За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Да сказанага проф. М. Чубатым трэба дадаць, што ў Беларусаў ня толькі было Вялікае Княства Полацкае, але яшчэ Вялікія Княствы — Северскае, Смаленскае, ТураваПінскае, рэспубліка Вялікі Пскоў і — пасьлей — Вялікае Княства Разанскае.
Літоўскі — ня Лятувіскі корпус 1817—1831
За 22 гады быцьця незалежнае Лятувы прызвычаіліся Лятувісы прысабечаваць усё, што датыкаецца гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, якое ніколі лятувіскім ня было.
Дыкжэ і зь Літоўскім корпусам гэтак здарылася. Як ведама, у 1795 г. Расія (Маскоўшчына), Прусы й Аўстрыя падзялілі міжсобку астачу земляў Вял. Княс. Літоўскага і Каралеўства Польскага. Гэта была анэкся. I ў тытул цэсара расійскага было дадана: — велпкнйкнязь Лнтовскнй... князьСамогнтскнй (Жмудзкі)“, аўканцы — традыцыйнае: „н нных земель наследннк н обладатель".
Па 1812 г., калі францускі цэсар Наполеон I спрабаваў тварыць „літоўскае" (беларускае) ды польскае войска і проба аказалася ўдалай, мусіла й расійскае ваеннае міністэрства рызыкнуць. Спачатку была ўтворана польская армія на чале з наступнікам бязьдзетнага цэсара расійскага, Аляксандры I, і намесьніка ягонага ў Польскім каралеўсьцьве, в. кн. Кастанціна Паўлавіча. Аў 1817 г. пачынаецца фармаваньне „Літоўскага корпусу“, у складзе якога былі палкі Віленскі, Беластоцкі, Менскі і г.д. Жаўнераў паходзячых з т.зв. Заходніх губэрняў пераводзілі на службу ў Літоўскі корпус. Ен быў да паўстаньня 1831 г., калі аказаўся няверным Расіі і быў расформаваны, але ўсі палкі ўдзержыліся і далей уходзілі ўжо ў склад агульнай расійскай арміі, аж да 1918 г., калі іх расформаваў Л. Троцкі.
У вайсковых часапісах лятувіскага войска, у пару незалежнае Лятувы, гэты „Літоўскі корпус" разглядаўся як лятувіскі. Але ў гісторыі Беластоцкага палку, выданай перад Першай сьветнай вайной, ёсьцека цікавая ведамка. Собскіх вайсковых сьвятароў (сучасных капэлянаў) палкі Літоўскага корпусу ня малі, але пры штабах дывізяў (яны былі тады ў складзе 6-ёх палкоў) было па шасьцёх вайсковых сьвятароў, зь іх двух праваслаўных, двух грэцка-каталіцкіх (вуніяцкіх, вунія яшчэ тады ня была скасаваная) і двух рымска-каталіцкіх. Ці—ж гэта ня сьветча аб нацыянальным складзе Літоўскага корпусу? Здаецца, што але! Трэба ўважаць, што вуніяцкія й праваслаўныя сьвятары абслужавалі рэлігійныя патрэбы жаўнераў Беларусаў, рымска-каталіцкія — таксама Беларусаў рымска-каталікоў і Лятувісаў.
Тое-сёе аб друкарскіх майстрох беларускіх — Пётру Мсьціслаўцу, Івану Федаровічу а Грыню Івановічу1
Калі не найвыдатнейшае, дык адно з найвыдатнейшых месцаў у багатай культурнай гісторыі беларускага народу займае друкарства. А тымчасам пра беларускіх друкароў мы так мала ведаем. Нат ня маем поўнага веданьня пра жыцьцё а дзеяльнасьць слаўнага дохтара Пранціша Скарыну. Праца Хв. Ільляшэвіча праз друкарню Мамонічаў ня ёсьць ані высіляючай, ані здаваляючай. А што да майстроў гэтае і чысьленых іншых друкарняў беларускіх, дык аб іх беларускае грамадзтва нічагусенькі ня ведае. Дзеля таго я хачу гэтым сваім артыкулам хоць крыпіку прычыніцца да пашырэньня веды аб трох менаваных у назове беларускіх друкарох.
1 Артыкул гэты напісаны галоўна на подзе кніжкі В. Раманоўскага „Друкар Іван Федоровнч, жнття його та діяльність" (Кіеў, 1925). Праца Раманоўскага аб Федаровічу высіляючая, і гэты мой артыкул ё адно публіцыстьгшым дапаўненьням аб гэтым друкару. Мсьціслаўцом а Івановічам Раманоўскі цікавіўся адно толькі, паколькі яны ў сваёй дзейнасьці стыкаліся зь Ів. Федаровічам. Жыцьцё а дзеяльнасьць гатых друкарскіх майстроў беларускіх жджэць яшчэ сваіх дасьледаваньнікаў.
У 1553 г. Іван Грозны загадаў „устронте дом от своея царскня казны, ндеже печатному делу стронтнся“ (2)2. Гэтак кажа друкар Іван Федаровіч або фёдараў3 у прасьлямове да маскоўскага „Апостола“ 1564 г. пра пачаткі друкарства ў Маскве. Просьле гэтага аж у 1564 г., знач. за 10 год, вышла першая друкаваная кніжка ў Маскве „Аітостол". Р. ўважае гэны „дом“ за друкарню і пытаецца, ці запраўды менаваны „Апостол" быў першай друкаванай кніжкаю ў Маскве. Я думаю, што нямаш ніякіх падставаў не ўважаць „Апостола“ 1564 г. за першы маскоўскі друк. Калі-б перад ім было штось у Маскве надрукавана, дык гэта запісалі-б маскоўскія дзякі. Што-што, але статыстыка ў Маскве была пастаўлена добра. Гэта-ж татарская школа, у каторых усё чыста было палічына й запісана4! 3 другога боку, нельга думаць, што 10 год складалі „Апостола". Гэткае барзьдзіні й маскоўскія пісары не пазавідавалі-б! Калі і ўважаць гэны „дом“ за друкарню, дык адна рэч загадаць, а другая загад споўніць. Шмат год магло прайсьці, пакуль першая друкарня была канчальна ўладжаная.
Хто наўчыў Маскву друку? Р. ўважае, што Федаровіч і ягоны друкарскі сябра, Пётра Мсьціславец, наўчыліся друкарства ў місыянара Г анса Місынгейма або накш Ганса Богбіндэра, каторага ў 1552 г. прыслаў да Масквы данскі кароль Хрысьцян III. Хрысьцян сам быў рупатлівы лютэранін і спадзяваўся навярнуць на лютэранства маскоўскага цара. Пра гэта кароль выразьліва зацеміў у сваім лісьце да I. Грознага, што захаваўся дагэтуль. У Місынгейма была Бібля ды йшчэ якіясь кніжкі, дзе былі выкладзеныя асновы рэформацыйнай веры і кароль суліў разгледзець гэтыя кніжкі разам ізь мітрапалітам, біскупамі і ўсім духавенствам, і калі-б сабор прыстаў на лютэранскую навуку, то Місынгейм надрукаваў-бы менаваных кнігаў колькі тысячаў экзэмпляроў маскоўскай моваю (7). Гэтае сваё дапушчэньне Р. падпірае фактам, што маскоўскія цары давалі ставіць цэрквы Італьянцам. Але што іншае архітэктары, а што іншае місыянар, прысланы з выразьлівай мэтаю навярнуць на протэстанцтва Маскву, тую Маскву, што так падазравала ў гэрэзі ўсіх чыста чужнікоў, ня вылучаючы нат Грэкаў. Дзеля таго трэба згадзіцца із С. Салаўёвам, што кажа: „Нельга паверыць, каб Іван паручыў уладжаньне друкарні чалавеку, прысланаму яўна з мэтаю шырэньня протэстанцтва“.
Дык хто-ж быў друкарскім вучыцелям Івана Федаровіча? Федаровіч не адзін друкаваў маскоўскага „Апостола“ 1564 г. Ягоным найбліжшым сябрам у друкарсьцьве быў Пётра Мсьціславец, вось-жа Беларус ізь места Мсьціслаўля5, прадстаўнік народу, што ўжо 80 год друкаваў свае кнігі6 і каторы маў такога слаўнага шырыцеля друкарства, як дохтар Пр. Скарына.
Апрача таго, Флетчэр, што жыў у Маскве за сына Івана Грознага, Хведара, пішучы пра асьвету ў Маскоўшчыне, кажа, што яшчэ за Івана Грознага „зь ягонага дазволу й зычэньня прывезьлі да Масквы з Польшчы друкарскую машыну й літары і заклалі друкарню“. Нельга думаць, каб Флетчэр памяшаў Беларусь, што тады звалі Літвою, з
2 Лікі ў дужках паказуюць бачыны кніжкі Раманоўскага.
3 У Маскве яго звалі Фёдараў, а ў Беларусі —■ Федаровіч.
4 Р., прывёўшы пагляды адных аўтараў, што першым друкам у Маскве быў „Апостол" 1564 г., і другіх; што й перад гэтым Маскоўцы друкавалі кніжкі, і не падаўшы аргумэнтаў гэтых другіх. ані дадаўшы сваіх, заяўляе, што ў навуковай літаратуры факт маскоўскіх друкаў перад 1564 г. можна ўважаць за ўстаноўлены (2). Гэтая заява тым больш выглядае дзіўной, што просьле аўтараў, даводзячых быцьцё маскоўскіх друкаў перад 1564 г., выдаў у 1889 г. сваю кнігу Каратаеў, катораму іхныя аргумэнты ня былі пераконуючымі. Тое, што, просьле спробы друку 1564 г., у Маскве друкарства пачалося толькі ў XVII ст., паказуе, што Маскоўшчына ў XVI ст. ня была вьірасшы да друкарства. Аргумэнтам за быцьцё друкаў маскоўскіх перад 1564 г. магла толькі служыць — і гэта падаець Р. — дасканальная тэхніка „Апостола" 1564 г. Тымчасам, як пабачым, гэта сусім начай выясьняецца.
5 Пр.: Янчук. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры, 39.
6 „Трыодзь цьветная“ — першая ведамая друкаваная кніжка беларуская, вышлаў 1483 г. ў Кракаве.
Полыпчаю. Пра Беларусь тады добра зналі ў Маскве і ўсюдых і зьмяшаць із Полыпчаю альбо зь іншым гаспадарствам не маглі. Але польскай собскасьцю друкарня не магла быць, Палякі ня мелі кірылічных літараў. Магчыма, што беларуская друкарня была перавезена пераз польскі порт Гданск або Кёнігсбэрг. Але сусім магчыма, што друкарня запраўды была вывезена з Польшчы. Мы ведаем, што ў васьмідзясятых а дзевяцьдзясятых гадох XV стг. Беларусы малі свае друкарні ў Кракаве. 3 пашырэньням беларускага друкарства ў самай Беларусі (пачынаючы ад прывезенай у 1520 г. з Прагі (Чэхі) да Вільні друкарні Скарынінай) гэныя друкарні начужыне перасталі быць патрэбныя Беларусам, і друкарня магла быць прадана Маскоўцам і вывезена з Польшчы. Але аднае друкарні мала, каб друкаваць, трэба яшчэ друкар, што сам-бы друкаваў і наўчыў іншых рабіць у друкарні. Везьці друкарню бяз друкарскага майстры, ня маючы друкароў у сябе, рэч лішняя. Але-ж ведаем, што і беларускі друкар Пётра Мсьціславец апынуўся ў Маскве. Мсьціславец найпраўдападабней і паехаў у Маскву разам із друкарняю. Дыкжэ й Р. зазначае, што „імя найбліжшага (да Федаровіча) сябры ў друкарскай рабоце Пётры Мсьціслаўца таксама намякае на тое, што першыя спробы друкарскай работы ў Маскве былі зьвязаныя із заходне-рускімі (чытай: беларускімі) друкарнямі“ (7). Гэта пацьвярджаецца й тым, што „асабліва зырка выступае гэта сувязь, калі прыраўнаваць шрыфты першадрукаў маскоўскіх (недатаваных) із выданьнямі беларускіх друкарняў у першай палове XVI стг.“ (тамжа). 3 гэтым згаджаецца й тое, што маскоўскі „Апостол" 1564 г. быў выданы з тэхнічна друкарскага гледзішча без заганы (2). „Каб выпусьціць такую кніжку, якую выпусьцілі ў 1564 г. Ів. Федараў і П. Мсьціславец, — трэ было доўга й пільна вучыцца друкарства“ (9). Гэта-ж пацьвярджаюць і орнамэнты-прыборы таго-ж „Апостола".
Элемэнты, што складаюць застаўку... выпаўнілі дасканальныя майстры. Шырокае лісьце аканту чыста Готычных хормаў вольна ўкладзена зь вельмі выдзержанай дэкоратыўнасьцяй із роўнядным разуменьням разьмяшчэньня. Краскі, гранаты, садовіна — усё гэта мае пэўнае сваё месца і так прыродна, так зручна ўкладзена, што прыходзіш да вываду, што ўкладаў гэтыя застаўкі вельмі дазнаны мастак, а выразаў — майстра зь вялікай тэхнічнай ведаю аўменьням, майстра, што прайшоў даўгагоднюю сталую школу.
Hi ў якім прыпадку ня мог выпаўніць гэтыя маляванкі зь іх высокімі композыцыйнымі ды тэхнічнымі дасягненьнямі хоць-бы й найлепшы майстра школы, што адно пачынала сваю дзейнасьць. Ру ка дазнанага, аднолькава як і адважнага майстры чуецца ў усіх заломах лістоў а голяў, у штрыхаваньню й накладаньню яе і галоўна ў дэкоратыўнасьці композыцыі ды выпаўненьню рысунку.