За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Якіх толькі арГумэнтаў Брага ня шукаў, каб давесьці, што Скарына езьдзіў да Масквы; але тое, што Масква была захапіўшы каля палавіцы этноГрафнае зямлі вялікалітоўскае, каторай доляю Скарына ня мог ня цікавіцца, Брага чыста зыГнараваў. Дый дзеля гэтага Скарына ня мог ехаць да гаспадарства Маскоўскага, бо ён быў ведамаю зыркаю асабістасьцю, каб магчы не зьвярнуць адразу на сябе ўвагі маскоўскага ўраду і ня быць арыштаваным. Дачыненьні зь Вялікаліцьвінамі гаспадарства Маскоўскага найзручней было весьці пры помачы купцоў вялікалітоўскіх, што езьдзілі туды, як і пры помачы Вялікаліцьвіноў-купцоў, што з гаспадарства Маскоўскага прыяжджалі да Задзіночанага гаспадарства Вялікалітоўскага — Літвы.
Як арГумэнт, што падарожжа да Масквы было бясьпечным Скарыне, Брага прывёў гандлёвую змову Літвы з Масквою, подле якое купцы зь Вялікалітвы маглі прыяжджаць да Масквы, як і маскоўскія да Вялікалітвы. Але Скарына купцом ня быў.
3 усіх аріўмэнтаў Бражыных за падарожжа дохтара Скарыны да Масквы толькі адзін мае некаторую вагу. Ё ім навука (інструкца) 1553 г. Гаспадара вялікалітоўскага (ён жа быў каралём польскім), Зыгмона Аўгўста, Альбэрту Крычку, свайму паслу пры папежу. У навуццы прыведзены довады, чаму папеж ня мае прызнаць каралеўскага тытулу вялікаму князю маскоўскаму. Галоўны зь іх дзеля нас ё гэты:
...як во за дзяржавы Нябожчыка айца нашага адзін падданік ягоны, кіруючыся набожным жаданьням, пастараўся Сьвятое Пісьмо рускаю моваю выдрукаваць а выдаць, і падаўся да Масквы, кнігі ягоныя з расказаньня князя прынародна былі там спалены, затым што належыў ён да Рымскае царквы і што (кнігі) былі выдадзеныя ў месцах, што пад ейнаю зьверхнасьцю.
Сьвятым Пісьмом маглі быць толькі біблійныя кнігі Скарыніны. Але ці гэта мае значыць, што Скарына сам павёз іх да Масквы? Мог іх павезьці купец. Калі б Скарына іх павёз, дык ён быў бы менаваны ў навуццы Зыгмона Аўгуста, тым больш, што на пачатку 1553 г., калі пісана навука, сусім жывая была памяць праз дохтара Скарыну. Што да гэтага, дык не бяз значаньня ё й тое, што Зыгмон Аўіуст быў у прыязнстве із сваім сьцём
Фэрдынандам I, каралём чэскім, у каторага наўчоным садаўнічым а батанікам быў Скарына да свае сьмерці (1540 г. або пасьлей, але перад 1554 г.). Як добра думае Брага, і копію свае навукі Зыгмон Аўгуст быў пераслаўшы Фэрдынанду I, якую й знайшлі пасьлей у Венскім гаспадарствавым архіве. Калі б дохтар Пранціш Скарына быў завёзшы свае кнігі да Масквы, дык, спаліўшы іх як „гэрэтычныя", не маглі не замець за гэрэтыка й самога перакладніка і як такога па сваему пакаралі б, тым больш, што ён быў з варожае Літвы. Быў бы, значыцца, зьдзек із Скарыны і небясьпечнасьць жыцьцю, і пагатове гэтага ня мог бы не адцеміць у сваёй навуццы Зыгмон Аўгуст. Гэты, відаць, затым не менаваў імя чалавека, што завёз Біблі да Масквы, што яно ня мела значаньня, бо мог завесьці кнігі на’т ня сам купец, але слуга ягоны. Апрача тога, купец, што быў паслаўшы кнігі, найпраўдападабней быў праваслаўны, бо таго часу каталікоў у Вялікаліцьве было мала, а прымеж тога Зыгмону Аўтусту хадзіла праз тое, каб паказаць, што дыкжэ да каталікоў нягодна ставяцца князі маскоўскія. Зыгмон Аўіуст агульна напісаў праз спаленьне кніг, бо ўдакладненьне, якое было магчыма, не памацніла б навукі. 3 усёга ясна, што дохтар Пранціш Скарына ў Маскве ня быў.
Праз тое, як абышоўся С. Брага зь іменем дохтара Скарыны, глянь у варт. „ Да імені дохтара Скарыны" ў № 1 „Веды“ 1973 г.
He малою таксама заганаю, добрае ў бальшыні монографы С. Брагі праз жыцьцё й дзейнасьць вялікага Скарыны, ё тое, што ён абмінуў мастацкую творчасьць Скарыніну — Гравюры ягоныя (каля 60-цёх). Іх разгледзіў Г. Піхура ў варт. „The Engravings of Francis Skaryna in Biblija Ruska" (1517—1519) (The Journal of Byelorussian Studies, vol. 1, № 3, p. 146—167, London, 1967) i часткава ў „Божым шляхам" (выдаецца ў Лёндане) у № 2 із сакавіка-красавіка a № 5 зь верасьня-кайстрычніка 1965 і ў № 2 із сакавіка-красавіка a № 3 з траўня-чырвіня 1967 г. Піхура высака ацанаваў Гравюры Скарыніны.
Да паходжаньня Хведара Дастоеўскага
У № 129 „Божым шляхам" із студня-лютага 1972 г. ё арт. „Ці Дастаеўскі быў Беларусам?“, а ў № 191 „Беларуса" із сакавіка 1973 г. арт. Юркі Віцьбіча: „Ёсьць на Беларусі сяло Дастоева...". Арт. у „Божым шляхам" мае нявыразьлівы характар, як гэта звьгчайна бывае ў гэтым часапісе. Гэтага ня можна сказаць праз артыкул Віцьбічаў.
У „БШ“ ё: „I дачка Дастаеўскага ў сваей кнізе Беларусаў называе Літвінамі дзеля таго, што жывуць у граніцах даўнейшага Вялікага Княства Літоўскага". Ці ж так? Нашто свае, ды абмыльныя, думкі падсуваць другім? „Любоў Дастаеўская... прыпамінаючы, што недалёка ад Пінску дагэтуль існуе мясцовасьць пад назовам Дастоева — былы маёнтак Дастоеўскіх, заўсёды дадавала, што й бацька й дзядзькі ейныя часта гаварылі: „Мы, Дастоеўскія — Літоўцы („Беларусы")". Ці ж затым, што яны жылі ў Літве? Яны ж і дачка Хведара, Любоў, жылі ў Расіі. Жыды жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім, але іх ня звалі і не завуць Ліцьвінамі (тых, што выехаўшы ад нас да Польшчы, завуць там „Літвакамі“, але ня Ліцьвінамі). Ці ж Любоў Дастоеўская, пішучы, што „расійцы не адзначаюцца высокімі моральнымі прыкметамі (якасьцямі), якімі адзначаўся ейны бацька. Ён меў зусім не расейскі высакародны маральны характар. А гэта таму, што быў ён не расейцам, а літоўцам" (,,БШ“), мае наўвеце граніцы? Ці з адменаю граніц адмяняецца характар людзёў? He, прырода, псыхіка, здольнасьці, характар залежаць ад паходжаньня, але не ад граніц. He затым і Любоў Дастоеўская, завець нас Літвінамі, што мы жывем у Вял. Кн. Літоўскім (яго ж цяпер няма), але затым, што гэта наш назоў, і Вялікае Княства Літоўскае было гаспадарствам нашым, вялікалітоўскім (беларускім). Дастоеўскія ведалі, што яны Літвіны, але „БШ“ ня ведае [...] ня мае жаданьня, каб чытары яго
гэта даведаліся. („Кім быў пісьменьнік Дастаеўскі, няхай дыскутуюць спэцыялісты ад гісторыі“, — канчае ,,БШ“.)
Другое, усі мы ня маем забывацца, што ня толькі цяпер, але й даўней, ня ўсі тыя, што былі з гаспадарства Маскоўскага або ў ім, былі Маскоўцы, бо, пачынаючы зь 10-х год шаснанцатага стагодзьдзя, Масква была захапіўшы каля палавіцы этноГрафнае зямлі вялікалітоўскае (вялікі вынятак із гэтага быў у I палавіцы сямнанцатага стг.). Хто быў з Масквы, Уладзіміра, Яраслава, Валогды й іншых паўночных земляў, тый Масковец, хіба, што ё даныя праз тое, што ён Маскоўцам ня ё (прыкл., вялікалітоўскія перасяленцы туды). Таксама, хто з Курска, Арла, Калугі, Тулы, Разані, Гжацка, Цьверу й Пскова зь іх аколіцамі, тый Вялікаліцьвін-Беларус, з выняткам тых, праз каторых даведзена, што яны не Вялікаліцьвіны. Таксама Вялікаліцьвінамі былі й ёсьць Сіцькары, жыхары бытага княства Сіцкага — калёні вялікалітоўскае ў Яраслаўшчыне ля ракі Сіці, прытокі Малогі. Гэта мае тарнавацца й да Дастоеўскіх, калі б яны й былі перасяліўшыся з гаспадарства Маскоўскага.
Мы самы сябе і іншыя нас, у тым ліку Маскоўцы, звалі Ліцьвінамі, але ня Літоўцамі, толькі як Масква была ўрадова пастанавіўшы зваць нас беларусамі, тады наш назоў Маскоўцы пачалі тарнаваць да Жмудзі ў хорме „лнтовцы“.
У вабодвых менаваных артыкулах, дый у іншых месцах, назовы народаў пішуць то зь вялікае, то з малое літары. Калі назовы гаспадарстваў піпіам ізь вялікае літары, пагатове назоў народу, што твора або можа тварыць гаспадарства, кажны народ і кажнае плямя надабе пісаць ізь вялікае літары. Гэтак робяць усі народы заходне-эўропскія. Таксама назовы жыхараў, ад назоваў местаў а мясцовасьцяў паходзячыя (Палачанін, Смальнян, Горадзенец і інш.) надабе пісаць ізь вялікае літары, што й цяпер робіцца.
Можна верыць Віцьбічу, што пісьменьнік Дастоеўскі вымаўляў сваё прозьвішча з націскам на -то і што такі ж націск ё ў назове сяла Дастоева, дарма што ён ня кажа, скуль гэта ведае. Такога націску тут і належыла спадзявацца.
Як даведзена, што Даніла Ірціш (ён жа Ірцішч, Ірцішчавіч, Арцішчавіч, Рцішчавіч), прашчур пісьменьніка Дастоеўскага, адзяржаў 1508 г. за свае заслугі на вайне Вялікага Княства Літоўскага дароўны ліст на двор Палкоцічы й сяло Дастоева, то тым самым адпаў дапушчальны прыход закладніка роду Дастоеўскіх із войска маскоўскага з кн. Андрэям Курбскім у 3-яй чэцьверці шаснанцатага стг.
Прозьвіпіча Ірціш паходзе ад ірта — анГл. ski, рас. лыжа. А найстаршаю хормаю слова ірта быларьта, у каторым, па шчэзьненьню ь разьвілося і на пачатку. Гэта жрта знаходзім і ў пол. narta таго ж значаньня. I перад пачынаючымі словар, м, л з наступным сугукам ё асаблівасьцю вялікалітоўскаю (пр., ірваць, іржа, ірзаць). Мова расійская гэтае рысы ня знае. Такім парадкам, ня толькі вялікалітоўскае слова ірта, але, яшчэ болей, гэтая гукавая рыса сьветча, што закладнік роду Дастоеўскіх быў Вялікаліцьвін, зь якога б гаспадарства ён ні паходзіў.
Павялічальнаю хормаю да ірта ё ірцішча (пр., дзятва — пав. дзяцішча, кум — пав. кумішча). Ад ірта паўстала прозьвішча Ірціш, ад ірцішча — Ірцішч, з чаго далей — Ірцішчавіч.
Калі да слова, што разьвівала менаванае і, прылучаўся прыростак-прэфікс, то па ім -іне паўставала (ірваць, але парваць, зрываць). Такое ж значаньне, як прыростак, мае й прыймя, калі яно часта суетракаецца перад словам. Было ірцішча, але: уварцішчу, Ірцішчавіч, але: быў Уварцішчавіча. 3 гэтага некаторыя абмыльна разумелі, што а належа да прозьвішча (а не да прыростка), і пачалі вымаўляць Арцішчавіч. Гэтак жа з Рьша (стары назоў ракі й места), з хормы, што зьяўлялася па прыймені в,у (уворшы), паўстаў назоў Ворша, з второк, з хормы яго, што бывала па прыймені в, у іуваўторак) паўстала аўторак.
Іншыя ізноў, адлучыўшы прыймя, што па ім заставалася, пакідалі да прозьвішча, зн., Рцішчавіч. Такія хормы, як Арцішчавіч, Рцішчавіч, як іўіншых падобных слоў, што паўставалі з прычыны абмыльнага этымолёгізаваньня, былі радкімі; звычайнымі, нормальнымі хормамі мусілі быцьірірш, Ірцішч аірцішчавіч.
М. Лоскі напісаў, што бацька Хведара Дастоеўскага быў жанаты з Марыяю Гараеваю, дачкою купца маскоўскага, і „блізу пэўна, што Велікаруса". Ня сусім пэўна. Як зацемлена вышэй, яшчэ да 1772 г. ў гаспадарстве Маскоўскім было каля палавіцы этнографнае зямлі вялікалітоўскае, а пасьлей, як усю Вялікалітву захапіла Масква, гэтая колькасьць падвоілася. У Маскве як сталіцы шматнацыянальнага гаспадарства жывуць не адны Расійцы, але й немалая колькасьць ізь іншых народаў, асабліва Вялікаліцьвіноў, найчысьленшых этнічна з памеж нерасійцаў гаспадарства расійскага і тэрыторальна найбліжшых да Масквы. У другой палавіцы XVII стг. ў Маскве была вялікая „мяшчанская“ вуліца, населеная вялікалітоўскімі мяшчанамі-майстрамі, сілком пераселенымі зь Вялікалітвы да Масквы ў вайну 1654—1667. Хіба й сярод купцоў маскоўскіх ня мала ё этнічных Вялікаліцьвіноў.