За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Мы маем магчымасьць купіць малую друкарню, бо часьць нас мае невялічкія аіпчаднасьці. Іх стане на куплю друкарні. Аплаціцца таксама ўжыць іх на гэта, бо, паложаныя ў банк яны даюць толькі 2%, а друкарня дасьць ужо із самага пачатку болей, а пасьлей і шмат разоў болей.
Невялічкая друкарня, маючая лінотып для кірылічнага й лацінскага тэксту, даволі такога-ж ручнога шрыфту, некаторыя малыя машыны і інш., — адным чынам, такая друкарня, што зусім здаволіць нашыя беларускія патрэбы ды яшчэ можа спаўняць шмат чужых заказаў, будзе каштаваць ад 3000 да 4000 дал.
Выглядае, што найляпей дзеля куплі друкарні закласьці акцыйную супалку, выпушчаючы акцыі да 4000 дал. Акцыі маглі-б быць па 10 дал. кажная, але пажадана, каб жадаючыя мець сваю друкарню бралі больш як па аднэй, а на’т па 10 і болей акцыяў. Ужо цяпер ё задакляраваных каля траціны патрэбнай сумы на куплю друкарні.
Просім усіх, хто хоча прычыніцца да гэтай асабіста карыснай, а ідэйна важнай справы, напісаць Ініцыятыўнай групе, на якую суму ён возьме акцыяў беларускай акцыйнай супалкі друкарскай. Пісаць нагэткі адрыс: J. Stankievich, 6 Vandervoort Place, Brooklyn 6, New York.
Вайна ў Карэі
„Веда“ ё часапіс навукова-літаратурны. Але ё надзвычайныя здарэньні вонках навукі й літаратуры, на якія нам нельга не адгукнуцца. Адным ізь іх ёсьцека вайнаў Карэі. Комуністычная Расія загадала скомунізаваным ёю паўночным Карэйцам напасьці на дэмократычную паўдзённую рэспубліку карэйскую. Карэйскія комуністыя маюць вялікую, далёка перавышаючую іхныя собскія сілы, памогу расійскую, як беспасярэднюю, так і пры помачы Кітайцаў. Запраўды на карэйскім адрэзку вядзецца вайна паміж нявольным сьветам камуністычнай Масквы і яшчэ вольным сьветам Задзіночаных Народаў, з боку каторых галоўна ваююць Задзіночаныя Гаспадарствы Амэрыкі. У даную часіну Амэрыка перамагае, і калі Масква не пашлець на гэтую вайну яшчэ балей кітайскіх гордаў, дык за колькі месяцаў вайна скончыцца перамогаю вольнага сьвету.
Перад выхадам „Веды“ комуністычны Кітай умяшаўся ў вайну, пасылаючы ў Карэю паў мільёна войска.
Крывічы-Беларусы, як старыя, так і новыя Амэрыканцы, пакліканыя — уладамі Задзіночаных Гаспадарстваў Амэрыкі — на вайну, маюць лёяльна й шчыра споўніць сваю павіннасьць, ведаючы, што вайна йдзець із Масквою, гэтым найгоршым ворагам іхнае старое бацькаўшчыны Беларусі і новае Амэрыкі.
А калі пачнецца спадзяваная сьветная вайна, значыцца, і ў Эўропе, і ў Беларусі, дык ня будзе такога Беларуса, каторы-бы не пайшоў туды вызваляць із маскоўскага пекла сваю дарагую бацькаўшчыну і ейных дзяцей.
Іміграваньне беларускіх ДП у ЗГА
Другой надзвычайнай справаю, на якую кажны Крывіч мусіць адгукнуцца, ё справа перасяленьня крывіцкіх або, накш, беларускіх ДП з Эўропы, галоўна зь Нямеччыны й
Аўстрыі, у Задзіночаныя Гаспадарствы Амэрыкі. Нашыя людзі вельмі мала выкарысталі людзкі й дабрародны закон пра іміграцыю ДП у ЗГА.
Конкрэтна з нашага боку справа зводзіцца да стараньня ашурансаў. Мы павінны старацца ашурансаў нашым высяленцам і ўцекачом дзеля нацыянальнай салідарнасьці, павінны таксама старацца дзеля ўзмацненьня нашае нацыянальнае справы, што станецца, калі болей нашых ідэйных родзічаў прыедзе ў вольную і з магчымасьцяй работы й заработку Амэрыку. Апрача таго, чым болей эмігруе нашых братоў у Амэрыку, тым меней трэ будзе нам памагаць із Амэрыкі тым нашым родзічам, што застануцца ў Нямеччыне й Аўстрыі, бо іх там будзе меней. Дарма што справа ашурансаў цяпер шмат цяжшая, бо спонсор (выдаўца ашурансу) мусіць быць амэрыканскім грамадзянінам, пры вялікай рупатлівасьці магчымасьць здабываць ашурансы ёсьцека, і трэба з гэтым сьпяшацца, бо час кароткі.
3 расійска-комуністычнага народазабіўства Беларусаў
23 красавіка й 12 чырвіня летась інж. Мікіта Кякала, Украінец, маў у Крывіцкім Навуковым Т-ве Пр. Скарыны ў Ню-Ерку рэфэрат пра савецкія концэнтрацыйныя табары на Салавецкіх абтоках а пра засланьні ў Паўночным Краю.
Інж. Кякала быў у красавіку 1929 г. засланы ў концэнтрацыйны табар на Салоўкі. Адбыўшы кару на Салоўках, ён у верасьні 1931 г. быў без прасокі й суду засланы ў Паўночны Край, дзе прабыў да сакавіка 1934 г.
Як перад арыштам, так і будучы вязьням, Кякала назіраў комуністычныя выступы (праступленьні), дзеля таго мае пра іх багатыя ведамкі. Адцемім найважнейшыя зь ягонага рэфэрату.
Забіўствы гайсакоў. У 1927 г. па ўсім СССР былі ліквідаваныя гайсакі (скаўты) як конкурэнты комсомолу. Хлапцьі й дзяўчаты ад 15 год былі засуджаныя ў концэнтрацыйныя табары й на засланьні на Ўрал, Сібір і Казахстан. Кякала быў сьветкаю страшнай долі тых гайсакоў, асабліва гайсачак, што лучылі на Салоўкі. Дзяўчаткі траха ўсі пагвалцілі; асабліва гэтым адзначаўся начэльнік Кемскай перасыльнай бодкі (пункту), тав. Пацёмкін, а начэльнік ICO (пнспекцнонно-следственного отдела — спэкцыйна-прасочнага адзьдзелу), тав. Канэп.
Нішчэньне нацыянальна сьведамых. Кідалася ў вочы, што рыштавалі, ссылалі, стралялі перш-наперш людзёў нацыянальна сьведамых ізь нерасійскіх народаў.
На Салоўках. Найбольшы лік вязьняў на Салоўках складалі Беларусы й Украінцы. Паміж Беларусамі былі Баліцкі, камісар асьветы, а Прышчэпа, камісар ралейніцтва. На яду кажнага вязьня на Салоўках было вызначана 9 рублёў 29 кап. у месяц, пасьлей — 6 руб. 30 кап. Пры такой ядзе і непасільнай рабоце 50 % на Салоўках умірала, а звальняныя, з выняткам адзінак, усі былі хворыя.
Заказ на вязьняў. Інж. Кякала, будучы ў концэнтрацыйным табару на Салоўках, якісь час рабіў у фінансавым адзьдзеле. Там, правяраючы лічбызданьне прадстаўніка салавецкіх табараў у Маскве, тав. Грэйшэра, ён лучыў на копіі тэлеГрамаў, пасланых колегіяй ГПУ 23 верасьня 1929 г. з Масквы, наймя гэт’кіх: „1) Мннск ОГПУ: прнготовьте 5000 арестованных. ГПУ, Москва. 2) Ташкент ОГПУ: прііготовьте 10000 арестованных, нз ннх 3500 русскнх, остальные туземцы“.
У Паўночным Краю. Прыбыўшы ўвосень 1931 г. у Паўночны Край, Кякала сустрэўся там із так званымі спэц-перасяленцамі (адумысловымі перасяленцамі). Выявілася, што савецкая ўладаў васобе ГПУ, заводзячы суцэльную колектывізацыю альбо пры-
гон сялянам, пастанавіла высяліць усіх сялян, падазраваных у няпрыхільнасьці да колектывізацыі. Гэта было ў 1929—1930 г. Сёлы, дзе былі т.зв. праціўнікі колектывізацыі, аступалі адзьдзелы ГПУ ізь сьпісаньнямі, загадзя прыгатаванымі. Сялянам дазвалялі забраць із сабою крыху адзежы й ежы. Адпраўлялі на станцы і там напаўнялі няшчаснымі гатовыя цягнікі. Гэта й былі спэц-перасяленцы.
У дарозе адно калі-не-калі давалі вады, а яды не, бо малі ўзяць із сабою. Гэтак везьлі 10—12 дзён. Па прыезьдзе да Котласу (канцавая станца чыгункі), калі была плаўба, дык везьлі на барках, а не, дык гналі пехатой км 150—200.
На месцу засланьня. Як прывезьлі ў лес на месца работы, дык сяброў радзімы (сям’і) разлучалі. Кякала лучыў у раён Верхняя Тойма б. Валагодзкай г. Тут было да 30 тысячаў адумысловых перасяленцаў. 3/4 іх складалі Беларусы, a 1/4 Донскія Казакі. Беларусы былі наагул нацыянальна сьведамыя, асабліва моладзеж. Яны ўвесь час балелі за сваю Беларусь. Яны казалі: „Калі-б што трапілася, дык мы сякірамі пралажылі-б сабе дарогу да бацькаўшчыны". Беларусы розьніліся ад мясцовага маскоўскага жыхарства сваім культурнейшым захаваньням, чысьцінёю ў межах магчымасьці, болей ізь іх было пісьменных. Сярод сялян была мясцовая беларуская інтэліГенцыя: аграномы, вучыцелі (прыкл., вуч. Алена Кунцэвічышка), канцылярскія працаўні й інш. Комуністых ня было.
У іншых раёнах, як Кякала пасьлей даведаўся, апрача Беларусаў, былі адумысловыя перасяленцы з Украіны, Крыму, з Узволжа, Кубані й Цераку. Із собскае Расіі ня было, бо там не працівіліся колектывізацы. Адумысловыя перасяленцы былі раськіненыя па ўсім Паўночным Краю (б. АрханГельская й ВалаГодзкая губэрня і Карэля).
Адумысловыя перасяленцы, з каторымі разам мучыўся Кякала, былі паселеныя ў лесе, дзе былі арганізаваныя адумысловыя селішчы пад назовам „Охтома“ і „Талец“, подле назоваў рэкаў. Гэта было ў 1931—1934 г.
Памяшчэньне. У 1931 г. Кякала засьпеў дзярвяныя баракі, пастаўленыя ў лесе; былі яны, як каробкі, над зямлёю. У сярэдзіне баракаў усё было ізь зямлі. Спалі покатам на земляным далоўю, падаслаўшы саломы або стружак. Д арма што жылі ў лесе, але зь дзерва было забаронена рабіць што-колечы, як ложкі, сталы й інш., для свайго ўжытку. Была вялікая цяснота.
Работа. Адумысловыя перасяленцы сталага месца пасяленьня і сталай работы ня малі. Іх кажнае часіны маглі пераганяці з аднаго месца на другое. Ралейніцтвам або іншай гаспадаркай яны ня малі права займацца, адно мусілі рабіць у лесе. Узімку секлі лес. Работа была цяжкая з прычыны высокіх нормаў (ад 7—8 кубамэтраўудзень). Трэба было натужыць усі сілы, каб вырабіць норму. Рабілі й дзеці ад 14 год. Зімовы сэзон трываў ад 15 кастрычніка да 15 красавіка. Зь 15 красавіка пераходзілі на выкочаваньне сьсечанага дзерва зь лесу да ракі. Адныя карылі й рэзалі дзерва на кавалкі на цэлюлёзу, другія вязалі й гналі плыты па 100 й балей км.
Яда залежыла ад вырабленьня нормы. На дзяцей яда не давалася, бацькі мусілі карміць дзеці із свайго пайка. Страву давалі із супольнай кухні, што варыла абед, калі абедам можна назваць тыя памыі, што адтуль выдавалі. Емінныя пачкі, каторыя пасылалі сваякі альбо знаёмыя, перасяленцы на рукі не адзержавалі, адно мусілі расьпісацца, што адзержылі, а пачок тэорэтычна йшоў у супольны кацёл, куды звычайна таксама не даходзіў.
Пошасьць. Сьмерць 10000. Мэдычнай памогі блізу ніякае ня было. Быў адзін лекар Тарукін і колькі хвэльчараў. Узімку 1931 г. выбухла пошасьць высыпкавага тыпу. Людзі хварэлі літаральна ўсі. Калі ў гэтым раёне вымерла да 10 тыс. чалавекаў, дык зь вясны 1932 г. з Масквы прыехаў лекар Кузьняцоў на ходаньне з пошасьцю. Яму ўдалося пошасьць прыпыніць.
Бяспраўе й зьдзекі. Перасяленцы ня малі ніякіх грамадзянскіх правоў. Гэта былі няшчасныя, забітыя людзі, што баяліся ўсяго і ўсіх. Яны ня малі права без дазволу дзя-
сятніка зварочавацца да лекарскай помачы (да хвэльчара). Ня малі права што-колечы купіць у крамах і наагул ніякага ня малі права. Яны малі гграва толькі паддавацца, хінуцца й баяцца. Сябры ГПУ адбіралі ў іх усі дарагія рэчы, як гадзіньнікі, пярсьцёнкі і інш. Гвалцілі замужкі й дзяўчаты, асабліва гэтым адзначаліся заступнік начэльніка ГПУ Шорохов, раённыя комэнданты Поляков і Бурачевскій ды мясцовы комэндант Костоломов.