За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Колькі слоў да самых цытаваных артыкулаў. Віцьбіч кажа: „Гэтая грамата 1633 г. была пацьверджана каралём Уладыславам Чацьвертым". He, яе пацьвердзіў Валадзіслаў, Гаспадар Вялікага Княства Літоўскага. Быў ён, праўда, таго ж часу й каралём польскім, але як такі ня маў права нічога пацьвярджаць у Незалежным гаспадарстве вялікалітоўскім^ Другое, імне здаецца, што на Палесьсю было местачка Янавічы, а не Нванова. Ян а Йван — абедзьве хормы вялікалітоўскія таго ж імені, але дыкжэ затым нашто Янавічы адмяняць Івановам, як гэта пэўне ўчынілі камуністычна-маскоўскія окупанты.
Нельга не адцеміць колькі жудасных русыцызмаў і полёнізмаў у закраненых артыкулах.
У „БШ“ чытаем: „Выдаў... жалаванную грамату на валаданьне некалькімі сёламі“, замест: выдаў дароўны ліст на дзяржаньне колькі сёл (або: ліст на колькі сёл). Такой жа хормы ё прыметнікі: будоўны — стронтельный, гадоўны — легко вскармлнваемый (празь дзеці і маладую жывёлу), малёўны — жнвопнсный, пол. малёвнічы, ваёўны — волнственный, пол. воёвнічы, чароўны — очаровательный; усі яны пацьвярджаюцца фактамі. Віцьбіч маў добрае зычаньне, адмяняючы жалованный на даравальны, але гэты можа толькі адказаваць рас. простшпельный. Валоданьне а валодаваць або валодаць можна рукою, нагою, языком і, здаецца, усім, што ільга кратаць; але зямлёю не валодуюць, яе дзяржаць або маюць. У Пінскім уезьдзе Мінскае губэрніг. Родоначальнйк — закладнік роду. Эміграваў можа ў сьвіце свайго князя — ...з прыданымі свайго князя. Як маладую з купрам і інш. вязуць да дому маладога, дык ізь ёю едуць і прыданыя ейныя. А сьвіта, сьвітка — гэта адна з вопратак вялікалітоўскіх. Пазволім сабе зацытаваць паважнага дыскутанта — паважанага. А паважным ё тый, хто ставіцца з павагаю („уваженлем", „почтенлем") да каго, — почтнтельный. Наагул, даводзіцца сьцьвердзіць, што ў „БШ“ ня толькі неахайная мова, але й ня відаць зьгчаньня яе палепшыць.
У варт. Віцьбічавым стрэліся наступныя жудасныя барбарызмы: гадавіна, зробленае подле рус. годовіцйна, влл. угодкі, маёнтак, пол., влл. „(панскі) двор“, шляхотныя якасьці — дабрародныя якасьці. Палачане пісалі да Рыгі 1468 г. : „Дабрародныі й пачэсьлівыі нашы мілыі суседзі". Ня шмат дабрародных. Луцкевіч: Першы ліст да Карынцян, 1:26. Вымоўнай праяваю ёсьць дабрародны голас празыдэнтаў. Бацькаўшчына, № 31 (467). Зьяўляўся нерасейцам — быў... Зьяўляцца — появляться, тамтэйшы — пол. тамашні. Пашукаў продкаў і не бяз посьпеху — ... не без дасьпеху. Пасьпех — торопллвость. Ксл.; Ар. Пасьпех — людзём на сьмех. Барок Сян. (Ксл.); Ар. Дасьпех — успех. Смл.; Беларус, № 63, б. 2—3: Дасьпеху няма ў рабоце. Нсл. 143. Нашэсьця ворага —
находу ворага. Нявеста Ганна, рус., такога слова няма ў мове влл.; ё нявестка — сыньняя жонка. Тут зам. нявеста мае быць заручонка — помолвленная невеста от обручення до свадьбы. Горц. Заручоначка Марынка, заручылася ў сыботу. Горц. (Кот. 203). А дзяцюк, мужчына, што заручыўся — заручэнец. Паўхаласьцяк, рус. — паўдзяцюк. Дзяцюк жа мае значаньне — мужчына, маладзён ад 18 да 20 г., блізка гэтага, рас. парень. Дзяцюк — 1) парень. МГсл.; Шсл.; Ар.; Смл (Даль); 2) холостяк. Ар.; Войш.; БГсл. Стары дзяцюк, яму 40 год. Войш. Але ўдаўца не завуць дзяцюком.
Добра, што Віцьбіч ужывае прсл. кагадзе (= рус. только что).
У Юркі Віцьбіча можна зацеміць імкненьне да лепшае мовы, але да мовы добрае яшчэ яму далёка.
Волька Трэска хвалыпуе гістору свайго народу
У сакавіковым нумару 1973 г. выдаванага ў Торонце (Канада) „Беларускага голасу“, у вартыкуле „Беларуская кухня“ Волька Трэска, разглядаючы 2-ое выданьне „Вялікалітоўскае кухаркі" (паанГельску) М. Станкевічыхі, уважала за патрэбнае асьветчыць (галаслоўна), першае, што „Беларусь была найзначнейшай часткай Вялікага Князства Літоўскага“, другое, што „цяпер узнаўляць гэты назоў (зн., Літва, у хорме Вялікалітва, Вялікаліцьвіны — Я.С.) дзяржавы", „наватвор, выдуманы адзінкамі... шкодна".
Казаць, што „Беларусь была часткай Вялікага Князства Літоўскага", знача перачыць, што гэта Князства было гаспадарствам народу беларускага. Другое, што „аднаўляюць“, тое ня ё наватворам.
Запраўды ж само Вялікае Князства Літоўскае было гаспадарствам беларускім, Літвою звалася ня толькі гаспадарства („дзяржава" ў Трэскі), але й беларускі народ, на’т перш-наперш народ, адлі гаспадарства; адзін із народу Літвы ё Ліцьвін, множны лік Ліцьвіны. Назоў Літва, Ліцьвіны ня выдуманы, але ведамы з найстаршага часу. Усё гэта даведзена, і паўтараць тут довады няма патрэбы. На кажнае чханьне не наздароўкаешся.
Калі хтось кажа няпраўду празь штось, то будзе адно з двух: або ён ня ведае праўды, або маніць.
Праз тое, што Вялікае Князства Літоўскае было гаспадарствам народу беларускага і што ўсі беларусы зваліся Ліцьвінамі, што колькі мілёнаў іх і цяпер завуць сябе Літвою, Ліцьвінамі, што Беларусы могуць (маюць права, лёгіка ім дазваляе) і патрабуюць зваць сябе цяпер Вялікалітвою, Вялікаліцьвінамі, даведзена ў наступной літаратуры (падаю назоў кнігі, часапісу і месца ў іх; ведама, ня ўсё ё на кажным месцу ў іх аб усім чыста: „Веда“, нумар зь лютага-сакавіка 1951 г., б. 47—53, 56—57, там жа нумар з красавікачырвіня таго ж году, б. 65-69, а на б. 48 нумару 3-яга „Веды“ 1953 г. дадана, што расійскі наўчоны Н. Дурнаво кажа, што „паўднёва-заходняя часьць Калускае губ. даўгі час уходзілаў склад беларуска-Літоўскага, а не велікаруска-Маскоўскага гаспадарства". Нумары 2-гі й 3-ці „Незалежніка", „Веча“, нумар 3 (13), арт. „За родную мову й праўдзівы назоў“ б. 14—26 |стар. 411—418 нашага выданьня. —Рэд.\, „Запісы“, кн. 3, Мюнхен, 1964, арт. П. Урбана „Пра нацыянальны характар Вялікага Князства Літоўскага й гістарычны тэрмін «Літва»“, б. 35-89. На б. 76 аўтар сьцьвярджае, што гісторычныя дакумэнты ў чысьленых выдавецтвах, як „Русско-белорусскне связіі“ і іншыя, сьветчаць, „што пад тэрмінамі «Літва», «Ліцьвіны» выступаюць Беларусь і Беларусы. Пры гэтым яны ўвасабляюць гэтыя назовы ня з прычыны іхнае прыналежнасьці да Вялікага Князства Літоўскага, але як тварыцелі й нацыянальныя прадстаўнікі гэтага гаспадарства, наагул
як насьбіты гэтых назоваў. Як вынікае з гэтых дакумэнтаў, навет простыя гандляры з Полацку, Віцебску, Магілева і іншых беларускіх мест тут завуцца іншымі і самі сябе завуць Ліцьвінамі. Аўтар падаець шмат такіх выдавецтваў. Як у кажнай працы, так і ў гэтай найважнейшы канчальны вывад. Ён гэткі:
Вялікае Князства Літоўскае з пачатку свайго ўзьнікненьня й тым больш пасьлей выступае як славянская, беларуская, калі паслугавацца сядняшняй тэрмінолёгіяй, гаспадарства („дзяржава“). Іншага выснаву й іншыхканцэпцыяў тут ня можабыць... Гістарычная Літва — гэта гісторыя станаўленьня й разьвіцьця нашае гаспадарствавасьці („дзяржаўнасьці"), калыбка задзіночаньня і фармаваньня нашага народу як нацыі, гэта, наапошку, тая спадчына, якая захавала наш народ ад нацыянальнае сьмерці пераз наступныя стагодзьдзі ліхалецьця ды жывіць яго яшчэ і сядня.
Гэта толькі частка такое літаратуры, але й яе до, каб ведаць, як запраўды было.
У некаторых месцах гэтта прыведзенае літаратуры, прыкладам, у „Вечу“ ў менаваным артыкуле, паданы таксама ведамкі, што і ў Беларусі гісторыкі беларускія даводзяць, апіраючыся на гісторычныя факты, што Вялікае Князства Літоўскае было гаспадарствам народу беларускага і што гэты народ зваўся Літвою, Ліцьвінамі. Разам із гэтым тыя ж гісторыкі выказуюць жаданьні, даводзяць, што праўдзівы назоў Літва і гэтак далей народу нашага меў бы ў Беларусі ўжывацца ўсюды як назоў нацанальны замест урыненага чужога назову „Беларусь", „Беларусы".
Прыведзеная літаратураўсім прыступная. Напэўна, яе знае й даходная В. Трэска, бо й выданьні гэтае літартуры былі адзначаны ў „Беларускім голасе", значыцца, яе экзэмпляры ё ў рэдакцы яго. Знаючы яе і ня могучы заперачыць таму, што ў ёй кажацца, Трэска яе зыГнаравала, падаючы выіпменаваныя свае хвальшы. Сусім тыя самыя хвальшы пра гістору народу беларускага й яго назоў пашырае ўрадовая Масква, камуністычная партыя й палітычная паліца ейныя. Што ня думай, але гэтая згоднасьць прынукае сьцьвердзіць, што фактычна, об’ектыўна Трэска дапаўняе ў якойсь меры прапаганду іхную, улучылася ў яе. Дапаўненьне Трэшчына Маскве вельмі вартоўнае, бо яно выдрукавана ў газэце антырадзкай, да каторай ня маюць прыступу камуністыя і каторай болей вераць.
Абавязкам рэдактара „Беларускага голасу“ ё прасачыць, як гэта магло стацца, што менаваная мана Трэшчына магла зьявіцца ў „Беларускім голасе“.
Аўтар гэтых радкоў знае В. Трэску толькі з артыкулаў ейных у „Беларускім голасе“.
Мо’ хто зацеме, што ня ўсі ўжываюць назоваў „Вялікалітва", „Вялікаліцьвіны“ як назоваў народу беларускага. Але агіляцца з ужываньням менаваных назоваў і пашыраць хвальшы пра народ наш — гэта дзьве рэчы сусім розныя.
P.S. Напісаўшы гэта, я прачытаў, што ўсі амэрыканскія газэты й часапісы назвалі Вольгу Корбут „расійскаю дзяўчынаю“. Гэтарэзультат назову „Беларусы“. Заперачыць гэтаму подле назову ніяк немагчыма, як немагчыма давесьці, што зялёны або чорны дуб ня ё дуб. Затым Масква і ўрынула нам гэты ейны назоў, каб утажсаміць нас із сабою. Каб пераканаць усіх, што Беларусы не Расійцы, трэба было б правесьці ўсіх пераз курс гісторы народу нашага. He залічалі б нас да Расійцаў, Russian і пад., каб мы аднавілі агульнае (бо ад 2-х да 3-х мілёнаў нашага „простага“ народу і цяпер завець сябе Ліцьвінамі) ўжываньне нашага праўдзівага назову Вялікалітва. Дыкжэ важачы назоў „Літва“, „Ліцьвіны" (бо ён наш), мы маем ужываць яго ў хорме „Вялікалітва", „Вялікаліцьвіны“, асабліва ў друку, прынамся нашае пары, каб нас не мяшалі із Жмудзьдзю, што, пад упорыстым націскам з боку маскоўскага, прысабечыла сабе наш нацанальны назоў і памеж дзьвюх сьветных войнаў пашырыла яго ў сьвеце як свой. Кажнаму ясна, што Вялікаліцьвіны ё Ліцьвіны, але накшыя за Жмудзь. Зычачыя пазнаць гэту накшасьць,
пазнаюць нашу нацанальную апрычонасьць разам із славутаю гістораю народу нашага, што праходзіла пад назовам „Літва“. Ясна, што й Велікарусы ё Русы, Рускія. I таксама Беларусы — подле гэтага хвальшывага назову — ё „Русы“, „Рускія". Мо’ хто скажа: „3 назову «Беларусы» таксама відаць, што мы не Велікарусы ані Маларусы, а нейкія іншыя Русы“. Але іншыя — не запраўдныя, але хвалывывыя „Русы“. Хто, ідучы за назовам „Беларусы", захоча зорыентаваццаў нашай накшасьці „рускай“, таго назоў „Беларусь“ зьвядзець да Маскоўшчыны, бо там ён быў паўстаўшы, і толькі пасьлей, за нашае няволі, быў прытарнаваны да нас, урынены нам. 3 тых жа — з хвальшывых жаролаў маскоўскіх — „даведаецца", што й радзіліся мы вельмі позна і што першым гаспадарствам нашым ё „Беларуская савецкая рэспубліка" — жудасная колёня маскоўская. Ані Беларусяй, ані Русяй у гісторы сваёй наш народ ня зваўся. Хвальшывы назоў можа давесьці толькі да хвальшу.