За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Факты, дастаныя з раскопаў дзярвянскіх магільнікаў, пацьвярджаюць ведамкі летапісу пра ладную ступень развою дзярвянскай культуры.
У іх быў моцнаўстанавіўшыся пахоўны абрад, што сьветчыць пра зусім чыста вырабленыя прадстаўленьні пра жыцьцё на тым сьвеце. Дзярвяне былі мірнымі ралейнікамі. Ня былі яны ваяўнічыя, у іхных магілах траха не знаходзяць аружжа.
Затое ў дзярвянскіх магілах сустракаем спакмяні, даводзячыя быцьцё шмат якіх мірных заняткаў, ня знойдзеныя дагэтуль у магілах былое палянскае тэрыторыі; сярпы, чысьленыя чарапы і колькі цэлых судзін сьветчаць пра быцьцё ганчарнага рамясла, досыць разьвітага, бо судзьдзё роблена на ганчарным коле. Зналі бандарства, пра што сьветчаць знаходжаныя ў магілах вёдры ізь зялезнымі абручамі. Чысьленыя рэчы, зробленыя ізь зялеза, паказуюць на быцьцё кавальскага рамяства. Кружзлькі да верацёнаў і захаваныя кавалачкі тканіны й вобую сьветчаць пра ткацкі й скураны промысл. Наапошку, быцьцё ў курганох чысьленых касьцей свойскае жывёлы, а таксама знойдзеныя ў курганох шпоры наказуюць на развой у Дзераўскай зямлі гадоўлі статку й коні12.
Як і іншыя старавечныя Беларусы, Дзярвяне займаліся таксама лавеньням рыбы, паляваньням і асабліва бортніцтвам.
Матэр’ял на свае вырабы Дзярвяне мелі ў сваёй краіне: гліну, шэрсьць, скуру, лён, каноплі. Зялеза даставалі зь мясцовае балотнае зялезнае руды, каторая займае ў Дзераўскай зямлі вялікія прасторы. Чьгрвоны шыфер13, з каторага выраблялі кружэлькі да вера-
10 В.Б. Антоновнч. Раскопкн в стране Древлян // Археол. ком. матерналы по археологіш Росснн. СПб., 1893, № 11, бач. 1.
11 Там-жа.
12 Там-жа, бач. 19—20.
13 Такі камень, цьвёрды ў зямлі, а выняты ізь зямлі мякчэе.
цёнаў’4, ёсьць на вялікай прасторы ўв Аўруцкім павеце, у басэйне р. Норыні. Гэта адзінае месца на ўсходзе Эўропы, дзе ёсьцека шыфер.
У шмат якіх мясцох (Палесься) знойдзеныя бяссумлеўныя сьляды майстроўняў, дзе выраблялі менаваныя кружэлькі да верацёнаў. Прыгатаваныя на кружэлькі кубікі з чырвонага шыферу, штукі, запсаваныя пры сьвідраваньню й абразаньню, і чысьленыя абрэзкі ёсьцека ў вялікай колькасьці на месцу былых майстэрняў15.
Кружэлькі да верацёнаў выраблялі Дзярвяне ня толькі на свае патрэбы, але і на вываз. Іхныя кружэлькі знаходзяць пры раскопах гарадзішчаў і курганоў у іншых беларускіх і чужых землях — у Смаленшчыне, Разані, Пскове, Ноўгарадзе й інш.
Дзе Палесьсе?
У шыршым значаньню Палесьсям завецца ўся Беларусь. Гэтак яшчэ цяпер нярэдка называюць Беларусь, а чым далей у мінуласьць, тым часьцей Беларусь звалі Палесьсям.
Да X стагодзьдзя ўлучна Беларусь і Беларусы былі ведамныя пад трыма назовамі. Адным із гэтых назоваў Беларусі быў назоў „Дзерва"1.
Ад назову краю „Дзерва" паўстаў назоў народу „Дзярвяне“ (як, прыкладам, ад „места“ паўстаў назоў месцкіх людзёў ,,мяшчане“). Такі назоў паўстаў ад таго, што бацькаўшчынаю беларускага народу была зямля лесавая, зямля дзерваў. Назовам „Дзярвяне“ завець таксама Беларусаў, у X стагодзьдзю, бізанцкі цэзар Кастанцін Порфірородны.
Старавечныя Беларусы ня былі лесавымі дзікунамі ды, хоць часткова й палявалі, але галоўным заняткам іхным было ралейніцтва (земляробства). Каб урабіць лесавую зямлю, яе ачышчалі ад лесу, рабілі ляда. Дзеля таго другім назовам старавечных Беларусаў быў „Ляджане“, значыцца, ралейнікі на лядах — зямлі, ачышчанай ад лесу на аромае поле. Гэта быў назоў ад спосабу гаспадаркі.
Беларусы складалі адзін народ, былі аднае крыві, дзеля таго трэйці назоў іхны быў „Крывічы". Гэтымі трыма назовамі завець Беларусаў у X стг. менаваны бізанцкі цэзар Кастанцін Порфірородны ў сваёй працы „De administrando imperio".
Калі беларускі народ падзяліўся на асобныя плямёны, тады паўсталі яшчэ мясцовыя, пляменныя назовы — „Дрыгвічы", „Севяране", „Радзімічы“, „Вяцічы", каторыя ўжываліся побач із вышменаванымі агульна-беларускімі назовамі. У тым-жа часе і назовы „Крывічы" й „Дзярвяне“, апрача агульна-нацыянальнага значаньня, прынялі й значаньне мясцовае, пляменнае.
У XI стг. назоў „Ляджане" шчэз. У пачатку XV стг., а часткова і ўперад, пачынаючы ад палавіны XIII стг., назоў „Крывічы" ў значаньню агульна-нацыянальным быў заменяны назовам „Літва“, „Ліцьвіны". Але пляменнае й атульна-беларускае значаньне назову „Дзерва", „Дзервянін" засталося, толькі што замест ад „дзерва" сталі ўжываць назоў ад „лес“ — „Палесьсе“. Ад назову зямлі, краю „Палесьсе" паўстаў назоў ягоных жыхароў „Палешанін", „Палешане“. Далей ад „Палешанін" паўсталі хормы Паляшук (як ад „Міхал“ маем Міхалюк) і Палеха (як ад „Міхал“ — Міхна, ад „Аляксандра" — Алехна).
14 Таковую кружэльку надзявалі на верацяно, каб яно ня так хісталася.
15 Антановіч, цыт. праца, бач. 20.
1 Шмат дзеўБеларусі кажуць „дзерва“, аня „дзерава". Прыкладам, слова „дзерва“ кажуць у Браслаўскім павеце. У павеце Ашмянскім слова „дзерва“ прыняло значаньне „застромка", рас. „заноза“ („Загнаў дзерва ў палец“). Хворма „дзерва“ — множны лік; цяпер найчасьцей сказалі-б „дзервы“.
Апрача агульна-беларускага значаньня, Палесьсям ды Паляшукамі й Палехамі цяпер завём тую часьць Беларусі й ейных жыхараў, дзе найболып захавалася лясоў. Гэта вялізарныя краіны — шырокія чарослы (палосы) паабапал ракі Прыпяці, прытокі Дняпра, a на ўсход ад Дняпра ўздоўж правага берагу дольнае Дзясны, паабапал сярэдняе Д зясны ды ў заходняй Арлоўшчыне, у большай часьці Калушчыны, часткова і ў Смаленшчыне. Беларусаў паўднявога Палесься завуць Паляшукамі, а ўсходняга — Палехамі2.
Цяпер Беларусаў менаваных краінаў завуць Паляшукамі або Палехамі бяз розьніцы пляменна-беларускага паходжаньня. Гэтак, Паляшукамі завём ня толькі патомкаў плямені Дзярвян, але й патомкаў Севяран і паўднёва-заходніх Дрыгвічоў. Таксама Палехамі завуць як патомкаў заходніх Вяцічаў, так і часьць патомкаў плямені Крывічоў і (паўночных) Севяран.
2 Пра ўсходняе Палесьсе гл.: Веда, № 4—6 (21—23) з 1953 г., бач. 82—88. А тыпы Палехаў, апрача таго, апісаны ў№ 24—27 „Веды“. Бывае, што й Палесьсе, каторае цягнецца паабапал Прыпяці, дзеляць на ўсходняе й заходняе. Бываюць яшчэ й мекшыя падзелы. Гэтак, кажуць: „Палесьсе Мозырскае“ альбо „Рэчыцкае", „Пінскае“, „Аўруцкае“ й інш.
Беларускі зборнік
Нашаніўства й балыпавізм
(Да 50-ых угодкаў выхаду „Нашае нівы“)
Калі Расея зьліквідавала беларускае гаспадарства, што йснавала пад назовам Вялікага Княства Літоўскага, і забрала ягоныя землі1, дык яна зьліквідавала й беларускія цэрквы — праваслаўную, грэцка-каталіцкую (вуніяцкую) і рымска-каталіцкую. Заміж беларускае праваслаўнае царквы, расейскі ўрад сілком увёў у Беларусі расейскую праваслаўную царкву; беларускую рымска-каталіцкую царкву расейская адміністрацыя перадала ў рукі Палякоў, каб гэтым палегчыць ходаньне зь Беларусамі, а скасаваўшы ў 1839 г. беларускую грэцка-каталіцкую царкву, загадала ейным сябром належыць да расейскае праваслаўнае царквы. У тым-жа часе расейскі ўрад зьліквідаваў беларускую асьвету, у тым ліку ўсе вышэйшыя школы (унівэрсытэты, калегіі, акадэміі), і мноства бібліятэкаў. Заміж зачыненых вышэйшых іпколаў ня была адчыненая ў Беларусі ніводная навет расейская вышэйшая школа, нат праваслаўная духоўная акадэмія. Гэтак было ня толькі ў цэнтральнай і заходняй частках Беларусі, забраных Расеяй у васьмінаццатым і ў пачатку дзевятнаццатага стагодзьдзя, але й у ўсходніх ды паўночных беларускіх землях, забраных Расеяй у папярэднія стагодзьдзі. Ведама, былі забароненыя й беларускія арганізацыі навуковага й культурна-асьветнага характару. У 1864 г. быў забаронены беларускі друк. He дапушчаліся таксама беларускія палітычныя, грамадзкія й гаспадарскія арганізацыі. Працаваць у беларускім кірунку можна было толькі патайно. Ліквідуючы паўстаньні 1831 і 1863 г., што ў Беларусі мелі пераважна беларускі нацыянальны характар, Расея зьніпічыла прагрэсыўную частку беларускае інтэлігенцыі. Быў забаронены гістарычны назоў беларускага краю й народу „Літва", заміж яго Расейцы накідалі назоў „Беларусь“, „Беларусы“, пасьлей, адылі, і назоў „Беларусь" быў забаронены, а заміж яго з часам уведзены назоў „Севброзападный край“; у 1840 г., цар Мікалай I загадаў зваць Беларусь толькі паводля губэрняў2. Побач з гэтым, усімі магчымасьцямі імпэрыі праводзілася русыфікацыя Беларусі.
Дзеля ўсяго гэтага, па 1864 г., ня толькі ня было легальных беларускіх арганізацыяў, але й патайная якая-колечы дзейнасьць ня мела шырэйшае арганізаванасьці.
Шырэйіпая арганізаваная беларуская дзейнасьць — таксама нелегальная — пачалася ў 1902 г. Бяз глыбейшых зьменаў у сваім характары яна трывала да канца 1915 г. Ад газэты „Нашая ніва“, што пачала выходзіць у 1906 г., прамежак часу ад 1902—1915 г. дастаў пасьлей назоў пары „Нашае нівы“ ў беларускім нацыянальным адраджэньні. 3 прычыны поўнага заняпаду ў нацыянальным жыцьці, нашаніўцы мусілі весьці сваю акцыю ад пачатку. 3 тае-ж прычыны іхная дзейнасьць мусіла стацца рознабаковай. Гэткім парадкам, нашаніўцы паклалі першы фундамэнт пад беларускі нацыянальнаадраджэнскі рух. У гэтым уся важнасьць гэтае пары.
3 выняткам адзінак, што без пары адыйшлі на той сьвет, усе нашаніўцы сталіся з часам удзельнікамі наступных пораў найноўшае гісторыі Беларусі — прамежнай ваеннай пары й пары міжваеннай, бо нашаніўскае адраджэньне пачала моладзь. Па Першай
1 Расея ў 1772 г. забрала бальшыню беларускіх цэнтральных земляў, у 1793 г. забрала рэшту цэнтральнае Беларусі й частку заходняе; у 1795 г. забрала рэшіу заходніх беларускіх земляў з выняткам Беластоцкае акругі; у 1807 г. забрала й Беласточчыну.
2 Хронолог. указ. указов н распоряж. нмпернн, I, б. 69—73; Матарыялы да гісторыі Беларусі, II, б. 70.
сусьветнай вайне некаторыя нашаніўцы дзеялі ў заходняй Беларусі, што была пад Полыпчаю, але вялікая бальшыня іх былаў Беларускай ССР. Такім парадкам, і асобава, і ідэялягічна нашаніўства стыкнулася з бальшавізмам ды настала ходаньне між імі, тым болей, што ня толькі ўдзельнікі нашаніўскага адраджэньня, але й іхныя „вучні“, новае пакаленьне беларускіх адраджэнцаў было працятае тэй самай беларускай нацыянальнай ідэялёгіяй, што й нашаніўцы. 3 другога боку, крамлёўскія бальшавікі згодна із сваёй дактрынаю, і згодна з характарам свайго народу, уважалі за канечна патрэбнае нацягваць усё на свой собскі капыл і мяняць усё згодна зь зьменаю гэтага капыла. Адылі — на месцы тут будзе зацеміць ды падчыркнуць — хоць бальшавізм ходаецца з нашаніўствам дагэтуль, але сталася гэта не адразу, а зь перасьледаваньнем камуністычным Крамлём Беларусаў, што сягае некаторымі сваймі пачаткамі дваццатых год, але з поўнай сілаю выявілася ў гадох трыццатых і ўзмоцнілася па вайне. Усё, што будзе казацца пра гэтае ходаньне далей, будзе датычыць да часу не ранейшага за 1928 г.