• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Рагуля піша: „Грунт для буйнога росту Грамады быў старанна прыгатаваны. Яго прыгатаваў ня хто іншы, як я (Рагуля. — Я.С.), спачатку перадвыбарчаю агітацыяй, пазьней пасольскаю" (б. 72). Гэта манія вялічча. Выстаўлены кандыдатам за пасла на сойм Рагуля агітаваў толькі ў Наваградзкім павеце (гл. б. 24—28 „Успамінаў"). Таксама будучы паслом, ён выступаў толькі ў павеце Наваградзкім. Пры гэтым Грамада ня меней разьвівалася ў іншых паветах гэтае акругі4 і ў іншых беларускіх ваяводзтвах. Грунт пад Грамаду прыгатаваў беларускі адраджэнскі рух, таксама польская палітыка сваім перасьледаваньнем Беларусаў, меней бальшавіцкая прапаганда, і вельмі малое значэньне ў гэтай прыгатове меў Рагуля, дый то толькі ў Наваградзкім павеце.
    Беларускі адраджэнскі рух выцягнуў і самога Рагулю з маскоўскага сьмярдзючага балота, ды ня толькі выцягнуў, але й дзяржаў яго на беларускім становішчу. Пакуль ён, жывучы ў краю, быў моцна зьвязаны зь людзьмі гэтага руху, патуль ён быў з гледзішча нацыянальна-ідэялягічнага болей-меней добры; з аслабленьнем гэтага зьвязку на эміграцыі і Рагуля нацыянальна аслаб, калі не сказаць болей. Р. Астроўскага Рагуля добра знаў як чалавека бязьідэйнага й шкоднага. Ен ведае, што Р. Астроўскі, будучы дырэктарам беларускае гімназіі ў Вільні, дзейна разводзіў там камсамол, а потым, пайшоўшы на службу да Палякаў, гэны камсамол „выкарчоўваў“, як кажа Рагуля (б. 80). Карчаваньне адбывалася звальняньнем вучняў зь гімназіі і арыштамі іх (там-жа). Рагуля падае ў „Успамінах", „што па ліквідацыі Грамады, Астроўскі із жонкаю вымагалі (і пэўне вымаглі. —Я.С.) вярнуць ім зь Беларускага Банку 1160 дал., каторыя былі на іхныя імёны
    3 Можа хтось падумаць: калі-б Рагуля, да выбараў на сойм, быў такі, як тут кажацца, дык ягоная кандыдатура не магла-б быць выстаўлена. Нажаль, магла-б. А. Назарэўскі, зусім чужы беларускаму руху, а быў выбраны ад Беларусаў за сэнатара. Яшчэ горш было зь Якавюком, каторы быў чарнасоценцам, дзейным ворагам беларускага народу і застаўся такім, уцёкшы да Коўні, дзе служыў у лятувіскай дэфэнзыве і адначасна быў бальшавіцкім агентам. Прычына такіх зьяваў была ў тым, што інтэлігенцыі было мала, дый тыя, што былі, ня зналі адны другіх; ня было арганізацыі, пашыранай па ўсім краю.
    4 Раіуля блытае выбарныя акругі з належачымі да іх паветамі. Д а Наваградзкае выбарнае акруті належалі паветы Наваградзкі, Слонімскі, Баранавіцкі, Нясьвіскі й Стаўпецкі, што сьцьвярджае й Рагуля на б. 20; тымчасам на б. 27 ён чатыры апошнія паветы заве акругамі.
    фікцыйна запісаныя"5. I вось, ведаючы, хто такі Астроўскі, Рагуля на эміграцыі ў Нямеччыне, калі ня зусім быў у русафільска-русыфікатарскім зарубежжу, дык быў зь ім і з стаячым на яго чале Астроўскім у ладнай меры. Ён-жа тады, разам із сваім „сябрам“ Ю. Сабалеўскім, падпісаў хвальшывае ўданьне амэрыканскім уладам на сяброў беларускага нацыянальнага кірунку.
    Рагуля кажа, што ён „пасьля вылучэньня (зь Беларускага Пасольскага Клюбу) Грамады, арганізаваў зь Ярэмічам Сялянскі Саюз з газэтаю „Сялянская ніва“ (б. 32). I толькі, Рагуля, што найменшыя дробязі ўспамінае із свае „дзейнасьці", тут абмежваецца толькі гэтай зацемкаю. Бо нічога болей і нельга было сказаць. „Сялянскі Саюз“ Ярэмічаў і Рагуляў быў блізу супоўнай фікцыяй. Да яго належала адно колькі чалавекаў. Ярэміч яго аформіў і здабыў сяродкі на „Сялянскую ніву“, што кароткі час выходзіла. Рагуля блізу нічагусенькі ў гэтым „Саюзе“ не рабіў, дый іншыя ў ім нічога не рабілі.
    Чытаючы Рагулевы „Успаміны" пра самога сябе, у людзей далёкіх ад падзеяў можа зрабіцца даймо, калі не пра дзеяльнасьць ягоную, то прынамся пра дзейнасьць. Трэба памятаваць, адылі, што гэта піша чалавек пра самога сябе і, як мы ўжо бачылі, што да прыгатовы грунту пад Грамаду, ён не аб’ектыўны. Канкрэтных, хоць-бы невялічкіх, рэзультатаў свае дзейнасьці ён не падае. Вынятак ёсьцека што да перадвыбарчай агітацыі ўвосень 1922 г. Тут ён карысна выдзяляецца сярод бальшыні іншых кандыдатаў, але ў гэтым ня гэтулькі ягоная заслуга, колькі віна гэнае балыпыні.
    Пераходжу да апісаньня Рагулем здарэньняў і асобаў. Агульна мушу зацеміць, што, як гэта бывае ў людзей дробных і баязьлівых, ён добра памятае найменшыя дробязі, але блытаецца й забываецца што да большых выпадкаў і здарэньняў. Гэтак, прыкладам, разгром Грамады ён адносіць на Каляды 1925 г. (б. 72 і 75), калі запраўды ён адбыўся на год пазьней — Калядамі 1926 г.; тым самым і шмат іншага, зьвязанага з Грамадою, у яго адзначана ранейшым часам.
    Знаючы край і асобных людзей, я зусім згаджаюся з Рагуляю, што пры добрай перадвыбарнай працы можна было правесьці ў 1922 г. найменей 24 паслоў на сойм і ўдвая болей, чымся правялі, сэнатараў да сэнату.
    Але нельга згадзіцца з тым, што беларускія паслы не маглі быць выбраныя ў пяцёх выбарных акругах (б. 15), каторых было 6 (Беластоцкая, Лідзкая, Наваградзкая, Палеская, Віленская й Сьвянцянская, у каторую ўваходзіла й Дзісеншчына). 3 выняткам Віленскай акругі із спалянізаванай Вільняю і Палескай, дзе, паводля Рагулі, прайшоў Ярэміч жыдоўскімі галасамі, у чатырох засталых былі Беларусы выбраныя, і, як добра цьвердзіць Рагуля, былі-б Беларусы выбраныя беларускімі галасамі й на Палесьсі, калі-б там вялася работа.
    Зацемлю, што Рагуля ня ведаў нат прыблізнае колькасьці Беларусаў пад Полыпчаю, зн., у Заходняй Беларусі. У сваёй прамове ў сойме 17 ліпня 1925 г. ён падаў лік Беларусаў пад Полыпчаю „звыш 3-х мільёнаў" (б. 119 „Успамінаў"), а прамаўляючы ў сойме 2 сакавіка 1926 г. кажа: „2 з палавінаю мільённы беларускі народ у Полыіічы“ (б. 121). Запраўды-ж было тады Беларусаў у Зах. Беларусі звыш трох з палавінаю мільёнаў (у 1939 г. было ад чатырох із чэцьверцяй да чатырох з палавінаю мільёнаў)6.
    Mary зрабіць некаторыя папраўкі да Рагулявай характарыстыкі беларускіх паслоў і сэнатараў часу 1922—1927 г. (б. 30—32).
    Дарма, што Браніслаў Тарашкевіч быў знаёмы з польскай культураю, не пад ейным уплывам ён вырас. Скончыў ён у Вільні расейскую гімназію, а ў Пецярбурзе расейскі ўнівэрсытэт, дзе ягоным вучыцялем быў вельмі ўплывовы ў сваім часе расейскі мовавед
    5 Бачыны 71 і 72, гл. яшчэ пра Астроўскага на б. 67 і 74—75 „Успамінаў“.
    6 Усяго люднасьці ў Зах. Беларусі было ў 1939 г. каля 5-ёхміль. (The Population ofthe Soviet Union: History and Prospect. By Frank Lorimer. League of Nations. Geneva, [Genf: Volkerbund —Pad.] 1946, p. 187), з чаго, калі адымем нац. мяншыні, Беларусаў будзе ад чатырох із чэцьверцяй да чатырох з палавінаю мільёнаў.
    Шахматаў. У доме бацькоў Тарашкевіча (я ў іх быў) у с. Чарнулішкі Лаварыскае вол. Віленскага пав. нічагусенькі польскага ня было. Гэта была тыповая беларуская радзіма. Будучы гімназістым, Тарашкевіч быў ужо сьвядомы Беларус. Скончыўшы гімназію, ён пад ціскам кіраўнікоў беларускага руху (галоўна братоў Луцкевічаў) паступіў на гістарычна-філялягічны факультэт унівэрсытэту, замест як хацеў і да чаго гадзіўся сваім характарам і здольнасьцямі, выбраць мэдыцыну. Націск у менаваным кірунку быў зроблены дзеля таго, што патрэбны быў беларускі мовавед (нельга вытрываць, каб не зацеміць, што й цяпер беларускія моваведы патрэбныя, але падобны націск ня робіцца). Дык Тарашкевіч быў гадунец беларускага адраджэнскага руху.
    Такім самым гадунцом быў і Сымон Рак-Міхайлоўскі. Ня верыцца мне, каб Рак-Міхайлоўскі быў бязьдзейны ў перадвыбарчым часе ўвосень 1922 г. (Рагуля не мянуе яго ў ліку дзейных тады.) Ён быў ведамы як рупны й дзеяльны працавень сярод народнае масы. Кажу гадунец беларускага адраджэнскага руху, а не „незалежніцкае нівы“, як кажа пра кс. Адама Станкевіча Рагуля (б. 30), бо ўсе мы, ранейіпае сьвядомае пакаленьне, гадаваліся ў вадраджэнскім руху, а незалежніцкая плынь прышла пасьлей як прыродна-палітычны развой.
    Сяргея Барана я бачыў адно колькі разоў, на мяне ён рабіў даймо сьвядомага Беларуса.
    Пра Ю. Сабалеўскага да нямецкае акупацыі ў 1941 г. я адно трохі прыпадкам чуў; але з таго, як ён паступаў на эміграцыі, цяжка паверыць Рагулю, каторы із Сабалеўскім „сябраваў" (б. 31). Рагуля (там-жа) яго далей характарызуе гэтак: „Гэта быў чалавек асьцярожны, падазраваючы і, я (Рагуля) сказаў-бы, палахлівы. Яму ўсё здавалася, дый цяпер здаецца (гэта ў 1953 г., калі Рагуля пісаў свае „Успаміны“. — Я.С. [Напісаньне „Успамінаў“ было скончана аўтарам улетку 1954 г. — Рэд. J), што ўсюды за ім ганяюцца агенты польскае дэфэнзывы". Калі так, дык гэта псыхічна хворы чалавек.
    Рагуля кажа, што „В. Багдановіч — шчыры Беларус расейскае культуры". Нічагусенькі падобнага! Ён увесь час быў стаўпом расейшчыны ў Вільні, на ім гэная расейшчына й дзяржалася. Толькі плывучы пазьверху нацыянальнага жыцьця, можна гэтак, як Рагуля, пісаць пра Багдановіча. Русафіл Рагуля не адчуваў расейшчыны ў ідэялягічнага расейца Багдановіча.
    Яшчэ кароценькая зацемка пра А. Уласава. Ён калісь, бывала, казаў: „Усё будзе добра, толькі нічога рабіць ня трэба“, —у значэньню, не рабіць нічога рызыкоўнага, небясьпечнага, іншыя-ж далі гэтым словам ягоным пашыраны сэнс.
    Характарыстычна, што Рагуля не захацеў схарактарызаваць Ф. Ярэміча, каторага добра знаў.
    Паглядзім цяперака, як Рагуля ставіцца да нямілых яму людзей. Прывёўшы даты галоўных мамэнтаў свайго жыцьця, Рагуля „Успаміны“ пачынае нападам на свайго асабістага праціўніка Антона Луцкевіча. Ён піша: „Другая частка (Беларусаў), начале з А. Луцкевічам, зрабіла ўгоду з Палякамі ды пад іх крыльцом арганізавала ў Лодзі Найвышэйшую Вайсковую Раду... Пасьля сканчэньня вайны Рада сталася непатрэбнай Паляком, якія яе і зьліквідавалі. Луцкевіч і Тарашкевіч ехалі з Лодзі ў Вільню як кандыдаты ў беларускія міністры, а прыехалі туды як рэфэрэнты. Так старшыня БНР апусьціўся да становішча маленькага-польскага ўрадоўца" (б. 12).
    Тут што ні слова, то няпраўда. Ніякае Найвышэйшае Вайсковае Рады ані проста Вайсковае Рады ані ў Лодзі, ані ў іншым месцы ня было: але была Беларуская Вайсковая Камісія. Пачала яна арганізавацца ў Вільні і скончыла арганізаваццаўМенску 1919 г. 3 наступленьнем бальшавікоў у ліпні 1920 г. Камісія пераехала да Лодзі. Належалі да Камісіі Ал. Прушынскі, С. Рак-Міхайлоўскі, капітан Якубецкі, палкоўнік Канапацкі (старшыня Камісіі), капітан Фр. Кушаль, Якубоўскі, П. Аляксюк і Аўсянік. Пасьлей Канапацкі адмовіўся і старшынёю Камісіі быў Фр. Умястоўскі, яго заступаў Фр. Кушаль. Ані Луцкевіч, ані Тарашкевіч да менаванае Камісіі не належалі. Луцкевіч ніколі ня быў польскім ураднікам.