За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Як на прыклад працаў з найноўшае гісторыі Беларусі, можна ўказаць на артыкул „3 расійска-комуністычнага народазабіўства Беларусаў" у „Ведзе“ зь лютага-сакавіка 1951 г. [стар. 287—-289 нашага выданьня. —Рэд.]. Таксама арт. „«Літоўская» плынь (традыцыя гаспадарствавасьці) ў нац. адраджэньню белар. народу" ў „Ведзе“ № 3 (8) нашага выданьня ё з найноўшае гісторыі Беларусі. У папярэднім 4 (9) нумару „Веды“ маем лічбызданьне з навуковых працаў у нашым Т-ве Скарыны, зь іх із найноўшае гісторыі Беларусі ё працы Ант. Адамовіча, Ул. Сядуры й Ю. Віцьбіча.
У гэтым нумару „Веды“ ё артыкул А. Саковіча пра беларускую эміграцыю ўв Адэсе. Кажны прызнае, што ён патрэбны й карысны, дарма што пэўне не высіляе ўсяго жыцьця й дзеяльнасьці адэскае эміграцыі беларускае. Але беларусы эмігравалі не ў вадну Адэсу. На паўночным заходзе бліжшай за Адэсу бодкаю масавай эміграцы Беларусаў была Рыга — места, што сваім палажэньням ля мора і значаньням ладне падобнае да Адэсы. Рыга — сталіца Латвы. I дальшымі бодкамі беларускае эміграцыі былі сталіцы суседніх народаў — Пецярбург, Масква, Варшава, Кіеў. Беларускую эміграцыю ў гэтыя месты таксама канечне трэба апісаць. Адлі ё вялікая эміграца беларуская ў Сібір, на Далёкі Усход, у Задзіночаныя Гаспадарствы Амэрыкі, ув АрГентыну, Канаду. У такіх вялікіх краёх, як Задзіночаныя Гаспадарствы й Сібір, дзе вялікая беларуская эміграцыя, трэба дасьледаваць кажны асяродак асобна, значыцца, і дасьледаваньнікаў мусіць быць шмат. Але каму-ж і дасьледаваць эміграцыю, калі не эмігрантам.
Найлягчэйшымі родамі працаў із найноўшае гісторыі Беларусі будуць жыцьцяпісы свае а ініпых і ўспаміны.
Ніва вялікая, і трэба шмат рабачаёў. Яны будуць, абы ахвота. У тый час калі да студыяў даўнейшае гісторыі Беларусі трэба адмысловая прыгатова, то да дасьледаваньня найноўшае гісторыі Беларусі кажны беларускі інтэлігент можа прыкласьці сваю руку. Ідзець галоўна пра зьбіраньне-запісаваньне ведамкаў, апісаньне асобных здарэньняў, — наагул зьбіраньне матар’ялаў. Калі будзе зыбраны матар’ял, то яго сынтэтычна апрацаваць ня будзе цяжка.
Мноства ведамкаў да шматвякавога мінулага жыцьця беларускага народу зьгінула ў ягонай бурлівай гісторыі, часта было сьвядома зьнішчана варагамі, дык парупмася зыбраць, захаваць і перадаць патомкам тое, што ад нас залежа. Зыбраны матар’ял можа быць, апрача таго, выкарыстаны ў ходаньню за незалежнасьць нашае Бацькаўшчыны. А дзеля таго што гісторыя ё вучыцелкаю жыцьця, дык із дасьледаваньня найноўшае гісторыі нашага народу, зь яе добрых а благіх бакоў мы можам у сваёй нацыянальнай працы — ходаньню — шмат чаго наўчыцца.
Артыкулы й большыя працы з найноўшае гісторыі Беларусі могуць быць друкаваныя ў „Ведзе“ і асобна.
Паляшукі й Палявікі1
Было ў бацькі двананцацёх сыноў ды ўсе яны вельмі ўдалыя дзяцюкі. Жылі яны ў цёмным лесе, дзе вялося шмат усялякага зьвяр’я, пасьцілі свой статак ды лавілі зьвяры-
1 „Палявікамі" Паляшукі завуць тых Беларусаў, што жывуць вонках Палесься (у вужшым значаньню гэтага слова). Апрача таго, мяшчане ў Беларусі завуць „палявымі" селавых людзёў. У гэтай палескай казцы адбілася гісторыя Беларускага Народу. У ёй-жа палескія Беларусы выказуюць свой пагляд на Беларусаў іншых, як на сваіх дарагіх братоў, накшых ад тых братоў-народаў, што сталіся разбойнікамі і іхнымі варагамі. Казка ўзята з кнігі Аляксандры Сяржпутоўскага „Казкі й апавяданьні Беларусаў з Слуцкага павету“, выданай у 1926 г.
ну. Суседзі жылі далёка і рэдка рабілі ім шкоду, бо баяліся ўдалых дзяцюкоў, каб не нагрэлі ім па патыліцы. Жылі яны разам і слухалі старога бацькі, а ён, ужо сівенькі бы лунь, сядзеў сабе ў кажушку і ўлетку ды загадаваў. I быў у іх лад, і ўсім была добра. Яны ўсе пажаніліся, і было ў іх шмат дзяцей, але ўсе слухалі старога, і кажын рабіў сваё дзела.
Толькі вось памёр стары бацька, і пачалі жанкі сварыцца паміжсобку, пачалі вадзіцца ды падвучаць сваіх гаспадароў. I такая ў іх пашла звада, што й жыткі няма. Ведама, калі бабы чаго захочуць, то й сам чорт іх не пераставіць. А тут яны ў вадзін голас крычаць: дзяліцца ды дзяліцца. Пачалі браты дзяліцца. Вадзіліся, вадзіліся яны, пакуль дзялілі жывёлу ды ўсё дабро, а як пашлі дзяліць зямлю, дык пачалі біцца, што ледзь адзін аднаго не пазабівалі, ды так і не падзялілі мо дагэтуль. Вадзяцца браты паміжсобку за зямлю, захапляюць чужыя дзялянкі, і ніколі ў іх нямаш спакою.
Толькі два малодшыя браты жылі паміж сабою вельмі згодна: куды адзін, туды й другі. He захацелі яны вадзіцца з братамі, кінулі сваю бацькаўшчыну дый пашлі ў сьвет шукаць сабе зямлі. Вось занялі дый пагналі яны свой статак і забраліся ў такі лес, што й канца яму нямашака. Ня могуць далей ехаць — лес замінае. Пачалі яны церабіць дарогу ды масьціць грэблі. Але дзе там, чым далей, тым лес усё гусьцее, а ў ім стаіць такая тхлань ды нетра, што й выбрацца нельга. Вось і кажа большы брат: „Застануся я тут, бо не магу выбрацца зь лесу“. I застаўся ён сярод таголесу. 1 назвалі яго і дзеці яго Паляшукамі. Малодшы-ж брат працярэблеваў дарогу, масьціў грэблі ды клаў кладкі і ехаў далей. Мо й дагэтуль на Палесьсю яшчэ ё тыя прасекі ды грэблі, што нарабіў той чалавек. Ня доўга яны ехалі на сваіх колах, як убачылі, што лес пачаў радзець, пачалі трапляцца прагаліны, палянкі ды палі, дык яны атаўбаваліся там і пачалі разрабляць поле, затым і назваліся яны Палявікамі. Потымразмножыліся як Паляшукі, так Палявікі, занялі пусты лес дый пачалі жыць адны каля адных побач.
За немалы час у Паляшукоў і Палявікоў разьвялося шмат жывёлы дый усялякага зьвяр’я ў іх лясох было больш, чымся ў тым месцу, дзе атаўбаваліся тыя дзесяцёх братоў. Вось яны пашкадавалі, што пусьцілі сюды меншых братоў і што далі ім шмат жывёлы, пашкадавалі дый уздумалі адабраць назад. Даведаліся Паляшукі й Палявікі, што тыя падходзяць да іх із разбоям, нарабілі ў лесе завалаў ды накапалі глыбокіх ямаў дый зацецянілі іх мохам, а самі пахаваліся ў гушчары дый цікуюць, што будзе далей. Але вось падышлі тыя разбойнікі — дый пачалі валіцца ў ямы, а ў іх была вада. Адныя патапіліся, а другія заблыталіся ў засеках дый загінулі ў нетры безь яды. Вось адагналі апошніх разбойнікаў Паляшукі й Палявікі дый давай выхваляцца адны перад аднымі. Паляшукі кажуць, што гэта яны сваймі засекамі ў лесе загубілі разбойнікаў, а Палявікі кажуць, што разбойнікі загінулі ў тых ямах, што Палявікі выкапалі. Пашлі яны выхваляцца ды спрачацца. Спрачаліся, спрачаліся, ды зачубы, ды закалы... I пашлатут такая бітва, што гарэй, як ад разбойнікаў. Б’юцца Паляшукі з Палявікамі, паляць сёлы, нішчаць дабро ды парываюцца спрэсу загубіць адны адных, гарэй, як лютыя варагі. Доўга біліся яны, але ня могуць здолець адны адных, толькі што далей, то ўсё болып і больш слабеюць як тыя, так і другія.
Дачуліся варагі, што Паляшукі й ПалЯвікі б’юцца міжсобку, што яны не бароняць свае рубяжы, вось яны йзноў зыбралі вялікае войска дый пашлі паліць сёлы дый забіваць як Паляшукоў, так і Палявікоў. Ахамянуліся Паляшукі й Палявікі, годзе біцца самі з сабой, давай біцца з ворагам. Біліся яны, біліся, мо ўжо палавіна іх палягло, а нічога ня могуць зрабіць, бо варагі лезуць усё новыя й новыя. Шмат палягло й варагоў у чыстым полі, шмат заблудзілася ў лесе ды ў балотах і там загінула ад голаду, ад холаду, ці патапілася ў гразі, але яшчэ шмат засталося. Лезуць яны як сьвіне ў гарод, лезуць ды забіраюць Паляшукоў і Палявікоў у палон, забіраюць іх зямлю, жывёлу і ўсё дабро, a старых і малых забіваюць ці цкуюць сабакамі. Закавалі яны ў зялезьзі ўсіх Паляшукоў і Палявікоў дый загадалі сабе служыць.
Нічога не парадзіш. Служаць Паляшукі й Палявікі тым варагом, бо не свая воля, служаць год, служаць два, а можа й болып. Працуюць яны на варагоў, бы чорны вол, і ніякае палёгкі ня маюць, працуюць, гаруюць ды праклінаюць сваю жытку. А варагі пануюць ды зьдзекуюцца з простых людзёў, а тыя рады, што хоць засталіся жывымі. Бачаць паны, што простыя людзі зьмірыліся, вось і ськінулі зь іх зялезьзі. Рады простыя людзі, дзякуюць Богу й за тое. I пачалі яны працаваць на паноў так шчыра, як самі сабе. А паном тое толькі й трэба. Працуюць простыя людзі, а паны толькі загадуюць ды падганяюць. I адвучыліся паны ад усялякае работы, ды так адвучыліся, што бяз простых людзёў ня могуць і жыць, бы тая птушка, як яе выпусьцяць із клеткі на волю. Бачаць тое простыя людзі ды толькі сьмяюцца з паноў. Яны сьмяюцца, а паны хоць бы што, балююць сабе ды яшчэ больш прыбаўляюць работы. Бо яны, каа, рагочуць бы жарабцы затым, што мала дзела. Яшчэ гарэй стала людзём, і пачалі яны рабіць паном помсту: то сьвіран спаляць ці іумно, то каровы загоняць у такую тхлань, што яны там і пагінуць, то сьвіне патопяць, але ад таго й самі ня маюць чаго есьці, бо, ведама, жывуць на андынар’і: пана чорт не бярэ — ён у суседа дастане, а людзі падыхаюць ды пухнуць з голаду. Што тут рабіць, што парадзіць? Hi зь якага боку нельга пазбавіцца ад тых паноў.
Але вось прыходзіць туды якісь старэнькі дзядок дый кажа: „Людзі, людзі, вас шмат, а паноў жменя, і гэтая жменя зьдзекуецца ды езьдзіць у вас на карку. Ці гэта-ж вы людзі, а не авечкі". Пагаманіў ён у вадным месцу ды ў другім, вось і схамянуліся людзі дый пачалі варушыцца. Знайшліся ўдалыя дзяцюкі, зыбралі сваю вятку добрых малайцоў дый пашлі пярэсьціць ды мясіць тых паноў. Бачаць тыя, што гэта не пярэліўкі, дый пусьціліся наўцекі: хтоў лес, а хто ўчужыя краі. Вось і аслабанілі Паляшукі й Палявікі свой край ад тых варагоў.
t Сьв. памяці Мікалай Войтаў
2 жніўня сёлета памер інж. Мікалай Войтаў, запраўдны сябра Крывіцкага Навуковага Т-ва ГІр. Скарыны. Памер неўспадзеўкі, часіну перад тым быўшы здаровым, — відавочна, ад разрыву сэрца.
Калі я пачынаю пісаць гэты нэкралёг, перад маймі вачыма стаіць тый сьцяг нэкралёГаў розных Беларусаў, што за апошнія гады быў надрукаваны ў беларускім эміграцыйным друку. У іх хвалілі кажнага нябошчыка — і тых, што заслужылі на пахвалу, і тых, што на яе не заслужылі, і тых, што заслужылі, каб іх зганіць. Гэткія нэкралёгі, дзе ўсі нябожчыкі толькі добрыя, падаюць хвальшывыя ведамкі да гісторыі і дэморалізуюць сучаснае грамадзтва. Я не хачу пісаць падобна да такіх нэкралёгаў і тут падам адно праўду, паколькі мне яна ведама.