За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Беларусы ў БССР, даводзячы, што беларускі народ складаецца ізь сялян із прыдаткам малое колькасьці работнікаў, да сялян залічылі й засьценкавую шляхту. Гэтак, ведамы нашанівец, а ў БССР „нацдэм", Язэп Лёсік, пісаў:
Беларускае шляхецтва — самае тыповае беларускае насяленьне... Сучаснае беларускае шляхецтва нічым ня розьніцца ад беларускагасялянства... Як і пераважная большасьць цяперашняга нашага мяшчанства выдзяляецца ізь сялянскае масытолькі тым, штожывеў мястэчку... а неў сяле ці вёсцы, так і сучаснае беларускае шляхецтва не падобна да сялянства хіба толькі тым, што жыве ў засьценках або хутарамі, а ня сёламі ці вескамі27.
26 А. Бонч-Асмалоўскі. Лібэральна-апазыцыйны рух на Беларусі // Беларусь, б. 169. Тое самае сьцьвярджае беларускі пісьменьнік I палавіны XIX стг. Ян Чачот.
27 Язэп Лёсік. Культурны стан Беларусі к мамэнту Лютаўскае рэвалюцыі // Беларусь, б. 101—102.
Гэткім парадкам, і беларускія „нацдэмы" станаўко сьцьвярджаюць, што моўна-беларуская частка беларускага народу складаецца ізь сялянства, улучаючы сюды дробную шляхту і мяшчан, ведама, разам з работнікамі мяшчанамі й работнікамі сялянамі.
Трэба тут зацеміць, што беларускі заможны селянін — гэта ня тое, што расейскі „кулак“. Зьява „кулака“ ў Беларусі ня была ведамая. Гэта зьява вылучна расейская. „Кулак“, як паказвае й ягоны назоў, гэта такі багаты селянін, што эканамічна меў у сваіх руках цэлае сяло або й аколіцу, усе сяляне якіх сядзелі ў яго ў кішані, і ён бязьміласэрна іх выкарыстоўваў. Гэта быў запраўдны павук-крывапівец. Зусім ня тое беларускі заможны селянін-гаспадар. Ад яго не дазнавалі крыўды бяднейшыя, і зьнішчэньне яго не паправіла-б долі ягонага беднага суседа. Дзеля таго нашаніўцы не рабілі розьніцы паміж заможнымі й беднымі беларускімі сялянамі ды ня думалі вадзіць іх міжсобку. Камуністычны Крэмль не прызнаець нябыцьця ў Беларусі „кулакоў", відавочна, уважаючы, што калі яны былі ў Расеі, дык мусілі быць і ў Беларусі. Згодна з гэтым і згодна з агульнымі спосабамі свае агітацыі камуністыя завуць нашаніўцаў, у тым ліку і БСГ, „агентамі й выказьнікамі інтарэсаў беларускае нацыяналістычнае буржуазіі й найперш кулацтва“ ды вінавацяць іх у тым, што яны быццам „адкрыта баранілі клясавыя інтарэсы беларускае буржуазіі й кулакоў"28.
Калі возьмем цяпер увагу на клясавае паходжаньне ўдзельнікаў нашаніўскага адраджэньня, дык найбольш пабачым тут сялян — К. Міцкевіч (праўдзівае прозьвішча Якуба Коласа й Тараса Гушчы), пісьменьнік М. Гарэцкі, ксёндз Пр. Будзька, Адв. Будзька, Язэп Лёсік, кс. Грынкевіч, Паўліна Мядзёлка й шмат іншых. Сялян было найболей, бо іх найболей у народзе. Адылі былі й прадстаўнікі засьценкавае шляхты — В. Ластоўскі, Іван Луцэвіч (Янка Купала), інж. Л. Вітань-Дубейкаўскі, браты Ч. і Л. Родзевічы й інш. Шляхта фігуруе нярэдка і ў Купалавых творах. Гэтак у „Паўлінцы“ і ў „Раськіданым гнязьдзё" — адна шляхта. Работнікі (фактычна рамесьнікі) былі Аляксандра Прушынскі (паэта Алесь Гарун) і Зьмітра Жылуновіч (Цішка Гартны) ды інш. Ёсьць тут і дзеці драбных паноў. Пачынальнікі нашаніўскага адраджэньня блізу ўсе былі дробна-панскага паходжаньня. Такія былі браты I. і А. Луцкевічы, Ал. Пашкевічанка (Цётка), праф. В. Іваноўскі, А. Уласаў, Пр. Умястоўскі ды інш. 3 большых паноў быў праф. Бр. ЭпімахШыпіла.
Гэта ня выпадак, што нашаніўскае адраджэньне пачалі не сяляне. Вызваленыя ў 60ых гадох XIX стг. з прыгону сяляне не дарма дасталі зямлю, але мусілі яе выкупляць, ды па цэнах шмат вышэйшых за рынкавыя. Выкуп быў скончаны толькі ў 1907 г. Дзеля таго гаспадарскае палажэньне сялян было вельмі цяжкое, і яны не маглі даць сваім дзяцём ня толькі вышэйшае, але й сярэдняе асьветы. Што да школаў, дык палажэньне пагаршалася яшчэ тым, што іх было мала, яны бальшыні сялянства былі далёкія, дык і дзеля гэтага дарагія й няпрыступныя.
Сярод нашаніўцаў былі й два сыны беларускіх вялікіх паноў — гэта Казімер Кастравіцкі (Карусь Каганец) і Сяргей Палуян. He нашаніўцамі, але прыхільнікамі беларускага нацыянальнага адраджэньня былі ў часе „Нашае нівы“ вялікія паны Івашкевіч, Вайніловіч і княгіня Магдалена Радзівіліха. Крышку пасьлей, у 1917 г., у найнеадпавяднейшым магнату рэвалюцыйным часе зактывізаваўся ў беларускім кірунку магнат із Палесься, Раман Ськірмунт. Колькі месяцаў ён стаяў на чале Веларускага Нацыянальнага Камітэту ў Менску, але кіраўніком беларускага руху ён ня быў. У тым самым часе ў Вільні шчыра далучыўся да беларускага руху князь Сьвятаполк-Мірскі і барон Казімер Шафнагель. Па вайне сярод сьведамых Беларусаў у Вільні быў князь Друцкі-Падбярэскі.
Падобнае ўсяклясавае паходжаньне стрэнем нат сярод беларускае эміграцыі.
Можна зацеміць, што пра шляхоцкае й панскае паходжаньне некаторых напіых ця-
28 Нст. БССР, б. 363 і 427. Тое-ж знаходзім на б. 376 і інш.
перашніх сяброў і сябровак ніхто ў нас ня ведае. Таксама ня ведалі і ў пару „Нашае нівы“. Што Сяргей Палуян быў сын вялікага пана з Рэчыцкага павету, я даведаўся толькі па 2-ой сусьветнай вайне. Пра Каганца й цяпер пішуць, што ён быў найлепшы прадстаўнік сялянства ў нашаніўскай пары. Прыміж таго, Каганец быў адзіны із нашаніўцаў, што ня выходзіў з народу, але пайшоў у народ: каб збліжыцца зь сялянамі, ён стаўся лясьніком. Усе нашаніўцы былі сябры й браты міжсобку, і заўсёды здавалася, што ўсе яны — сяляне. Прьгчына гэтага тая, што хоць у нашаніўскім адраджэньні і пасьлей былі прадстаўнікі малога й нат вялікага беларускага панства, але ня было панскае ідэялёгіі. I гэтак было яшчэ задаўга да нашаніўства. Нат камуністыя прызнаюць, што „як пісьменьнік і грамадзкі дзеяч Альгерд Абуховіч належыў да перадавых дэмакратычных колаў беларускае інтэлігенцыі другой палавіны XIX стг"29. У сваіх успамінах А. Абуховіч расказвае ў разьдзеле „Спас“ пра сялянскага рэвалюцыянера Пяровіча. Пяровіч узьнімаў народ на расправу із сваймі крыўднікамі — прыгоньнікамі, і ўвесь павет ішоў за сваім заступнікам.
Сяляне яго вельмі чакалі, — піша аўтар (Абуховіч) із сымпатыяй і павагай да Пяровіча, — нейкія надзеі загараліся ў іх пры ўспамінах аб ім, але ўсё гэта пакрыта было таёмнасьцяй. Пяровіч, уцёкшы з маскалёў, хаваўся. Казаў заўсёды, што помсьціцца на панох. Каля Солетнік часьцей зьяўляўся і там загінуў... Быў гэта чалавек нязвычайны, калі будучы банітам, вынятым с-пад права, праз дваццаць год трымаў у страху цэлы павет. I хоць паходзіў зь сялян, але быў чалавекам вельмі адукаваным, уроды гожай, мілы й красамоўны. Значаньне між сялянамі меў надзвычайнае. Насіўся зь нейкімі рэфарматарскімі плянамі і для свае справы знаходзіў спрыяльнікаў між сялянамі бацькі. Па сьмерці Пяровіча ягонымі рэфарматарскімі плянамі зацікавілася жандармэрыя, была прасока. Сяляне адчапіліся нічоганяведаньнем. ПІляхта ня рада йшла на гутаркі аб сваім ворагу. Прасока скончылася зданьнем у маскалі двух зусім бязьвінных сялян. Расказвалі сялянеў вялікай тайніцы пра нейкія «граматы», нейдзе перахоўваныя ў вучняў Пяровіча"30.
А вось што пішуць камуністыя пра пана Пр. Багушэвіча:
Творчасьць Багушэвіча зьявілася водгукам нарастаючага вызвольнага руху сялянства. Яна адбіла клясавы пратэст сялянства супраць паноў і царызму, увабрала ў сябе нацыянальна-вызвольныя імкненьні шырокіх народных масаў. Крытычнае дачыненьне да сацыяльнае запраўднасьці, бязьлітаснае агаленьне клясавых супярэчнасьцяў, грамадзянская палкасьць, пасьлядоўны дэмакратызм і народнасьць — найважнейшыя асаблівасьці рэалістычнае паэзіі Багушэвіча31.
I запраўды, ці-ж ня ведаючы Багушэвічавага жыцьцяпісу, можна пазнаць у ягоных творах пана? Ці можна з такімі панамі ходацца?
Сябры БСГ — панскія сыны й такія-ж іншыя нашаніўцы — прыймалі пастановы пра адабраньне ад паноў зямлі бяз выкупу. Такія-ж пункты ўводзілі яны ў сваю праграму, і гэты-ж лёзунг быў у пашыраных імі закліках.
Найгалаўнейшай прычынаю таго, што не адно сяляне, але й прадстаўнікі іншых станаў прынялі ў беларускім руху сялянскую ідэялёгію, відавочна, было тое, што сялянства ня толькі найбольшая складовая частка беларускага народу, але й найляпей этнаграфічна захавалася, што-ж да паноў, дык дзейнымі сябрамі беларускага народу, усё-ж ткі й цяпер толькі адзінкі; дзеля таго доля беларускае нацыі мусіць утаесамляцца з доляю беларускага сялянства, і кажны, зь якога-б стану ён не паходзіў, калі ўваходзе ў рады беларускага руху, мусіць працінацца патрэбамі беларускага сялянства, прыймаць яго-
29 С. Майхровіч. Альгерд Абуховіч // Літаратура і Мастацтва (Менск), 1956, № 48 ад 24 лістапада.
30 Тамсама.
31В. Нвашнн (Очерк нст. блр. сов. лнт., б. 13—14).
ную ідэялёгію. Гэтак ёсьць ужо ад часу Кастуся Каліноўскага.
Дык з гледзішча на свой асобавы склад беларуская нацыя — гэта нацыя шматклясавая — сялянска-мяшчанская, із малым дадаткам паноў, разумеючы пад сялянамі й селавых работнікаў ды засьценкавую шляхту, а пад мяшчанамі — жыхароў местаў ды мястэчкаў, у тым ліку работнікаў. Што да БССР, дык там па рэвалюцыі не засталося й тае малое колькасьці нацыянальна сьведамых беларускіх паноў, якія ўперад былі.
У сьведамляньне
Найхарактарыстычнейшай рысаю нашаніўцаў было нацыянальнае ўсьведамляньне. Нашаніўства ў цэласьці — гэта нічога іншага, як шырака закроенае й праводжанае нацыянальнае ўсьведамляньне. Усьведамляньне рабілася пры памозе „Нашае нівы“, што да 1912 г. выходзіла кірыліцаю й лацінкаю, а з 1912 г. толькі кірыліцаю. За рэдактара яе спачатку быў Антон Луцкевіч, пасьлей В. Ластоўскі й Янка Купала. Выдавалася „Саха“, ралейны месячнік. Рэдагаваў „Саху“ Антон Лявіцкі. 3 1913 г. ў Менску выходзе часапіс для моладзі „Лучынка" й для дзяцей — „Іскрачка". Рэдагуе іх Цётка. Каталіцкая плынь выдаець ад 1913 г. часапіс „Беларус“ (лацінкаю). Студэнты выдаюць часапіс „Райніцу". Вельмі добрым снадзівам нацыянальнага ўсьведамляньня была літаратура, асабліва Купалавы вершы. Літаратура адбівала жыцьцё й церабіла дарогу новаму, сьведамаму беларускаму жыцьцю. Што нашаніўскі рух меў сваю мастацкую літаратуру, сьветча, што ён быў рухам народу, нацыі.
Нацыянальнаму ўсьведамляньню служыў і тэатр, як аматарскія мясцовыя паказы, так і, ад 1907 да 1914 г., разьезны тэатр Ігната Буйніцкага.
Але нацыянальнае ўсьведамляньне ня было толькі справаю літаратуры, наагул друку, і тэатру. Павіннасьць усьведамляць сваіх нясьведамых братоў і сёстраў, зн., усіх нясьведамых Беларусаў, ставілася да літаратараў і нелітаратараў, да пішучых (публіцыстых, карэспандэнтаў) і няпішучых, — ставілася да ўсіх чыста нашаніўцаў, і яна, гэтая павіннасьць, наагул імі спраўлялася. Добры прыклад да гэтага даваў сам кіраўнічы цэнтр РУху.