• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Із зробленае гэтта супаставы вынікае, што вінавачаньне камуністычным Крамлём БСГ у рэакцыйнасьці й антынароднасьці ня мае пад сабою грунту.
    Вышэй адцемленыя пастановы БСГ і скліканага ёю Сялянскага зьезду дамагацца краёвай аўтаноміі Беларусі із соймам у Вільні. Але перад тым кіраўніцтва БСГ мела наўвеце незалежнасьць Беларусі. Адразу ў васнову праграмы партыі быў пакладзены прынцып тэрытарыяльнай незалежнасьці Беларусі, як заявіў дэлегат гэтае партыі Шчасны (відавочна, мянушка) на партыйным зьезьдзе ў Расеі нацыянальна-сацыялістычных партыяў у 1907 г.18. У гэным часе лёзунг незалежнасьці Беларусі ня быў пашыраны ў нелегальных закліках, бо народ да ўспрыйма гэтага лёзунгу ня быў яшчэ гатовы; а ў дазволеных друках і пагатове такі лёзунг ня мог быць друкаваны, бо ня толькі дамаганьне незалежнасьці Беларусі, але нат дамаганьне аўтаноміі Расея ўважала за зраду гаспадарства й карала як за такую. Гэтае імкненьне БСГ да тэрытарыяльнае аўтаноміі Беларусі й нат да незалежнасьці камуністычныя аўтары ігнаруюць, хіба дзеля таго, каб гэта ня было прыкладам савецкім чытачом. Яны толькі пішуць пра дамаганьні культурнанацыянальнай аўтаноміі. Але й да гэтага камуністыя варожа ставяцца, ім і гэта вялічнае, і яны тут-жа рупяцца яго здыскрэдытаваць:
    Імкнучыся адцягнуць народныя масы ад рэвалюцыйнага руху, беларускія нацыяналістыя выставілі дамаганьне культурна-нацыянальнай аўтаноміі Беларусі19.
    В	. Ленін і I. Сталін паказалі, што дамаганьне БСГ і Бундам культурна-нацыянальнае аўтаноміі — гэта найзамаскаванейшы й шкодны род нацыяналізму, рэакцыйна-буржуазнае вымаганьне, дзеля апраўданьня клясавага панаваньня буржуазіі.
    Як гэтае панаваньне магло-б зьявіцца, выясьненьня не знаходзім. Далей тут-жа, як і ў іншых мясцох ад часу вынаходу „старшага брата“, маем ягонае трафарэтнае вымаганьне:
    Глыбокія патрэбы працоўныхусіх нацыянальнасьцяў вымагалі задзіночаньня іхнае сілы наўкола расейскага пралетарыяту як перадавога змагара й кіраўніка ўсіх народаў Расеі20.
    1	(новага стылю 14) верасьня 1906 г. Беларуская Сацыялістычная Грамада пачала выдаваць газэту „Наша доля“. Усяго выйшла 5 нумароў кірыліцаю й лацінкаю кажны, і № 6 аднэй кірыліцаю. „Наша доля“ мела вельмі радыкальны характар. Із 6-ёх ейных нумароў 5 нумароў былі сканфіскаваныя цэнзурай. Дзеля таго выдаўцы „Нашае долі“ пастанавілі перастаць яе выдаваць і заміж таго выдаваць „Нашую ніву“, першы нумар якое выйшаў 10 (новага стылю 23) лістапада 1906 г., пры гэтым спачатку побач із „На-
    16 Тамсама, б. 154.
    17 Гаспода Луцкевічаў была ў Вільні ля Віленскае вуліцы, 33. Там-жа мясьцілася бібліятэка „Знанне" й музэйныя зборы Івана Луцкевіча, да якіх праход быў празь бібліятэку.
    18 Протоколы Конференцнн Росснйскнх Нацнонально-соцналнстнческнх Партнй 16—20 апреля 1907 г., СПб., 1908, б. 92.
    19 Нст. БССР, б. 376.
    20 Тамсама, б. 364—365.
    шай ніваю“ выйшлі яшчэ два нумары „Нашае долі“21. „Нашая ніва“ мела куды ўмеркаванейшы характар і прайснавала да нямецкае акупацыі ўвосень 1915 г.
    Сябры БСГ былі рэвалюцыянеры, але іхны падыход да рэвалюцыі быў супрацьлежны таму падыходу, што быў і застаўся характарыстычны бальшавіцкай фракцыі Расейскай сацыял-дэмакратычнай партыі. У гэтай народ быў дзеля рэвалюцыі, у беларускіх сацыялістых, наадварот, рэвалюцыя патрэбная была нагэтулькі, наколькі ад яе можна было спадзявацца карысьці народу. Дзеля таго бальшавікі цяпер пішуць, што „рух беларускіх буржуазных нацыяналістых (гэтак яны завуць БСГ) — быў ськіраваны супраць рэвалюцыі“22. Няпраўда, што ў газэце „Наша доля“, якую пачаў выдаваць гурт сяброў БСГ у верасьні 1906 г., беларускія буржуазныя нацыялістыя клікалі народ зусім чыста здацца на права, на Гаспадарствавую думу ды ўсяляк ганілі рэвалюцыйны й аграрны рух23. Гэтага ў „Нашай долі“ няма. Сацыяльная праграма БСГ была сацыял-дэмакратычная (але не бальшавіцкая). Зямля паводля гэтае праграмы павінна была стацца муніцыпальнай собскасьцяй.
    Прыняцьцё назову „Беларусы"
    Вялікай памылкаю БСГ было прыняцьцё назову „Беларусы“*. У часе далучэньня да Расеі нацыянальным назовам нашага народу быў назоў „Ліцьвін, „Літва“, або „Ліцьвіны", край таксама зваўся Літвою. Расейцы-ж пачалі тарнаваць назоў „Ліцьвін", „Літва“ да чыста балцкае часткі б. Вялікага Княства Літоўскага, а нашаму народу накідаць із русыфікацыйнымі мэтамі назоў „Беларусы“. Па даўгімчасе вынік быў той, што вялікая бальшыня нашага народу й сама перастала зваць сябе Літвою, але не прыняла й назову „Беларусы“. Тыя, што перасталі зваць сябе Літвою, пачалі звацца мясцовымі назовамі, як Магілеўцы, Смаленцы, Псковічы, Паляшукі, Палехі, тарнуючы ў кажным выпадку свой мясцовы назоў да ўсяго нашага народу; назоў мовы адказаваў назову мясцовасьці. У некаторых мясцовасьцях і падобнага назову ня было, а нашыя людзі звалі сябе толькі „тутэйшымі" або „простымі“, таксама й мову сваю звалі „тутэйшай" або „простай", a паводля веры звалі сябе „рускімі", калі былі праваслаўныя, і „польскімі“, калі былі каталікі.
    Гэтак было на пачатку XX стагодзьдзя, калі арганізавалася БСГ. Як назоў агульнанацыянальны найлепшы быў назоў „Ліцьвін“, „Літва“, яшчэ тады ладна, хоць на меншай частцы тэрыторыі, ужываны. Перашкодаю да агульнага ўзнаўленьня яго было, што ня толькі Расея стала тарнавала яго да балцкае часткі б. Вял. Кн. Літоўскага, але й сама гэтая частка была яго ўжо моцна прыняўшы. Дзеля таго заставалася прыняць старэйшы назоў — „Крывічы", таксама калісь агульна-нацыянальны. Адылі пра даўнейшае агульна-нацыянальнае значаньне назову „Крывічы" сябры БСГ ня ведалі, a пашыраць пляменны назоў на ўвесь народ ня важыліся, дык прынялі назоў „Беларусы“, ужываны расейскай адміністрацыяй і ў расейскіх падручніках геаграфіі. Гэткім парадкам, шкоду, якую ня здолела нам зрабіць Расея, зрабілі самі нашыя людзі. 3 усяе дзейнасьці нашаніўцаў гэта была адзіная рэч, што сталася прыемнай камуністычнаму Крамлю. Дзеля таго Крэмль і сваю руку прылажыў да гэтага назову, ды, каб не мяшалі Беларусаў зь белымі Расейцамі й гэтым не памнажалі камуністычных варагоў, ён падтрымаў прапанову й практыку ў чужых мовах не перакладаць першае часткі назову „Беларусы".
    21 Пра „Напіу долю“ гл. артыкул А. Шлюбскага „Новыя матар’ялы да гісторыі «Нашае долі»“ (Полымя, 1927, № 3) і таксама артыкул Н. Недасека „Паўвеку «Нашае долі»“ (Беларус (Нью-Ёрк), 1957, № 57).
    22 Нст. БССР, б. 363.
    23 Тамсама, б. 387.
    * Сьледам за К. Каліноўскім і Пр. Багушэвічам.
    Дачыненьне да рэлігіі
    Да ідэялёгіі сацыялізму ў Расеі наагул, а ў Беларусі ў паасобку, належала нэгатыўнае дачыненьне да рэлігіі. Д ык і беларускія сацыялістыя рэлігійнымі й царкоўнымі справамі ня цікавіліся. Але гэта, казаў той, абавязвала адных іх, такога свайго пагляду яны іншым не накідалі й навонкі зь ім дэманстрацыйна не выступалі. Калі-б ня гэтая абыякавасьць, дык нацыянальную праграму БСГ можна было-б назваць праграмаю народу-нацыі. 3 часам, ужо па нашаніўскай пары, быў мамэнт, калі гэная царкоўна-рэлігійная абыякавасьць зрабіла вялікую шкоду беларускай справе па Першай сусьветнай вайне, у Польшчы, што забрала заходнюю Беларусь, была прызнаная аўтакефалія праваслаўнае царквы. Хоць аўтакефалія была польская, але дзеля таго што не Палякі, а Беларусы (і Ўкраінцы) былі праваслаўныя, зь яе можна было скарыстаць, як гэта й зрабілі Украінцы. Дзеля таго, адылі, што на чале беларускага руху ў заходня-беларускіх землях стаялі тады сацыялістыя, былыя нашаніўцы (зь іх найгалаўнейшы быў Антон Луцкевіч) скарыстаць зь яе не парупіліся.
    Агульна-нацыянальная тэндэнцыя БСГ выявілася ў рэдакцыйна-праграмным артыкуле періпага нумару „Нашае нівы“. Тут ейная рэдакцыя заявіла, што яна будзе мець наўвеце, будзе рупіцца не пра адных мужыкоў або паноў, не пра адну якуюсь клясу, але пра ўвесь беларускі народ. He зважаючы на такую заяву, нашаніўцы для паноў не працавалі, бо паны іхнае працы не патрабавалі, дый спаміж панства былі адно адзінкі сьведамых Беларусаў. Заява гэтая, адылі, мела вялікае значаньне й магла выйсьці толькі ад людзёў шырокага кругагляду. Робячы яе, выдаўцы й рэдактары „НН“ пераставалі быць вузкімі партыйнікамі, але ставаліся змагарамі й прадстаўнікамі беларускае нацыі, або накш, партыя абыймала ўвесь народ з усімі ягонымі клясавымі розьніцамі. Рупнасьць пра паноў значыла, што іх, як і іншыя клясы беларускага народу, трэба прыцягнуць да нацыянальнае справы. Гэткай заяваю кіраўнікі беларускага руху дапушчалі, што з усіх клясаў маюць быць беларускія ідэйныя працаўнікі ды, апрача сацыялістых, у беларускім адраджэнскім руху могуць быць і іншыя плыні. I гэткія плыні зьявіліся.
    Народная плынь
    Калі неўзабаве беларускі адраджэнскі рух пашырыўся, калі ён закрануў сяло ды зь ягонага нутра ўцягнуў у сябе новых вернікаў беларускае ідэі, дык зьявілася новая плынь, якую можна было-б назваць народнай. Ня трэба пры гэтым мяшаць гэтае плыні з расейскай народніцкай, а сяброў ейных з расейскімі народнікамі, што „хадзілі ў народ“, бо нашыя людзі народнае плыні, наадварот, выходзілі з народу або, яшчэ часьцей, знаходзіліся ў народзе і заставаліся ў ім. Людзі гэтае плыні, ці яны былі няпісьменныя або малапісьменныя, ці інтэлігенты, не праходзілі сацыялістычнае школы дый ніякае іншае партыйнае школы, і дзеля таго яны былі вольныя ад чужых ідэялягічных напластаваньняў.
    Плынь гэтая ня мела пісанае праграмы. Але дарма, яна мела свае выразныя рысы. Найважнейшая зь іх выяўлялася ў наступным. 3 прычынаў, пра якія было зацемлена на пачатку гэтага артыкулу, беларускі народ у гэтым часе быў у вялікай бальшыні страціўшы сваю нацыянальную сьведамасьць, хоць, прынамся паколькі Беларусы сустракаліся зь людзьмі суседніх народаў, яны ўсьведамлялі сваю нацыянальную апрычонасьць. Беларускія сацыялістыя ўважалі сялян як нацыянальна сьведамых, так і нясьведамых за Беларусаў, а што да інтэлігенцыі, дык адныя меней, другія болей або й зусім чыста йшлі на суступкі, прызнаючы апалячаную або зрусыфікаваную беларускую інтэлігенцыю за Палякоў або Расейцаў. Нашаніўцы народнае плыні на такія суступкі ня йшлі. 3 усёй беспасярэднясьцяй свайго адчуваньня яны бачылі, што розьніца паміж сьведамымі й нясьведамымі Беларусамі адно ў нясьведамасьці гэтых апошніх, дык і іх уважалі за Беларусаў і, як да такіх, ставілі свае вымаганьні.