным спосабам.
    А што да гэнае быццам заявы кс. Гадлеўскага: „Меа culpa, теа maxima culpa... аб гэтым сказаць“, то няго-ж абавязкам урадніка нямецкага Ген. Камісарыяту было вінаваціць перад Беларусамі Беларуса ў тым, што ён удаець яго Ген. Камісарыяту?
    Проста дзіва з такога пісаньня. Няго-ж пана Астроўскага так раптам паніжыліся здольнасьці ў пашквілянцкім прасьцінку? Гэта трэба было-б вітаці, бо тады на 75% зьменшылася-б „бесаўскае" дзейнасьці (маю наўвеце „Бесы“ Дастаеўскага).
    Я канстатую, што ў сьнежню 1942 г. с. В. Гадлеўскі ня быў галоўным школьным інспэктарам і ня быў ніякім іншым ураднікам. Яшчэ за доўга да ягонага арышту галоўным школьным інспэктарам быў др. Скурат.
    Астроўскі ня піша, хто апрача яго, др. Я. Ермачэнкі, кс. В. Гадлеўскага й мяне быў на гэных паседжаньнях 17 й 18 сьн. 1942 г. Я ня ведаю, ці былі тады якія паседжаньні з учасьцем кс. Гадлеўскага й Астроўскага; я на іх ня быў, калі яны й былі. Я быў выехаўшы зь Менску ў падарожжа яшчэ перад 15 сьнежням 1942 г. Было гэтак. Нямецкая акупацыйная ўлада пастанавіла заміж кірыліцы ўвесьці — ведама прынукаю — лацініцу як агульны й адзіны беларускі альфабэт. Аргумэнты супроць гэтае пастановы я падаў на пісьме Ген. Камісарыяту цераз др. Ермачэнку (быў тады загад акупацыйнае ўлады ўсім чыста зварочавацца церазь яго як кіраўніка „Беларускае Народнае Самапомачы“), а другі эгзэмпляр, дзеля пэўнасьці, я аддаў беспасярэдне Г ен. Камісарыяту (на рукі Сівіцы,
    што спаўняў ролю міністра асьветы ў Менску). He зважаючы на гэта, у Ген. Камісарыяце ўважалі, што я як беларускі лінгвісты павінен ехаць у Бэрлін і там разам ізь нямецкім лінгвістым, праф. Фасмэрам, прыгатаваць праект рэформы беларускае лацініцы. Я быў супроць рэформы, але ўважаў карысным выказаць і Фасмэру свае аргумэнты ў справе беларускага альфабэту.
    Свае падарожжа як спэцыялістага да Бэрліну я пастанавіў выкарыстаць, каб дастаць дазвол на падарожжа да Летувы, дзе я, уцякаючы ад балыпавікоў у чырвені 1940 г., быў пакінуўшы рукапіс свайго слоўніка, і заехацца да Прагі даведацца да свае сям’і. Так і сталася. Загадзя выехаўшы, я знайшоў на летувіскім сяле свой рукапіс, па дарозе да Бэрліну задзержыўся на колькі дзён у Варшаве, дзе, між іншага, бачыўся з ксяндзом П. Татарыновічам, у Бэрліне колькі разоў сустракаўся з Фасмэрам ды бачыўся з тамашнімі Беларусамі і 23 сьн. быў у Празе.
    Зацемлю гэтта, што Астроўскі, даведаўшыся ўзімку 1944—1945 г., да свае дачкі ў Празе, казаў мне, што ўстаноўлена, што гэта праўда, бо калі Астроўскі выдумляе пра мяне, то мог выдумаць і пра др. Ермачэнку.
    Менаваўшы гэтага праф. Фасмэра, хачу зацеміць, што ён аказаўся станаўкім праціўнікам гітлераўцаў, ён казаў мне, што „сярод нацыстых няма інтэлігенцыі" (пад інтэлігенцыяй ён, відавочна, разумеў запраўдных інтэлектуалістых), гаварыў, што павіннасьцяй нямецкіх прафэсараў бараніць ад нацыстых інтэлігенцыю паняволеных Немцамі народаў і што ён абараніў якогась выдатнага Нарвэга. Мы таксама былі згодныя зь ім і што да беларускае абэцэды. Ен казаў, што ўжо пісаў нацыстым, што няхай Беларусы ўжываюць той альфабэт, які яны маюць, зн., кірыліцу. Калі яму заявілі, што ўвядзеньне лацініцы ўжо пастаноўлена і застаецца толькі яе рэфармаваць, то ён адказаў, што ня трэба рэфармаваць. Мы згадзіліся, што ён перадасьць нямецкай уладзе супольны наш пагляд, што беларуская лацініца рэформы не патрабуе.
    3 высокай пашанай Я. Станкевіч.
    Хто можа ехаць да Амэрыкі
    Паводля акту дапамогі ўцекачом, прынятага амэрыканскім Кангрэсам і 7 жніўня падпісанага прэзыдэнтам
    Дзеля таго штоў кароткім паведамленьні Галоўнае Рады Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў № 33—34 і 35 (164—165 і 166) „Бацькаўшчыны" і шыршым паведамленьні Рэдакцыі „Бацькаўшчыны" ў № 36 (167) пра менаванае ў назове гэтага артыкулу прапушчаныя некаторыя патрэбныя ведамкі, аўтар гэтых радкоўуважае патрэбным дапоўніць менаваныя паведамленьні; а каб чытач не заблытаўся, чытаючы колькі паведамленьняў, дык у артыкуле-паведамленьні гэтым будзе паўторана й тое важнейшае, што сказана ў папярэдніх двух.
    Акт памогі ўцекачом дазваляе прыняць да Амэрыкі 214 тысячаў уцекачоў у дадатак да звычайных квотаў, прызнаваных кажнаму гаспадарству. Пералічым тыя пункты гэтага Акту, з каторых могуць скарыстаць Беларусы. Вось-жа, першае, Акт перадбачае 35 тысячаў уцекачоў із-за зялезнае заслоны, каторыя жывуць цяпер у Заходняй Нямеччыне, у заходняй часьці Бэрліну і ў Аўстрыі. (Да гэтае колькасьці ня ўходзяць уцекачы Немцы, бо ім прызначаная асобная квота.) Другое, 10 тысячаў, што жывуць цяпер у эўрапэйскіх часьцях гаспадарстваў, уходзячых да Атлянтычнага пакту, значыцца, тыя ўцекачы, што жывуць у Бэльгіі, Францыі, Галяндыі, Італіі, Люксэмбургу, Партугаліі, Нарвэгіі, Даніі й Вялікабрытаніі (было надрукавана абмыльна ў № 36 „Бацькаўшчыны“, што Вялікабрытанія сюды ня ўходзе). Апрача таго, да ліку гэтых 10 тысячаў уходзяць уцекачы, што жывуць цяпер у Швэдыі, на вольнай тэрыторыі Трыесту, у Іране й
    Турэччыне. Адылі, калі жывучыя ў менаваных краінах сталіся грамадзянамі гаспадарства, у каторым жывуць, то яны не падпадаюць пад Акт памогі ўцекачом. Трэйцяе, 2 тысячы ўцекачоў, што былі ў польскай арміі ў часе Другое сьветнае вайны, жывуць цяпер у Вялікай Брытаніі, але не прасілі брытанскага грамадзянства. Чацьвертае, 2 тысячы эўрапэйскіх уцекачоў, што жывуць на Далёкім Усходзе на прасторах, абнятых амэрыканскімі консульствамі.
    Як бачым, менаваная колькасьць не малая, і ўсе Беларусы могуць ізь яе скарыстаць, калі ня будуць агіляцца, а загадзя парупяцца.
    Шо-ж трэба рабіць, каб скарыстаць з Акту памогі ўцекачом? Адна работа ў краёх, дзе жывуць уцекачы, другая — у Задзіночаных Гаспадарствах Амэрыкі.
    У краёх пражываньня самі ўцекачы павінны зрабіць усё патрэбнае. Радамі ім будуць служыць тамашнія арганізацыі беларускія, у каторых, ведама, яны павінны быць зарэгістраваныя. Найперш трэба без адвалокі ўсім уцекачом, жадаючым выэміграваць да Амэрыкі, зарэгістравацца ў мясцовага амэрыканскага консуля. Консулі заладжваюць справы ў парадку зарэгістраваньня; хто барзьдзей зарэгіструецца, той будзе мець болей шанцаў на адзержаньне візы.
    Да кансульстваў павінны зьвярнуцца й тыя, што ўперад зарэгістраваліся і цяпер чакаюць свайго нумару. У кансульстве ім трэба даведацца, ці яны змогуць карыстаць із Акту памогі ўцекачом. Ужо ведама, іпто асобы, зарэгістраваныя ў консуля як ДП і прызначаныя да сэкцыі „3 сі“ права перасяленьня ДП з 1948 году, з новага права пра перасяленьне, значыцца, з Акту памогі ўцекачом, не карыстаюць. Гэтыя, так званыя „трыцэтнікі", йдуць па даўнейшай лініі, і іхную справу перасяленьня заладзяць консулі на аснове папярэдняга права ў межах квоты.
    Другое, што трэба зрабіць па месцы пражываньня, гэта забясьпечыцца грашмі на дарогу. У № 36 „Бацькаўшчыны“ надрукавана, што „кошты транспарту ўцекачоў, якія ня могуць іх аплаціць самі, будзе пакрываць Міжнародны Міграцыйны Камітэт у Жэнэве, дырэктарам каторага зьяўляецца сп. С. Гібсон“. Вось-жа трэба даводзіць, што ня можаш сам заплаціць за дарогу. А калі так, дык напэўна будуць і такія прыпадкі, што і заплаціць ня можаш, і давесьці ня можаш. Дзеля таго таковыя ўцекачы малі-б парупіцца, каб, на ўсякі прыпадак, забясьпечыцца грашмі на дарогу і зь якіх-колечы іншых магчымых жаролаў. Прасіць аплаты коштаў дарогі да Амэрыкі трэба ў Міжнароднага Міграцыйнага Камітэту ў Жэнэве за пасярэдніцтвам установаў, што неаднолькавыя ў кажным гаспадарстве пражываньня ўцекача. Трэба спадзявацца, што ў найбліжэйшым нумары „Бацькаўшчыны" Галоўная Рада Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў Нью Ёрку падасьць адрысы гэтых установаў.
    Яшчэ трэба дадаць, што, як паведамляюць із урадавых амэрыканскіх жаролаў, новае права вымагае ад жадаючага выехаць да Амэрыкі, каб ён быў маральны й здаровы. Права забараняе выдаваць візы тым, што ня могуць даць ведамкаў пра сваё жыцьцё прынамся за два гады перад паданьнем просьбы на візу.
    Другую часьць работы дзеля выезду нашых людзёў да Амэрыкі павінна зрабіць за акіянам беларуская эміграцыя ў Задзіночаных Гаспадарствах, г.зн. галоўна ейная агульная арганізацыя — Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне. Кажны эмігруючы мусіць мець паручніка („спонсора"), каторы выдасьць дакумэнт (,,ашуранс“), запэўняючы, што ён забясьпеча прыяжджаючаму працу й гасподу. Паручнік мусіць быць амэрыканскім грамадзянінам. Гэты пункт не тарнуецца да тых імігрантаў, што маюць сваякоў, стала жывучых у Амэрыцы, калі будзе даведзена, што прыяжджаючы ня будзе цяжарам грамадзтву. Дзеля таго піто сярод новай эміграцыі беларускай яшчэ няма амэрыканскіх грамадзян, а з паміж старой нацыянальна сьведамымі ёсьць адно лічаныя адзінкі, ды й тых сьведам’е на пункце замярзаньня, справа знаходжаньня паручнікаў, што выдавалі-б „ашурансы“, будзе цяжкай. Калі-б абмежыцца тут адно паведамленьнем у газэце, што