За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
2 У падзяку Богу за перамогу над маскоўскім войскам 1514 году пад Воршаю князь К. Астроскі часткава паставіў новыя, а часткава аднавіў тры праваслаўныя цэрквы ў сталіцы гаспадарства Вільні.
ваць праўды да маны, аўтары ў некаторых мясьцінах кажуць праўду, гэтак, у іх чытаем: „Палажэньне ўкраінскага й беларускага сялянства ў мясцовасьцях, што адыйшлі паводля разьдзелаў Полыпчы да Расеі, не зьмянілася" (б. 27). Палажэньне сялянства мала цікавіла царскую ўладу — галоўна — каб не бунтаваліся, дзеля гэтага заходнія губэрні, як звалі Беларусь і заходнюю часьць Украіны, былі перапоўненыя войскамі (б. 28).
Пішучы пра шкоды, што прынесьлі беларускаму народу ваенныя падзеі ў часе паходу Наполеона ў Расею, аўтары зазначаюць, што
мала лепшае было палажэньне сялян у тых мясцовасьцях, дзе ня было ваенных дзеяньняў. Там (расейскі) урад рэзка павялічыў падаткі, руйнуючы гэтым сялянства. Масавая руіна сялянства не магла ня прывесьці даўпадку селавое гаспадаркі. Рэзультатам гэтага выпадку быў голад 1820— 1821 г., што абняў колькі мільёнаў сялян (б. 28).
Відавочна, незабытыя яшчэ ўспаміны дзядоў пра паўстаньне 1863 году й сьвежая беларуская літаратура празь яго прынучыла аўтараў сказаць часьць праўды3. Яны кажуць, што ў гэтым паўстаньню ў Беларусі бралі ўчасьце „шырокія народныя масы“. У паўстаньню „вялікую ролю гуляў рэвалюцыйны дзеяч Кастусь Каліноўскі", каторы япічэ перад паўстаньнем выдаваў „беларускай моваю падземны часапіс — «Мужыцкую праўду»“, „гэты выдатны правадыр беларускага народу", „кіраваў паўстанцкі рух у Беларусі“ (б. 30). Аўтары, ведама, ня кажуць, што мэтаю беларускіх паўстанцаў было ўзнаўленьне незалежнага беларускага гістарычнага гаспадарства.
Праўда таксама, што „нацыянальны ўціск пасьля гэтага паўстаньня павялічыўся. Беларускія й украінскія землі раздаваліся расейскім панам. Царызм імкнуўся русыфікаваць гэты край“ (б. 30).
Там, дзе праўда адказуе тэндэнцыям аўтараў, яны яе падаюць. Гэтак, праўда, што Палякі вельмі ўціскалі Беларусаў у прылучанай у 1921 годзе да Польшчы заходняй часьці Беларусі. Але й тут нядбайлівасьць аўтараў абярняся праяўляецца. Гэтак, не каля 200 беларускіх пачаткавых школаў зьліквідавалі Палякі ў 1922 годзе, а каля 5004. He мянуюць аўтары й каля 250 зьліквідаваных Палякамі беларускіх пачатных школаў, адчыненых Беларусамі ў канцы 1920 й пачатку 1921 году, у часе так званае Сярэдняе Літвы ў Ашмянскім, Валожынскім, Лідзкім, Маладзечанскім і Сьвянцянскім паветах. Няма ў начырку й пра зьліквідаваньне польскай адміністрацыяй беларускіх гімназіяў у Будзе (Будславе) Вялейскага павету, у Радашкавічах, Нясьвіжу, Клецку, Наваградку й, наапошку, у Вільні.
Беларуская вучыцельская сэмінарыя была зачыненая Палякамі ня ў „Сьвістовічах" (б. 35), але ў Сьвіслачы Ваўкавыскага павету. Наагул паданы аўтарамі абраз польскага
3 Карыстаньне гэтай літаратураю відаць із ужываньня ў расейскім начырку імені Каліноўскага ў форме „Кастусь“.
4 Зьліквідаваныя былі блізу ўсе беларускія пачатныя школы. Адчыненыя яны былі за нямецкаю акупацыяй, бо да рэвалюцыі 1917 году беларускія школы ў Расеі былі забароненыя. Дарма што акупаваная Немцамі беларуская этнаграфічная прастора была ладне меншая за прылучаную да Полынчы ў 1921 годзе Рыскім мірам Заходнюю Беларусь, бо нямецка-расейскі фронт цягнуўся на Смаргоні й Баранавічы, а ня Дзісну, Радашкавічы й Стоўпцы, дзе пасьлей праходзіла польска-савецкая граніца; дарма што із гэнае часьці Расейцы выгналі на ўсход у 1915 годзе ў часе наступленьня Немцаў каля 2/3 жыхарства — 500 школаў было мала [для] засталай ягонай часьці. Прычына недастатнае колькасьці адчыненых школаў была ў тым, што беларуская інтэлігенцыя, забраная да расейскага войска альбо служачы ў урадах была вывезена Расейцамі на ўсход, а часткава й сама выехала пад адміністрацыйнай альбо ваеннай прынукаю і некаторыя бяз прынукі. Дзеля таго блізу зусім чыста не засталося вучыцеляў-Беларусаў. Шмат меншае значаньне мела тое, што ваенная акупацыя ня прыяла асьвеце. Дык гэных каля 500 школаў было мала, але іх польская адміністрацыя й паліцыя борзда зьліквідавала.
ўціску ў Заходняй Беларусі вельмі далёкі ад паўніні, хоць войстрых словаў у ім даволі.
Што некарысна бальшавіком, таго ў кніжцы не знаходзім. Гэтак, мянуючы ліквідацыю польскім урадам стотысячнай Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады, аўтары кажуць толькі, што гэтая Грамада арганізавала сваім коштам 2 тысячы агульна-асьветных гурткоў, у каторых адзержывала асьвету 10 тысячаў чалавекаў, і што ейныя кіраўнікі адзержылі разам 209 год катаргі, але яны не дадаюць, што ўсе тыя тысячы грамадаўцаў, каторыя рознымі спосабамі перабраліся да Беларускай ССР, былі тамака НКВД фізычна зьліквідаваныя, не вылучаючы грамадаўскіх, і пасьлей, „змаганскіх1*5 паслоў на сойм і вучаньнікоў заходня-беларускіх гімназіяў6.
Праўду кажуць аўтары, што тэрыторыя Заходняй Беларусі, прылучаная да БССР у 1939 годзе, мела 108 тысячаў кв. км із 4 млн. 800 тыс. жыхарства, але трэба дадаць, што гэта бязь Вільні з аколіцамі, прылучанымі ў 1939 годзе бальшавікамі да Летувы.
Нязгодна з праўдаю, што Беларусы-жаўнеры чырвонае арміі ішлі з энтузіязмам у 1939 годзе вызвальняць Заходнюю Беларусь. Ведаем із апавяданьняў іўспамінаў7, што ані ня было ў Беларусаў гэнага энтузіязму й ня было яго ў жаўнера расейскага, бо хоць Беларусы Заходняй Беларусі ня былі вольныя, але прымусовыя вызвольнікі былі шмат болей паняволеныя.
Няпраўда таксама, што быццам-бы чырвоная армія ваявала ў 1939 годзе з Палякамі. Да 17 верасьня польская армія была чыста разьбітая Немцамі й ужо ня білася. Дзеля таго й магчымыя былі такія „гэройскія" ўчыны, як тое, што „камісар Жабенка ізь сябрамі ўзяў у палон цэлую польскую вайсковую часьць. Сямёх жаўнераў на чале зь лейтэнантам Пыльновам захапілі ў палон цэлы польскі зматарызаваны полк“ (б. 47).
Але праўда, што часьць беларускага жыхарства Заходняй Беларусі з радасьцяй вітала чырвоную армію. 3 прычыны галоўна польскага ўціску, у меншай меры прычыны камуністычнае прапаганды частка беларускага насельніцтва Зах. Беларусі была скамунізавана, асабліва ў Слонімскім павеце. Гэная часьць запраўды шчыра прыяла бальшавіком. Запраўднага бальшавізму таковыя людзі ня зналі, але верылі, што Беларуская ССР запраўды беларускае гаспадарства. Пасьля прылучэньня Заходняй Беларусі да БССР таковыя камуністыя, як сяброве партыі, мелі адвагу пратэставаць супраць „камуністычнай несправядлівасьці й зьдзекаў і першыя-ж цэлымі сёламі была вывожаныя да Сібіру й Казахстану. Пра гэта, ведама, аўтары ня пішуць.
Аўтары шмат цытуюць, але жаролы цытатаў яны падаюць толькі тады, калі бяруць іх із Маркса, Энгельса, Сталіна й Молатава.
Скончма дыскусію пра „распакоўваньне“!
Скончма ў тым значэньню, што давядзём яе да яснага, пераконуючага канца. Дзякуючы артыкулам В. Лазукі „Пс... ды ў чамадан“ (Бацькаўшчына, № 8) і С. Кліма „Што рабіць?“ (Бацькаўшчына, № 10), з каторымі я згаджаюся (з адным выняткам што да Лазукі), мала засталося да канчальнага выясьненьня тэмы. Праблема зводзіцца да пытаньня: якое мае быць жыцьцё й дзеяньне беларускае эміграцыі, каб яна была найкарысьнейшая беларускай справе? Прынцып найкарысьнейшасьці беларускай нацыяналь-
5 Сяброў пасольскага клюбу „Змаганьне" — новага карыкатурнага выданьня папярэдняга клюбу „Грамады“.
6 Што да фізычнага вынішчэньня НКВДам вучаньнікаў і вучаньніцаў заходня-беларускіх гімназіяў, прыр. арт. Язэпа Менскага „Цераз унівэрсытэт у катоўню НКВД “ (Бацькаўшчына, № 25—26 (104—105) і 27 (106) 1952 г.).
’ЯзэпМенскі. Ішлі нявольнікі вызваляць// Бацькаўшчына, № 47—48 (126—127), 50 (129) і 51—52 (130— 131) 1952 г.
най справе трэба тарнаваць у ўсіх прыпадках як у дачыненьню да цэлае эміграцыі, так і да кажнага эмігранта паасобку. Ул. Немановіч („Сумлевы й пэўнасьць“ // Бацькаўшчына, № 3) цьвердзе, што „калі сабе купіць фарму ахвярны селянін-патрыёт... дык можам мець надзею, што будзе ён двойчы карысны. Калі-ж гэта будзе інтэлігент, здольны да іншае працы (відавочна, трэба разумець, нацыянальна-інтэлігенцкае. — Я.С.), дык кінем у яго каменем пагарды". Значыцца, паводля Немановіча, ёсьць магчымасьць мець тую працу ды інтэлігенцкую, да каторае чалавек здольны. Шчасьлівы Немановіч чалавек, што можа так рабіць! Няма дзіва, што мы зь ім розьнімся ў паглядах на работу нашае эміграцыі. Ен знае ідэяльнае палажэньне эміграцыі, а мы такога палажэньня ня знаем (пад „мы“ я ніколі не разумею аднаго сябе).
У Задзіночаных Штатах ёсьць ладне беларускае інтэлігенцыі і толькі адзін зь іх мае працу інтэлігенцкую болей-меней беларускую, другі такую-ж часткава беларускую, трэйці мае часовую інтэлігенцкую працу, але ня маючую нічога супольнага зь беларушчынаю, зн., для беларускае справы не карысьнейшую за працу на хвабрыцы. Да гэтага трэба дадаць яшчэ лекараў, але-ж ніхто зь іх, апрача свае спэцыяльнасьці, нічым іншым ня хоча займацца і не займаецца. Магчымасьці зьменяцца ў тых, што паканчаюць высокія амэрыканскія школы; яны ня пойдуць на фарму, каб сп. Немановіч нат гнаў іх на яе. Цяпер-жа, з выняткам тымчасам менаваных, няма магчымасьці выбіраць інтэлігенцкае працы, можна выбіраць толькі хвабрыкі і пад., і то не заўсёды. Хто-бы тут купляў фарму, калі-б мог мець інтэлігенцкую працу?! Ці-ж трэба так ставіцца, як Немановіч, калі хто, замест рабіць на машыне або заставацца безработным, купіў фарму? Якая ад гэтага шкода? Чаму ён мае быць меней карысны на фарме, як на хвабрыцы? Усе нацыянальныя групы тут уважаюць, што эмігранты найляпей заховуюць сваю нацыянальнасьць на сяле. Пакуль што толькі адна радзіма, праўда, інтэлігентная, з новых беларускіх эмігрантаў, апынуўшыся даўгі час без работы, купіла малую няўладжаную фарма (бяз снасьці, жывёлы й будынкаў, адно з хатаю). Калі яны купілі выгодна, трэба толькі цешыцца, калі нявыгодна, маем іх шкадаваць, але ніколі ня ганіць. Дамкоў пакуплялі ладне, але з такіх дамкоў, якія могуць купіць нашыя эмігранты, яны жыць ня будуць. Можна зацеміць, што дзякуючы лёгкаму паверу (крэдыту) ня трэба ў Задзіночаных Штатах быць багатаму, каб купіць малую фарму або дамок. Адлі трэба падчыркнуць, што чым лепшае матар’яльнае палажэньне сьвядомага Беларуса, тым болей ад яго можам спадзявацца карысьці нашай справе. У праціўным прыпадку, мы мусілі-б імкнуцца, каб усе былі найбяднейшыя.