За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Каб разабрацца ў нашаніўска-камуністычных дачыненьнях, мусім перпі-наперш разгледзець нашаніўскую пару беларускага нацыянальнага адраджэньня. За гэта я й бяруся. Ведамкамі мне служаць як літаратура, так і собскія ўспаміны.
Ад 1909 г. я — дзейны ўдзельнік беларускага адраджэньня. Выпісаная ўвосень тагож году „Наша Ніва“ выпрастала некаторыя мае пагляды. Я адразу стаўся ейным карэспандэнтам, а пасьлей і аўтарам некаторых артыкулаў. Таго-ж году, паехаўшы на далейшую навуку да Вільні, я асабіста пазнаёміўся з рэдакцыяй „Нашае нівы“. Адгэнуль я быў звычайна ў цеснай супрацы з нашаніўцамі, як з тымі, што пісалі да „Нашае нівы“, так і з усялякімі іншымі. (Месяцаў сем у 1914 г. я працаваў у самой рэдакцыі „Нашае нівы“.) I пасьлей, у часе і асабліва па Першай сусьветнай вайне, аж да Другое сусьветнае вайны, я быў у кантакце, часта ў вельмі блізкім, з былымі нашаніўцамі.
Дзейнасьць беларускіх сацыялістых
У Пецярбургу ў 1902 г. закладаецца „Круг беларускае народнае прасьветы й культуры“. Гэты „Круг“, між іншага, выдаў „Вязанку" (зборнік вершаў) Івана Няслухоўскага й „Калядную пісанку". Тады яшчэ было забаронена ў Расеі друкаваць пабеларуску; дзеля таго, падаючы „Вязанку" ў цэнзуру, напісалі, што гэта баўгарскі зборнік вершаў. Таго-ж году ў Лябёдцы Лідзкага павету В. Іваноўскі разам із браценьнікам Валэйкам выдалі адзін нумар газэты „Свабода"3.
Узімку 1902 г. частка моладзі сацыялістьгчнага кірунку закладае Беларускую Рэвалюцыйную Партыю. Спаміж ейных арганізатараў А. Бурбіс адзначае Івана Луцкевіча, Антона Луцкевіча (мянушка „Антон Навіна“), Казімера Кастравіцкага (мянушка „Карусь Каганец“), В. Зелязея; гэтыя былі ў Менску. Аў Вільні былі: студэнт-тэхналёг Праньціш Умястоўскі („Дзядзька Пранук"), гімназысты Аляксандра Бурбіс (,,Піліп“). У Пецярбургу былі: студэнт-тэхналёг Вацлаў Іваноўскі („Вацюк Тройца"), студэнтка Алёйза Пашкевічанка (,,Цётка“). Партыя, між іншага, друкуе ў Лёндане кніжку яго (Праньціша Багушэвіча) твораў на папяроснай паперы пад назвай „Песьні“, з надпісам на вокладцы „С разрешення Сннодальной тнпографнн". У тым-жа 1902 г. партыя зьмяніла свой назоў на Беларуская Рэвалюцыйная Грамада. 3 найэнэргічнейшых працаўнікоў у Беларускай Рэвалюцыйнай Грамадзе можна назваць, апрача пералічаных — Хвэлікса Стацкевіча („Аганёк"), студэнта Пецярбурскага ўнівэрсытэту, родам із Шчучына Лідзкага пав., студэнта Матусэвіча, студэнта Рыскае палітэхнікі Аляксандру Уласава4.
3 А. Бурбіс. Беларуская Сацыялістычная Грамадаў першым пэрыядзеяе працы (1903—1907)//Беларусь.
Менск, 1924, б. 178.
4 Тамсама, б. 178.
Як бачым, усё гэта была моладзь, блізу адны студэнты (студэнтам хэміі быў таксама Антон Луцкевіч, студэнтам Археалягічнага Інстытуту ў Пецярбургу быў Іван Луцкевіч).
У 1903 г. адбыўся першы зьезд партыі (Беларускае Рэвалюцыйнае Грамады), наякім было пастаноўлена „дабівацца краёвай аўтаноміі Беларусі із соймам у Вільні“. Пастаноўлена таксама „распрацаваць зямельную (аграрную) праграму на аснове канфіскацыі бяз выкупу маёнткаў паноў, казённых і іншых“. На гэтым зьезьдзе Беларуская Рэвалюцыйная Грамада пастанаўляе звацца Беларускай Сацыялістычнай Грамадою.
Бурбіс (тамсама) адзначае імкненьне Беларускае Сацыялістычнае Грамады далучыць да сябе закладзеную ў 1904 г. студэнтам Трускоўскім, М. Фальскім і А. Жабам Сацыялістычную партыю Белае Русі. Перамовы, адылі, не давялі да злучэньня. У 1906 г. Сацыялістычная Партыя Белае Русі перастала існаваць.
„Беларуская Сацыялістычная Грамада наагул мела самыя шырокія замеры аб’яднаць у сабе ўсе мясцовыя сацыялістычныя арганізацыі"5.
Беларуская Сацыялістычная Грамада, улетку 1905 г., закладае ў Менску Першы Краёвы Камітэт, а ў Вільні — Другі Краёвы Камітэт. У 1905 г. БСГ выдаець цэлы сьцяг праклямацыяў пабеларуску. У тым-жа годзе партыя нажыла ў Менску сваю нелегальную друкарню. Загадваў ёю Хвэлікс Стацкевіч, што дзеля гэтага мусіў наўчыцца друкарства. У сакавіку 1905 г. Грамада склікала „I сялянскі зьезд, які вынес пастановы, каб адабраць зямлю ад паноў... і дабівацца краёвай аўтаноміі Беларусі із соймам у Вільні і т.п.“. БСГ арганізавала таксама Беларускі Сялянскі Саюз6.
У студні 1906 г., у Менску адбыўся II зьезд БСГ. У пытаньні пра гаспадарствавы лад зьезд пастанавіў змагацца за фэдэрацыйную дэмакратычную рэспубліку, за краёвую аўтаномію Беларусі із соймам у Вільні. Зьезд распрацаваў арганізацыйны статут і выбраў цэнтралыіы камітэт, куды ўвайшлі браты Іван і Антон Луцкевічы, В. Іваноўскі і А. Бурбіс. У 1906 г. беларуская рэвалюцыйная праца і сярод сялян, і сярод работнікаў (асабліва ў Менску) вялася вельмі шырака; адначасна вялася праца сярод народных настаўнікаў і вучнёўскае моладзі. Улетку 1906 г. БСГ узялася энэргічна за арганізаваньне сельска-гаспадарскіх забастовак. У тым самым 1906 г. арганізуецца Беларускі Вучыцельскі Саюз і Беларускі Саюз Вучыцельскіх Сэмінарыяў і інш. Алрача пералічаных працаўнікоў, А. Бурбіс, ад каго я бяру гэтыя ведамкі, завець яшчэ ў сваёй працы некаторых новых выдатнейшых — С. Кукеля („Апанас"), К. Яноўшчанку („Параска"), С. Скандракова (,,Янка“), А. ІАнтона — Рэд.] Шабуню. Дадам ад сябе яшчэ колькіх выдатных дзеячоў гэтага часу, як Станулевіч, ён быў арыштаваны, звольніўся з турмы па рэвалюцыі 1917 г., тады стаўся ведамы як выдатны каапэратыўны арганізатар, памёр на пачатку 20-ых год на сухоты, на якія захварэў у турме. Сюды-ж належыць Язэп Лёсік, настаўнік, пісьменьнік і публіцысты ды Аляксандра Прушынскі (паэта Алесь Гарун), менскі работнік; абодвы яны былі засланыя на Сібір, скуль зьвярнуліся па рэвалюцыі 1917 г. Прушынскі, праўда, належаў і да партыі максымалістых, але ідэялягічна характарам свае дзейнасьці ня розьніўся ад сяброў Беларускае Сацыялістычнае Грамады; сама партыя максымалістых нядоўга праіснавала ў Беларусі. Прушынскі, хворы на сухоты, на якія захварэў на засланьні, памёр у 1920 г., захварэўшы на крываўку. Лёсік асабліва адзначыўся як нацыянальна-культурны дзеяч у часе рэвалюцыі 1917 г і пасьлей. У 1930 годзе расейскія балыпавікі яго арыштавалі н выслалі. Памёр на засланьні. На Сібір „на вечнае пасяленьне“ быў высланы й В. Зелязей7. У 1905—1906 гадох, калі я быў у першай клясе мескае школы ў Ашмяне, там і ў цэлым павеце іудзела ад дзейнасьці беларускіх рэвалюцыянераў Аляксандры Варановіча й Чыжа. Крыху пасьлей Чыж быў ведамы як літаратурны крытык, што пісаў пад мянушкаю „Бульба“. Барановіч працаваў на ніве беларускай і паміж дзьвюх сусьветных войнаў.
5 А. Зіміонка. Сацыялістычны рух на Беларусі. Партыя сацыялістых-рэвалюцыянераў // Беларусь, б. 166.
6 Бурбіс, тамсама, б. 179.
7 Бурбіс, тамсама, б. 180.
3 выступленьняў на міжнародным форуме БСГ адзначу ўдзел яе ў зьезьдзе партыяў Расеі ў Парыжы 1904 г. і ў сакавіку 1905 г. на зьезьдзе ў Жэнэве, на якім былі: фінляндзкая партыя актыўнай абароны, ППС, армянскія дашнак-цюцюны, грузінскія эс-сэр фэдэралістыя, латыскія с.-р., расейскія с.-р.8.
Уся гэтая дзейнасьць беларускіх сацыялістых мела чыста рэвалюцыйны характар, зьвязаная была зь вялікай небясьпечнасьцяй і зь вялікімі ахвярамі. Апрача арыштаваных9 і ссыланых, шмат хто з нашаніўцаў у гэным часе захварэў на сухоты з прычыны цяжкіх абставінаў працы, як, прыкладам, Ал. Пашкевічанка й Ів. Луцкевіч, што й памёр малады ад сухотаў у 1919 г. Камуністычны Крэмль, адылі, згодна із сваёй тактыкаю, цьвердзе, пачынаючы ад 30-ых год, што „беларускія буржуазныя нацыяналістыя стварылі ў 1902 г. буржуазна-нацыяналістычную арганізацыю, т.зв. „Беларускую Рэвалюцыйную Грамаду", і што „рух беларускіх буржуазных нацыяналістых быў ськіраваны супраць рэвалюцыі", а „дзеля ашуканьня масаў й маскаваньня свае антынароднае дзейнасьці беларускія нацыяналістыя зьмянілі назоў свае арганізацыі на Беларуская Сацыялістычная Грамада (БСГ)“10. Побач із гэтым, прысабечваючы некаторых беларускіх паэтаў нашаніўскае пары, асабліва Купалу, Коласа й Цётку, камуністыя прызнаюць іх за найлепшых рэвалюцыянераў і супрацьстаўляюць іншым — „буржуазным нацыяналістычным" нашаніўцам. Вось як савецкія гісторыкі літаратуры характарызуюць гэных трох нашаніўцаў:
У сваіх творах яны (Купала, Колас і Цётка) адбілі рэвалюцыйны ўздым працоўных масаў беларускага народу, іхнае змаганьне супраць сацыяльнага й нацыянальнага ўціску, імкненьня беларускага працоўнагасялянства дазямлі й волі11. Цёткаўгадохрэакцыі й да канца свайго жыцьця заставалася паэткаю рэвалюцыйна-дэмакратычных масаў беларускага народу. Ейная літаратурная спадчына — ладны ўклад у скарбніцу рэвалюцыйна-дэмакратычнае беларускае культуры12. Ад першых крокаў літаратурнае дзейнасьці Купала ясна вызначыў сваю пазыцыю паэтырэвалюцыянера13. У пэрыяд рэакцыі... Купала непахісна далей стаяў на рэвалюцыйна-дэмакратычных пазыцыях у літаратуры14.
Якуб Колас — удзельнік рэвалюцыйных настаўніцкіх іурткоў, адзін з арганізатараў нелегальнага зьезду настаўнікаў у сяле Мікалаўшчыне (1906). На гэтым зьезьдзе разглядаліся пытаньні пра пачатнае вучэньне беларускай моваю, пра вядзеньне рэвалюцыйна-прапаганднае работы сярод працоўных.
Дзейнасьць нелегальнага настаўніцкага зьезду сталася ведамай паліцыі. За ўдзел у гэтым зьезьдзе, за рэвалюцыйную работу сярод сялянства Колас быў звольнены із школы. 15 верасьня 1908 г. Віленская судовая палата засудзіла Коласа на тры гады турэмнага зьняволеньня15.
Прыміж таго ведама, што Цётка, разам із Луцкевічамі ды іншымі, была найпершай пачынаньніцаю нашаніўскага адраджэньня (гл. вышэй). А што да Купалы й Коласа, дык ад 1905 г. яны — нашаніўцы, што розьніліся сваёй ідэялёгіяй ад іншых сяброў у нашаніўсьцьве. Івашын, партыйны крытык, добра ведае, што „да часу выхаду ў сьвет
“Тамсама, 6.181.
9 Тады-ж былі арыштаваныя таксама А. Бурбіс, К. Міцкевіч ды іншыя.
10 Цытаты ўзятыя зь „Нсторнн Белорусской ССР“, I, Менск, 1954, б. 363. Далей цытуецца як „Нст. БССР".
11 Нст. БССР, б. 449.
12 Тамсама, б. 451.
13 В. Нвашнн (Очерк нст. бел. сов. лнт., Масква, 1954, б. 157).
14 Тамсама, б. 165.
15 Л. Фнгловская, тамсама, б. 195.
зборніка «Жалейка» (1908 г. —Я.С.) Купала пакінуў работу ў панскіх браварох ды перабраўся да Вільні, дзе дастаў месца бібліятэкара ў бібліятэцы Даніловіча «Знанне» і адначасна працаваў у рэдакцыі газэты «Наша ніва»“16. Якісь час (у 1913—1914 г.) Купала быў і рэдактарам „Нашае нівы“, і яна тады ня была рэвалюцыйнейшая, чымся ўперад (рэвалюцыйнейшая была спачатку, калі ейным фактычным рэдактарам быў Антон Луцкевіч). У бібліятэку „Знанне“ ўладзілі Купалу Луцкевічы, бо собсьнік гэтае бібліятэкі, Барыс Даніловіч, быў іхны сябра ў патайной арганізацыі17.