За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Якія дачыненьні былі паміж менаванымі групамі жыхарства, асабліва паміж сялянамі і рознымі „панамі“?
Сяляне завідавалі паном, бо мелі чаго завідаваць, а паны грэбавалі сялянамі, якчымсь шмат ніжэйшым, ня вартым іхнае ўвагі. Сяляне і блізу ўся шляхта й мяіпчане гаварылі
пабеларуску, а паны — парасейску або папольску. Хоць належылі да таго самага народу, але былі сабе ўзаемна чужыя. Сяляне ня ведалі, да якога яны народу належаць, а паны абмыльна думалі, што яны (паны) Расейцы або Палякі. Дзеля таго, хоць паны, дзякуючы сваёй асьвеце і свайму матар’яльнаму стану, мелі вялікія магчымасьці памагаць сялянству ў яго цяжкім, а часта й гаротным палажэньні, памагаць як з боку гаспадарскага, так і асьветнага, яны пра гэта ані ня рупіліся. Дзеля таго ня было ніякіх і арганізацыяў, што мелі-б сваім заданьнем палепшыць долю народу. Праўда, расейская ўлада арганізацыяў ня любіла, іх баялася, рэдка дазваляла, але ўсё-ж ткі можна ў некаторай меры абмінуць такія забароны. Калі паны рабіліся ўраднікамі, дактарамі, адвакатамі, дык яны, з выняткам часткава дактароў, нічога сялянству не даючы, у ладнай меры зь яго жылі.
Жыцьцё сялян
Дзеля таго што Расея будавала промысл у сябе, а наш край ператварыла ў сваю калёнію, то беларускія месты не разьвіваліся, а беларускае сяло было перанаселенае. Нястача зямлі яшчэ адчувалася з прычыны гаспадарскай асталасьці нашых гаспадароў, што было ўзноў адной з прычынаў нястачы ў Расеі асьветы. У шаснаццатым стагодзьдзі была праведзеная ў незалежным гаспадарсьцьве беларускім зямельная рэформа, званая валочнай, тады-ж была заведзеная трыпалёўка. I вось гэтая трыпалёўка заставалася і ў пачатку XX стагодзьдзя. Патрэбны быў надзел сялян панскімі й скарбовымі (казённымі) землямі. Але пра гэта ня было мовы. Наадварот, расейскі ўрад заклаў так званы „Крестьянскнй банк“, каторы за падаткавыя, значыцца й беларускія, грошы скупляў у Беларусі землі ды сяліў на іх, дзеля русыфікацыі, расейскіх старавераў, дарма што ў Расеі зямлі было шмат болей, там землі пуставалі. Гэткім парадкам было паселенаў Беларусі колькі сот тысячаў расейскіх старавераў. Беларускія гаспадары, з прычыны зямельнага голаду, мусілі эміграваць да расейскіх губэрняў (Саратаўскай, Самарскай і інш.), дзе гінулі ў расейскім моры, або да Сібіру, або нелегальна выяжджаць да Амэрыкі. Калі-ж, прыяжджаючы да Амэрыкі, ня мелі тут сваякоў, дык былі, як заблудзіўшы ў лесе, або й горай — зусім ня так было, як імігрантам іншых народаў, што мелі тут сваіх нацыянальна сьвядомых сяброў і свае нацыянальныя арганізацыі. Вось што знача нацыянальнае нясьведам’е, няведаньне хто ты, да якога народу належыш! I ў Амэрыцы расейскія й польскія паляўнічыя на беларускія душы палявалі на нашых імігрантаў, каб коштам найбольш пакрыўджаных павялічыць свае нацыянальныя сілы, каб нашымі людзьмі дапаўняць свае арганізацыі, каб ставілі ім народныя дамы, іхныя цэрквы й касьцёлы.
Войска
Забраўшы нашую Бацькаўшчыну, Расея брала нашых дзяцюкоў у маскалі, у сваё войска. Спачатку служылі 25 год, потым 20, 15 і на пачатку XX стагодзьдзя „толькі“ 4 або 5 год, — як да войска. У войску салдатам плацілі 50 капеяк у месяц. За гэты час выслужаваў салдат шынэль і шапку ды ў прыдатку расейскую мову й дэмаралізацыю, з чым і варочаўся дамоў. Але, войска было адным із галоўных спосабаў дэмаралізацыі й русыфікацыі.
ІІІкалы
Перад Першай сьветнай вайною пачатныя, або, накш, народныя школы былі ў местах і мястэчках, рэдка ў сяле (вёсцы). Звычайна, калі дзе былі ў сяле, дык у сяле царкоўным, значыцца ў такім, дзе была царква. Вышшыя пачатныя або мескія школы былі ў паветавых мястох і ў іншых мястох такіх, як паветавыя або большыя. Сярэднія школы —
гімназіі й адумысловыя былі ў губэрнскіх, выняткава ў іншых мястох. За незалежнага свайго гаспадарства Беларусы мелі ў шаснаццатым стагодзьдзі першы наўсходзе Эўропы ўнівэрсытэт. Расея, забраўшы Беларусь, зачыніла ўнівэрсытэт у Вільні і ў Полацку і колегіі ў іншых мястох. Багатую маемасьць беларускіх унівэрсытэтаў Расейцы перавезьлі да Пецярбурскага і Кіеўскага ўнівэрсытэтаў. Замест зачыненых, Расейцы не адчынілі ніякага ўнівэрсытэту, ані высокай школы ў Беларусі. He дазволілі таксама мець унівэрсытэты беларускім местам, калі тыя хацелі адчыняць іх на свой кошт. Рабіла гэтак Расея, каб зрабіць нашым людзём цяжшы прыступ да ўнівэрсытэту, каб меней Беларусаў мела высокую асьвету; а другое, дзеля таго не давалі Беларусі ўнівэрсытэту, каб унівэрсытэт ня быў зьвязаны зь беларускім краем, каб ягоныя гадунцы не пазнавалі роднага краю і ягонай гісторыі — адным чынам, каб не пазнавалі й ня любілі свайго краю і свайго народу і ня былі ягонымі абароньнікамі. I запраўды, вучыцца ў унівэрсытэце ў Вільні, Менску, Магілеве, Смаленску, Гомлю было-б прыступна кажнаму заможнаму гаспадару, бо тут і жыцьцё таннае і да дому можна часьцей даведацца ды прывезьці адтуль сабе еміны. А з аколіцаў унівэрсытэцкага места маглі-б вучыцца ў унівэрсытэце і дзеці незаможных гаспадароў. Мяшчанам унівэрсытэцкага места ўнівэрсытэт быў-бы дома. Але вучыцца ў Пецярбурзе, Маскве, Кіеве, Варшаве маглі толькі панскія дзеці, з гаспадарскіх — надзвычайныя выняткі.
А калі з далёкіх унівэрсытэтаў выходзілі зь беларуска-панскіх сыноў выдатныя наўчоныя, мастакі й адміністратары і адначасна патрыёты свайго беларускага народу, дык яны не маглі знайсьці месца ў Беларусі, бо, першае, Расея не дапушчала, каб Беларус быў высокім адміністратарам у Беларусі, а, другое, дзеля таго, што Расея не дазваляла ў Беларусі высокіх навуковых і культурных установаў, дык і ня было тут дзе выкарыстаць сваю веду. Дзеля таго выдатныя беларускія наўчоныя й мастакі заставаліся на чужыне, як, прыкладам, выдатны гісторык М. Даўнар-Запольскі быў увесьчас прафэсарам Кіеўскагаўнівэрсытэту, этнограф М. Янчук быў прафзсарам Маскоўскага ўнівэрсытэту, прафэсар антычнае філёлёгіі Б. Эпімах-Шыпіла выкладаў грэцкую й лацінскую мову ў духоўнай акадэміі ў Пецярбурзе, хімік Вячаслаў Іваноўскі быў прафэсарам на палітэхніцы ў Пецярбурзе, славутны Швярубовіч (Качалаў) быў акторам маскоўскага тэатру. I г.д., і г.д.
Каб-жа, замест беларускіх, былі ў Беларусі расейскія ўраднікі, расейскі ўрад дадаваў ім да пэнсіі прыдаткі за абрусеньне краю.
I тыя школы, што былі ў Беларусі, былі расейскія; аж да рэвалюцыя 1917 г. пабеларуску вучыць было забаронена. У ўсіх школах, пачынаючы з пачаткавае, праводзілаея сыстэматычная русыфікацыя і высьмейвалася ўсё беларускае: мова, звычаі і іншае. Дзеля таго ня рэдка было, што гаспадарскія дзеці, павучыўшыся ў школах, чураліся сваіх бацькоў.
Вучыцельскія сэмінарыі і вучыцельскія інстытуты
Ня маючы магчымасьці вучыць дзяцей на высокіх школах дзеля іх далячыні ды маючы малыя магчымасьці вучыць у вагульных сярэдніх школах гімназіях, каторыя пры тым-жа бяз высокае школы ня надта былі карысныя — скончыўшы іх, можна было быць толькі ніжшым і сярэднім ураднікам, беларускае сялянства разам із дробнаю шляхтаю й мяшчанствам пасылала сваіх дзяцей да ніжшых і сярэдніх адумысловых школаў, каторых было мала, і асабліва да вучыцельскіх сэмінарыяў. У гэтыя апошнія праваслаўным Беларусам дзьверы былі шырака адчыненыя. Каб зрусыфікаваць усю беларускую народную масу, Расея патрабавала мноства танных янычараў1 з паміж самых Беларусаў, ка-
1 Слова янычар турэцкае. Туркі бралі хрысьціянскія дзеці ў заваяваных народаў і гадавалі іх у сваім турзцкім
і мусульманскім духу. Так узгадаваныя зваліся янычарамі, яны ўважалі сябе за туркаў і былі горшыя за запраўдных Туркаў. Зь іх складалася найлспшае турэцкае войска супроць хрысьціян. Дзеля таго адгэтуль пачалі зваць янычарамі тых людзёў, каторых узгадаваньнем зрабілі непрыяцелямі свайго народу.
торыя прыводзілі-б із самога нізу ўстаноўленую маскоўскай уладаю русыфікацыйную праграму. Гэткімі янычарамі й мелі быць народныя вычыцялі. Іх 3—4 гады русыфікавалі ў народнай школе, а тады яшчэ ў вучыцельскай сэмінарыі, дзе пры тым-жа дзеля лепшай русыфікацыі жылі ў бурсе, а не на прыватных гасподах. Скончыўшы сэмінарыю, былі вучыцелямі народнае школы. Калі былі здольныя, то, павучыўшы колькі год, маглі здаваць экзамен да вучыцельскага інстытуту. Гэта быў „мужыцкі ўнівэрсытэт". Каб больш быць пэўным у сваіх гадунцох, у сэмінарыях і інстытутах ім стараліся прышчапіць грэблівасьць да простага народу, значыцца, фактычна да іх бацькоў, сваякоў і суседзяў. Ня толькі ў сэмінарыях, але і ў інстытутах вучылі так, каб потым інстытутчыкі маглі добра вучыць з гатовага, зн., з кніжак, напісаных іншымі, але, каб, крый Божа, самі не маглі даведацца праўды. Гэтак было і з турэцкімі янычарамі: іх гадавалі на Каране і турэцка-мусульманскай традыцыі, а ім самым заставалася толькі біцца за пашырэньне турэцкага цэсарства. Дзеля таго тыя, што канчалі інстытуты, блізу заўсёды былі людзьмі вельмі абмежаванымі і надта шанавалі кажную ўладу і да яе тарнаваліся. Тыя, што канчалі інстытут, былі вучыцялямі ў вышшых пачатных школах. I трэба сказаць, што пакуль ня было супроцьдзеяньня, як народныя вучыцялі, так і вучыцялі вышіпых пачатных або, накш, мескіх школаў, добра спаўнялі сваю янычарскую павіннасьць.
Цэрквы
Забраўшы Беларусь, Расея зьліквідавала беларускую праваслаўную царкву, замест яе ўстанавіла ў Беларусі праваслаўную царкву расейскую. Аў беларускім каталіцкім касьцеле Расея забараніла ўсё беларускае і перадала яго Паляком — падзялілася з Палякамі беларускім народам! Тут могуць быць пытаньні: ці-ж ня тая самая праваслаўная вера была ў Расейцаў і Беларусаў і ці-ж ня тая самая каталіцкая вера была ў Палякоў і ў другой часьці Беларусаў? Але, веры тыя самыя дый праваслаўныя цэрквы і каталіцкія касьцёлы з гледзішча на навуку, каторую даюць сваім вернікам, тыя самыя, але з гледзішча на мову і наагул на культуру, у якой гэта робіцца, і да каго, якога народу належа царкоўная арганізацыя, цэрквы й касьцёлы ў кажнага народу іншыя. Я прывяду падобнасьць зь іншае галіны. Вось у Амэрыцы ёсьць самапомачныя арганізацыі нямецкая, чэская, польская, жыдоўская, ірская і іншыя. Усе яны маюць той самы статут, абапёрты на амэрыканскім праве, але яны розныя нацыянальныя арганізацыі, бо культурна й арганізацыйна належаць да кажнай асобнай нацыянальнай групы і была-б вялікая крыўда, калі-б, прыкладам, жыдоўскую арганізацыю аддаць Немцам. Тое самае з цэрквамі. Прыкладам, Туркі, паняволіўшы Балканы, аддалі праваслаўную царкву ў Баўгарыі ў рукі Грэкаў. 3 гэтае прычыны Баўгары ня гэтулькі ненавідзілі Туркаў, колькі Грэкаў. I гэта зусім зразумела, бо Грэкі саму веру й царкву зрабілі сваім аружжам дзеля духоўнага а, што за тым ідзець, усякага паняволеньня Баўгар. Яшчэ большая крыўда была зроблена Беларусам зьліквідаваньнем іхных цэркваў, бо яны былі каля тысяча год рэлігійнымі арганізацыямі беларускага народу.