За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Просьле прыйма хрысьцянства належнасьць да Украіны Полаччыны замянілася яе залежнасьцяй, а неўзабаве Полаччына сталася сусім незалежнай. Іншыя пляменныя гаспадарствы беларускія ходаюцца з Украінаю за сваю самастойнасьць да 1097 г., калі яны свайго дапялі (на зьезьдзе ў Любечу); адгэнуль прыналежнасьць іх да Кіеўскага цэнтру звычайна была фікцыйнаю. Ад палавіцы XII стг. яны становяцца й формальна незалежнымі. Ад апошняй чэцьверці XII стг. да татарскага находу маем беларускую перавагу над Украінцамі. У гэтым пэрыядзе да XIII стг. Беларусы часта ваявалі з Украінцамі, пры гэтым хаўрусьнікамі беларускімі ў гэтых войнах нярэдка бывалі Хазары, Печанегі і асабліва Полаўцы3.
Падзеі ў Беларусі ў разгледжаным пэрыядзе, што надзвычайна моцна сьветчаць пра сьведам’е тагачасных Беларусаў іх нацыянальнае апрычонасьці, вышменаваны Др. Андрусяк проста абмінае.
Дзякуючы ўзмацненьню беларускіх гаспадарстваў ад канца XII стг. Беларусь абаранілася ад Татар у пал. XIII стг., тымчасам як Маскоўшчына й Украіна былі імі заваяваныя.
У першай палавіцы XIII стг., галоўна як рэакцыя на націск звонку Татар, Немцаў, Маскоўцаў і Палякоў, паўстаець задзіночанае беларускае гаспадарства, званае Вялікім Княствам Літоўскім. Неўзабаве ўсі беларускія землі апынуліся ў ягоных граніцах. Яно-ж прылучае да сябе Ўкраіну (з выняткам заходняе яе часьці, прылучанае да Полыпчы), вывальніўшы яе ад Татар. Вельмі магутнае й высака культурнае гаспадарства гэтае было адным із найслаўнейшых у Эўропе.
Як народ гаспадарствава-творскі, стварыцель Вял. Кн. Літоўскага, Беларусы гэтага пэрыяду завуцца іменям свайго гаспадарства — Літвой, Ліцьвінамі. Гэтак завуць іх і іхныя суседзі — Украінцы, Маскалі, Палякі й іншыя. Але рэлігійным назовам Беларусаў усходняга абраду застаецца падаўнейшаму назоў „русіны", „руская вера“, „руская царква“ і шмат радзей „грэкі“, „грэцкая вера, царква". Гэтак-жа, зн., „рускай", звалі Бела-
3 Войны Беларусаў із Украінцамі ня вылучалі войнаў Веларусаў ізь Вялікім Ноўгарадам, пакуль беларускі Пскоў ад яго залежыў (да 1036 г ), і з Суздалям, калі там у XII стг. паўстаў апрычоны народ, званы пасьлей Маскалямі.
русы і сваю мову як літаратурную, так і народную. (Асноваю старабеларускае мовы літаратурнае, што паўстала ў канцу XIV стагодзьдзя, была паўднявая гаворка Полаччыны —паўночная часьць усходніх гаворкаў сярэдняга дыялекту беларускага.)
Цікава зацеміць, што, за Вялікага Княства Літоўскага, назоў „Русь“, „русіны“, у значаньню нацыянальным, нат далёка не заўсёды ўжываўся ў дачыненьню да Ўкраінцаў, належачых да 1569 г. да Вялікага Княства, як у часе іх належаньня да гэтага Княства, так і просьле 1569 г., калі ўся Ўкраіна была пад Польшчаю. Вельмі часта Ўкраінцаў завуць Чаркасамі. У беларускім Баркулабаўскім летапісу кажацца, што ў часе голаду на пачатку XVII стг. жыхары зь Беларусі йшлі „на Ніз“, а не на Русь. Пераяслаўскую ўмову з маскоўскім царом рабіла ня Русь, нат ня рускае войска, але „войска запароскае". Выглядае, што ў гэным часе назоў „Русь“, „русіны“ ў значаньню нацыянальным быў прызабыты ў дачыненьню да Ўкраінцаў тэрыторыі, што да 1569 г. належыла да Вял. Кн. Літоўскага. Гэта тым болей палягчала-б ужываньне Беларусамі назову „русіны“ ў значаньню рэлігійным.
Але Маскалі звалі беларускую мову „літоўскай". Украінцы звалі „літоўскай" беларускую мову народную, але літаратурную звалі „рускай"; было гэта з прычыны ідэялёгічнае й палітычнае асыміляцы Беларусамі Ўкраінцаў у гэтым пэрыядзе гісторыі ды, хіба, і дзеля таго, што старабеларускую мову літаратурную дзякуючы яе этымолёгічнаму правапісу, Украінцы чытаючы, маглі часткава вымаўляць пасвойму’.
Ідэялёгічная й палітычная асыміляца, адылі, без асыміляцы моўнай ня можа быць абсолютнай, ані канчальнай. Дзеля таго бачым, што па сьмерці Вялікага Князя Вітаўта Ўкраінцы імкнуліся адлучыцца ад беларускага гаспадарства, а ў 1569 г., за Люблінскае вуніі, іхны выдатны прадстаўнік і патрыёт, князь Кастанцін Астроскі, даў згоду на прылучэньне Ўкраіны да Польшчы, калі Палякі абяцалі Ўкраінцам аўтономію. Просьле гэтага Ўкраіна сталася польскай провінцыяй, а Беларусь і далей заставалася незалежным гаспадарствам — да 1795 г.
Ад 1569 г., калі Ўкраіна адышла да Польшчы, да 1582 г. Беларусь перамагае ў войнах Маскву й Швэдаў. У першай чэцьверці XVII стг. Беларусь адбірае ад Масквы назад Севершчыну й Смаленшчыну. У вайну з Маскоўшчынаю 1654—1667 г., калі Ўкраіна, просьле Пераяслаўскае ўмовы, была — з выняткам кароткага часу гатманства Выгоўскага — маскоўскім хаўрусьнікам, Беларусы перамаглі Маскоўшчыну. Характарыстычна, што ваявала ня толькі рэтулярнае войска, але паўсім краю, окупаваным Маскалямі, ад Сма4 Пашыраная і на Ўкраіне старабеларуская мова літаратурная, як мова гаспадарствавая, мова інтэлігенцыі й літаратуры, і назоў яе „руская" былі прычынамі таго, што ў дзевятнанцатым стагодзьдзю некаторыя галіцкія Ўкраінцы пачалі ўважаць гэную мову за ўкраінскую і Беларусаў — рэлігійных „русіноў“ — за Украінцаў. Яны бачылі памяткі, паўсталыя на Ўкраіне, і дзеля таго ўважалі, што мова такіх памяткаў — украінская. Але тая-ж мова была ў памятках, напісаных у Беларусі; дык із гэтага рабілі хвальшывы вывад, што і Беларусы пісалі паўкраінску і што гаспадарствавай моваю Вялікага Княства Літоўскага была мова ўкраінская. Ведама, памагала такому пагляду тое, што звалася гэна мова — Беларусамі й Украінцамі — „рускай“. Рэлігійны-ж назоў Беларусаў усходняга абраду „русіны“ прыймалі таковыя Ўкраінцы за назоў нацыянальны і ўважалі, што Беларусы ня былі сьведамыя свае нацыянальнасьці, але ўважалі сябе за Украінцаў. Званьне-ж Беларусамі ўсходняга абраду свае веры й царквы „рускімі“ было прычынаю таго, што менаваны пагляд пра нацыянальнае нясьведам'е даўнейшых Веларусаў быў асабліва пашырыўшыся сярод вуніяцкіх мніхаў Галіччыны. Пашырэньню такога пагляду прыяла яшчэ тое, што беларускі адраджэнскі рух паўстаў пасьлей за ўкраінскі, і ў Беларусаў ня было каму папраўляць няпраўду пра іх. Што такія пагляды паўсталі ў Галіччыне, а не на расійскай Украіне, было прычынаю поўнае незнацьцё галіцкімі Ўкраінцамі стану ў Беларусі. Гэтым яшчэ й цяпер чыста грашыць Др. Андрусяк, апошні (?) магіканін такіх паглядаў. Яму нат здаецца, што калі-б украінскае нацыянальнае адраджэньне ня было абаперта на моўным прынцыпе, дык і цяпер ня было-б двух нацыянальных рухаў — беларускага й украінскага, а быў-бы адзін рух украінскі, каторы абняў-бы й Беларусаў. Дзіва бярэць, як можна пісаць пра край, пра каторы ня маеш найменшага паняцьця?!
леншчыны да Віленшчыны ўлучна, ваявалі з Маскалямі таксама беларускія партызаны.
I просьле Люблінскае вуніі Беларусы разьвівалі ў собскім гаспадарсьцьве сваю культуру, асабліва было разьвіўшыся права (трэйці Статут Літоўскі 1588 г.).
Як бачым, Беларусы ў гісторыі адзначаліся сваёй гаспадарствавасьцю, высака разьвітым правам і раньняй літаратурнасьцю свае мовы.
Усё вышменаванае сьветча пра розьніцу, але не пра аднолькавасьць, ані нат падобнасьць гісторычнага развою беларускага й украінскага народаў, праўда, розьніцу накшую, чымся яе сабе прадстаўляе Др. Андрусяк. Зразумела, што ўсходняга абраду Беларусы й Украінцы выступалі солідарна ў справах свае царквы, але гэта ня знача, што яны не адрозьневалі сябе нацыянальна. I на Заходзе, даўней і цяпер, вернікі тае самае царквы розных народаў выступаюць солідарна ў справе іхнае царквы, не ўтассамляючыся гэтым нацыянальна.
Але была й падобнасьць. Падобнасьць была ў дачыненьню да Масквы паняволеных ёю Беларусаў а Украінцаў. У пачатку асьмінанцатага стагодзьдзя паўстала супроць Масквы Ўкраіна на чале зь Ів. Мазэпаю. Беларускія землі — Вярхоўскія (ля верхніх Дзясны й Акі), землі былога княства Разанскага і Пскоў, — паняволеныя Масквою ў канцу XV і пач. XVI стг., паўстаюць і адлучаюцца ад Масквы ў пачатку сямнанцатага стагодзьдзя. Забраныя Масквоюў 1772 і 1793 годзе часьці Беларусі паўстаюць начале з Т. Касьцюшкам у 1794 г. Беларусь паўстаець супроць Масквы і на кароткі часузнаўляе свае гаспадарства ў 1812 г. за вайны Масквы з Наполеонам. Адбываюцца ў Беларусі паўстаньні супроць Масквы ў 1831 і 1863 гадох. Абодва народы прагалашаюць сваю незалежнасьць у 1918 г. і, просьле новага паневаленьня іх Масквою, абярняся бываюць у іх паўстаньні дагэтуль. Наагул, ад часу, калі Беларусь і Украіна апынуліся ў Маскоўскай няволі, то жыцьцё іхнае, як і жыцьцё іншых народаў, паняволеных Масквою, сталася падобным.
Але не аднолькавым. Зьвернем увагу на адзін важны мамэнт. Ад царкоўнае вуніі ў Берасьцю 1596 г. ў Беларусі борзда пашыраецца вуніяцтва. На землях украінскіх яно пашыраецца шмат меней, а казацкімі паўстаньнямі вунія на Украіне была сусім зьліквідаваная. Пашыраецца там у стг. асьмінанцатым. Але калі за расійскага часу была вунія ў Беларусі, як і на Украіне, усілствам Масквою зьліквідаваная, то ў Галіччыне, што была пад Аўстрыяй, укаранілася. Дыкжэ тое, што ўкраінская Галіччына была пад Аўстрыяй, дзе карысталася ладнай свабодаю, а яшчэ болей тое, што ў вуніяцкай царкве захавала сваю апрычоную нацыянальную арганізацу, зьдзеяла, што Украінцы выперадзілі Беларусаў у сваім нацыянальным адраджэньню.
Як бачым, гісторычны процэс абодвых народаў быў, наагул кажучы, болей розны, чымся падобны, але ня гэтак і ня гэтулькі розны, як сабе думае Др. Андрусяк.
Беларуска-мусульманская колёня на Брукліне ў Ню Ёрку
У Задзіночаных Гаспадарствах, апрача вялікай колькасьці беларускіх іміГрантаў хрысьцянскіх вераў, ё жменька Беларусаў-мусульман. Галоўным асяродкам іхным ё Бруклін у Ню-Ёрку. Уперад чымся гукаць празь (пра) беларускіх імігрантаў, належачых да ісламу, хіба будзе на месцу сказаць крыху празь іх мінуласьць у Беларусі.
Скуль узяліся мусульмане ў Беларусі?
Першымі мусульманмі ў Беларусі былі палітычныя ўцекачы і ваенныя палоненікі з гаспадарстваў татарскіх, паходзячыя з Крыму і паўночнага Каўказу. Першыя ведамкі
празь іх ё ўжо з пачатку чатырнанцатага стагодзьдзя. У 1319 г. яны бралі ўчасьце ў вайне Беларусаў ізь нямецкімі крыжакамі.
Гаспадары беларускія, значыцца, Вялікія Князі Задзіночанага Гаспадарства Беларускага, званага Літвою, асабліва Альгірд (1341—1377), яшчэ болей Вітаўт (1392—1430) вялі палітыку экспансі ў дачыненьню да Залатой Арды. Яны мелі там сваіх прыхільнікаў, стаячых на чале партыі беларускай, каторых не бяз удачы стараліся пасадзіць на ханскім пасадзе. Гэткім парадкам, пры помачы Вітаўта ўдзержыўся, просьле крывавай вайны, на пасадзе Залатой Арды Ул-Махмэт1. Калі партыя беларуская сярод Татар бывала ў хатняй вайне пераможаная, выдатныя й дзяйнейшыя сяброве ейныя знаходзілі схоў у гаспадарсьцьве беларускім. Часткава з удзячнасьці, часткава маючы наўвеце свае пляны да Татар, беларуская ўлада давала такім уцекачом, залежна ад іхнага значаньня сярод Татар, большыя альбо меншыя землі. 3 таковых уцекачоў татарскіх паходзілі Мэнглі-Гірэі, асаджаныя пасьлей на пасадзе крымскіх ханаў.