За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Пра захавалую беларускасьць шляхты сьветча й Чарнышэвіч у сваіх „Надбярэзінцах“. Гэтак ён піша: „Пазнаў па адзежы й польскай мове, што не заўсёды сустракалася нату шляхоцкіх засьценках“ (бач. 137). „У шляхоцкай мясцовасьці Аколіцаўсе гутарылі пабеларуску" (бач. 155, 156). „Таксама шляхта з пад Бялыніч. Часьць шляхты нат ня любе польскае мовы: шляхціч сват пытае маладога, таксама шляхціча: «Ну, ці спадаба-
3 У полк, у каторым я служыў у Расіі ў часе Першае сьветнае вайны, раз прыслалі блізу адных Магілеўцаў (крыху было Віцябчан). Яны былі ўсі праваслаўныя. Я, будучы тады ахвіцэрам, маў некаторую магчымасьць нацыянальнага ўсьведамляньня, каторае й павёў сярод гэтых Магілеўцаў. Па нядзелях яны прыходзілі да мяне, я апавядаў пра беларускую мінуласьць, даводзіў патрэбу адраджэньня, чыталі беларускія кніжкі (прыслаўіхізь Пецярбургу проф. Эпімах-Шыпіла), пяялі беларускія песьні. He абыходзілася бяз бліноўі верашчакі. У нас было запраўднае сяброўства, як паміжродзічамі, зн., людзьмі таго самага народу. Адноўчы ў будні дзень увечары неўспадзеўкі прыходзе да мяне іх 4-х із таямнічымі мінамі. Кажуць, што хочуць штось важнае папытацца. Няго-ж, думаю, захацелі рабіць паўстаньне?
—Вось, — кажуць, — мы даведаліся ад вас, што была Беларусь і мае адрадзіцца. А мы чулі, што ў нас калісь была вунія. Ці Беларусь гэта тое самае, што вунія?
Я адказаў, што вунія і беларускае адраджэньне — гэта дзьве сусім розныя справы. Можна быць якое хаця веры і імкнуцца да беларуекага нацыянальнага адраджэньня. На гэта пачуў адказ:
— А мы хацелі-б, каб была вунія.
4 М. Wankowicz. Poszerzenie polskosci//Kultura, № 10 (60), Paryz, 1952,6.152.
лася-ж табе дзяўчына?» — «Адным словам, дзеўка! Але вось шчабеча пацольску», — адказаў тый“ (б. 238). Калі маладая ня хоча сядаць на дзяжы, дык сваця шляхцянка кажа: „Значыць, вінавата — баішся! Значыць, ты ў хаце папольску пнешся, а за вугламі з хлопцамі трэшся! Гэткая-ж зь цябе Палячка?! — паднялі крык бялыніцкія бабы“ (247). Яны-ж — бялыніцкія шляхцянкі — пяюць на вясельлю беларускія песьні (257).
Аўтар „Надбярэзінцаў" займаецца шляхтаю актыўнай у польскім прасьцінку, у яго яна польская патрыятычная і зюкае папольску. У гэтым нельга ня бачыць польскае тэндэнцыі аўтаравае. Пярэча гэтаму й сама палубеларуская мова аўтаравага твору. Толькі, колькі паказана ў „Надбярэзінцах", польскага патрыятызму ў масы шляхты не магло быць. А што да мовы, то маглі размаўляць папольску толькі некаторыя з паміж шляхты, а іншыя адно прабаваць размаўляць папольску пры сьвяточных сустрэчах. Пра тэндэнцыйнасьць аўтара сьветча й тое, што на б. 287 ён падаець за польскую перакладзеную на польскую мову беларускую песьню5.
Дарма што тут не разгледжаныя „Надбярэзінцы" з гледзішча літаратурнага, але нельга не зацеміць, што аўтар іхны мае бяссумлеўны талент. Асабліва жвавая ў твору акцыя.
Адылі цяперашняму нацыянальна сьведамаму беларускаму пакаленьню чытаць „Надбярэзінцы" ня стане цярплівосьці. Мой сын пачаў іх чытаць і кінуў, кажа: „Тэндэнцыя, імпэрыялістычны романтызм!" I запраўды, гэты імпэрыялістычны романтызм б’ець із самага твору і зь перадмовы да яго выдавецтва. Такі імпэрыялістычны польскі романтызм на беларускія землі стварае ніхто іншы, як польскія аўтары з пасярод Беларусаў. Гэтым яны робяць вялікую шкоду як Беларусам, так і Паляком, бо, пакуль такі романтызм будзе, нельга спадзявацца так патрэбнай згоды паміж Беларусамі й ГІалякамі.
t Сьв. памяці Мікола Равенскі
9 сакавіка сёлета [1953. —Рэд.] на эміграцыі, у Лювэне (Бэльгія), у выніку цяжкога а безнадзейнага няўздоляньня на рак лімфатычнае сыстэмы памер найвыдатнейшы наш кампазытар, выдатны музыка, музычны дасьледнік і крытык, заслужаны дырыГент і пэдаГоГ, шчыры, адданы, ахвярны, няўпынёны а сьціплы працаўнік ды высака ідэйны Крывіч, сябра Крывіцкага Навуковага Таварыства Пранціша Скарыны Мікола Равенскі (народжаны 17 — старым стылям 5 сьнежня 1886 г. ў Засульлі на Ігуманьшчыне).
Вянком намагілу свайго векапомнага сябры нашае Таварыства выдаець пры „Ведзе" хоць невялікі зборнік ягоных песьняў. Там-жа будзе зьмешчаны і нэкралёг з аглядам жыцьцёвае й творчае дарогі нябожчыкавае. Цяпер-жа — няхай лягкой Табе будзе зямелька, хоць і на чужыне, дарагі дрыжоны Сябру!
Беларусь і Ўкраіна
(Спроба прыраўнаньня гісторычнага процэсу абодвых народаў)
Надта часта мы чуем, што ў беларускага й украінскага народаў аднолькавая гісторыя і аднолькавая доля. Але ё й сусім накшыя пагляды. Гэтак, украінскі гісторык М. Кордуба пісаў у 1930 г. ў „Львівському науковому вісннку", што Беларусы за Вялікага Княства Літоўскага ўважалі сябе за Украінцаў. I хоць ён дастаў тады адпор ад Др. Я.
5 Артыкул гэты чытаны быў як рэфэрат у Крывіцкім Навуковым Т-ве Пр. Скарыны. У дыскусі пры тым былы сп. М. Ваньковіч зацеміў, што аўтар „Надбярэзінцаў" не такі тэндэнцыйны й польска-патрыятычны, як можа выглядаць із гэтага ягонага твору. Справа ў тым, што, пішучы свой першы твор, аўтар уважаў, што польскі твор мусіць быць патрыятычным польскім. У другім сваім твору, што мае неўзабаве выйсьці з друку, Чарнышэвіч быццам накшы; там ягоны галоўны гэрой — беларускі патрыёта.
Станкевіча (артыкул у „Справах народовосьцёвых"), але мае сваіх наступнікаў альбо, прынамся, наступніка. Е ім Др. М. Андрусяк, каторы піша даслоўна гэтак: „Хоць моваведы могуць знайсьці розьніцы між моваю прашчураў Украінцаў і Беларусаў ад X стг., адылі, да другое палавіцы XIX стг. ня было сярод Беларусаў сьведам’я свае нацыянальнае апрычонасьці“. Беларусы, подле Др. Андрусяка, ажно дагэнуль уважалі сябе за „Русіноў“, зн., за Украінцаў1. Калі так, калі адзін народ маў слаўную мінуласьць (бо злучаў у сабе гісторыю Украіны зь гісторыяй Беларусі), а другі нат ня ведаў, хто ён, дык гісторыя й доля іхная ня толькі не аднолькавая, але дыямэтральна-працілежная. Гэтая працілежнасьць паглядаў на мінуласьць двух народаў прынукае разабрацца, дзе праўда — у вадных ці ў другіх, ці мо гісторыя гэтых народаў накшай была, чымся кажуць пра яе гэныя й гэтыя.
Др. Андрусяк належа да тых аўтараў, што да наперад выстаўленых тэзаў падбіраюць адно тый матар’ял, каторы можа здавацца, што іх пацьвярджае, і абмінаюць, ігноруюць факты, супярэчныя зь іхнымі тэзамі. Аўтар гэтых радкоў хоча карыстацца ўсебаковым матар’ялам.
Найперш успомнем пра бацькаўшчыны абодвых народаў, бо на іх гісторыя іхная пачалася і адбываецца дагэтуль. Географічнае палажэньне Украіны дало магчымасьць Украінцам пашырыць сваю этноГрафічную тэрыторыю болей як удвая. Беларусы гэтае магчымасьці ня малі, іхныя колёністыя, адлучаныя ад свае цэласьці чужымі шчытнымі этноіфафічнымі прасторамі, не пашыралі свае бацькаўшчыны, але найчасьцей самі гінулі сярод чужых, у тым ліку сярод Украінцаў. Беларусь — гэта палесьсе, як часта яна й завецца, Украіна — сьцеп. Прырода Беларусі не падобная да прыроды Ўкраіны і аднолькавая з прыродаю Балтаў — Лятувісаў і Латышоў.
Беларусы балцка-славянскага паходжаньня, Украінцы, праўдападобна, іранска-славянскага з ладнаю прымешкаю, пасьлей, турка-татарскага элемэнту.
Ад прыроды й паходжаньня, відавочна, залежа й розны характар абодвых народаў. Побач із чыста славянскімі рысамі свайго характару, Беларусы адзначаюцца ня меней зыркімі рысамі тыпу балцкага. Беларус кемны, быстры, борзда орыентуецца, вельмі здольны да вышшых перажываньняў душэўных, ён лёгка працінаецца абстрактнымі ідэямі, лёгка захапляецца поэзяй і мастацтвам, ён наагул даволі пачуцьцёвы й ідэялісты, — гэта ўсё рысы славянскія. Гэтымі рысамі, як мне здаецца, адзначаюцца і Украінцы. Але ў тый час як галоўнай рысаю характару Украінцаў ё іхная выбуховасьць2, то натура Беларуса ўзьдзержлівая, заднаважаная, ён станаўкі, упорысты і вельмі адпорны на ўсякі націск, ён не выбухае, нат борзда не загараецца, але, угарэўшыся, гарыць доўга, гарыць унутру нат тады, калі знадворку здаецца згаслым, — гэта рысы тыпу балцкага. Украінца пімат лягчэй, чымся Беларуса падняць на ўсялякую акцыю, але Беларус, працяўшыся якой справаю, шмат часьцей за Украінца застанецца ёй верны да канца. У гісторыі Беларусі ня было прыпадкаў, каб масы ў няшчасьцю выдавалі сваіх правадыроў.
Устаноўлена, што ў грамадзкім а палітычным жыцьцю Беларусы рэспубліканцы, тымжа часам у Украінцаў пануе прынцып арыстократычны. Перад Першай сьветнай вай-
1 Др. Мнкола Андрусяк, Генеза і розвнток східньословянськнх народів. Гэта адбітка няма ведама зь якога выданьня. У канцу яе аўтар кажа, што выказаныя ў ёй пагляды „ё паўтарэньням ізь невялічкім пашырэньням маіх (Андрусяковых) думак, выказаных у ўступе мае (Андрусяковае) «Історіі Украінн»" (выдана ў Празе 1941 г.). Вось-жа тутка маем найноўшыя пагляды Андрусяковы ў гэтым пытаньню.
2 Выбуховасьцяй украінскае натуры трэба выясьніць тый факт, што Ўкраінцы, будучы выдатнымі дзеячамі ў Беларусі, значыцца, уплываючы на падзеі, былі шкодныя (Мялет Сматрыцкі, Яз. Сямашка); яны сваёй выбуховасьцяй узрушалі беларускую заднаважанасьць, лішне зайстралі палажэньне. Тым-жа часам, выдатныя Беларусы, дзеячы на Ўкраіне (Міхал Станіслаў Крычэўскі, гатман Іван Выгоўскі — Беларус із Аўруччыны, Піліп Орлік із Ашмяншчыны), былі толькі карысныя; яны сваёй заднаважанасьцяй малі ўзьдзержуючы, карысны ўплыў на ўкраінскую выбуховасьць.
ною, дый у часе яе й рэволюцыі, кідалася ў вочы, што старшынявалі на ўкраінскіх зборках людзі старшыя, бязьдзейныя ў грамадзкім жыцьціо ўкраінскім, але із становішчам у сьвеце; яны важна сядзелі моўчыкам, адно сваім аўтарытэтам апробавалі разгляданую справу, тымчасам як маладыя сакратары, часта студэнты, кіравалі зборкі. Дзеля менаванага арганізаваць Украінцаў лягчэй, як Беларусаў.
Але пярэйдзем да гісторыі. Засьпяець яна напіыя народы ў войстрым, заўзятым ходаньню міжсобку (беларускіх Дзярвян із украінскімі Палянмі), каторага пачатку ня відаць. У X стг., за Валадзімера I Кіеўскага настаець поўная перамога ўкраінскага Кіева над беларускімі пляменнымі гаспадарствамі. Кіеў пануе над імі. Трывала гэта да кароткага часу просьле прыйма хрысьцянства. Хрысьцянства беларускія прашчуры адчулі, як прынятае не зь Бізантыі, але зь Кіева, Русі. Відаць гэта з таго, што, рэдка завучы сябе грэкамі, звалі сябе з гледзішча рэлігійнага русінамі, сваю веру й царкву ўсходняга абраду, як праваслаўную, так і грэцка-каталіцкую, пасьлей вуніяцкую звалі „рускай", рэдка „грэцкай". 3 гэтае-ж прычыны і пісьменнасьць, што прышла з хрысьцянствам, і мова гэнае пісьменнасьці адзержылі назоў „рускіх“, што пасьлей перайшло і на беларускую мову народную. 3 гледзішча нацыянальнага Беларусы гэтага пэрыяду (X—XIII стг.) ня звалі сябе Русінамі, Русяй і ня звалася гэтак іхная бацькаўшчына. Адно зрэдку некаторыя беларускія землі — дзяржавы „рускіх князёў“ — Рурыкавічаў былі названыя „рускімі". Звалі сябе тады Беларусы Крывічамі або, часткава, пляменнымі назовамі, у старшую пару быў і назоў топографічны — Ляджане (ад Ляда — зямля, ачышчаная ад лесу на аромае поле).