За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
быў Пранціш Багушэвіч. 3 паэтаў-„нашаніўцаў“ вялікую ролю мае былая беларуская гаспадарствавасьць у К. Каганца-Кастравіцкага, што сваім карэньням сягаў пары ранейшай, ды ў Янкі Купалы, у шмат меншай меры ў Максіма Гарэцкага.
На мяжы паміж беларускімі палітычнымі дзеячамі а прыхільнікамі беларускага гаспадарствавага адраджэньня стаіць поўны беларускай гаспадарствавай традыцыі Раман Ськірмунт, магнат із Палесься. Падобныя да яго з гэтага гледзішча ёсьцека сымпатыкі беларускага нацыянальнага адраджэньня і памагатыры яму — княгіня Магдалена Радзівіл’-іха ды вялікія паны Івашкевіч а Вайніловіч.
Гэтта я хачу зьвярнуць увагу на вялікую групу Беларусаў, што адбіліся нат ад стыхійнага жыцьця беларускага народу і стаяць вонках беларускага нацыянальнага руху, бо яны спалячаны або абмаскалены, але ў тэй ці іншай меры захавалі традыцыю даўнейшай беларускай гаспадарствавасьці, значыцца, Вялікага Княства Літоўскага, і псыхічна здольныя да палітьгчнага супрацавенства пры адбудове беларускага гаспадарства. Зь імі справа горшая й цяжшая, чымся з даўнейшымі беларускімі магнатамі, што ў 1697 г., заміж беларускай, увялі ў урады мову польскую. У гэных даўнейшых мова польская была моваю конвэнцыянальнай, падобна да таго як у стг. асьмінанцатым і часткава дзевятнанцатым была мова француская ў расійскага дваранства, адно з тэй практычнай розьніцай, што францускую мову нельга было ўвесьці ў расійскія ўрады, бо апрача дваран яе не разумелі-б, то мову польскую ў нас разумелі ня толькі гамонячыя ўжо дома папольску магнаты, але наагул і ўсі пісьменныя людзі, а да некаторай меры і ўсё насельніцтва, асабліва дзеля яе беларускай рэдакцыі на нашым грунце, рэдакцыі далёкай ад чысьціні гэнае польскае мовы і перапаўненьня яе беларускімі ўрадовымі а праўнымі тэрмінамі. Гэтыя-ж сучасныя жывуць у поўнай меры расійскай або польскай культураю і чужую мову адчуваюць як сваю родную. Алрача беларускае нацыянальнае псыхікі, што ім не заўсёды ведама, апрача беларускае гаспадарствавае традыцыі ды тэрыторыі, гэткіх людзёў нічога балей ня вяжа зь беларускім народам — прынамся ў іхнім пачуцьцю. Д зеля менаванага гэткіх людзёў надта цяжка, а то й немагчыма прыцягнуць да беларускай нацыянальнай работы, але прыцягнуць да палітычнай работы пры адбудове беларускага гаспадарства, асабліва калі на гэткую адбудову зьяўляюцца выгляды, і на працу просьле гаспадарствавае адбудовы іх магчыма, і было-б станаўко неразумна іх адкідаць. Дам прыклад гэткіх Беларусаў. Просьле выбуху рэволюцыі 1917 г., калі зьявіліся выгляды на адбудову беларускага гаспадарства, вышменаваны ўжо Р. Ськірмунт, што дагэнуль не належыў да беларускага руху, цяпер актыўна й шчыра прыступіў да яго і быў пэўным а карысным палітыкам беларускім, маючы ўсі да палітычнае дзейнасьці патрэбныя кваліфікацыі і вялікі палітычны стаж. Рэвалюцыйная пара ня была адпаведнай да дзейнасьці магната, і дзеля таго ён мусіў уступіць із становішча старшыні ў Беларускім Нацыянальным Камітэце ў Менску, але пакуль былі выгляды на адбудову тады беларускага гаспадарства, ён не перарываў дзейнага ўчасьця ў беларускім руху палітычным. Затое, калі выгляды на ўзнаўленьне беларускага гаспадарства часова скончыліся, і Беларусь была падзеленая паміж Масквою а Польшчаю, ён ад руху адыйшоў. Праўда, былі дзеля гэтага й гаспадарскія прычыны: ягоныя землі былі ў вялікай меры распарцэляваныя польскім урадам паміж польскімі колёністымі і былі-б распарцэляваныя ўсі чыста, калі-б ён ад беларускага руху не адыйшоў. Але праўдаю застаецца тое, што апрача беларускай гаспадарствавай традыцыі і ўчасьця ў руху дзеля адбудовы беларускага гаспадарства, яму было чужым культурнае й грамадзкое жыцьцё беларускае; дзеля таго трэба думаць, што калі-б і ня было гэтае гаспадарскае прычыны, ён адыйшоў-бы, хоць ня так раптам, ад беларускага руху, або прынамся астыг-бы ў ім. Ня можна думаць, што Ськірмунт у сваім нацыянальна-палітычным самавызначаньню ня быў шчыры, што прыкідаўся; знаючы яго і тагачасную палітычную й грамадзкую атмасфэру, я пэўны, што ягоны прыход да беларускага руху быў шчыры, а таксама, жаль, быў пічыры й адыход.
У 1917 г. аказалася ў цэнтральнай і ўсходняй Смаленшчыне колькі абруселых прадстаўнікоў старое беларускае арыстакратыі, што былі ахвотныя прыймаць учасьце ў беларускім нацыянальным і палітычным руху.
У 1916—1918 г. шчьгра прыступілі ў Вільні да беларускага нацыянальнага й палітычнага жыцьця-ходаньня князь Сьвятаполк-Мірскі а барон К. Шафнагель.
У Горадзеншчыне ў 1919 г. спаважна праявілі ахвоту прыступіць да беларускае нацыянальнае дзейнасьці Аўстах Сапега, патомак Лява Сапегі, слаўнага канцлера Вялікага Княства Літоўскага, князь Чацьвяртынскі і колькі іншых беларускіх арыстакратаў. Каб паразумецца ў гэтай справе з прадстаўнікамі беларускага руху, яны зьвярнуліся да заслужонага для беларускага адраджэньня ў Горадне кс. Пранціша Грынкевіча, старшага брата др. псыхіятра Станіслава Грынкевіча. Ксёндз Грынкевіч ськіраваў іх да актыўнай групы беларускіх эсэраў, што малі свой асяродак у Ласосьне (15 км ад Горадна). Сустрэча адбылася ў Г орадне ў Палацу князя Чацьвяртынскага. Але тут эсэраўскія дэлегаты не знайшлі нічога лепшага, як накінуцца з лаянкаю на менаваных арыстакратаў. „Вы крывапіўцы! — крычэлі эсэры. — Вашыя прадзеды дзяржалі нашых у няволі“. Эсэры проста адкінулі іх, і тыя паплылі далей у польскім рэчышчу"3.
Калі ўжо гамонка пра старыя роды беларускія, дык да рэчы будзе ўспомніць, што ў 1940 г. проста й нормальна прыступіў да руху беларускага аграном Калантай4, з роду тых самых Калантаёў, зь якога паходзіў спалячаны Беларус, кс. Гуго Калантай, ведамы рэформатар асьветы й узгадаваньня ў Полынчы часу констытуцыі 3 мая. У тым-жа 1940 г. аказаўся як Беларус і млявы патомак Хвадзея Булгарына, расійскага літаратара „з Палякоў"5.
Артыкул гэты ня мае высіляючага характару. Дзеля таго прыведзенага будзе даволі, каб паказаць, што зьвярненьне да свайго народу беларускае арыстакратыі, а зь ёю і ўсяе шляхты (за вялікімі йшлі меншыя) прымала спаважны характар. Калі-б так справа пайшла далей, дык гэтае зьвярненьне прыняло-б масавы характар. Калі гэтага ня сталася, дык прычына тая, што, з аднаго боку, рэволюцыю 1917 г. мы перажывалі ў расійскай турме народаў і наш край быў затоплены расійскім войскам, а з другога боку, прыйшло польскае захопніцтва, імпэрыялізм польскі й расійскі (ужо ў бальшавіцкім выданьню), падаўшы сабе рукі, падзялілі нашу бацькаўшчыну.
У 1941 г. апісаная зьява павярненьня беларускага панства да свайго народу мела тэндэнцыю паўтарыцца. Але гэта сталася толькі ў малой меры, бо гэтаму перашкодзілі нялюдзкія імкненьні, што із сабою нёс нямецкі гітлерызм, а, з другога боку, спадзевы на пабіцьцё Немцаў толькі просьле таго, калі пад іх вытням разваліцца Расія (як гэта было ў Першую сьветную вайну), борзда разьвеяліся.
Ужо з прыведзеных прыкладаў відаць, што разгляданая катэгорыя Беларусаў здэнацыяналізаваных, але адначасна зь некаторай традыцыяй беларускай гаспадарствавасьці не такая пэўная й бясьпечная, як Беларусы, казаў той, звычайныя, аднак яна можа быць карыснай справе, калі патрапіць яе выкарыстаць. Гэтыя дзьве супроцьлежныя рысы ейнага характару я пастараюся паказаць на прыкладзе ўкраінскім, бо гэткая катэгорыя людзёў была й ёсьць на Украіне. 3 паміж яе паходзе гатман Паўла Скарападзкі. Мова і наагул культура ў яго былі маскоўскія, але, як у патомка даўнейшага ўкраінскага гатма-
3 Падаю подле даведкі др. Станіслава Грынкевіча малодшага, братаніча кс. Пранц. Грынкевіча.
' Прозьвішча паходзе ад Карантай, заменаюр нал, што частаў мове беларускай бывае, аслова „карантай“ паходзе ад „кароткі“.
5 Пушкінава эпіграма пра яго:
He в том дело, что ты поляк: Будь жнд — н это не беда,
Костюшко лях, Мнцкевнч лях! Но в том беда,
Пожалуй, будь себе татарнн, Что ты Фадей Булгарнн.
Як бачым, тут усі тры „ ляхі“ — Беларусы.
на Івана Скарападзкага, у яго захавалася ўкраінская гаспадарствавая традыцыя. Прыраўнаньне яго да нашага Ськірмунта выходзе на карысьць гэтаму, як з гледзішча нацыянальнага, так і палітычнае вырабленасьці. Яшчэ да выхаду на палітычную арэну беларускую Ськірмунт маў вырабленае палітьгчнае аблічча, каторае яго рабіла грамадзянінам Беларусі, наймя, будучы паслом із польскага сьпісаньня ў расійскую гаспадарствавую думу, ён не пайшоў у польскі пасольскі клюб, але стаў на чале „Кола Літвы і Беларусі“, што складалася з уважаючых сябе за Палякоў паслоў краёўцаў — грамадзян краю. Адгэтуль было ўжо недалёка самавызначыцца як Беларусу і стаць за беларускую работу, што Ськірмунт і зрабіў.
Нямашака дадзеных сумлявацца, што П. Скарападзкі хацеў быць лёяльным да ўкраінскае справы, наадварот, зь ягонага жыцьця пасьлейшага паробленыя ў гэтым пытаньню вывады сусім пазытыўныя. Але тварыў ён украінскае гаспадарства так, як умеў, згодна із сваймі паглядамі й настроямі. Стаўшы лёяльна на грунт украінскае гаспадарствавасьці, ён уважаў, што і ўсі іншыя падобныя да яго Ўкраінцы — а імя іх легіон — могуць гэта зрабіць. Дзеля таго ўкраінская гаспадарства за Скарападзкага выглядала шмат балей на расійскае, чымся на ўкраінскае, і дзеля таго рэакцыя ўкраінскіх патрыётаў супроць улады Скарападзкага была сусім зразумелай і апраўданай. Абмылаю Скарападзкага, вынікаючай з расійскага ўзгадаваньня яго самога і тае клясы, да якое ён належыў, была дэклярацыя пра фэдэрацыю з Расіяй. Але Скарападзкі не аддаляў ад гаспадарствавай і ўсялякай іншай украінскай дзейнасьці ўкраінскіх патрыётаў, наадварот, прыцягаў іх, як, прыкладам, да дыплёматыі гісторыка Зьмітру Дарашэнку, адно выбіраў іх з паміж людзёў, што яму здаваліся саліднейшымі, а не з паміж маладой украінскай інтэліГенцыі, якая яму здавалася, а часамі й запраўды была, захоплена небясьпечнымі -ізмамі. Бяручы цяпер на ўвагу гэта, як і тое, што аказалася пасьлей, наймя, што й без гатманства Скарападзкі заставаўся консэквэнтна лёяльным да ўкраінскае справы і сына свайго Данілу ўзгадаваў за ўкраінскага патрыёту, ня будзе рызыкоўным уважаць, што калі-б улада ягоная на Ўкраіне ўдзержылася, дык з часам часьць абмаскаленай украінскай інтэліГенцыі лёяльна стала-б на грунт украінскае гаспадарствавасьці і нацыяналізавалася-б, а ідэялёгічныя Маскалі ўкраінскага паходжаньня, што не патрапілі-б гэтага зрабіць, памалу былі-б аддаленыя і заступленыя ідэйнымі Ўкраінцамі; гэткім парадкам, дзяржава гатмана Скарападзкага памалу ўкраінізавалася-б.