• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    У 1920 г., як рэзультат „бунту“ ген. Жэлігоўскага, зробленага на загад Пілсудзкага, паўстала гаспадарства „Сярэдняя Літва“. Мэтаю яе стварэньня было прылучэньне вужшай Віленшчыны, прызнанай бальшавіцкай Масквою Лятуве — да Полыпчы. 3 гледзішча фармальна-праўнага, а спачатку кароткі час у некаторай меры й фактычнага, „Сярэдняя Літва“ ня была часьцяй польскага гаспадарства, хоць, ведама, галоўную ролю мелі ў ёй Палякі, каторыя яе стварылі і каторыя мелі войска й паліцыю (не „сярэднялітоўскія", а польскія, з Полыпчы). Апіраючыся на праўны мамэнт, можна было тое-сёе зрабіць для беларускае справы ў гэтай „Сярэдняй Літве“, у каторую з малымі дадаткамі ўходзілі толькі беларускія паветы заходняй часьці былое Віленскае губэрні. Трэба пры гэтым дадаць, што Паляком залежала на тым, каб ня дэманстраваць штучнасьці гаспадарствавасьці „Сярэдняе Літвы“, таго, што яна створана на тое, каб быць прылучанай да Польшчы. Калі польскае войска арыштавала Антона Луцкевіча, дык, апіраючыся на праўны мамэнт, мы дамагаліся яго безадвалочнага звальненьня. Міністрам —і добрым — нутраных спраў „Сярэдняе Літвы“ быў Беларус праф. Вацлаў Іваноўскі. Загаднікам Беларускага аддзелу ў Міністэрстве асьветы быў Б. Тарашкевіч, а я быў у гэтым аддзеле рэфэрэнтам. За паўтара месяца, разьяжджаючы і (болей) ходзячы па валасьцёх і сёлах, я адчыніў звыш 200 беларускіх пачатных школаў, а ў 1921 г. Рак-Міхайлоўскі адчыніў у Барунах Ашмянскага пав. Беларускі Вучыцельскі сэмінар і быў у ім дырэктарам.
    Чым далей, тым болей адміністрацыя „Сярэдняй Літвы" рабілася чыста польскай і сваім асабовым складам, і сваім польскім шавіністычным характарам. Далыпае адчыненьне беларускіх школаў сустракала вялікія перашкоды. Я таксама быў звольнены із становішча беларускага школьнага рэфэрэнта. Зацемлю, што А. Луцкевіч ня быў ураднікам і ў „Сярэдняй Літве“.
    У чым-жа болей вінаваціць Рагуля Луцкевіча? Паводля Рагулі, Луцкевіч быў „чалавек зь вялікай хваравітай амбіцыяй" і „слабы палітык“ (б. 61). Амбіцыяй абодвых Луцкевічаў было як найболей зрабіць дзеля адраджэньня й вызваленьня свайго народу. Нічога хваравітага ў гэтым ня было. Тыя, што бліжэй зналі А. Луцкевіча, ніколі не адчувалі ў ім хваравітае амбіцыі. I ня быў ён слабы палітык. 3 выняткам Грамады даўгая палітыка А. Луцкевіча наагул, зн., абмінаючы справы меншае вагі, была добрая. 3 Грамадою вышла вялікая абмылка. Але-ж не адзін Луцкевіч быў ініцыятарам і галоўным арганізатарам Грамады, былі й іншыя. Знаючы добра Луцкевіча, Тарашкевіча, Рака-Міхайлоўскага, Уласава й А. Нэканду-Трэпку (бо й гэтыя два належалі да Грамады), я з чыстым сумленьнем магу цьвердзіць, што, ідучы на супрацоўніцтва з камуністымі, яны кіраваліся вылучна дабром беларускага народу. Але вельмі абмыліліся. Уважаю, што трэба судзіць і за абмылкі, калі пры іх дапушчэньню не на ўсё зварачалі ўвагу. Ня месца тут разглядаць, наколькі ў даным прыпадку была віна, а наколькі прычына ляжала ў тагачасных абставінах. Зварачаю толькі ўвагу, што на іншых галоўных арганізатараў Грамады, у тым ліку на гэтта мною менаваных, Рагуля свайго сьмяротнага прысуду не выдае. Зн., не за Грамаду Рагуля нападае на Луцкевіча, а за штось іншае.
    За „зыгзагі“ ў палітыцы? Рагуля прызнае, што зыгзагі ў палітыцы быць могуць, a нат, бывае, што й быць мусяць. Паколькі зыгзагі ў А. Луцкевіча былі, то ён пры іх заўсёды заставаўся беларускім патрыётам і паступаў, як патрыёт. Калі-б у Луцкевіча ў тым, што Рагуля называе зыгзагам, быў элемэнт „асабістай карысьці", пра што цьвердзіць Рагуля (б. 80—81), дык ён лёгка мог у 1922 г. кандыдаваць і прайсьці ў сойм, але ён гэтага не зрабіў, бо ўважаў, што былому беларускаму прэм’ер-міністру не выпадае быць сябрам польскага сойму. Прыблізна ад 1933 да 1939 г. А. Луцкевіч галадаў, але ня йшоў на ніякія кампрамісы із сваім нацыянальным сумленьнем. Ня было-б гэтага, калі-б ён быў палянафіл.
    Тое, што польскі суд не засудзіў Луцкевіча, як іншых галоўных грамадаўцаў, Рагулі служыць довадам, што ён перайшоў да „польскай угоды“. Ані ў часе суду, ані пасьля яго
    ніякіх пазнакаў гэтага ў А. Луцкевіча ня было відаць. Мог суд яго апраўдаць з прычыны нястачы довадаў, бо ён не дэманстраваўся як грамадавец7. А калі ўжо займацца дагадкамі і дапушчаць, што А. Луцкевіч у турме даваў некаторыя надзеі або абяцаньні на супрацоўніцтва з Палякамі, дык і за гэта нельга вінаваціць. Вінаваціць можна было-б, калі-б ён такія надзеі спаўняў, ды спаўняў на шкоду беларускай справе, а гэтага ня сталася8. Ня ў тым віна А. Луцкевіча, што ў 1928 г. ён быў апраўданы судом, а ў тым, што перад прыходам бальшавікоў у 1939 г. ён ня ўцёк ізь Вільні9 і быў замучаны бальшавікамі.
    Ня Луцкевіч, але Р. Астроўскі пайшоў на польскую работу па ліквідацыі Грамады. Шкода, што А. Луцкевіч не адразу разабраўся ў Астроўскім, будучы зь ім у „Цэнтрасаюзе“10, але ўсё-ж такі разабраўся і разам зь некаторымі іншымі арганізаваў грамадзкі суд над Астроўскім.
    Застаецца адна прычына нападу Рагулі на Луцкевіча — гэта, што ў рэдагаваных А. Луцкевічам грамадзкіх газэтах, побач із справядлівымі, былі й несправядлівыя напады на Рагулю, Ярэміча й іншых. Напады былі як рэзультат таго, што Грамада ўпрэглася ў камуністычны воз, і рабіліся напады на загад камуністычнага Крамля Грамадзе. Усе галоўныя кіраўнікі Грамады былі за іх гэтулькі вінаватыя, колькі Луцкевіч, дарма што яны, ня будучы рэдактарамі, маглі ня шчыра апраўдавацца11. Калі верыць Рагулю, дык ён гэтага не разумеў і да іншых галоўных арганізатараў Грамады, з выняткам Астроўскага, ён ставіцца добра, ён піша, што ў яго „з пасламі грамадаўцамі былі нядрэнныя, калі не сказаць добрыя суадносіны. 3 Тарашкевічам мы часта пасяброўску гутарылі. Валошын мне давяраў усе партыйныя тайны, а з Сабалеўскім мы сябравалі" (б. 61).
    Дык справа ня ў тым, якім быў А. Луцкевіч, а справа асабістай крыўды Рагулевай. Пачуцьцё гэтае крыўды было, бяссумлеву, падмацавана тым, што ў часе выбараў на сойм, увосень 1922 г., А. Луцкевіч уважаў Рагулю за „заядлага маскаля" (гл. вышэй). Як бачым, рэакцыя Рагулі на асабістую крыўду была нясумернай віне Луцкевіча. Можна яшчэ зразумець, што ў 1926 г. Рагуля ў злосьці не палічыўся із словамі, але калі ён не бярэ назад у 1953 г. свайго несправядлівага абвінавачаньня і мяшаньня з балотам (назваў „Сьмердзяковам") чалавека, што аддаў усё сваё жыцьцё беларускаму народу, дык ня ў А. Луцкевічу, але ў сабе паказвае штосьці падобнае.
    У псыхіцы некаторых людзей ёсьць дзіўная рыса, што калі яны зробяць каму якую нягоднасьць, дык, замест злавацца на сябе, застаюцца злосьнікамі таго, каму нягоднасьць зрабілі. Так было і з Рагуляй.
    Другі раз я сустрэўся з Рагуляй у 1926 г., калі, па сканчэньню ўнівэрсытэту ў Празе, я вярнуўся да Беларусі, а ён быў паслом на сойм. Я ня толькі ня прыпомніў яму ягонага ўчынку ў 1917 г. на Вучыцельскім зьезьдзе ў Менску, але й не паказваў выгляду, што яго памятую. Ен, адылі, не забываўся й злаваў на мяне. I тады, і пасьлей, у 1928—1930 г., калі ён быў сэнатарам, а я паслом, калі мы сустракаліся адзін на адзін, ён, каб наругнуцца мне, гаманіў парасейску.
    Пра мяне Рагуля піша! „Трэцяя ўгода — Янкі Станкевіча, як бязьідэйная і чыста шкурніцкая, не заслугоўвае, каб аб ёй гаварыць" (б. 80). I „аб лісьце Янкі Станкевіча не даводзіцца гаварыць шмат. Ягоная праграма зводзілася да атрыманьня пасольскага мандату і зьвязаных з гэтым матарыяльных карысьцяў" (б. 88).
    7 Ня вылучана, што А. Луцкевіч сваё апраўданьне судом заўдзячвае Антону Нэканду-Трэпку, свайму здаўна ўставічнаму сябру і адначасна блізкому сваяку віленскаму ваяводзе Рачкевічу.
    8 Рагуля паўтарае пушчаную ворагамі А. Луцкевіча байку, што пры арышце ён называў сябе „БеларусПаляк".
    9 Ня меў сілы адарвацца ад беларускага музэю імені свайго брата Івана і чакаў сваіх сыноў зь вёскі.
    10 Газэта „Цэнтрасаюзу" звалася „Беларускі звон“, а не „Беларускі фронт“, як піша Рагуля.
    11 Болей быў вінен Астроўскі, злы дух і найгалоўнейшы кіраўнік Грамады. Ён бяз прынукі зваў усіх неграмадаўцаў „зраднікамі" й „Палячкамі". I гэтак загадваў рабіць сваім агентам.
    Рагуля, каторы падае мноства дробязяўу сваіх „Успамінах", тут не падаў ніводнага факту, ані вялікага, ані найменшага, — ён цьвердзіць галаслоўна. 3 гэтага відаць, што ніякіх фактаў, пацьвярджаючых ягоныя цьверджаньні, ня было.
    Я адкажу на цьверджаньні Рагулі не галаслоўна, але фактамі із свайго жыцьця й працы. Я зь беларускай работаю не чакаў, аж пакуль будзе выстаўлена мая кандыдатура на сойм, як гэта было ў Рагулі, але з 1909 г. сыстэматычна працаваў у беларускім адраджэнскім руху. Працаваў дарма, зн., ня меў наўвеце ніякае асабістае карысьці.
    Калі-б я меў наўвеце асабістую карысьць, дык у 1919 г., будучы сябрам лятувіскага парляманту — Тарыбы (дэлегаваны быў туды Беларускай Радаю Віленшчыны і Горадзеншчыны разам ізь Іванам Луцкевічам, В. Ластоўскім і Яз. Туркевічам), пераехаў-бы да Коўні і даставаў-бы там пасольскія дыеты, як гэта зрабіў Ластоўскі; я-ж гэтага не зрабіў і застаўся ў Вільні. Другое, калі-б мне пра матарыяльную карысьць і пасольскі мандат ішло, дык я лёгка гэта мог-бы мець у 1922 г., не паехаўшы да Прагі ў пачатку гэтага году. Але я туды паехаў, каб з большай прыгатоваю быць карысьнейпіым беларускай справе. Спэцыяльнасьцю на ўнівэрсытэце я выбраў такую (мовавед), з каторай яшчэ ніхто не забагацеў. Дый з гледзішча нацыянальна-грамадзкага я ў Празе не дзяньгубіў. Трэйцяе, калі, скончыўшы ўнівэрсытэт, я вярнуўся — нелегальна ў ліпню 1926 г. — да Вільні, дык без стараньня із свайго боку мог быць пэўны пасольскага мандату пры наступных выбарах у 1928 г., заставалася мне толькі не пярэчыць майму сваяку кс. Ад. Станкевічу, з каторым я спачатку быў у найлепшых дачыненьнях.
    Прыехаўшы, адылі, я пабачыў, што справа стаіць блага. Грамадаўскія паслы працавалі, але побач із работаю нацыянальнаю, яны праводзілі работу пракамуністычную, што міма іх волі падкопвала нацыянальны грунт. Што-ж да неграмадаўцаў, дык сэн. Назарэўскі нічагусенькі не рабіў, сэн. Багдановіч праводзіў работу расейскую, Ярэміч рупіўся толькі пра свой наступны пасольскі мандат ды дзеля гэтага не працаваў, але толькі стараўся мець добрыя дачыненьні зь людзьмі, ад каторых залежала выстаўленьне ў будучыні ягонае кандыдатуры за пасла на сойм12. Ня відаць было й работы Раіулевай. Кс. Ад. Станкевіч, праўда, працаваў, але ён не рэагаваў на бязьдзейнасьць сваіх сяброў у пасольскім клюбе і ня думаў у будучыні абходзіцца бязь іх, хоць і дзівіўся, „калі гэта Багдановіч усьвядоміцца?“ Зь бязьдзейнасьцю Ярэміча кс. Ад. Станкевіч гадзіўся, як із канечным злом, а што да Рагулі, дык у яго быў адказ, што ён „хіба там штось робіць у Наваградчыне". Апрача таго, кс. Ад. Станкевіч выбраў абмыльную дарогу ў варганізаваньню працы. Замест знаходзіць людзей із розумам, энэргіяй, воляю, ён падбіраў супрацаўнёў бяз гэтых якасьцяў, але сьлепа паслушных сабе арганістых — Я. Пазьняка, Альбіна Стэповіча, Паўла Карузу. Супроць усяго менаванага я мусіў выступаць, крытыкаваць, пратэставаць, і дзеля таго па якімсь часе дайшло да поўнага разыходжаньня.