За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Схоў у Беларусі знайшоў і слаўны Тахтамыш, калі, зруйнаваўшы ў 1382 г. Маскоўшчыну, сам быў пераможаны ў 1391 г. новым заваяваньнікам, сваім ранейшым апякуном, Тымур-Ленкам. Каб пасадзіць Тахтамыша на пасад Залатое Арды і тым узмоцніць у ёй свае ўплывы і ўзалежніць ад Беларусі Маскоўшчыну (такая была ўмова з Тахтамышам), Вітаўт зрабіў паход на Тымур-Ленка ў 1399 г., але быў разьбіты ягоным вайводцам ЭдыГеям ля р. Ворсклы. Тахтамыіп браўучасьце па баку беларускім у біцьве пад Грунвальдам у 1410 г.
Мусульмане — уцекачы й палоненікі — былі аселеныя малымі грудкамі сярод беларускага жыхарства ў Віленшчыне, Горадзеншчыне, Наваградчыне, у Менску і ў Імсьціслаўшчыне. Вышшай клясе мусульманскай былі даныя шляхоцкія прывілеі. Гэткім парадкам, адпаведна да тубылцаў, паўстала таксама сярод мусульман у Беларусі шляхта, сяляне й мяшчане. Тыя, што адзержылі зямлю, абавязаныя былі йсьці на вайну.
Спачатныя мусульмане ў Беларусі ня былі аднае этнічнае, моўнае ані расавае групы, яны належылі да розных турка-татарскіх і паўночна-каўкаскіх народаў. Але дарма! У Беларусі іх усіх звалі Татарамі, і гэты назоў удзержыўся за імі дагэтуль. Самі беларускія мусульмане не прызнаваліся да татарскага паходжаньня. У XVI стг. адзін ізь беларускіх мусульман зрабіў падарожжа да Мэккі. Па дарозе, у Істанбуле, ён, на зычэньне султана Сулеймана, напісаў рэфэрат празь (пра) беларускіх мусульман, дзе кажа: „Завуць нас там агульным іменям «Татары», дарма што мы ніколі не належылі да тае дзічы, што ёсьць у найбольшай грэблівасьці ў усіх вернікаў ісламу"2.
Мусульманскія колёністыя ў Беларусі, як палоненікі альбо палітычныя ўцекачы, ня мелі із сабою жанок свайго паходжаньня; дзеля таго з дазволу ўлады жаніліся зь Беларускамі. Жанкі заставаліся хрысьцянкамі, але дзеці гадаваліся ў веры бацькаў3. Гэта было ў згодзе з вымаганьнямі ісламу.
Дзеля таго што спачатныя мусульманскія шляхцічы ў Беларусі, згодна із звычаямі ў мусульман, не вымагалі, каб іхныя жанкі былі шляхоцкага паходжаньня, ня цяжка было ім браць хрысьцянкі, бо былі добрай партыяй сялянкам. Што іншага ў сялян а мяшчан мусульман. Гэтыя мусілі мець цяжкасьці, жэнячыся. У гэтым, відавочна, ёсьць адна з прычынаў прыраўнальна высокага працэнту шляхты сярод беларускіх мусульман. Другой прычынай было палітычнае ўцякацтва спачатных беларускіх мусульман, бо мусілі ўцякаць выдатныя, каторым было прызнанае ў Беларусі шляхоцтва.
Ужо наступное пакаленьне гэных мусульманаў мусіла гутарыць толькі пабеларуску, бо, напэўна, Беларускі, будучы сярод сваіх, ня вучыліся мовы сваіх мусульманскіх мужоў. Менаваны падарожнік да Мэккі ў XVI стг. піша ў сваім рэфэраце, што ў ягоным
1 L. Kolankowski. Polska Jagillonow. 1936, б. 52.
2 A. Muchlinski. Zdanie sprawy // Teka Wilenska (Вільня), 1858, т. 4—6.
3 Мухлінскі, там-жа.
часе адно радкія адзінкі сярод мусульман у Беларусі, апрача мовы беларускай, зналі яшчэ „мову мусульманскую“, значыцца, арабскую; відавочна, гэта былі наўчоныя ў ісламе. 3 прычыны жанібаў ізь Беларускамі-хрысьцянкамі жанібы такія бывалі да асьмінанцатага стагодзьдзя, калі былі забароненыя — зьмяніўся й уваднастайніўся антрополёгічны тып спачатных мусульманскіх колёністых, толькі рэдка ў каго некаторыя рысы ў вабліччу паказуюць яшчэ на прымешку ўсходняе крыві. 3 гледзішча ідэялёгічнага таксама мусульмане чуліся сусім чыста Беларусамі. Гэтак, у часе войнаў із Татарамі, мусульмане з украінскае прасторы зраджалі, але беларускія мусульмане ніколі не пераходзілі на бок непрыяцеля.
Як у іншых мусульман, таксама ў беларускіх моваю царквы была мова арабская. Дзеля таго, адылі, што разумелі яе адно наўчоныя адзінкі з паміж беларуска-мусульманскіх духоўных, дык рэлігійныя кнігі перакладалі на мову беларускую. I Коран быў перакладзены на беларускую мову. Былі таксама орыгінальныя рэлігійныя творы ў мове беларускай. Гэткім парадкам, мова беларуская побач арабскае сталася моваю ісламу ў Беларусі. Але, ужываючы беларускае мовы ў сваіх кнігах рэлігійных, беларускія мусульмане пісалі іх прынятым у цэлым сьвеце мусульманскім альфабэтам арабскім. Як на малы лік вернікаў Магамэда ў Беларусі, была ладная колькасьць рукапіснай (з прычыны малога ліку чытароў) літаратуры беларускай пісьмом арабскім. Знойдзена колькідзясят памяткаў гэтае літаратуры, дарагіх перш-наперш з гледзішча моваведнага, бо беларуска-арабскае пісьмо было болей прытарнаванае да беларускае фонэтыкі, чьгмся баўгарскага паходжаньня кірыліца. Зацемлю, што ў беларускай арабіцы былі прыдуманыя асобныя літары для беларускіх гукаў дз і ц. Адзін із такіх „Аль кітабаў" (паарабску „Аль кітаб“ — кніга), знойдзены піонерам беларускага руху, Іванам Луцкевічам, дасьледаваў, галоўна з гледзішча мовы, аўтар гэтых радкоў.
У найноўшым часе беларускія мусульмане, аднолькава зь іншымі Беларусамі, бяруць дзейнае ўчасьце ў культурным а палітычным руху беларускім.
Перад Першай сьветнай вайною мусульман у Беларусі было каля 10500.
Беларуска-мусульманскія імііранты ў Задзіночаных Г аспадарствах
Я знаю тых, каторых галоўны асяродак на Брукліне ў Ню Ерку. Праўдападобна, апрача гэтых, іншых нямашака. Прыехалі да Задзіночаных Гаспадарстваў у 1900—1914 гадох із розных земляў свайго расьсяленьня ў Беларусі, з выняткам хіба павету Імсьціслаўскага, скуль я ня сустрэў. Пачалі жыць на Брукліне, у Ню Ёрку, дзе й цяперка бальшыня іх жывець. 3 часам часткава перасяліліся да суседніх стэйтаў — да Ню Джэрсі, Конэктыкут, Массачузэт.
Была гэта заработкавая эмііраца, паходзячая зь бедных пластоў. Расія мала рупілася праз (пра) асьвету свайго собскага народу, а што да народаў заваяваных, да каторых належаць Беларусы, то рупнасьць расійскае ўлады йшла ў кірунку паніжэньня іх культурнай роўні. Дык былі ня толькі бедныя, але й цемныя. У шчасьлівай і ўшчасьліўляючай. Амэрыццы жывуць у дастатку. Пакаленьне тут народжанае пакончыла сярэднюю школу, 20—30-ёх чалавекаў скончылі каледж. Занятыя галоўна як работнікі ў розных галінах прамыслу. Ё крыху ралейных гаспадароў (фармараў) і колькі палічнікаў. 3 тых, што скончылі каледж, ё двух вучыцялёў, 1 інжынер, 1 адвакат, 3—4-х лічбаздаўцаў (экаўнтэнтс), колькі паштовых ураднікаў і інш.
Народжаныя ў Беларусі гукаюць добрай моваю беларускай, народжаныя ўв Амэрыццы таксама знаюць беларускую мову, але ў гаворцы памагаюць сабе словамі, узятымі з мовы ангельскае, каторую знаюць ужо ляпей за беларускую. Гэтак ё наагул у ўсёй іміграцы беларускай у Задз. Гас. Ам.
Як наагул беларускія мусульмане, таксама паходзячыя зь іх іміГранты ў 3. Г. маюць прозьвішчы беларускія, пры гэтым ё карэнь і канчатак беларускі, альбо толькі канчатак, а каранем ё якоесь імя арабска-мусульманскае. Імігранты, каб палягчыць вымову сваіх прозьвішчаў Амэрыканцам, у шмат прыпадках свае прозьвішчы замэрыканізавалі, так што маюць дзьве хормы прозьвішча, беларускую й амэрыканскую; першую хорму ўжываюць паміжсобку, другую — урадова і з усімі іншымі. Прывяду колькі прозьвішчаў: Стів (Сьцяпан)4 Лебедзь, Адам Муха, Джэмс (Якуб) Сафарэвіч, Сэм Рэфэль (Сямён Рафаловіч), Бэн Джэкобс (Бэнямін Якубоўскі).
У 1907 г. была закладзена на Брукліне беларуска-мусульманская парахвія American Mohammedan Society, каторая цяпер мае 700 сяброў, ня лічачы дзяцей. Парахвія мае мэчыць у доме № 104 Повэр вуліцы на Брукліне із заляю на зборкі і гасподаю імаму. Апрача таго, мае могільнік. Да парахвіі належаць таксама беларускія мусульмане з вышменаваных іншых мясцовасьцяў. Па сьмерці каторага із сваіх сяброў парахвія займаецца яго паховам на сваім могільніку, выдаець памогі сіротам па ўмерлым і інш. (Некаторыя беларускія мусульмане не належаць да парахвіі, ня хочучы плаціць ладных, з прычыны малога ліку сяброў, складак.) На чале парахвіі стаіць комітэт із двананцацёх сяброў, каторыя з паміж сябе абіраюць старшыню. Цяпер старшынёю ё менаваны Бэн’ямін Якубоўскі, ён радзіўся ў Амэрыццы.
Вернікі з паміж сябе выбіраюць імама (малну). Цяпер ёсьць імамам С. Рафаловіч, ён ня мае багаслоўскай асьветы. Гэтак ё і ў Беларусі ў малых мусульманскіх грудкох. У парахвіях большых імамы ў Беларусі маюць багаслоўскую асьвету, а на чале мусульман у заходняй Беларусі стаяў перад апошняй вайною муфты Шынкевіч, доктар багаслоўя. Шынкевіча вельмі паважае бруклінская мусульманская колёня. Між іншага, у канцылярыі ейнай арганізацы вісіць ягоны патрэт побач із патрэтам Лінкольна.
Моляцца ў мове арабскай, каторай ніхто з імігрантаў, ані імам не разумее. У 1947 г. быў выданы ў Ню Ёрку маліцьвенік Fundamental of Islam із побачнымі (.паралельнымі) тэкстамі арабскім і анГельскім (тэкст анГельскі надрукаваны дзеля зразуменьня тэксту арабскага). У 1950 г. былі арганізаваныя рэлігійныя курсы дзеля навукі асноваў ісламу і зразуменьня асобных словаў і проказяў з малітваў арабскіх. На гэных курсах вучылася галоўна моладзеж.
Апрача царкоўнай арганізацы, беларуска-амэрыканскія мусульмане маюць яшчэ арганізацу сьвецкую — Амэрыканскія Прыяцелі Задзіночаных Мусульман (United Mohammedan American Friends, Inc.f
Ha Другой сьветнай вайне было каля 114 беларуска-амэрыканскіх мусульман. Сярод іх было колькі ахвіцэраў. Усі зьвярнуліся жывыя, раненых і хворых было каля 25. Некаторыя адзначыліся на вайне, прыкладам, Язэп Яновіч адзержыў каля 10-ёх мэдаляў, паміж іх амэрыканскую срэбную зорку.
Апісаныя мусульмане жывуць апрычонай групаю беларускай, не мяшаючыся зь іншымі мусульманмі амэрыканскімі, але ў дальшым а прыпадкавым контакце яны ёсьцека з цэлым шырокім сьветам мусульманскім. Гэтак, рэлігійныя курсы вёў у іх Эгіпцянін, студэнт інжынерыі ў Ню Ёрку. Аўтар гэтага артыкулу адноўчы даведаўся на менаваныя курсы. Тады вядзеньню курсаў прыслухаўся місыянар із Пакістану, што ўрадова падарожжаваў дзеля дасьледаваньня стану ісламу ў розных краёх. Прышло таксама двух афрыканскіх нэграў.
Мусульмане іншых нацыянальнасьцяў дзівяцца зь іхных беларускіх сувернікаў, што яны мусульмане, хоць людзі белае расы, і што вытрывалі ў ісламе, дарма што даўгія вякі жывуць сярод хрысьцян.
4 У дужках падаю беларускую хорму імені альбо прозьвішча, калі хормы розныя.
I. Насовіч праз назоў „Крывічы“
У „Ведзе“ з 1952 г. на бачыне 53 надрукаваная зацемка „Беларускі слоўнік I. Насовіча і Расійская акадэмія навук“, у каторай прыведзеныя сьветчаньні самога Насовіча, што ён свой слоўнік назваў „крывіцкім", але Расійская акадэмія зьмяніла гэты назоў на „беларускі". Гэтта падаем дальшае сьветчаньне праз (пра) дачыненьне аўтара найлепшага дагэтуль беларускага слоўніка да назову „Крывічы". Наймя ў перадмове да запісаных ім беларускіх народных песьняў, надрукаваныху 1873 г., Іван Насовіч піша даслоўна гэтак: