За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
або іншае пытаньне ў беларускай рэдакцыі. Але асабліва стыкалася з Ластоўскім беларуская моладзеж.
Найперш у самых сабе людзі носяць свайго ворага. У вадных ён меншы, у другіх болыпы; звычайна найнебесьпячнейшы ў моладзежы. Хрысьціянства гэта добра зразумела і стварыла супроць яго глыбака прадуманыя абараняючыя сяродкі. Ня гэтымі сяродкамі, але „заражаючы" маладзёнаў ідэяй беларускага нацыянальнага адраджэньня Ластоўскі ратаваў іх і маральна. Мне здаралася сустракацца зь людзьмі, каторыя казалі, што калі-б Ластоўскі не прышчапіў ім беларускае ідэйнасьці ў іх школьным веку, дык яны ня толькі зьгінулі-б для свайго народу, але загінулі-б і маральна.
Трэба ведаць, што Ластоўскі ня быў даматур нат у менска-віленскім абсягу; ён нярэдка выяжджаў вонкі, маючы адмысловыя нацыянальна-адраджэнскія заданьні.
Няма што й казаць, што Ластоўскі браў дзейнае ўчасьце ў розным нацыянальным жыцьцю арганізацыйным.
Ластоўскі быў добрым публіцыстым. Ен друкаваў свае артыкулы ў „Нашай ніве“ пад рознымі мянушкамі, галоўна пад мянушкаю Юры Верашчака і Власт (скарачэньне імені й прозьвіпіча). Памятую, што ягоныя артыкулы адзначаліся гарачым тэмпэрамэнтам і часта нацыянальным абурэньнем.
У сваёй вуснай і пісьменнай нацыянальнай прапагандзе Ластоўскі розьніўся ад Антона Луцкевіча і іншых публіцыстых сацыялістых, а таксама ад такіх, як Антон Лявіцкі (пісьменьнік Ядвігін Ш.), што мелі (гэтыя другія) мякка-шляхоцкі падыход да здэнацыяналізаванага беларускага панства. Гэтыя, як і адныя, так і другія, пісалі пра край ізь пяцьма нацыямі (Беларусы, Лятувісы, Жыды, Палякі й Расейцы) ды што польскія (запраўды спалячаныя) паны ў Беларусі маюць павіннасьць закладаць (прыватныя) беларускія школы. Такі спосаб прапаганды не даваў рэзультатаў у тых, да каго ён быў зьвернены. Панове, ведама, мелі павіннасьць закладаць беларускія школы, але яны яе не спаўнялі і, пакуль заставаліся ў чужанацыянальным палоне, ня было надзеі, што споўняць, як ім гэта не прыпамінай. А што да „пяцёх нацыяў", дык, калі браць край у яго палітычна-гістарычнай цэласьці, былі толькі тры народы — Беларусы, Лятувісы й Жыды; а калі абмежыцца аднэй этнаграфічнай Беларусяй, дык два — Беларусы й Жыды. Палякі й Расейцы ў Беларусі — гэта спалячаныя або змаскаленыя Беларусы і, замест адклікацца да іхнага маральна-людзкога абавязку, валей было вымагаць спаўненьня павіннасьці нацыянальнай. Гэтак Ластоўскі й рабіў. „Сплачвайце доўг!“ — пісаў ён, зварочуючыся да здэнацыяналізаванага беларускага панства. Гэткі спосаб быў адзіна правільны. Пэўне й ён — прынамся гэным часам — мала вырваў з чужое ідэялёгіі тых, што былі ў яе моцна ўгразьлі; затое ён ратаваў тых, што былі на дарозе да ўгразьненьня. Тымчасам спосаб першы ня толькі разьмінаўся з праўдаю, але й быў небясьпечны з боку нацыянальнага: ён заглушаў, усоньваў сумленьне ў бязьдзейных, абыякавых або й проста здраднікаў, бо даволі ім уважаць сябе за небеларусаў, каб чуцца нявіннымі. Ластоўскі і падобныя да яго сваім шчырым просталінейным спосабам вельмі траплялі да перакананьня тым, што былі беспасярэдна з народу, асабліва моладзежы. Што дыкжэ Ластоўскі тарнаваў такі спосаб, выясьняецца тым, што ён сам быў беспасярэдна з народу.
Просьле даўгога паняволеньня, уціску, зьдзекаў, нішчэньня, нярэдка фізычнага, сыстэматычнай прадуманай асыміляцыі ў нашага народу засталася толькі мова і — мінуласьць. Мала які народ устоіць без свае мовы, а каторы і ўстоіць, як Жыды, дык імкнецца аднавіць сваю мову. А бяз мовы й мінуласьці — гістарычнае традыцыі — ніводзін народ ня можа ўстоіць, каб ня стацца пагноем іншым. Дзеля таго мова й гістарычная традыцыя — гэта найпатрабнейшыя й найдарожшыя скарбы народу. Гэта зразумеў Ластоўскі і парупіўся пра долю гэтых скарбаў. Ен студыюе гісторыю Беларусі ды піша й друкуе сваю „Кароткую гісторыю Беларусі". Але студыюе, як і ўсё, саматугам, не здабывае навуковае мэтоды. Дзеля таго, дарма што ён ведаў шмат гістарычных фактаў, „Ка-
роткая гісторыя Беларусі“ ягоная слабшая заўперад іншымі напісаныя, прыкладам, шмат слабшая за гісторыю Беларусі М. Даўнара-Запольскага, як з гледзііігча навуковага, так і нацыянальнага. Ёсьць вялікае выданьне „Жнвопнсная Россня", у трэйцім, таксама вялікім томе яе ёсьць гісторыя Беларусі, надрукаваная ў дзьвюх асобных часьцях, адна часьць завецца „йсторня судьбы Белорусского Полесья“, другая — „йсторпя судьбы Лнтовского Полесья"; абедзьве часьці адна адну дапаўняюць. Дзьве (а не адна) гісторыі Беларусі зьявіліся тут згодна із штучнымі расейскімі назовамі. Расейцы, забіраючы Беларусь, Віцебпічыну й Магілеўшчыну назвалі „беларускай губэрняй", Меншчыны ніяк не назвалі, а за Віленшчынаю, Горадзеншчынаю разам з Ковеншчынаю пакінулі стары назоў задзіночанага гаспадарства беларускага — Літва. Абедзьве менаваныя часьці гісторыі Беларусі напісаў Адам Кіркор, беларускі пан ізь Сьлівіна ў Магілеўшчыне, вельмі плодны аўтар. Хіба дзеля таго, што гісторыя Беларусі Кіркорава была нейкай ды багатай фактамі цэласьцяй, чаго не ставала іншым асобным гістарычным апрацаваньням, яе браў за зразу (пробку) Ластоўскі і ёю, відаць, найболей карыстаўся.
Але дарма што „Кароткая гісторыя Беларусі" Ластоўскага, з прычыны нястачы навуковае прыгатовы ў яе аўтара, слабшая за папярэднія, яна зрабіла за іх шмат болей. Прычыны гэтага былі, што яна напісана пабеларуску, што ўжывала хоць і толькі што неабдумана пашыраны, але ўжо зразумелы інтэлігенцыі назоў „Беларусь", „беларускі“ і пад., што мела гатовых сваіх чытачоў і пашыральнікаў, якімі былі беларускія адраджэнцы — адным чынам, дзеля таго што гэта было выданьне беларускага руху і дзеля руху.
Заняўся Ластоўскі і беларускай моваю. Сярод нашых людзёў ёсьць часта хвальшывае перакананьне, што Беларусу беларуская моваведа ёсьць навукаю найлягчэйшай — бо што-ж, і так Беларус умее пабеларуску. А тымчасам гэта ня так. 1 гэта бачым таксама з прыкладу Ластоўскага. Дарма што ён надта рупіўся пра родную мову, мог заняцца толькі слоўнікам ды, выдаўшы слоўнік, запраўды папсаваў багаты матар’ял. Ягоны слоўнік ані навуковы, ані практычны, ані матар’ял да аднаго або другога. I такім ён застанецца, пакуль ягоны зьмест ня будзе правеяны і ня будзе адлучанае зярнё ад мякіны, бо Ластоўскі памяшаў прыродныя словы беларускія із словамі ім самым робленымі або някрытычна запісанымі й выпісанымі. Карыстацца такім слоўнікам трэба вельмі асьцярожна, а не спэцыялістаму валей і зусім не карыстацца. Шкоднасьць такога карыстаньня адбіваецца на вершах Сяднёва. Але рупнасьць Ластоўскага пра родную мову заслугоўвае найбольшай пашаны. Каб сучасныя нам беларускія студэнты мелі хоць часьць такое рупнасьці, а зь ёй і беларускай мове не пагражала-б вялікая небясьпечнасьць.
Зь менаванага бачым, што Ластоўскі браў справы глыбака, з карэньня. Дзеля таго-ж ён стараўся аднавіць і пашырыць наш стары, праўдзівы нацыянальны назоў „Крывічы“.
Ластоўскі й пісьменьнік. Ен пісаў апавяданьні ды вельмі ўмела й хораша апрацоўваў легенды, што лучылася зь ягонымі гістарычнымі зацікаўленьнямі. Ен і этнограф, але тут такі, які і гісторык. Знаўся ён на памятках старога беларускага й чужога мастацтва, хоць і далёка быў у гэтым знацьцю ад Івана Луцкевіча. Наапошку трэба адцеміць, што ён заўсёды быў і палітык.
Хто мог спадзявацца ад самавука такога шырокага кругазору, вялікіх веданьняў, такое ўсебаковае дзейнасьці? Ён вялікі ў сваіх імкненьнях, у любові свайго народу і ў працы для яго. 3 прьгчыны паднявольнага палажэньня нашага народу, Ластоўскі ня меў навуковае прыгатовы. Каб яе меў, дык быў-бы вялікім гісторыкам мастацтва, а мо’ й моваведам, а напэўна добрым этнографам.
Наш край — гэта край вялікіх людзёў. Лятувісы, што прысабечуюць сабе нашу гісторыю, гэта адзначаюць навет у сваім нацыянальным гымне. А калі-б ня нашая нацыянальная няволя, дык вялікіх людзёў у нас было-б шмат разоў болей і працавалі-б яны не на чужых, а свае таленты аддавалі-б свайму народу.
Беларусь на конадні Першае сьветнае вайны
Што такое конадзень?
Конадзень — гэта апошні дзень перад чымсь. Кон значыла даўней канец, значыцца, конадзень — канцавы, апошні дзень перад чымсь важным або наагул перад днём, пра які мова. Гэтак, конадзень Каляд — 24 сьнежня; у нас гэты конадзень завуць Куцьцёй. Конаднём Вялікадня ёсьць Вялікая Сыбота. Але ў значаньню шырэйшым конадзень якога вялікага гістарычнага здарэньня, якой гістарычнай пары можа азначаць гады, дзесяткі і нат сотні год. Гэтак, пад конаднём нараджэньня Хрыста можна разумець сто і болей год. Дык і пад Беларусяй на конадні Першае сьветнае вайны я разумею Беларусь ад 1905 да лета 1914 г. Чаму я выдзяляю гэты час? Бо толькі ў 1905 г. было дазволена ў Расейскай імпэрыі друкаваць беларускай моваю, а дагэтуль было забаронена; a 1914 г. прынёс новае вялікае здарэньне — Першую сьветную вайну, каторай усходні фронт праходзіў цераз нашую Бацькаўшчыну.
Як усе мы ведаем, уся Беларусь перад Першай сьветнай вайною была пад Расеяй.
3 каго складаўся тады наш народ на ўсёй вялікай прасторы?
Асноваю яго было сялянства. Ад сялян мала або й зусім ня розьнілася засьценкавая шляхта, але дзеля таго, што прадзеды шляхты не рабілі прыгону — паншчыны, шляхта ўважала сябе за штось лепшае, вышшае за сялян. Адлі было мяшчанства, каторае розьнілася ад першых дзьвюх групаў перш-наперш тым, што жыло ў местах і мястэчках. Заняткам мяшчане не заўсёды розьніліся ад сялянаў, бо вялікая часьць іх займалася таксама ўрабленьнем зямлі, але паміж мяшчан было больш рамесьнікаў, а дзе былі хвабрыкі, там мяшчане былі й работнікамі. Адлі йшлі розныя „паны“. Гэта былі паны, што мелі шмат зямлі, або ўраднікі (чыноўнікі), ахвіцэры, прамыслоўцы, навет інтэлігенцыя вольных заняткаў — дактары, адвакаты, мернікі (каморнікі), вучыцялі — усіх іх наш народ зваў панамі, сабе пакідаючы назоў найагульнейшы, што ад яго адабраць ніяк нельга было, назоўлюдзёў. Гэтак, прыкладам, казалі: „Гэна панскае поле, а гэта людзкое".
Як жылося кажнай зь менаваных групаў нашага народу?
Ралейныя паны, значыцца, вялікія собсьнікі зямлі, мелі багацьце, а паўпанкі, што мелі па двару або хвальварак, прынамся дастатак. Усе гэтыя ралейныя паны былі дваране (дваранамі была й шляхта, але ня ўся). А дваране мелі ўсе чыста правы. Яны маглі паступіць у якую хаця школу і быць найвышшымі ўраднікамі. Апрача таго, вялікія собсьнікі зямлі плацілі прапарцыянальна меншы падатак за сялян. У Амэрыцы і ў іншых справядлівых гаспадарствах, калі, дапусьцім, адныя зарабляюць у год 2 тысячы даляраў, а другія 5 тысячаў, дык другія за кажны даляр плацяць падаткі большыя за першых, а ў Расеі было наадварот — бедныя плацілі з кажнае дзесяціны падатак большы, як багатыя. У Расеі ніколі ня было справядлівасьці. Гэткім парадкам, дваране ня толькі мелі грамадзянскія правы, але й мелі яшчэ прывілеі. Сяляне й мяшчане ня былі грамадзянамі, але былі падданымі.