За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Іншымі вялікімі спробамі ваеннымі зьвярнуць палітычную незалежнасьць Беларусі былі паўстаньні 1831 і 1863 г. I тут таксама адбіваецца традыцыя беларускае гаспадарствавасьці, хоць і ня так моцна, як уперад. Дарма, што Кастусь Каліноўскі заве наш народ „беларусамі" („Беларусы, браты мае родныя...“), што было ўплывам на яго пецярбурскіх студыяў, але ён дыктатар „Літвы“ і будучае незалежнае беларускае гаспадарства мела складацца не з аднае Беларусі, але й з Аўкштоты-Жамойці. Можна сказаць, што і ўсе інпіыя дзеячы беларускага паўстаньня 1863 г. былі беларускімі традыцыяналістымі.
Адцемлю яшчэ адно адбіцьцё „літоўскае“ плыні ў палітычным беларускім адраджэньні. У Перпіую сусьветную вайну ў Вільні паўстае праект „Вялікае Літвы“ — беларускалетувіскае фэдэрацыі і выдаюцца адпаведныя дэклярацыі. Душою гэтага праекту былі беларускія адраджэнцы — піянэры, яны-ж закладнікі „Нашаніўства", браты Іван і Антон Луцкевічы. У іхнай радзіме ня толькі захаваліся, прынамся да некаторай меры, родавыя традыцыі беларускай гаспадарствавасьці, але й першы знаў добра беларускую мінуласьць як археалёг, а другі быў добрым палітыкам. Прычына гэтай канцэпцыі была ў тым, што беларускія палітыкі здавалі сабе справу зь недастатковай сілы тагачаснага беларускага адраджэнскага руху. Але што гэтакая канцэпцыя магла лёгка, без натугі паўстаць, дык гэта залежыла ад беларускае гаспадарствавае традыцыі. Бяссумлеву, лягчэй было стварыць і ўдзержыць незалежнае беларускае гаспадарства ў сувязі зь Летувою, чымся безь яе. Есьць людзі, ня знаючыя нашае палітычнае мінуласьці, і адначасна палітычныя прымітывы, якім здаецца, што палітычная сувязь ізь кім-хаця ёсьць утратаю палітычнае незалежнасьці й тым самым ледзь ня зрадаю свайму народу ў тых, хто да гэтага імкнецца. А тымчасам беларуска-летувіская фэдэрацыя, ці канфэдэрацыя, толькі адбудавала-б даўнейшае беларускае гаспадарства, адно з тэй розьніцаю, што даўней аўкштоты-жмудзіны былі народам безгаспадарствавым, а цяпер яны былі-б незалежныя ў сваей часьці, а беларусы ў сваей. Толькі адзін закід можа быць зроблены менаванай канцэпцыі, наймя той, што, як кажа прыказка, „даганяючы, не нацалуешся", нельга
рабіць беларуска-летувіскага зьвязу бяз згоды летувісаў. Але такі закід зьмякчаецца тым, што невялічкая часьць летувіскае інтэлігенцыі спрыяла такой канцэпцыі ды падзьдзержывалі яе г.зв. краёўцы, людзі, што дагэнуль, а нярэдка й дагэтуль, ня ведалі, як самавызначыцца — беларусамі ці жмудзінамі, але ведалі яны толькі, што іхныя продкі былі добрымі грамадзянамі гістарычнае Літвы, і самі хацелі такімі быць.
Цэзары й цэзары-макулінкі
Калісь Гай Юль Цэзар казаў, што ён лепей будзе першы на сяле, чымся другі ў Рыме. Адылі ён толькі імкнуўся быць першым у Рыме, пра сяло ня думаў.
Да чаго меў-бы імкнуцца беларускі „Цэзар“, калі-б ён быў падобны да рымскага? Вось-жа імкненьнем яго павінна было-б быць зрабіць запраўднае й вялікае дабро паняволенаму народу. Калі-б гэткае дабро было ня толькі запраўдным дабром вялікім, але й найбольшым, раўнуючы да вялікае работы, зробленае гэтаму народу іншымі, дык такі Беларус быў-бы найвялікшым у сваім народзе, быў-бы ў ім першым — быў-бы беларускім Цэзарам. Быў-бы ім, хоць-бы яго ніхто за такога не ўважаў. Гэта быў-бы „Цэзар“, што дапяў свае мэты. Але Цэзарамі ў сваім імкненьню былі-б і ўсе тыя, што хоць не давялі свае мэты зрабіць вялікае й найбольшае дабро свайму народу, але да гэтага імкнуліся, бяз увагі на тое, як далёка яны выперадзілі іншых. Падчыркваю, што дабро мусіць быць вялікае, бо-ж і Рым быў вялікі. Ці былі ў нас свае Цэзары? Былі такія, што дапялі свае мэты, як Рагнеда, Брачыслаў Заславіч Полацкі, Усяслаў Вялікі, Алег Северскі, Расьціслаў Смаленскі, Міндоўг, Гэдымін, Альгерд, Вітаўт, Скарына і іншыя. I было шмат Цэзараў у сваім імкненьню такіх, што ўпорыста заўсёды імкнуліся зрабіць вялікае дабро свайму народу, хоць час і абставіны не далі ім гэтае магчымасьці. У наш час з пэўнасьцяй можам залічыць да таковых Бр. Эпімаха-Шыпілу і братоў Івана й Антона Луцкевічаў, але, напэўна, былі й іншыя, ведамыя й няведамыя. Кажны, хто імкнецца зрабіць запраўднае вялікае дабро свайму народу, бяз увагі на тое, на колькі іншыя ў гэтым ад яго астаюцца, ёсьць ужо дзеля свайго гэтага імкненьня Беларусам вельмі карысным, вялікім, — нашым Цэзарам.
А цяпер прыгледзьмася, ці ёсьць Цэзары сярод нашае эміграцыі? Ня пытаймася пра такіх, што дапялі свае мэты, бо пра гэта можа адказаць адно будучыня, адно пра такіх, што ўпорыста імкнуцца зрабіць запраўднае вялікае дабро свайму народу. Бяссумлеву, яны ёсьцека.
Але ёсьць шмат і такіх, што ня імкнуцца зрабіць вялікага дабра беларускаму народу, але толькі імкнуцца быць наперадзе ў іншых Беларусаў у гэтай рабоце. Калі яны ў беларускім руху стаяць сваёй работаю наперадзе або стаяць вышэй за іншую, асабліва супаруючаю арганізацыю або асобу, дык гэтым і здаваляюцца, ня імкнуцца да вялікага дабра. Як часта на зацемку, што мала або й нічога ня робіцца, вам адкажуць: „А мы зрабілі болей, чымся тыя а тыя“. А тымчасам, што з таго „болей“, калі яно малое або й мала адышло ад нічога? Нат болей, яны часта здавальняюцца, калі іх адноўважаюць за ідучых у рабоце наперадзе, хоць запраўды яны астаюцца ад іншых. Мала гэтага, яны часта паніжаюць сваіх беларускіх супараў і шкодзяць ім, абы толькі самым выглядаць большымі. У такім прыпадку яны ня толькі ня йдуць наперад, але йдуць назад, заміж даваць карысьць, робяць шкоду. Ад гэтага паўстаюць звады, інтрыгі, шкоджаньне ў рабоце, абмовы, нат удаваньні, і заміж ходаньня із запраўднымі варагамі свайго народу, узьнікае ходаньне на жыцьцё й сьмерць із сваім ідэйным сябрам Беларусам. Больш, хіба, чымся 75% усяго вольнага часу й энэргіі трацяць у нас гэтыя людзі на гэта. Прыгледзьцеся да работы й дзейнасьці сваіх знаёмых і вы знойдзеце сярод іх гэткіх. Гэта „Цэзары“ адваротныя рымскаму, яны ня імкнуцца стаць „першымі ў Рыме“, зн., у даным прыпад-
ку ў беларускім народзе, зрабіць яму вялікае дабро, але адно быць або толькі выглядаць большымі за іншых Беларусаў; гэта Цэзары ў сваім сяле.
Такое абмежанае, а часта й немаральнае „цэзарства" ёсьць аднэй із хваробаў нашае інтэлігенцыі. Спала яна, інтэлігенцыя, хіба, ад найцямнейшае часткі наіпага сялянства. Надта абмежаны, вузкі кругазор гэтае часьці сялянства не даваў яму магчымасьці шыршага пагляду; ён бачыў толькі за мяжой свайго суседа, і калі той быў багатшым за яго, то гэты завідаваў і шкодзіў яму, як быццам большы суседаў дабрабыт мог быць яму шкодным. Але пану не завідаваў, бо „на тое пан, каб быць багатым". Гэтак і нашыя Цэзары сяла. Яны ня імкнуцца зраўняцца зь дзеячамі вялікае работы іншых народаў, але толькі жадаюць быць або выглядаць вышшымі за ўсіх або некаторых працаўнікоў народу.
Як кажную, так і гэтую хваробу трэба лячыць. А каб лячыць, трэба перш-на-перш яе выяўляць, пазнаваць. I кажнаму самому трэба старацца ня быць цэзарам-макулінкаю, ліліпутам або йшчэ й хвальшывым. Найлепшы лек на гэтую хваробу самому сабе ёсьць запраўдная нацыянальная ідэйнасьць. Трэба ведаць, што работа іншых ніколі ня зможа засьціць добрае работы твае. Трэба таксама ведаць, што можна стаць вялікім, значыцца, зрабіць вялікае дабро свайму народу, і калі толькі памагаем іншаму ў ягонай вялікай рабоце. Гэткім быў Давід Горадзенскі, што памагаў Гэдыміну гаспадарстваваць і ўдачна бараніў наш далёкі Пскоў; гэткім быў Зыгмон Карыбутавіч і Сохвія Гальшанская, што памагалі Вітаўту пашыраць і ўмацняць задзіночаную Беларусь. Таксама можна быць вялікім, умеючы выбіраць сабе ўмелых памачнікоў і шанаваць іх, або людзёў, што робяць тую-ж работу, што й ты, адно ў меншых памерах. Вялікім быў Міндоўг і дзеля таго, што меў здольных ваяводаў, дарма што сам асабіста не хадзіў на вайну. Дабро ня можа шкодзіць дабру, як і сьвятло сьвятлу.
Пісьмо ў Рэдакцыю
Паважаны спадару рэдактару, калі ласка, надрукуйце ў „Бацькаўшчыне" наступны мой ліст.
Прыпадкам лучыў мне № 2 (8) (зь лютага 1953 г.) часапісу „Незалежная Беларусь", пашквільнага „ворагу беларускага вызвольнага руху“, каторы ёсьць, як ведама, экспазытураю Радаслава Астроўскага. У гэтым нумару „НБ“ надрукаваны ліст Р. Астроўскага з мэтаю паганьбіць маё добрае імя. Я мушу ладне зацытаваць із гэнага лісту, каб паказаць, чаго ён варты.
Пан Астроўскі піша:
17 сьнежня 1942 г. я (зн., Астроўскі. —Я.С.)... зайшоў зь візытаю і да кс. В. Гадлеўскага... Утой час кс. В. Гадлеўскі быў школьным інспэктарам Генеральнага Камісарыяту Беларусі...
Пры гэтым ён [Гадлеўскі] мне (Астроўскаму. — ЯС.) сказаў, што найбольшы клопат мае з др. Янкам Станкевічам, які стала даносіць на яго Юрдзе (Юрда — гэта начальнік, здаецца, палітычнага аддзелу Генеральнага Камісарыяту. — Я.С.).
Прыймаючы пад увагу, што д-рам Ермачэнкай на 6-ую гадзіну вечара таго-ж 17 сьнежня было назначана, у сувязі з маім прыездам, паседжаньне беларускага актыву, сябрам каторага я (Астроўскі. —Я.С.) быў, я прасіў кс. Гадлеўскагападняць гэтуюсправу на паседжаньні актыву.
На паседжаньні кс. Гадлеўскі публічна заявіў, што др. Янка Станкевіч, які быў так-жа прысутны на гэтым паседжаньні, стала робіць на яго — Гадлеўскага даносы акупацыйным уладам. Др. Я. Станкевіч не запярэчыў гэтаму, а пачаў апраўдаваць сваё паступаньне „нягодным", як ён сказаў, паступаньнем школьнагаінспэктарадыяшчэбольш нягоднаю палітыкай Гекеральнага Камісарыяту. Пры гэтым вывязалася спрэчка паміж кс. Гадлеўскім і др. Я. Станкевічам, якіў вельмі грубай форме выказваўся так супроць кс. Гадлеўскага, як і супроць Генеральнага Камісарыяту.
На наступны дзеньу поўдзевятай гадзіны раніцаю намаю кватэру (на Ленінградзкайвул., нр. 5) зьявіўся ў партыйнай формечыноўнік Генеральнага Камісарыяту г. Сівіца і спытаўся мяне, ці праўда, што ўчора на зборцы беларускага актыву др. Я. Станкевіч вельмі востра выказваўся пад адрасам Ген. Камісарыяту? Пры гэтым Сівіца паўтарыў мне даслоўна тое, што гаварыў др. Я. Станкевіч. Зразумеўшы, што тут нешта дзеецца нядобрае, што сярод актыву ёсьць нейкі „сэксот" Ген. Камісарыяту, я (Астроўскі; — Я.С.) запярэчыў гэтаму і сказаў, штоён мыляецца, што ня супроць Камісарыяту выступаў і гэтак гаварыў др. Я. Станкевіч, а супроць Гадлеўскага, зь якім, відаць, у яго ёсьць нейкія непаладкі.