• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Ivan Lubachko. Belorussia under soviet rule.
    1917—1957 (Іван Любачка. Беларусь пад радзкаю ўладаю). Выданьне ўнівэрсытэту ў Кентукі ў Задзіночаных гаспадарствах Амэрыкі, 1972 г., б. 219)
    Цануючы з большага працу проф. I. Любачкі, можна з пэўнасьцю сказаць, што сама тэма яе (Беларусь пад радзкаю ўладаю 1917—1957) напісана праўдзіва й вельмі добра. А што датыкаецца яеўступу, зн. historical background (гістарычная мінуласьць), дык першыя восьмі бачынаў яго надта слабыя й разьмінаюцца зь гістарьгчнаю праўдаю. Прычына, відаць, тая, што аўтар скарыстаў тут літаратуру някрытычную або сьведама хвальшуючую гістору Вялікалітвы-Беларусі. 3 выняткам гэтых асьмёх бачын у іншым цэлым зьмесьце абмылы лучаюць там, ідзе зьмест тэксту залежны ад менаванае часьці ўступу.
    Нядобра, што аўтар не назваў свайго краю праўдзівым яго назовам Greatlitva або Greatlitva-Bielarus, а яшчэ горай, што назваў яго Belorussia (Белорасія), як наш край, на’т па зрыненьню яму Масквою яе назову, ніколі ня зваўся (зваўся Беларусь, што паанГельску так і было б Bielarus}.
    Паўла Урбан.
    У сьвятле гістарычных фактаў. Мюнхен, 1972, Нью Ерк, бач. 129 вялікага формату
    Кніга в. добрая, кажны адукаваны Вялікаліцьвін мае яе мець. Як загану надабе адцеміць, што аўтар, прызнаючы балцкі субстрат народу влл., ня робе з гэтага ніякага вываду; а прымеж тога, што з гэных Балтаў адбілася ў нашым народзе, ё нашым. Прыкладам, імёны балцкага паходжаньня ё ня менш вялікалітоўскія, чымся імёны славянскавялікалітоўскія.
    Абмыльна аўтар думае, што тэрмін „Русь“ быў у старавеччу пашырыўшыся на часьць
    Севяран.
    J.	Dingley. The Two Versions of the Gramatyka Slovenskaja of Ivan Uzevic (The Journal of Byelorussian Studies, vol. 11, № 4, p. 369—384)
    Разгляд Й. ДынГлі ў яго часьці фонэтычнай граматыкі Яна Ужэвіча ладне розьніцца ад разгляду фонэтыкі тае ж граматыкі Я. Станкевічам у 1-м нумару „Веды“ 1973 г., галоўна з тае прычыны, што разгляданьнікі не на тыя самыя гукавыя рысы памяткі зьвярнулі ўвагу; але няма памеж іх сьпярэчнасьці.
    Й. Дынглі ў канцы свайго разгляду сьцьвердзіў, што „the language used by Uzevic in the two versions of his grammar is surely the literery language of the Grand Duchy of Lithuania, which may be considered part of the linguistic heritage of Byelorussia" („Мова, што ўжыў Ужэвіч y дзьвюх рэдакцах свае граматыкі, напэўна ё літаратурнаю моваю Вялікага Князства Літоўскага, каторую можна мець за часьць моўнага спадку Беларусі").
    Палесьсе
    3 гісторыі Палесься
    У найстаршую пару свайго апрычонага быцьця беларускі народ не дзяліўся на плямёны. Дзеля таго тады ён увесь чыста зваўся аднымі й тымі самымі назовамі. Адным із найстаршых назоваў беларускага народу быў назоў „Дзярвяне", адзін „Дзервянін". Край зваўся „Дзерва“ (лік множны). Назовы гэтыя паўсталі ад лесавога краю, каторы займаў беларускі народ1. Гэта назовы аднолькавыя з назовамі „Паляшукі", „Палесьсе", бо назоў „Палесьсе" паходзіць ад „лес“, а „Дзерва" (цяпер часьцей сказалі-б „Дзервы") — ад дзерваў, што ў лесе.
    Але Дзярвяне ня толькі жылі сярод лесу, але й, высякаючы лес, рабілі пасеку, ляда, каторае й ураблялі; былі лядавымі ралейнікамі. 3 гэтае прычыны малі япічэ адзін супольны назоў — „Ляджане“. Бізанцкі цэсар Кастанцін Порфірородны (905—959 г.) у сваім твору „De administrando imperio“ піша, што з паўночных плямёнаў печанескіх адно набліжаецца да Русі, другое набліжаецца да краёў, падуладных зямлі Рускай: Ульцынам, Дзервянінам, Лензенінам2 і іншым Славянам. У іншым месцы цэсар Кастанцін піша „Лензаніны“ (а па з). К. Порфірородны разумеў пад двума назовамі — „Дзервяніні" й „Лензаніні“ — два народы, а запраўды зваў імі адных і тых-жа Дзярвян, значыцца, па цяперашняму званьню Беларусаў. Гэта відаць із таго, што ня было іншага народу, ані плямені з назовам блізкім да „Лензаніні", да каторага магло-б набліжацца печанескае плямя. Што старавечныя Беларусы зваліся Ляджанамі (у старшую пару Ленджанамі), сьцьверджана сусім моцна ў дачыненьню да беларускіх Радзімічаў а Вяцічаў. Гэты-ж назоў „Ляджане" згаджаецца з ралейніцтвам на лядах Дзярвян, значыцца, старавечных Беларусаў.
    Але апрача гэтых назоваў — „Дзярвяне“ й „Ляджане", — што вызначалі: першы — характар беларускага краю, а другі — спосаб ралейніцтва, быў у старавечных Беларусаў яшчэ адзін агульна-нацыянальны назоў, што вызначаў радню, паходжаньне. Гэта быў назоў „Крывічы“, што значыў „людзі аднае крыві“, як слова „родзічы" значыла „людзі аднаго роду, народу" (родам зваўся ў старавеччу і народ).
    Той-жа К. Порфірородны ў іншым месцы свайго твору кажа:
    Лодкі прыходзяць да Канстантынопалю з далёкае Русі, значыцца, з Немогарды (Ноўгараду), дзе сядзеў Свендостлаў (Сьвятаслаў) сын Інюраў (Іюраў), князя Русі, із замку Мілініскі (Смаленску) і з Гемочы (Любеч?), і Цернігоры (Чарнігава) і з Высегроде (Вышгараду). Усе яны плывуць далоў ракою Дняпром да замку Кіоава (Кіева), званага Самбатас. А іхныя падуладныя Славяне, званыя Крывітэйні (Крывічы) а Лензаніні (Ленджане — Ляджане) узімку высякаюць у горах (дзерва на) лодкі і, абрабіўшы, як настане пара, калі растаіць лёд, спушчаюць іху блізкія возеры. I, калі спусьцяць у раку Д няпро, плывуць тэй ракою да Кіева, выцягнуўшы, выстаўляюць лодкі і прадаюць Русі.
    Тут Русь, ведама, Варагі (Норманы), а із Славян названыя толькі два плямёны — Крывічы й Ляджане.
    1 Пр.: В.А. Пархоменко. Древляне н Поляне // Нзв, ОРЯС, т. XXXI, 1926, бач. 167—168.
    2 У тую пару заместя па л у слове Ляджанін быў насовы самагук (Лянджанін), што й адбілася ў хорме Лензеніны (пагрэцку — Лензенінойс).
    Прычына, чаму прыведзяна тут у К. Порфіророднага толькі два гэтыя назовы славянскіх плямёнаў, відавочна тая, што гэтымі назовамі звалася найболыпая колькасьць жыхарства — увесь беларускі народ. К. Порфірородны ня мог ведаць, што гэтыя два назовы азначаюць адзін і той самы народ, ён чуў два назовы і думаў, што кожны зь іх азначае іншы народ.
    Прастору на паўдня ад Дзярвян (яны-ж Ляджане й Крывічы) займаў іншы народ — Паляне. Гэтак тады зваліся Украінцы3.
    Ажно да прыходу Норманаў цэнтрам усіх Дзярвян быў Полацак, як паўднявых прастораў, так і дзярвянскіх прастораў на поўначы (Пскоў), усходзе (Смаленшчына), пасьлейшае Дрыгвіцкае зямлі’ і іншых.
    УIV—V стагодзьдзях граніцаю Дзярвян з Палянамі быў вадападзел паміж басэйнам ракі Краснай і ракі Росі (абедзьве — правыя прытокі Дняпра)5. Блізу гэтая граніца застаецца ў іх і ў VI—VII стг.6.
    Але ў X стг. граніца была пасунуўшыся ладне на поўнач, ёю была р. Ірпень, правы прыток Дняпра.
    Калі прышлі Норманы (Варага-Русы), яны разьбілі палітычнае адзінства Дзярвян7, і тады паўсталі асобныя дзярвянскія плямёны із сваімі мясцовымі пляменнымі назовамі — „Дрыгвічы", „Радзімічы“, „Вяцічы", „Севяране", а назовы „Крывічы" й „Дзярвяне1* апрача агульна-нацыянальнага адзержылі яшчэ значаньне вужшае, пляменнае8.
    Назоў „Ляджане" па якімсь часе сусім шчэз.
    Дзерва й Дзярвяне
    Цяпер зьвернемся да плямені Дзярвян і іхнае дамовы — бацькаўшчыны Дзерваў, як да тых, што — і ў вужшым сэнсе — гэтым назовам засталіся звацца, зьмяніўшы яго толькі з часам на „Палесьсе", „Паляшане“, з каторага „Паляшукі"9.
    У X і дальшых стагодзьдзях бацькаўшчына плямені Дзярвян прасьцягалася на поўдню і паўднявым усходзе да ракі Ірпеня, на правым беразе каторай сядзелі ўжо ўкраінскія Паляне, на ўсход да Д няпра, каторага левы бераг займалі Севяране, на захад да ракі Стыра і на поўнач да ГІрыпяці. На паўночным баку гэтае ракі жылі Дрыгвічы.
    Зь менаваных граніцаў бачым, што дзярвянскае плямя займала вялікую тэрыторыю.
    Быт а культура Дзярвян (да прыйма хрысьціянства)
    Пра быт а культуру паганскіх Дзярвян даведуемся зь летапісаў, але шмат балей з
    3 Пр.: Пархоменко, там-жа.
    4 Пр.: Соловьев. Нсторня Росснн, т. I, бач. 117; Завнтневнч. Область Дреговнчей, бач. 586.
    5 Пр.: Рыбаков. Древнне Русы, бач. 92, 94—95.
    6 Там-жа, бач. 99.
    7 Між іншага, Ніканаўскі летапіс падае ведамку, што „воеваша Аскольдь н Днр-ь Полочаны н много зла сотворнша". Норманы Аскольд і Дзір былі Кіеўскімі князьмі перад Рурыкавічамі. Яны дзелятаго ваявалі з Полаччынаю, што паўднявыя прасторы полацкія былі адначасна паўднявымі прасторамі Дзярвян нааіул. Гэтыя прасторы гранічылі ізь зямлёю Палянскай або, накш, Кіеўскай.
    8 Апрача вараскага ўварваньня, падзелу на асобныя плямёны папрыяла яшчэ разнастайнасьць балцкіх плямёнаў, што ўвыйшліў склад дзярвянскага (беларускага) народу, стаўшыся яго подам (субстратам).
    9 Прычына, чаму паўднявая часьць Дзерваў і ў вужшым сэнсе ўдзержыла назоў „Дзерва“, а пасьлей „Палесьсе", тая, іпто яна гранічыла з народам сьцепавым — Палянамі — Украінцамі, ад каторых дамовы краіна Дзярвян надта розьнілася сваім лесавым характарам. 3 тае-ж прычыны захаваўся таксама ў вужшым сэнсе назоў „Палесьсе" ў заходняй часьці Калужчыны й Арлоўшчыны, бо на ўсход ад іх пачынаецца сьцеп.
    раскопаў дзярвянскіх курганоў (магілаў із насыпамі над імі — у Дзярвян да каля 2 з пал. мэтр. увышкі).
    Мноства дзярвянскіх курганоў сьветчыць, што Дзярвяне былі пляменям чысьленым. Дзярвянскія курганы дасьледаваў украінскі археолёг В. Антановіч. Калі прыраўнаць, кажа ён, дзярвянскія магільнікі да магільнікаў палянскіх, дык зацемім досыць рэзкую розьніцу як у спосабе топографічнага разьдзяленьня магільнікаў, так і ў групаваньню й колькасьці курганоў і самым іх знадворным выглядзе10.
    Зьмест (курганоў) яшчэ больш пацьвярджае розьніцу, зацемленую знадворку.
    Тымчасам як у паўночным (дзярвянскім) чарасьле (паласе) траха ўсе курганы належаць да аднаго пахоўнага тыпу... у найбліжшай наветчасьці паўднявога (палянскага) чарасла дагэтуль не знайшлі ніводнага кургана, хоць крыху прыпамінаючага гэты тып. Ведамкі, што мы маем пра раскопы, зробленыя на паўдня ад рэкаў Ірпеня й Раставіцы (значыцца, у Палянскай зямлі), апісуюць найразнастайнейшыя, часам і пахоўным абрадам, тыпы, але ніводзін ізь іх ня быў падобны да курганоў, што ляжаць на поўнач ад менаваных рэкаў11 (значыцца, у Дзераўскай зямлі).
    Зь летапісу даведуемся, што ў Дзярвян была ладне разьвітая грамадзянскасьць. У іх было шмат местаў, на чале зямлі стаялі старшыні, „мужн, нже держать Д еревьскую землю“, князі дзярвянскія рупіліся пра дабрабыт свае зямлі. „Князн нашп добры суть, нже роспаслн суть Деревьску землю", — кажуць кіеўскай княгіні Вользе дзярвянскія паслы. Дзярвяне радзіліся пра палітычныя дачыненьні, пасылалі пасольствы, прызнавалі патрэбу досыцьучыненьня за зробленую крыўду.