За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Парушаймася пра свае справы
Адзержыўшы № 11—12 (447—448) „Бацькаўшчыны“, у каторым надрукаваны артыкул Юркі Віцьбіча „У вабарону маіх суседзяў", я найперш пачаў чытаць гэты артыкул. Ю. Віцьбіча-ж я знаю ня толькі як беларускага пісьменьніка, але й як аўтара артыкулаў у „Бацькаўшыне“ і ў нюёрскім „Новым русскім слове“, у каторым ён удала бароніць беларускую справу ад русыфікатараў. Дзеля таго я спадзяваўся, што ў вартыкуле будзе штось пра патрэбы беларускае эміграцыі, а ня ўсё тое ўстанічнае пра падзеі з камуністычнага пекла, на каторыя беларускія эмігранты ня маюць уплыву.
Прачытаўшы, адылі, колькі радкоў, я чыста расчараваўся. Аказваецца, аўтар не знайшоў нічога патрабнейшага, як заняцца справаю амэрыканскіх Нэграў, тых Нэграў, каторыя ляпей маюцца за беларускіх эмігрантаў у тэй-жа Амэрыцы і сто, калі ня тысяча разоў ляпей маюцца за беларускі народ у паняволенай Беларусі. Ня толькі Беларусы ў Бацькаўшчыне галадуюць фізычна, але й Беларусы ў цэласьці — з тэй-жа ласкі маскоўскай — задыхаюцца ад голаду культурнага; гэты другі голад могуць часткава аддаліць беларускія эмігранты, калі будуць пра гэта рупіцца. Але й справы самых беларускіх эмігрантаў ляжаць у вялікай меры дзірваном. Нашая эміграцыя памалу (а дзеці й моладзь яе вельмі борзда) гразьнеў асыміляцыі. Прывяду адзін прыклад. Адзін Беларус із новае эміграцыі напісаў у рэдакцыю аднаго беларускага часапісу, што ў Д этройце (ён там жыве) ёсьць каля паўсотні моладзі сярод новае беларускае эміграцыі. Яны ня ўмеюць чытаць пабеларуску, дарма што іхныя бацькі сьведамыя Беларусы (добрае сьведам’е!). Каб паправіць ліха, гэты „разумнік" радзіць выдаваць часапіс паангельску, замест таго, каб навучаць іх чытаць пабеларуску. Зацемлю, што ў Дэтройце жывуць „добрыя людзі“ з паміж Беларусаў, яны не крытыкуюць іншых Беларусаў, ня сьпіраюцца й ня вадзяцца міжсобку, ня твораць „другое" і пагатове ня думаюць тварыць „трэйцяе сілы“.
I вось у гэтым самым часе беларускі публіцысты заняўся справаю Нэграў, чаго ані не патрабуюць ад яго ані Беларусы, ані Амэрыка, ані самі Нэгры.
Калі, адылі, я дачытаў да месца, што адзін Нэгра ўратаваў аўтара артыкулу ад абязьвечаньня або й сьмерці, дык я тады зразумеў, што тут маем дачыненьне з уласьцівым Беларусам пачуцьцём удзячнасьці. Гэтым пачуцьцёвым мамэнтам і зьясьняюцца ў вартыкуле тыя месцы, дзе Віцьбіч перадаець у вабароне чорных і ў вабвінавачаньню белых.
Мяне ніхто з чорных не ўратаваў і ня ўкрыўдзіў, таксама й я нікога зь іх не ўратаваў і ня ўкрыўдзіў, дый натура мая не пачуцьцёвая, дык думаю, што я магу быць аб’ектыўным, пішучы пра амэрыканскіх Нэграў.
Найперш агульна трэба зацеміць, што няправільна робяць тыя, каторыя зьясьняюць некаторую адсталасьць амэрыканскіх Нэграў ад белых тым, што Нэгры ад прывозу іх да Амэрыкі і да 1861—1865 г. былі ў няволі. ГІа прылучэньню Беларусі да Расеі і аж да вызваленьня ад прыгону ў 1861—1870 г. беларускія сяляне ня былі ў лягчэйшай няволі, чымся амэрыканскія Нэгры. Беларусь-жа была заграблена Расеяй у гэткіх часох: Беласточчына ў 1807, Горадзеншчына, Віленшчына й Меншчына ў 1793—1795 г., Магілеўшчына й Віцебшчына ў 1772 г., Смаленшчына й Севершчына ў 1667 г., Пскоўшчына, беларускія часьці Цьвершчыны, Калужчыны, Арлоўшчыны й Куршчыны адныя на пачатку XVI ст., другія ў канцы XV ст. Першыя-ж каляністыя да Паўночнае Амэрыкі прыплылі ў 1607 г., а першых чорных нявольнікаў пачалі прывозіць сюды пара дзясяткаў год пасьлей. Гэткім парадкам, вялікая часьць беларускіх сялян была ў цяжкой няволі — прыгоне, даўжэй за Нэграў. Па вызваленьню-ж ад прыгону беларускія сяляне шмат гарэй меліся за амэрыканскіх Нэграў і з гледзішча праўнага, і ўсялякага іншага. Пры гэтым, ані з гледзішча інтэлектуальнага, ані маральнага ў беларускіх сялян ня бачым такой адсталасьці, якую назіраем у часьці амэрыканскіх Нэграў. Значыцца, справа тут
не ў няволі, прынамся, не ў ваднэй няволі.
Дзеля прыраўнаньня Нэграў да Беларусаў Віцьбіч кажа, што „адзін саўтрывэрскі Беларус сьпярша цяжка параніў сваю жонку, швагрыню й цешчу з Амэрыканцаў, а потым пасьля двухгадзіннай перастрэлкіз паліцыяй... забіў сябе“. Прыведзена гэтане як адзіночны прыклад, бо тады, як вынятак, ён толькі пацьвярджаў-бы агульнае правіла, што ў Беларусаў такія прыпадкі ня бываюць. He, гэта, відавочна, прыведзена як прыклад. Але прыклад чаго? Прыклады прыводзяць, каб ілюстраваць штось хоць-бы троху пашыранае; а тут такога пашыранага ані няма. Дык гэны прыпадак ня можа быць прыкладам. Як прыклад ён прыведзены няправільна. Віцьбіч захапіўся абаронаю сваіх суседзяў, перадаў у гэтай абароне і ўжыў у даным прыпадку няправільны сяродак, крыўдзячы ім сваіх родзічаў.
Гэны, прыведзены Віцьбічам, прыпадак забіўства й самаўбіўства знаюць саўтрывэрскія й нюбрансьвіцкія Беларусы. Ён варт таго, каб паказаць ягоную прычыну. А яна ў наступным. Беларусы із старое эміграцыі, пераважна каталікі, але нярэдка й праваслаўныя, жаніліся з Палячкамі (запраўднымі, а не з такімі, каторыя сябе за такіх зь нясьведам’я ўважаюць). Старана беларуская была мала, а найчасьцей зусім нацыянальна нясьведамая, яна-ж заглушала ў сябе пачуцьцё нацыянальнай апрычонасьці. Палячка, наадварот, была нацыянальна сьведамая. Як такая, яна ўзгадавала свае дзеці ў непашане й нязычлівасьці да бацькі. Пакуль бацька зарабляў на жонку й на дзеці, ён быў талераваны. Калі-ж, робячы да апошняй старасьці, ён мусіў у канцы перастаць рабіць, тады дачыненьні да яго жонкі й дзяцей рабіліся нягодныя. He зважаючы на гэта, ён, уміраючы, пакідаў ім сваю цяжка запрацаваную ашчаднасьць. Такіх мешаных беларускапольскіх радзімаў ёсьць у Задзіночаных Гаспадарствах шмат. Беларуская старана іх проста няшчасная. Да такіх радзімаў і належыла радзіма менаванага забіўцы. Але як новы эмігрант гэны Беларус быў болей-меней абцершыся аб беларускі рух і дзеля таго ня мог цярпець. Дык былі звадкі, каторыя й скончыліся трагічна. Менаваны прыпадак можа быць прыкладам толькі таго, што шкодныя Беларусам мешаныя радзімы, асабліва „із старшым братам“.
Віцьбічу давялося чуць, што беларуская дзяўчына „зьмяніла пляжу, бо на ёй купаліся Нэгрыцянкі". Якая Нэгрыцянкам сталася ад гэтага крыўда? Была-б крыўда тады, каліб Беларуска прагнала Нэгрыцянкаў.
Якая крыўда ўзноў, што дом, у каторым жывуць Нэгры ў Саўт Рывэры, іхныя суседзі завуць „афрыканскім домам"? Завуць так, бо знаюць трохі геаграфію. Мы цешыліся-б, каб домы, дзе жывуць Беларусы, Амэрыканцы звалі дамамі беларускімі, але так не завуць, бо нас ня знаюць.
Віцьбіч піша: „Як паводзілася Нэграм-нявольнікам... нас пазнаёміла Гарыет Бічэр Стоў у сваёй ведамай усяму сьвету кнізе «Хаціна дзядзькі Тамаша»“. Кніга гэтае аўтаркі ня толькі сьветча пра тое, як паводзілася Нэграм-нявольнікам, але адначасна сьветча й пра тое, якія Амэрыканцы. Расея паняволіла шмат народаў разам зь іхнымі землямі, разбурыла іхныя гаспадарствы, у тым ліку гаспадарства беларускае. Масам паняволеных Расеяй народаў жылося ня ляпей, чымся Нэграм-нявольнікам, і не знайшлося Расейца, каторы выступіў-бы ў іх абарону, як гэта зрабіла амэрыканская аўтарка. Дый не яна адна. Дзевяць год пасьля ейнай кнігі, наймя ў 1861 г., балыпыня Амэрыканцаў выступіла вайною за вызваленьне Нэграў. I вызваліла іх цаною вялікага праліцьця свае крыві. Расейцы рабілі наадварот. Калі ў 1863 г. Беларусы з Кастусём Каліноўскім начале паўсталі супроць Расеі, дык навет расейскі „народнік" паэта Някрасаў пісаў вершы на чэсьць Мураўёва-вешаньніка. 40 год Беларусы перажываюць пекла ў расейска-бальшавіцкім „раю“, пекла, шмат горшае за даўнейшую няволю Нэграў, а ведама, што ня было-б гэтага „раю“ ў Беларусі, калі-б яна ня была пад Расеяй. He зважаючы на гэта, расейская эміграцыя жадае й далей дзяржаць Беларусь у расейскім ярме, жадае гэтага,
хоць ведае, што і па ськіненьню бальшавізму „рай“, падобны да бальшавіцкага, можаў Расеі паўтарыцца, як гэта ня раз было ў гісторыі Расеі. Як ведама, такія „раі“ заўсёды бываюць шмат цяжэйшыя нерасейцам, чымся Расейцам, бо гэтыя, і будучы нявольнікамі, пануюць над іншымі паняволенымі Расеяй народамі.
Віцьбіч кажа: „Нам Беларусам — народу паняволенаму, ні ў якім разе не выпадае апраўдаваць паняволеньне іншых народаў“. Ці-ж Нэгры паняволеныя? Пасьля вызваленьня іху 1861—1865 г. яны раўнапраўныя грамадзяне Задзіночаных Гаспадарстваў. Мы Беларусы (Беларусы наагул, а не беларускія эмігранты ў Амэрыцы) можам ім толькі завідаваць.
Віцьбіч добра папраўляе др. Ст. Станкевіча, кажучы: „Разам із тым мне ніколі не даводзілася бачыць сваіх суседзяў (Нэграў. — Я.С.) у лахманох, кажны зь іх мае 2—3 добрых гарнітуры". Запраўды, кажны нармальны Амэрыканец, у тым ліку Нэгры, моіуць ня толькі мець па 2—3 добрых гарнітуры, але й маюць магчымасьць адзявацца, як мільянэры, і есьці, як мільянэр. Дык аўтар пярэча сам сабе, кажучы ў дачыненьню да амэрыканскіх Нэграў, што „галіта ня знае законаў". У Задзіночаных Гаспадарствах галіты няма.
Бандытызм сярод Нэграў бывае ня з прычыны галіты. Прычынаў яго можна шукаць толькі ў іх паходжаньню і ў іх узгадаваньню. He бальшыня Нэграў займаецца бандытызмам, але часьць іх займаецца, і зьява гэтая досыць папіыраная. Віцьбіч кажа, што ягоныя суседзі Нэгры не бандыты. Верым, але ёсьць іншыя Нэгры, каторыя займаюцца бандытызмам і зладзействам. Вось у Брукліне (трымільённае места, складае часьць вялікага Нью Ерку), у раёне Думон Эвэню, Амбой вул. і іншых цяпер бандытызм і зладзействы пашырыліся. Нэгрскія хлапцы ходзяць па дамох, улазяць цераз вокны. Гасподнікі баяцца пакідаць адны гасподы. Але незаўсёды памагае, калі застаешся ў хаце. Такі „госьць" можа ўвайсьці ў гасподу, стэрарызаваць і забраць грошы або дарагую рэч. Звьгчайна робяць гэта хлапцы, бо амэрыканскае права не прадбача кары на дзеці да васімнаццацёх год. Але ноччу нярэдка дарослы Нэгра ў гэтым раёне зойдзе наперад ідучаму й вымагае ад яго грошы. He аддасьць — застрэле. А нядаўна Нэгра ўдзень застрэліў у краме крамніка, каторы не сьпяшаўся аддаць яму свае грошы. Гасподнікі з гэтага раёну стараюцца барзьдзей перасяліцца, собсьнікі дамоў сьпяшаюцца іх прадаць. У іншым краю выдалі-б адумысловае права для такога раёну, але Амэрыканцы людзі цярплівыя; яны валей будуць цярпець бандытызм, чымся выдаваць неаднолькавае ўсім жыхаром права.