• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Беларускія песьні, шмат якія, ё глыбокай старыною, што зь веку ў век адзіна вуснай дарогаю перайшлі да цяперашняга простага народу. Гэтыя старавечныя песьні — тыповыя для Славянскага і асабліва Крывіцкага плямені.
    Ня лішнім уважаю гэтта сказаць, — кажа далей Насовіч, — што назоў „КрывічьГ, таксама як і найстаршыя песьні, належа да ўсіх наагул плямёнаў, што займалі, і цяпер да карэнных патомкаў іхных, займаючых усю тэрыторыю Беларускага краю, апрача Лятувісаў (Лнтовцев). Гэтыя ўсі плямёны завуццаадным іменям „Крывічы", папольску Krywiczy і панямецку Krewings, значыцца, людзі аднае крыві, радня, свае плямёны. Слова Крывічы паходзе ад слова кроў — крыві, бо ад гэтага-ж слова паходзяць словы: крывавец (кровавйк, сердолйк), крывавы, крывяніць і інш. (Н.Н. Носовнч. Белорусскне песнн /I Запнскн Нмперат. русского географ. обшества по отд. этнографнн, т. V Пецярбург, 1873, б. 47).
    Кажучы, што „Крывічы“ ё нацыянальны назоў, ня толькі ўсіх старавечных, але і ўсіх цяперашніх Беларусаў, Насовіч гэтым выказуе пагляд, што трэба і цяперака ўжываць гэты назоў як агульна-нацыянальны назоў нашага народу. Дыкжэ ў дзевятнанцатым стагодзьдзю зьявілася імкненьне аднавіць стары нацыянальны назоў „Крывічы“. Расійцы, захапіўшы нашу Бацькаўшчыну і адабраўшы ад ейнага народу ягоны тагачасны нацыянальны назоў „Літва“, „Ліцьвіны", каторы пачалі тарнаваць да Жмудзіноў, a нашаму народу накідаць, із русыфікацыйнай мэтаю, назоў „Беларусы", выклікалі патрэбу аднаўленьня старшага назову, назову, што сьветчыў пра нашу нацыянальную апрычонасьць, а не пярэчыў ёй. Ініцыятарамі ўзнаўленьня назову „Крывічы" былі сьвядомыя Беларусы — некаторыя наўчоныя, як Насовіч, і беларускія пісьменьнікі дзевятнанцатага стагодзьдзя ў сваёй бальшыні. Расійскі русыфікацыйны націск, адылі, быў такі вялікі, піто гэтае імкненьне пад канец XIX стг. было прызабытае і ў XX стг. давялося яго ўзнавіць.
    Ад Выдавецтва й Рэдакцы
    „Веда“ выходзіла 1951—1954 г. Была пераважна часапісам мававедным і гістарычным. Цяпер аднавілася й будзе вылучна часапісам дзеля вызуканьня мовы вялікалітоўскае (беларускае) і гісторы Вялікалітвы-Беларусі.
    Родная мова ё вытвар душы народу і найдарожшы скарб ягоны, каторага за нішто, на’т пры найгоршых умовах ня можна спабыцца. Заразом свая мова ё найлепшым сьветчаньням а прыпомненьням быцьця кажнага народу, казаў тый, дакумэнтам, даным самою прыродаю. Народу, што забыўшыся свае мовы, блізу ніколі не пазнаюць, дый сам такі народ забываецца й памалу перастаець пазнаваць самога сябе, стае нявольнікам іншага, звычайна тога народу, што адабраў ад яго мову ягоную. I наадварот, народ, што захаваўшы мову сваю, можа ў найгоршых умовах спадзявацца вывальніцца, а калі ён
    мае да гэтага жаданьне а волю, то й можа быць пэўны свайго вывальненьня.
    Мова народу ё складанаю й вялікаю колькасна зьяваю. Тое, што кажны дастаець ад бацькоў сваіх — гэта толькі малая частка мовы народу ягонага. Затым і роднае мовы надабе вучыцца. Дзеці, моладзеж вольных народаў вучацца роднае мовы ў школах пачатных і сярэдніх, а некаторыя й на ўнівэрсытэтах. Вялікалітва паняволена, варагі яе забаранілі школы вялікалітоўскія. Тое веданьне й знацьцё роднае мовы, што людзі незалежных народаў адзержуюць у сваіх школах, Вялікаліцьвіны прысілены прыдбаваць саматугам. Затым асаблівая рупнасьць мае быць дзеля гэтага прыдбаньня. Нашая мова ў сваім краю із школ і адусюль аддалена, яе там Маскалі перасьлядуюць, і мянуюць нашы варагі яе адно дзеля таго, каб яе хвальшаваць. Затым Вялікаліцьвіны маюць атачыць сваю мову вялікаю ўвагаю, маюць ня толькі яе шанаваць а важыць, але й паважаць. Каб жа гэта маглі чыніць, маюць наўперад яе — знаць! Да гэтага й будзе служыць „Веда“.
    Гістора ё вучыцелкаю жыцьця. Гэта ведалі ўжо старавечныя Рымляне. Каб жа ў яе вучыцца, надабе яе пазнаць, казаў тый, зь ёю пазнаёміцца.
    Гістора народу вялікалітоўскага надзвычайна багатая. Радкое месцаў Вялікалітве ня мае гістарьгчнага значаньня. Але, як мы былі паняволеныя, пісалі гістору нашу галоўна тыя, што, губячы нас, загубілі гаспадарства наша, славутае Вялікае Князства Літоўскае. Каб мацней дзяржаць насу сваёй няволі, яны ў сваіх пісанях болей хвалывавалі ведамкі праз гістарычныя падзеі ў нашым краю, чымся казалі празь іх праўду. Цяпер жа камуністычна-чарнасоценная Масква давяла сваё хвальшаваньне гісторы нашае да найвышшае бодкі. Разам із тым Масква сыстэматычна нішча нашы гістарьгчныя памяткі.
    Археолё^ам вялікалітоўскім Масква забараніла азначаць век і этнос археолёіічных памятак
    У кнізе „Древностн Белорусснн", выданай у Менску 1966 г., на бач. 330 кажацца: „Сэкца каменнага а бранзовага веку адцяміла, што шырокія проблемы, у васобнасьці хронолёгіі й этносу, ня могуць быць разьвязаны супрацаўнямі сэктору Беларусі, але вымагаюць супольных сілаваньняў з археолёГамі зьвязавых інстытутаў“.
    He абмылы Масква баіцца, бо абмылу можна паправіць, і будзе брыдка тым, што абмыліліся; але як скажуць праўду, і яна пашьгрыцца, тады хвальшаваць яе будзе цяжка.
    Ацец, Дохтар Віктар Войтанка-Васілеўскі
    (Прамова на Дзядох па ім 29 красавіка 1972 г.)
    Сьв. памяці Сьвятар Дохтар Віктар Войтанка-Васілеўскі належыў да тых дзеяньнікаў вялікалітоўскіх, што ўсюдых і заўсёды, пры ўсялякіх умовах працуюць дзеля справы народу свайго. Ужо за гэта належа Яму вялікая павага.
    Будучы такім, Ён маў ініцыятыву, адгукаўся на ўсі патрэбы нашыя, не ўзаляжняў свае нацанальнае працы, дзеяльнасьці ад тога, якімі былі іншыя, добрыя ці благія. Ен ведаў, што справа вялікалітоўская (беларуская) ё справаю ўсіх і кажнага Вялікаліцьвіна-Беларуса. Затым кажны мае працаваць дзеля яе, дзеля народу свайго, не азіраючыся на іншых.
    Як вымагаў наш вялікі родзіч, Адам Міцкевіч, Віктар Войтанка-Васілеўскі мераў сяродкі на замеры, не замер подле сяродкаў. Гэтак усі маюць рабіць, бо, чакаючы сяродкаў,
    можна спазьніцца із замерамі. Ня цяжка праводзіць якое заданьне, маючы на яго сяродкі, але цяжка пачынаць безь сяродкаў. Як гэта ні дзіўна, найчасьцей вялікія замеры былі здойсьнены тады, як іх пачыналі безь сяродкаў, і тады ўжо, праводзячы свае імкненьні, заданьні, мэту, гатавалі на іх і сяродкі.
    Чым жа ўсьцім мы свайго Дарагога Нябожчыка?
    Найлепей усьцім, робячы тое, што ён рабіў працаю дзеля народу свайго.
    Неадвалочным заданьням нашым ё ратаваць наша маладое пакаленьне ад асыміляцы, ад адарваньня яго ад народу свайго. Найпершаю справаю ў гэтым заданьню ё навучыць усіх Вялікаліцьвіноў-эмігрантаў, малых, маладых і сталых, чытаць і пісаць павялікалітоўску, бо бязь гэтага ня можна мець да іх прыступу, ані яны ня будуць мець прыступу да спраў народу свайго. Рабіць жа гэта надабе сыстэматычна й арганізавана. Адныя вераць у дасьпех такое работы, другія ня вераць, але няхай і яны ўлучаюцца да гэтае працы, няхай працуюць з абавязку. Ці людзі, ці мы робім толькі тады, як пэўныя ў дасьпех? Ці ня болей тады, як такое пэўнасьці ня маеш? Працуючыя толькі з абавязку неўзабаве пераканаюцца, што справа не безнадзейная, адлі, што яна пэўная. Наапошку справа абыйме ўсіх, і рэзультаты яе могуць перайсьці нашы найбольшыя спадзяваньні.
    Выдатныя вялікаліцьвіны (Беларусы)
    Аляксандра Твардоўскі, адзін із найвялікшых поэтаў СССР, быты рэдактар літаратурнага часапісу „Новы мір“, ходаньнік за дэмократызацу жыцьця ў СССР. Паходзіў із Смаленшчыны. Прымаў удзел ад Смаленшчыны ў камуністычным зьезьдзе ў Смаленску 1919 г., які прагаласіў Беларускую Радзкую Рэспубліку із сталіцаю ў Смаленску. Ня толькі цяперашняя абцятая Радзкая Рэспубліка Беларуская, але таксама Севершчына, Смаленшчына й Пскоўшчына ўходзілі ў граніцы прагалошанай тады Беларускай Радзкай Рэспублікі. Як сам Твардоўскі пісаў у сваіх успамінах, паходзіў ён ізь мясцовасьці, ідзе гукалі, як і ён сам, вялікалітоўскаю (беларускаю) моваю, самы таго ня ведаючы. Лучыўшы нацанальным нясьведамым у рас. атачэньне, ён стаў расійскім паэтам, але ніколі не парываў зьвязку зь Вялікалітвою і яе літаратураю. Памёр 1971 г. Прозьвішча ягонае „Твардоўскі“ замест „Цьвярдоўскі“ зьясьняецца наступным парадкам. За незалежнага задзіночанага гаспадарства свайго, зв. Вялікім Князствам Літоўскім, Вялікаліцьвіны (Беларусы) пісалі Твердовскі (бо быў правапіс этымолёгічны і мяккое ц запісавалі літараю т'). А як з часам рэдчас перапісавалі лацініцаю, то перапісавалі літару за літараю гэтак: Tverdovski, каторае кажны Вялікаліцьвін-Беларус можа вымавіць толькі як „Твардоўскі“ і гэтак запіша подле правапісу новае літаратурнае мовы.
    Сяргей Канянок (Канянкоў), найвыдатнейшы скульптар СССР, Вялікаліцьвін із Смаленшчыны. Памёр летась маючы 98 год.
    Ці езьдзіў дохтар Пранціш Скарына да Масквы?
    У даўгім артыкуле „Доктар Скарына ў Маскве“ (Запісы, кн. 2, б. 9—36, у Мюнхэне, 1963) Сымон Брага сілуецца давесьці, што дохтар Пранціш Скарына езьдзіў да Масквы, каб прадаваць там свае кнігі і нат закласьці друкарства.
    Будучы сынам купцовым, Скарына, адылі, купцом ня быў: няма ніякіх пазнак, каб хоць троху ён прабаваў таргаваць. Як довад такое спробы Брага прыводзе перасланьне
    Скарынам лёнскага сукна свайму брату Йвану — купцу. Гэта, адылі, магло быць толькі братняю паслугаю, а ня торг ізь ім.
    А што да быццам зьгчаньня закласьці друкарства ў Маскве, дык ані нійдзе ў Скарыны не знаходзім ніякіх пазнак такое рупнасьці ўзглядам Маскоўцаў.
    На бачынах 13—15 свайго менаванага артыкулу Брага прывёў гэтулькі важных довадаў супроці падарожжа Скарынінага да Масквы, што ніжэй у тым жа артыкуле арГумэнты ягоныя за гэтае падарожжа ня выдзержуюць крытыкі. Там жа Брага прыводзе прыклады праз долю прыяжджомых да Масквы чужаземных лекараў. Аднаго зарэзалі за тое, што ня вылячыў татарскага князя, другому сьцялі галаву затым, што ня вылечыў князевіча. Брага сьцьвярджае, што пра „незавідную долю лекараў (у Маскве) Скарына мог чуць“ (б. 13). Але, не зважаючы на гэта, Брага цьвердзе, што „маглі ў доктара Скарыны паўстаць зацікаўленьні Масквою й як месцам практычнага прыстасаваньня свае мэдычнае прафэсыі“ (б. 12).
    Тут дзьве рэчы дзівосныя. Адна, што Скарына ня мог лячыць-прахтыкаваць у сваім гаспадарстве, а другая, што ён на’т за такіх акалічнасьцяў хацеў быць у Маскве. Хто б тады мог зычыць сабе гэтага?! Асьцярожна кажучы, такія цьверджаньні Бражыны даводзіцца найменей назваць надзвычайна несамавітымі. Такіх здарэньняў ня было за ўсе існаваньне нашага гаспадарства Вялікага Княства Літоўскага. Наадварот, як Масква захапіла нашы землі, дык адных толькі баяр-шляхты, уцеклых да нас із Смаленшчыны, было толькі, што яны ў палітычным жыцьцю тварылі соймік вайводзтва Смаленскага і соймік павету Старадубскага (Севершчыны), раўнапраўныя зь іншымі соймікамі. Гэтак было аж да канца існаваньня незалежнага гаспадарства нашага, да 1795 г.