• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    11)	Перад пачынаючымі складу йо ё прыстаўное в: вуліца. К 143, вушка. К 172, вутка. К 204, няводнага. К200. Перада ёпрыстаўноев адно папрыйменіу,ў:увагні. К 114. Злуч.і аг напачатку слова пераходзе ў й\ Чаго ня йдеш? 114, ні йдеш 152, Гості йдуть, гості йдуть. К 152, Пашоў Мікалаюшка ды й нашоў, узяў за ручку ды й павёў. К 191. Перад прыйменям з (ізь йьз а с) бывае прыстаўное і-: проса будіть іс ложку. К 115, Іс свашунькаю гаварыў. К 202, ня свёў міне іс камушка. К 206, іс цэўкамі. К 125.
    12)	Няма сумлеву, што тутака ўперад было дзеканьне. Пра гэта сьветча мякчэйшая, чымся ў расейскіх гаворках Курскае губ., вымова д, т мяккіх (Халанскі, 27). Халанскі пачуў пяюць — зь ць (там-жа), а гэта сьветча пра спорадычныя прыпадкі цяпер дзеканьня. Што ўперад тут было дзеканьне, сьветча агульна пашыраная хорма прыймені зьлі (ля). Прыкл.: Злі сваго пафосу. К 204, злі Дона. К 206, станавілась злі тачёнага сталба. К 150, Вот тіперь, ой галушка, а ў сокала злі крылушка, злі правёрнага пёрышка. Вот тіперь, Матрёнушка, у Мікалая злі бачёк стаіть. К 192. Спачатна ў блр. мове было прыймя для, каторае зьмянілася ўля (дл перайшло ўл, як, пркл., дзеяслоў прадлі перайшоў у пралі) і дзьля (як цяпер маем у гаворках гародзьнік а пад.), з чаго ў вадных мясцовасьцях маем дзеля, у другіх зьля, зьлі.
    13)	Дыкжэ ў гарунскай гаворцы д, т перад мяккімі н, л зьмякчаюцца: Ой хто ў нас карагод завядеть? Да іна-ж была карагодьніца. К 187, пятьніцу. К 193. Гэта асаблівасьць сярэдняга дыялекту ды паўночнага нарэчча беларускае мовы, адно што дзе захавалася дзеканьне, там перад н, л мяккімі ёсьцекадзь, ць (сядзьні, гароцьлівы).
    14)	Пра спачатнае зацьвярдзелаер сьветчаць прыклады яго зацьвярдзеньня ў васобных словах: Скрыпіца. К 164, скрыначку. К 179, рашатом. К 189, рашато. К 189, грыбкоў. К 115, тры 27.
    Пра гэта сьветча таксама мяккое р замест спачатнага цьвярдога: вірябей. 120, Курі, курі, вы ня пейтя рана. К 122 і інш.
    15)	Вусьняныя на канцы складу зацьвярдзелі: А ні знала галубка чім голуба накарміть. Накармлю я голуба яраю пшаніцаю, напаюя голуба стюдзёнаю вадою. К 168. Зн., ўгалубб зацьвярдзела. Ох ты, Маслініца, абманьшыца! Ты-ж казала на сем гадкоў; яно на сем дянкоў; ты-ж казала на сем нядель, яно — на сем дён. К 131.
    16)	г тут вымаўляецца як лацінскае h.
    17)	У дакладным склонеадз. л. прыметнікаў а займёнаўг захавалася безь пераходу ўв: Чаго. К 118, К 119 і інш. — заўсёды.
    18)	гн не перайшло ў н: патягніть. 28.
    19)	л, ля катората быў калісь цьвярды ер, перайшлоўў: прасіў, гаманіў, аддаў, яў школу ні хадіў, усёлета ішоў і інш., звычайна (Халанскі, 27).
    20)	Есьцека здваеньне сугукаў: карення, К124, вышання, К129, замірення. К 138, па платтю сулять. К 120, Спушшала ліспгя даземі, а кареннікаўземлю. К 199, сасоння. К 158, Па сметтю хаділі. К 170, с свіннямі. К 171, зелля. К 139, на балонню. К 135, вінаградьдя 27, угалля 27, Где п’ють, там і ллють 114, Ілля. К 115, наллеть. К 115, разаллюся. К 191.
    21)	Прыймя с перайшлоўз: з батькамі. К 115, з двара. К 121, з гора. К 204, Аў нас ка ряцэ на Рдані стаялі папы з дякамі. К 165 і інш.
    22)	Звонкія сугукі на канцу слова захавалі сваю званчыню (Халанскі, 27).
    23)	ч бывае то зацьвярдзелае, то мяккое, з чаго відаць, што ўперад тут было ч зацьвярдзелае, a пасьлей цьвярдая вымова ч стала замяняцца часткава вымоваю мяккой пад уплывам расійскім. Прывяду прыклады на цьвярдую вымову ч: чаго. К 118, К 119, К 127,114, чаму. К 167, чатырі. К 124,К 128, К 119, Паспівай к вічару. К 124, Ноньча. К 151, Калінку шшакоча К 148 (3 ас. адз. л.), начаваті. К 119, Чохлы, 114, чада. К 127, пічалітца. К 127, Сустрічаім. К 131, час. К 128, сярдечушка. К 117, К 134, ачутілісь. К 134, калечушка. К 134, стапчу. К 116, палячу. К 136, піріначуй. К 119, речушкі. К 141, скачуть. К 145, плачуть. К 145, ночушку. К 150, захачу. К 134, прітапчу. К 134, ручушкі. К 151, свячу. 166, чужога. К 200, зямчужная. К 124, ночку. К 119, скріпачку. К 150, К 119, завесачку. К 118, маністачкі. К 118, сірёжычкі. К 118, акошычка. К 117, нямножычка. К 117, пташычка. К 129, шапачкі. К 129, яблачкі. К 129, махотачкам. К 130, гаршочкі. К 130, яблачка. К 132, дачку. К 132, речкі. К 132, лучком празваніў. К 122, речкаю. К 142, вестачкі. К 148, достачкі. К 149, у башмачках. К 150, цьвяточку. К 159, васілёчку. К 159, Кукавала зязюлічка ў садочку, прыхілёўшы галовачку к лісточку. К 195. Але шмат ё прыпадкаў і зь мяккім ч.
    24)	іа, іо чужых словаў перайшлі ў я: Дякану старому. К 166, Дячку. К 166.
    25)	Рас. суфіксу -іка адказуе суфікс -іц-а. Звычайна гэта бывае ў назовах ягадаў а травы: Ой у полі кукаль, павіліца. К 175.
    26)	Любасная хорма мужчынскіх спакменьнікаў творыцца суфіксам -к-а ізь зьмякчэньням папярэдняга сугуку: вірабейка. К 119, Іванькя 28, гарнастайка. К 122.
    27)	У дзеясловах расійскаму суфіксу -ыва-, -іваадказуе суфікс -ова-(-ава-), -ева-: галубец пагоркаваіть. К 182, памахаваіть. К 143, оказавала. К 188, пріказавала. К 193, пахажаваіть. К 136, пабужаваіть. К 136, высказаваіть. К 136, Ганна... Наказаваіть. К 182, наказавала. К 186, К 187.
    28)	Захаваліся ц, з, с з к, г, х перад склонавымі канчаткамі: на луцэ. К 181, Там нашы пахаліў чатырі сасе. К 124, на ряцэ. К 165, руцэ. К 190, на кіруцэ вісела. К 198, на руцэ. К 202, К 203, Літавала я лета а ў просі, у гаросі, а я зіму зімавать буду а ў лесі на apeci. К 192.
    29)	Захаваліся хормы клічнага склону ў спакменьнікаў мужчынскіх: Ірай, Доне, ірай. К 144.
    30)	Мужчынскія насновы — камень, крэмень, рэмень і пад. іншыя —у залежных склонах адз. л. і ў мн. ліку ня трацяць самагуку перад н: вілась верба с коріня. К 166, каміня. К 118.
    31)	Зборныя й абстрактныя спакменьнікі мужчынскага роду замест -а маюць у дакладным скл. адз. л. канчатак -у: у тібероду многа. К 200, Ён шукаў maeapy. К 204, злі сваго пакосу. К 204, Hi
    літай-жа ты міма садіку, міма садіку да зялёнага. К 198, скоту рагатага. К 137, дробнага дожжу. К 172, з свету збавіть. К 139, Стапчу камок снегу белага. К 116, Ідучы ад саду да саду. К 129, Да аганьку 114, пяску пазабатца. К 138, бяз ветру. К 195, am ветру. К 207, біз просу. К 171. Гэты-ж канчатак пашырыўся на некаторыя спакменьнікі конкрэтнага значаньня: явару няводнага. К 200, Вокала біражочку. К 183, с пад беріжку вупгка выплывала. К 204, макавага лісту. К 141. Асабліва цікавы тут канчатак -у дакл. склону слова ліст, бо гэта адна з нормаў старабеларускае мовы літаратурнае і заразом рыса паўночнага нарэчча а ўсходняга чарасла сярэдняга дыялекту блр. мовы. Спачатны канчатак -у дакл. скл. захаваўся ад слова дом — з дому. К125.
    32)	Спакменьнікі ніякія й мужчынскія зь мяккімі (альбо зацьвярдзелымі) сугукамі перад канчаткам канчаюццаўмясцовым склонеадз. л. на-ю (па зацьвярдзелых-y): набалонню. К135, наплячю. К 164, у шатёрцу. К 140. На -у канчаюцца таксама спакменьнікі із спачатным р цьвярдым перад канчаткам — на озіру. К 166, Аў бару, бару, пад сасонкаю. К189. Канчатак -у мясц. скл. па спачатным р цьвярдым можа сьветчыць, што ўперад у гаворцы Гаруноў было р зацьвярдзелае: спакменьнікі із зацьвярдзелым р канчаліся ў мясц. скл. на -у, а да іх прытарнаваліся спакменьнікі із спачатным р цьвярдым. Канчатак -у ў мясц. скл. маюць таксама спакменьнікі з к перад канчаткам: Кукувала зязюлічкаўсадочку. К 196, на камушку. К 185, К 141, К 206, у вячернічку. К 193, на беріжку. К 138, Пры дожжыку. К 133, хтоўмаём садіку пагуляў? К 194, у садіку. К 136, К 138. Па г, х рэдкабывае -у (у таргу. К 130), бо гэтыя суіукі звычайна пераходзяцьу з, с, і тады бывае канчатаке альбо і.
    33)	Спакменьнік маці мае хормузі на канцу — есть у міне старінькая маті. К 119.
    34)	Із займёнаў адцемлю хорму той наз. скл. адз. л. (Халанскі, 28), хормуяны таго-ж склону мн. л., хормы дакл.-прым. міне, тібе, сібе; хормы прызн.-мясц. табе, сабе, хорму іншый (К 167).
    35)	У дзеясловаў ё хормыясі, праясі. 44, аддасі. 114 і пад., ёсть. 114; у трэйцяй асобе адз. й мн. л. дзеясловы маюць мяккія канчаткі, каторыя ў мн. ліку ніколі не адпадаюць, аў вадз. блізу ніколі. У 1 ас. мн. ліку дзеясловы з еасноваю маюць пад націскам -ем (пажывем. К 203, нажывем, тамжа). Дзеясловы із ж, ч, ш перад суфіксам неазначанага ладу маюць у неазначаньніку хорму на -эть або — радзей	эті, а ў мінулым часе на -эў: (Будуць) падкоўкі бряшшэті. К 190.
    36)	Е характарыстычнае блр. прыслоўе месца двару (двору, дамоў): я двару ні пайду. К 125, Ох брат сястру двару клічыть. К 151.
    37)	Ужываецца частка чі: Чі сесті паесті, чі свёкру занесті. К 201, Ідеть дружко ў хату, заглідаіть у печку: чі густа капуста, чі вялік гаршок кашы? К 175, Чі вы піть, чі вы есть, чі вы с намі пагулять? К 190, Чі ты цареўна, чі каралеўна? К 122.
    38)	Е тутака і шмат іншых рысаў беларускіх, што можна было часткава бачыць із прыводжаных дагэтуль прыкладаў. Гэтта яшчэ адцемлю, што ть не пераходзе ў ё, ц праславянскага паходжаньня цьвярдое (цана, сонца), дн не пераходзе ў нн (адна, сягодьні), па прыймёнах перад займеням 3 ас. няма н (заяго. 114, На плячю ўяго дубіна, К 164, Колькя заяго? К 114, паём.К 195, Заею. К 178).
    39)	Із сынтаксу адцемлю: а) прыймя пра заміж аб: А первая кніга — то пра пана Івана, a другая кніга — то праяго жану, а третія кніга —то праяго детак. К 123; б) Пры выказаньню мэты ўжываецца прыймя па (а ня за); Царь едіть па царёўну, па маладу каралёўну. К 137, Ступай у дарогу па мёд, па гарелку, па краснаю деўку. К 174.
    40)	Е беларускі слоўнік (лексыка). Прывяду колькі прыкладаў: За лесам, за гаям, за темным зялёным. К 124, (Галуб) задумаў лятеть у галубнічык. К 155. А ты ўжо гребуеш, Бог с табой. 115, дясны. м. Пуцівель 116 — рас. дёсны, Ой іде расла, а йде кахалася. К 133, А сказалі зайцы: нясуть на стол (а) крайцы, асказалі ліскі: нясуть на столміскі. К167, Аў полі крініца, калаей вадіца. К 202, Уполі ніработніца,у домі ні кукобніца. К 127, Прасватаўза недаросткамаладога. К 126, Па гораду Ганнушка хаділа, сы рожаю гаваріла. К 138, рошча. Пуцівель 116 — рашчына, Скаклівыя песьні. К 162, Смутна Эы ня весела. К 166, сьвяточны. К 1274.
    4 Зь пералічаных гэтта рысаў пуцівельска-беларускае гаворкі часьць ё супольных із моваю ўкраінскай, але няма тут ніводнае рысы вылучна ўкраінскае альбо такое, якое няма ў моваў беларускай а расійскай. Тымчасам рысаў беларускіх, каторых няма ў мовах украінскай а расійскай, ё тутака ладне, сюды належаць асаблівасьці, паказаныя ў бодках 3, 6, 26, 27, 32, 36 і інш.