• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Як мы бачылі, Саўчыц вымагае ад беларускіх патрыётаў, Родзевіча й Калодкі, ступрацэнтнага выдзержаньня беларускае „лініі“ на працягу ўсяго іхнага жыцьця. Паглядзім, ці й іншым ён ставіць такія вымаганьні. Пачнем з Астроўскага, шэфа русафільска-русыфікатарскага „Зарубежжа", а значыцца, і шэфа Саўчыцава. Ён быў ахвіцэрам у арміі Дэнікіна, а зьвярнуўшыся стуль і стаўшы дырэктарам беларускае гімназіі ў Слуцку, хацеў яе перавярнуць на расейскую, але гэтаму спрацівіліся вучаньнікі. А дальшыя выступы ягоныя былі сто разоў горшыя за гэтыя. Зарэчны, „шэф штабу Беларускага Вызвольнага Руху“, быў высокай рангі энкавудыстым. Гэта ён сам напісаў у сваім лісьце да
    Рыжага Рыскага. Фотокопія гэнага лісту была надрукаваная ў № 33—34 „Бацькаўпічыны“ за 30 жніўня 1953 г. Др. Я. Ермачэнка быў ад’ютантам у Куцепава, генэрала расейскае белае арміі. Япіскапы Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, Філафей, Апанас і Сьцяпан, зрадзілі гэтую Царкву і беларускі народ, перайшоўшы да Расейскае Зарубежнае Царквы. А тымчасам так званая Беларуская Цэнтральная Рада просіць іх зьвярнуцца назад. Быў ладны час, у каторым усе чыста „зарубежнікі" былі зрадзіўшы Беларускую Аўтакефальную Царкву і беларускі народ, бо пашлі за менаванымі япіскапамі да Расейскае Зарубежнае Царквы. Гэтак знойдзем вялікі праступак ледзь ня ў кажнага правадыра „Зарубежжа", а не правадыроў у іх няма. Калі Саўчыц іх ня чураецца, але зь імі сябруе, а тымчасам нягодна нападае на недабітага яшчэ нацыстымі А. Калодку і на спаленага П. Родзевіча, дык прычыну гэтага трэба шукаць ня ў гэтух двух, а ў ім, у Саўчыцу.
    Колькі зацемкаў
    Аб артыкуле Масея Сяднёва
    Пакуль што колькі зацемкаў, бо на шмат адразу ня стане часу ў аўтара, ані месца ў газэце. Колькі зацемкаў будзе да артыкулу сп. Масея Сяднёва „Некалькі заўваг аб нашай мове“, надрукаванага ў № 1—2 (132—133) „Бацькаўшчыны“. Нельга не папрасіць выбачэньня ў Аўтара, Рэдакцыі й Чытачоў, што зацемкі прыходзяць аж па трох чацьвертых году. Прычыны гэтага трэба глядзець не ў вадным аўтару гэтых радкоў, каторы, апрача моваведы, мусіць займацца шмат чым іншым, але галоўна, калі ня толькі, у жахлівай нястачы ў нас моваведаў.
    М. Сяднёў у менаваным сваім артыкуле гавора надта агульна, каб можна было заняць да яго выразнае становішча. Дык і агульна можна зацеміць, што з цэлым артыкулам нельга згадзіцца, як і ўсяго яго нельга адкінуць. Але калі пярэйдзем да асобных цьверджаньняў аўтаравых, дык і пра іх у бальшыні трэба сказаць тое самае.
    М. Сяднёў кажа:
    Гаворачы аб мове іншых выданьняў, нельга сказаць, каб яны з пашанай адносіліся да мовы нашых папярэднікаў, найлепшых майстроў нашага слова — пісьменьнікаў, якім суджана было пакласьці пачатак, фундамэнт літаратурнай мовы.
    Як-бы ня ўжыў такога цьверджаньня бязь ніякага яго абмежаваньня, а другое, трэба, каб аўтар назваў гэных пісьменьнікаў ды зацеміў, ці ён уважае іх за абсалютны аўтарытэт, ці адно за некаторы. Калі за некаторы, дык у чым яны аўтарытэтныя, а ў чым не.
    Адлі М. Сяднёў піша, што некаторыя нашы навукоўцы (ды ці толькі навукоўцы? — Я.С.) твораць нэалягізмы „далёка не заўсёды ўдалыя". Але, напэўна! Але каб прызнаць, якія зь іх запраўды нэалягізмы ды ці яны ўдалыя, трэба іх назваць.
    Узноў такі, калі Сяднёў кажа, што „патугі нашага мовазнаўства прынесьлі побач з дадатнымі і адмоўныя вынікі“, дык трэба назваць такую моваведу і ейныя вынікі, як і самых моваведаў. Мо там зусім і ня моваведа? Ёсьць у нас і такія інтэлігенты, што кажнага публіцыстага ўважаюць за моваведа. Праўда, паважаны аўтар далёкі ад такіх, але ўсё-ж такі можа мыліцца ў вазначэньню, дзе ёсьць моваведа.
    Іншыя цьверджаньні Сяднёва такога-ж або яшчэ агульнейшага характару, і лішнім было-б імі займацца. Прычына таковых агульнасьцяў пэўне-ж у караціні артыкулу. Гэта апраўдуе ў даным прыпадку аўтара, але ня робе лішнімі стаўленыя гэтта вымаганьні; пакуль мы ня будзем ставіць справы ясна й канкрэтна, датуль ня дойдзем да праўды і ня дойдзем да згоды.
    Затое аўтар ясна кажа наступнае:
    Што значыць расейскія ці польскія словы? А чаму яны ня беларускія? Чаму мы маем звужацца і ўстапаць пазыцьгі? У краінская мова, напрыклад, увабрала ў сябе шмат так званых русыцызмаў і сьмела карыстаецца імі як украінскімі словамі, ня трацячы сваёй асаблівасьці. Фігуральна гаворачы, я хацеў-бы пажадаць нашай мове большай экспансыі, калі йдзе гутарка аб мове нашых вялікіх суседзяў. Я не хачу гэтым сказаць, што мы павінны ўзбагачваць нашую мову за кошт ліквідацыі яе спэцыфікі, за кошт яе духа, псыхалёгіі. Зусім іншая рэч — псыхалёгія мовы. Чужое сынтаксычнае спалучэньне (расейскае ці польскае) якраз найболын псуе нашую мову. Канкрэтныхзакідаў (прыпадкаў? — Я.С.) хоць адбаўляй. Пішучы пабеларуску, мычастаўзапраўднасьці пішам папольску ці парасейску. Такое падсьвядомае нявольніцтва горш, чым звычайная неггісьменнасьць.
    Няхай Паважаная Рэдакцыя мне выбача за такую доўгую цытату (чытачы павінны за яе дзякаваць). Разгледзім цяпер яе.
    Што да „духу“, „псыхалёгіі" мовы ў злучаньню словаў і слоўных групаў (проказяў), у сынтаксе, дык трэба зусім згадзіцца з аўтарам. Але той самы „дух“, „псыхалёгія“ ёсьць ня ў меншай меры ў лексыцы, у слоўніку мовы. Уся мова ёсьць адбіцьцём псыхікі народу. Гэта аксыёма. Ці-ж аўтару ня ясна, што калі толькі павязаныя пабеларуску будуцьу беларускай мове словы, але самы яны будуць чужыя, дык беларускі „дух“ ейны будзе адно частковы. Ды можна сумлявацца, ці пры такім стане і гэна міжслоўная вязь беларуская ўдзержыцца, бо адно цягне за сабой другое.
    Прыклад украінскі не пераконуючы. Бо, першае, калі-б запраўды так рабілі Украінцы, дык гэта ані ня значыла-б, што гэтак маем рабіць і мы. Іншыя народы робяць наадварот. Другое, аўтар ані ня ёсьцека спэцыялістым у ўкраінскай мове. Я крышку большы тут за яго ведамец і магу пасьветчыць, што Украінцы так ня робяць, як Сяднёву здаецца. Яны шмат болей рупяцца пра чысьціню свае мовы, чымся рупяцца ў нас. I рэзультаты маюць шмат лепшыя, дарма што ім цяжэй іх асягнуць, бо на іхную мову стаўся ў працягу гісторыі шмат большы ўплыў і польскі, і расейскі, чымся на нашую. Сяднёву, хіба, дзеля таго здаецца, што Украінцы бяруць да свае мовы расейскія словы, што ў Украінцаў ёсьць іншыя словы супольныя з расейскаю моваю, але розныя, накшыя, дзеля таго расейскія або польскія, дзеля чаго й мовы расейская й польская ня ёсьць моваю беларускай.
    Сяднёў, падчыркнуўшы ў сярэдзіне свайго артыкулу, як загану, што пры нашай неахайнасьці ў мове, у нашым друку „раскошна сябе пачуваюць барбарызмы, часьцей (я сказаў-бы „блізу вылучна". — Я.С.) польскага ці расейскага паходжаньня", далавах таго-ж артыкулу хоча напіта адчыніць вокны й дзьверы, хоча аддаліць усе прыродныя запыны гэным барбарызмам, хоча, каб Беларусы самі рабілі тое, што робяць нашай мове нашыя варагі. Ягонае жаданьне нашай мове „экспансыі", калі йдзе гутарка аб мове нашых „вялікіх суседзяў", ёсьць нячуваны, адзіны ў сьвеце вынаход. Дагэтуль і цяпер усе й усюдых за экспансыю мовы, як і ўсяго іншага, уважаюць, калі даная мова пашыраецца на прасторы чужое мовы або калі ўплывае на чужую мову. Карскі свой артыкул пра ўплыў беларускае мовы на летувіскую так і назваў „Культурные завоевання русского1 языка на западной окранне его областн". Але наш Сяднёў думае наадварот, ён хоча ўплыву чужых моваў на нашую. Пра такую „экспансыю" нашае мовы даўно ўжо рупяцца нашыя „вялікія суседзі“, праводзячы яе праз школы, войска, урады й інш. Калі мы яшчэ будзем ім у гэтым памагаць, дык такога „імпэрыялізму“ нашая мова не перажывець.
    1 Карскі быў расейскі шавіністы, дзеля таго ён і беларускі ўплыў залічаў да расейскага.
    Вячаслаў Ластоўскі
    (Рэфэрат, чытаны на акадэміі, зладжанай 31.10.1953 г. у Нью Ерку на чэсьць В . Ластоўскага
    Крывіцкім Навуковым Т-вам Пр. Скарыны)
    Вячаслаў Ластоўскі пасьвяціў сябе ўсяго адраджэньню беларускага народу, належачы да тых нячысьленых, што ня толькі ўсёй душою аддаліся справе беларускай, але і ўвесь час свой аддавалі ёй.
    Із школьнае асьветы В. Ластоўскі меў толькі пачатную школу, але самаасьветаю разьвіўся й быў запраўдным і даволі высокім інтэлігентам. Сваёй інтэлігенцыяй ён мог за пояс заткнуць шмат каго з вышшай асьветаю. У гэтым ён быў вельмі падобны да Янкі Купалы, каторы быў таксама самавук.
    У вадным месцу Бібліі сказана, што вол мае права есьці з тае баразны або загону, каторы арэць. Але адно права, а другое магчымасьць. Вось-жа што датыкаецца беларускага нацыянальнага адраджэньня, то можна сказаць, што адно лічаныя рэдкія выняткі мелі такую магчымасьць, а не даводзілася, з гледзішча матар’яльнага, завідаваць таму, хто яе меў. Да лічаных выняткаў-адзінак, валоў беларускага адраджэнскага руху, што меў магчымасьць есьці з аранага самым загону, належыў В. Ластоўскі. I ніхто яму, з гледзішча матар’яльнага, гэтага не завідаваў.
    3 В. Ластоўскім пазнаёміўся я ў 1909 годзе, калі я прыехаў да Вільні. Ен тады быў сакратаром „Нашае нівы“ і заставаўся ім да нямецкае акупацыі ўвосені 1915 г. Ен адзержываў пэнсію ад выдавецтва. Судзячы з таго, як Ластоўскі жыў, пэнсія была больш чымся сьціплая. Жыў ён ля Завальнае вуліцы, № 7. Там у першым вялікім пакою памяшчалася спачатку рэдакцыя „Нашае нівы“, а потым беларуская кнігарня, а ў заднім малым пакоіку ды яшчэ ў меншай кухні жыў В. Ластоўскі з радзімаю — жонкаю й дачушкаю. Гэта было памяшчэньне такое малое, што яго можна толькі прыраўнаваць да нашых гасподаў у табарах ДП у Нямеччыне, дый гэтыя напару былі лепшыя. Было яно й сьцюдзёнае, бо далавах, пад усёй гасподаю, быў склеп, у каторым памяшчаўся архіў „Нашае нівы“ і быў склад кніжак.
    Калі вы ўходзілі ў гасподу Ластоўскага, вы не пазнавалі, што гэта была гаспода прыватная. Вам здавалася, што ўходзіце ў мастацкае прадаўжэньне рэдакцыі або кнігарні: на сьценах былі разьвешаныя абразы і іншыя памяткі старое беларускае культуры.
    Асноўнай і, казаў той, службовай (гэтае слова так мала сюды падыходзе!) працаю Ластоўскага было сакратарства або рэдагаваньне „Нашае нівы“. Але не адным ён гэтым займаўся. Клясьгчны адраджэнец беларускі займаецца ўсім чыстамагчымым, што прыяе беларускаму руху. Чыста гэтак рабіў і Ластоўскі. Вось-жа ня толькі друкам, але й вусна ён пашыраў беларускую справу — заўсёды, у рэдакцыі, дома й вонках. Сталым, але не аплачаваным супрацаўніком „Нашае нівы“ і палітычным кіраўніком яе ад самага пачатку быў Антон Луцкевіч. Яго, адылі, ня часта можна было пабачыць, ён рэдка бываў у рэдакцыі, а да гасподы Луцкевічаў проста „так“, без патрэбы ня выпадала йсьці. Можна сказаць, што Іван і Антон Лукцевічы мелі дачыненьне зь людзьмі як-бы вышшых сфэраў, з маючымі значэньне ў грамадзкім і палітычным жыцьцю, і да ўсіх іншых у іх не заставалася часу. I Ластоўскі меў дачыненьне з гэнымі „вышшымі" сфэрамі, але ня толькі, колькі Луцкевічы. Затое ён вёў нацыянальна-ўсьведамляючую работу з усімі іншымі, каторымі былі прыяжджаючыя да Вільні беларускія сяляне і іншыя правінцыялы, розныя Віленцы, што ў некаторай меры зацікавіліся сваёй справаю беларускай, прыпадковыя мясцовыя й падарожуючыя гуманістычныя, радзей палітычныя (гэтыя йшлі да Луцкевічаў) дасьледавальнікі, што заходзіліся даведацца, што думаюць або ведаюць пра тое