За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Што да Беларускага Каталіцкага Касьцёлу на эміграцыі, то выглядае, што справа зь ім стаіць досыць альбо й сусім добра ў Эўропе, але нягодна ў Задзіночаных Гаспадарствах, бо тут каталіцкая герархія не дазваляе закладаць новыя нацыянальныя парахвіі. 3 гэтае прычыны тут сярод новае беларускае эмітрацыі Беларусы-каталікі з гледзішча рэлігійнасьці стаяць на апошнім месцу і ўсё болей робяцца рэлігійна абыякавыя. Справа паправіцца адно тады, калі будуць беларускія каталіцкія парахвіі. На такі смутны стан павінны былі-б зьвярнуць увагу беларускія каталіцкія сьвятары.
На далейшую мэту і тут важна, каб маладзёны-каталікі з паміж новае беларускае эміграцыі паступалі ў тыя каталіцкія духоўныя сэмінарыі, па каторых сканчэньню магліб дастаць месцы ў польскіх парахвіях, бо ў іх ёсьць вялікі працэнт Беларусаў із старое эміграцыі.
Навуковая праца
Канечне патрэбна беларуская навуковая праца сярод нашае эміграцыі, асабліва калі зьвернем увагу, што ў паняволенай Беларусі няма навуковае працы ў галіне беларусаведы, там пануе маскоўская асыміляцыйная тэндэнцыя. Навуковая беларуская праца патрэбная, каб нашыя людзі мелі праўдзівую веду пра сваю Бацькаўшчыну, пра свой беларусКІ народ, пра ягоную мову, гісторыю, патэнцыяльныя магчымасьці і інш. Без свае навукі Беларусы будуць пад уплывам тэндэнцыйнае варожае навукі нашых „старшых братоў“ і дзеля таго не пазбудуцца камплексу ніжшыні, на каторы хварэе 90%, а то й 99% Беларусаў, і культурная беларуская праца страце ў вялікай меры сваё значэньне, бо навука варожая дасьць ёй хвальшывы матар’ял.
Навукова працуе абмежаваная колькасьць людзёў; дзеля таго нат у вялікіх гаспадарствах найвышшая навуковая ўстанова, акадэмія навук, бывае толькі адна. На эміграцыі ўзноў, з выняткам хіба адных Украінцаў, кожная нацыянальнасьць мае толькі адну навуковую арганізацыю. Кажны прызнае, што стварэньне новае арганізацыі з тымі самымі заданьнямі, што ў старой, і нат у тым самым месцу, ня ёсьць пашырэньнем работы.
Гаспадарская праца
Вельмі карысна, што невялічкія грудкі з новае беларускае эміграцыі ад некаторага часу праяўляюць ініцыятыву самастойнае рамесьніцкае працы. Няхай за іх прыкладам ідуць усе іншыя рамесьнікі.
Апрача таго, патрэбныя арганізацыі гаспадарскага характару — узаемнае памогі, касы ашчаднасьці, таварыства забесьпячэньня на старасьць, на прыпадак хваробаў. Д зе вы, гаспадарскія працаўнікі?
Аўтар гэтых радкоў не ўважае, што сказаў ён тут пра другую ўмову неасыміляваньня ўсё чыста, што нічога да яго дадаць ані разьвіць сказанага нельга. Наадварот, я ўважаю гэта за сусім магчымае й пажаданае. Адна просьба, адылі, ня толькі мець наўвеце патрэбы, але й тарнавацца да магчымасьцяў, не плянаваць абстрактна, ня ўносіць фразэалёгічнае хваробы.
Ліст у Рэдакцыю
Паважаны Спадару Рэдактару, не адмоўцеся, калі ласка, надрукаваць у „Бацькаўшчыне“ наступнае.
Даведаўшыся, піто некаторыя мае знаёмыя выказалі зычэньне, каб, робячы ім якія ўпікі ў іхнай грамадзкай працы, падавалі іхныя прозьвішчы з тым, што будзе ім даная магчымасыдь у тым-жа месцу (газэце, часапісе) зрабіць патрэбныя (зь іхнага гледзіпіча) выясьненьні, я што да сябе прылучаюся да такога зычэньня і буду ўдзячны за яго спаўненьне.
Я. Станкевіч
У Нью Ёрку, 8 ліпня 1955.
Зьвярненьне да выдаўцоў і собсыгікаў беларускіх кніжак на продаж
Пасьпешна трэба выдаць каталёг беларускіх кніжак і часапісаў, якія можна купіць на гэтым баку зялезнае завесы. Часта розныя ўстановы зварочуюцца з просьбаю прыслаць ім каталёг беларускіх кніжак, і нельга гэтага зрабіць, бо каталёгу няма.
Дзеля таго я зварочуюся да ўсіх арганізацыяў і прыватных асобаў із просьбаю прыслаць мне як рэфэрэнту культуры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ведамкі, якія яны маюць на продаж беларускія кніжкі й часапісы, падаючы аўтара, назоў кніжкі і пераклад яго на ангельскую мову, месца й год выданьня, колькасьць бачынаў, цану і дакладны адрыс, на які трэба зварочавацца, купляючы кніжкі. Адзержыўшы такія ведамкі, Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне выдасьць каталёг.
Зьвярненьне да ўсіх, хто мае беларускія тэатральныя творы
Сярод беларускае эміграцыі ў Задзіночаных Гаспадарствах Амэрыкі, а пэўне і ў іншых краёх, ёсьць вялікая нястача беларускіх тэатральных твораў, ад чаго запыняецца тэат-
ральная дзейнасьць.
Дзеля таго я зварочуюся да ўсіх, хто мае вывезеныя з Бацькаўшчыны тэатральныя творы або ведае, у каго яны ёсьць на гэтым баку зялезнае завесы, з просьбаю наказаць мне пра гэта на адрыс <...>.
Даведаўшыся, якія дзе ёсьць творы, будзем старацца іх размножыць.
Адна культура — лек, другая — атрута
У цікавай зацемцы праз шырокую дзейнасьць беларускіх майстроўу Маскоўшчыне ў XVII ст. (Беларускія майстры ў Маскоўшчыне // Бацькаўшчына, № 16 (298) з 1956 г.) сп. А. Будзіч кажа, што „сьвятло культуры й цывілізацыі йшло ў Маскоўшчыну зь беларускае зямлі, несенаеўдобрай веры (падчыркненьне мае. —Я.С.) сынамі беларускага народу“. Культура, „несеная ў добрай веры“, значыцца, несеная самахоць. Здаралася й гэтак. Але ня было гэтак у тэй вялізнай масы беларускіх майстроў, праз каторых кажаць у зацемцы. Апынуліся яны ў Маскоўшчыне ў часе вайны Беларусі з Маскоўскім гаспадарствам у 1654—1667 г. не самахоць, але былі сілком вывезеныя маскоўскім акупантам. Беларускія майстры, ды не адны майстрове, былі ў гэным часе вывожаныя да Маскоўшчыны й прынуканыя рабіць на Маскоўцаў зусім чыста так, як па Другой сьветнай вайне былі вывезеныя да СССР розныя нямецкія спэцыялістыя.
У тэй-жа зацемцы аўтар кажа: „Цяжка запярэчыць узаемны ўплыў беларускае й расейскае культураў, як цяжка наагул пярэчыць узаемнасьці культурных уплываў двух суседніх народаў". Культура рэч дадатная і, калі гэтак кажацца, дык кажны зразумее, што й расейскія культурныя ўплывы ў Беларусі мелі дадатны характар. Ня было, адылі, так. Найперш трэба агульна зацеміць, што Беларусы ніколі не накідалі Маскоўцам, як і іншым, прынукаю свае культуры, наадварот, як і ў прыпадку з майстрамі, Маскоўцы вельмі часта прынукалі Беларусаў пашыраць свае ўменьні ў Маскоўшчыне. Прымеж таго Маскоўцы прынукаю шырылі сваю культуру ў Беларусі, галоўна мову і зь ёю літаратуру ды хвалыпаваную гісторыю, адначасна забараняючы культуру беларускую. Мэта гэтага шырэньня было — забіць беларускае нацыянальнае сьвядом’е, узгадаваць сваёй культурай Беларусаў так, каб яны здрадзілі самым сабе і пачалі ўважаць сябе за Расейцаў, каб сталіся расейскімі парабкамі, проста гноем дзеля маскоўскага росту.
I найлепшая рэч можа быць лекам і атрутаю, залежна ад таго, як яе ўжыць. Дыкжэ культура беларуская прычынялася да развою Маскоўшчыны, а культура расейская забівала беларускае нацыянальнае жыцьцё. Уся чыста прыношаная да Беларусі расейская культура мела сваёй мэтаю беларускую сьмерць. Але каб зь лепшае рэчы, з высокае навуковае ўстановы Беларусы не скарысталі пасвойму, на сваю карысьць, дык зачыніўшы ў Беларусі ўсе высокія школы, Расейцы не дазволілі Беларусам і ніводнае высокае школы расейскае. Да 1921 на ўсёй вялізарнай тэрыторыі беларускай, як на захопленай у 1772, 1793 і 1795 гадоху часе падзелу Беларусі, так і на адарваных уперад часьцях ад беларускае цэласьці ня было ніводнае высокае школы. Але закладалі ў Беларусі расейскія пачатныя школы дзеля масавага абрусеньня ды настаўніцкія й духоўныя сэмінарыі і настаўніцкія інстытуты дзеля ўзгадаваньня янычараў.
Тое, што расейскія камуністыя робяць цяпер у Беларусі, ёсьць далейшым развоем таго, што Расейцы рабілі ў нас уперад.
За такую культуру-атруту мы ня можам быць удзячныя Расейцам, наадварот, маем яе ненавідзець і атрасацца зь яе. Тое самае павінны мы рабіць і з падобнай культураю польскай у Беларусі.
Адказ на кутіалаўскую анкету*
Сёлета ў нумары 5 (287) „Б-ны“ Рэдакцыя абвесьціла купалаўскі апытаньнік. Здаецца мне, Рэдакцыя з гэтым паранілася (пасьпяшалася?): творства й асоба аўтара так яшчэ блізкая да нас, што цяжка аб’ектыўна ацаніць. Але калі ўжо апытаньнік абвептчаны, дык я хачу на яго коратка адказаць. Я знаў Янку Купалу ня толькі як паэту, але й добра асабіста.
Я цаню найвышэй тыя творы Купалавы, у каторых ён:
а) адтварае або адчувае мінуласьць беларускага народу,
б) зьвязуе мінуласьць ізь цяперашнінёй і асабліва з будучыняй, бяручы яе чыста за выхадзішча будучыні.
Вялікасьць паэты ў ідэйна-нацыянальным зьмесьце. Як добра разумеючы мінуласьць свайго народу, дасканальна разьбіраючыся ў цяперашнім часе і ведаючы, да чаго народ наш мае імкнуцца, Купала вельмі нацыянальны паэта, ён поўны грамадзянін і нацыянальны правадыр.
Да заганаў належыць тое, што Купала мала працаваў над тэхнічным бокам сваіх твораў. Быў ён таксама мала прадукцыйны. Віной, праўда, была савецкая атмасфэра, што забівала творства паэты, сонца й зоры. Віною было й тое, што шчырыя думкі нельга было яўна выказаць у савецка-расейскіх умовах. Але ўсё-ж такі шчыра тварыць можна было болей, а друкаваць пад іншай мянушкаю вонках „савецкага раю“. За межы гэтага „раю“ тады-сяды магчыма было перакінуць напісанае.
Мала паэта працаваў і над тым, каб ляпей а глыбей пазнаць беларускую мову, задавальняючыся звычайна тым ейным зьместам, што несьвядома засіліў у маленстве ў сваім кутку. Апраўданьнем тут можна было-б даць тое, што давялося стацца ў галіне мовы піянерам без моваведнае прыгатовы. 3 другога боку, адылі, прыраўнаньне з гэтага гледзішча Купалы да Гарэцкага або да Зарэцкага-Касянка, якія таксама ня мелі моваведнае прыгатовы, выходзіць не на карысьць Купалу.
Пра Беларускую Сялянска-Работніцкую Грамаду
У № 4 (285) „Бацькаўшчыны" сп-р С. Гаркуш, падаўшы ў варт. „Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада" некаторыя ведамкі пра гэту партыю, кажа:
Сяньня яшчэ ёсьць шмат навочных сьветкаў готае нядаўнае гісторьгі. Спадзяюся, што яны таксама пададуць голас ды выявяць нашаму грамадзтву факты, якіх нельга было падаць да ведама ў „Бацькаўшчыне", а таксама схарактарызуюць значэньне Грамады ў беларускім вызвальным руху.
Дыкжэ я гэта хачу зрабіць. Сп-р Гаркуш піша, што Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада была беларускай нацыянальнай партыяй. Гэта праўда, калі мець наўвеце масу гэтае арганізацыі. Маса была нацыянальна-беларуская. Праўда таксама, што Грамада пашырала і арганізавала беларускае культурнае жыцьцё ў заходняй Беларусі, а ня толькі вяла палітычную прапаганду.